Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Лекцыя ІV. Лексікалогія і лексікаграфія




БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

План

1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства.

2. Слова і яго значэнне.

3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.

3.1. Спрадвечна беларуская лексіка.

3.2. Запазычаная лексіка ў беларускай мове.

4. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

5. Актыўная і пасіўная лексіка.

6. Лексікаграфія.

6.1. Прадмет і задачы лексікаграфіі.

6.2. Слоўнікі беларускай мовы.

6.3. Этапы развіцця беларускай лексікаграфіі.

Лексікалогія як раздзел мовазнаўства

 

Сукупнасць слоў той ці іншай мовы складае яе лексіку (грэч. lехіs – які адносіцца да слова, слоўнікавы). Лексікай называюць таксама словы, што ўжываюцца ў творах таго ці іншага пісьменніка, у пэўнай сферы дзейнасці чалавека (тэрміналагічная і прафесійная лексіка), у якой-небудзь гаворцы (дыялектная лексіка) і інш. Багацце лексічнага запасу беларускай мовы шырока адлюстравана ў слоўніках: напрыклад, у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977–1984) звыш 100 тысяч слоў і фразеалагізмаў. Лексікалогія (грэч. lехіkоs – які адносіцца да слова, слоўнікавы і logos – вучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку мовы. У лексікалогіі даецца азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы, высвятляюцца шляхі развіцця значэнняў слова, вызначаецца іх стылістычнае адрозненне. Лексікалогія звязана з іншымі раздзеламі лінгвістыкі, якія вывучаюць слова: стылістыкай, лексікаграфіяй, фразеалогіяй і інш.

Стылістыка (грэч. stylos – прылада для пісьма ў старажытных грэкаў) вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад мэты і характару выказвання, мэты паведамлення. Лексікаграфія (грэч. lехіkоs – слоўнікавы, grapho – пішу) вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў розных тыпаў. Фразеалогія (грэч. рhrasis – выраз і 1оgos – вучэнне, навука) вывучае і апісвае ўстойлівыя словазлучэнні, іх паходжанне, значэнне і класіфікацыю.

Лексічны склад мовы пастаянна змяняецца: адны словы выходзяць з актыўнага ўжывання, знікаюць, другія – з’яўляюцца. У гэтых адносі-нах лексіка мовы рэзка адрозніваецца ад фанетыкі, якая ўключае некалькі дзясяткаў вельмі ўстойлівых адзінак, і ад граматыкі, дзе колькасць адзінак (марфем, словаформаў, тыпаў сказаў, словазлучэнняў) не большая за некалькі соцень, і яны на працягу доўгага часу змяняюцца нязначна.

 

Слова і яго значэнне

 

Аб’ектам вывучэння ў лексікалогіі выступае слова – адзінка мовы. У слове адлюстраваны вопыт і вынікі пазнавальнай, працоўнай дзейнасці чалавека на працягу тысячагоддзяў.

Слова як лексічная адзінка мае свае характэрныя рысы: фанетычную і граматычную аформленасць, значэнне, выдзяляльнасць і аднаў-ляльнасць у мове. Гукавая абалонка – знешняя форма слова, а лек-січнае значэнне, сэнс – унутраная. Напрыклад, знешняя форма слова вятрак – 6 гукаў і 6 літар, размешчаных у пэўным парадку, а змест, лексічнае значэнне слова – суаднесенасць з прадметам навакольнага свету – ветраны млын. Сувязь паміж формай і зместам слова ўмоўная, яна гістарычна замацавана ў мове і аформлена ў слоўніках розных тыпаў.

Адна з характэрных рыс слова – яго абагульняльны характар, у мове няма слоў для абазначэння кожнага асобнага прадмета. Абагульненае ўяўленне людзей пра з’явы, прадметы, іх прыметы і ўласцівасці адлюстроўваецца ў выглядзе паняццяў. Паняцце – гэта адна з формаў мыслення, што абагульнена адлюстроўвае ў свядомасці людзей аб’ектыўную рэчаіснасць. У свядомасці чалавека паняцці замацоў-ваюцца і афармляюцца з дапамогай слоў, паміж словам і паняццем устанаўліваецца цесная сувязь, адзінства.

Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая адзінка мовы, якая мае пэўнае значэнне і выступае сродкам моўных зносін.

Пераважную большасць лексікі беларускай мовы складаюць словы самастойныя (паўназначныя), якія выконваюць намінатыўную функцыю: называюць з’явы, прадметы навакольнага свету. Службовыя словы (прыназоўнікі, злучнікі, часціцы) не выконваюць намінатыўнай функцыі і не маюць лексічнага значэння.

Словы самастойных часцін мовы маюць лексічнае і граматычнае значэнне.

Лексічнае значэнне – гэта ўнутраны змест слова, суаднесенасць яго гукавой абалонкі з пэўным прадметам або з’явай рэчаіснасці. Напрыклад, калі мы вымаўляем, чуем слова абрус, у нашай свядомасці ўзнікае ўяўленне аб прадметах рэчаіснасці, за якімі замацавана гэта слова. Лексічныя значэнні слоў гістарычна ўстаноўлены грамадствам, суадносяцца з пэўнымі прадметамі, дзеяннямі, прыметамі і характарызуюц-ца ўстойлівасцю. Лексічнае значэнне слова з’яўляецца індувідуальным.

Лексічныя значэнні слова разнастайныя па сваёй прыродзе. У працэсе гістарычнага развіцця грамадства, навукі, культуры, мастацтва з’яўляюцца новыя прадметы, паняцці. Яны павінны атрымаць назву, каб можна было адрозніць іх ад іншых. Назвы бываюць матываваныя і нематываваныя. Калі слова матываванае, можна вызначыць, на аснове чаго, якой характэрнай рысы яно ўзнікла. Гэта словы з вытворнай асновай, яны матывуюцца, тлумачацца з дапамогай іншых слоў: завушніцы ад слова вуха, сухмень ад слова сухі, маладзік ад слова малады, трактарыст ад слова т рактар. Для нематываваных слоў-назваў нельга вызначыць, на аснове чаго, якіх характэрных прымет яны ўзніклі. Утварэнне такой назвы немагчыма растлумачыць з дапамогай іншых слоў. Нематываваныя словы маюць невытворную аснову: лес, пыл, град, свежы.

Граматычнае значэнне – гэта значэнне, уласцівае слову як часціне мовы. Напрыклад, словы возера, клён, праца, бераг маюць рознае лексічнае значэнне, а граматычнае значэнне іх аднолькавае: для ўсіх гэтых слоў уласцівая прадметнасць, яны маюць род, змяняюцца па ліках, склонах. Граматычныя значэнні аб’ядноўваюць словы ў адну часціну мовы. Слова – гэта адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў.

Носьбіт лексічнага значэння – аснова слова, параўнайце: лес, лясны, лесавы, ляснік, лясісты, леснічоўка, лясун і інш. Граматычнае ж значэнне слова выражаецца з дапамогай канчаткаў, формаўтваральных суфіксаў, прыставак, дапаможных слоў, націску.

Словы могуць мець адно ці некалькі лексічных значэнняў. У залежнасці ад гэтага яны падзяляюцца на адназначныя і мнагазначныя.

Адназначныя словы маюць адно лексічнае значэнне. Такіх слоў у мове няшмат, звычайна гэта тэрміны: дэфіс, нейрон, флексія, катэт, косінус; уласныя назвы: Свіцязь, Купала, Гомель, Сатурн, ІІрыпяць. Большасць слоў у беларускай мове мнагазначныя. Напрыклад, слова браня мае 2 значэнні: 1) металічная засцерагальная вопратка воіна ў мінулым; панцыр, латы, кальчуга; 2) стальная абшыўка, танка баявога карабля, бронецягніка.

Мнагазначныя словы – яркі стылёвы сродак, яны выкарыстоўваюцца ў мове твораў мастацкай літаратуры для стварэння вобразаў, перадачы эмацыянальнага, душэўнага настрою герояў, малюнкаў прыроды і інш.

Амонімы (грэч. homos – аднолькавы і onyma – імя) – гэта словы з аднолькавым гучаннем і розным значэннем: арфа1 – музычны інстру-мент і арфа2 – веялка; аўсянка1 – аўсяная каша і аўсянка2 – пеўчая птушка; сардэчнік1 – чалавек, хворы на сэрца, сардэчнік2 – унутраная частка розных апаратаў, прылад, сардэчнік3 – лекавая расліна, буйміна. З’ява гукавога супадзення зусім розных па сэнсе моўных адзінак называецца аманіміяй. У адрозненне ад мнагазначнага слова, у якім паміж значэннямі захоўваецца семантычнае адзінства, амонімы – словы зусім розныя, якія па тых ці іншых прычынах супалі ў гучанні. У філалагічных слоўніках амонімы падаюцца ў розных слоўнікавых артыкулах і пазначаюцца надрадковай лічбай: кіт1, кіт2; стапа1, стапа2.

Выкарыстанне розных тыпаў амонімаў ў мастацкім творы – сродак стварэння вобраза: Гонячы хвалі крывавыя ўдалеч, сына будзіла рыбацкая Нарач; гнеўная Нарач, што брала на вілы замак пракляты ды панскія вілы. (Вял.) Наша вострая піла – не піла, а пчала. Не піла, не ела, ні разу не прысела. (Віт.)

Сінонімы (грэч. synonimos – аднайменны) – словы, што па-рознаму гучаць, але поўнасцю ці часткова супадаюць па значэнні: есці – з'ядаць, карміцца, жывіцца, харчавацца, спажываць, сталавацца. Наяўнасць сінонімаў характэрная для большасці моў свету; багатая сінаніміка робіць мову выразнай, яркай, эмацыянальнай. Сінонімы абазначаюць адно і тое ж паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння, сферай ужывання, стылістычнай ці эмацыянальнай афарбоўкай. Сінонімы належаць да адной лексіка-граматычнай катэгорыі слоў (часціны мовы). У сказе такія словы могуць узаемазамяняцца: заўсёды (заўжды, увесь час, ва ўсе часы, вечна, век векам, векавечна) палымнее сонца.

Крыніцы сінонімаў разнастайныя. Яны ўзнікаюць у выніку лексіч-нага збліжэння: а) агульнаславянскіх ці ўсходнеславянскіх і ўласнабе-ларускіх слоў: граніца – мяжа, прыяцель – сябар, гаварыць – гутарыць, гаманіць; мошка – казюрка, кузурка, казюлька, казюля; ежа – страва; б) слоў літаратурнай мовы і народна-дыялектнай: рабро – скаба, рад – шар, бульба – картопля, недахоп – сказа, лодка – чайка; в) уласна беларускіх слоў і запазычаных: цягнік – поезд (рус.), успомніць – прыгадаць (укр.), аловак – карандаш (цюрк.), прыстаўка – прэфікс (лац.). Група слоў, якая складаецца з двух і больш сінонімаў, называецца сінанімічным радам. У ім выдзяляецца асноўнае, стрыжнявое слова, якое найбольш ужывальнае і стылістычна нейтральнае. Гэта дамінанта. Яно паўней за іншыя словы перадае агульнае значэнне рада і стаіць у ім першым. У слоўніках сінонімаў дамінанта падаецца ў пачатку слоўнікавага артыкула з абзаца.

Роля сінонімаў у развіцці культуры мовы людзей надзвычай вялікая: з дапамогай іх можна вырашаць разнастайныя стылістычныя задачы, перадаваць найтанчэйшыя адценні сэнсу, больш дакладна выражаць свае думкі. Ужыванне сінонімаў дапамагае пазбегнуць паўтораў адных і тых жа слоў, робіць мову багацейшай, прыгажэйшай.

Сінонімы шырока ўжываюцца ў мове твораў мастацкай літаратуры і выступаюць асновай своеасаблівасці і індывідуальнасці стылю пісьменніка: I гром-пярун сталёвым бічам, бы нейкі звер страшэнным лычам, арэ, трасе, калоціць хмары. (К-с) Глянь [валуны] скачуць, коцяцца, паўзуць, трашчаць, рыпяць, звіняць, грукочуць, як статак мамантаў, ідуць, усё зраўняць з зямлёю хочуць. (Дайн.)

Антонімы (грэч. anti – супраць, onima – імя) – словы адной і той жа часціны мовы з супрацьлеглым значэннем. Антонімы, у адрозненне ад сінонімаў, аб’ядноўваюцца не ў рады, а ў пары і супрацьстаўляюцца толькі па значэнні: вялікі – малы, новы – стары, смелы – нясмелы, весяліцца – сумаваць. Звычайна антонімы абазначаюць: а) якасць і ацэнку: гарачы – халодны, прыгожы – непрыгожы, стары – малады; б) пачуцці і стан чалавека: радасць – сум, здаровы – хворы; в) дзеянні: зачыніць – адчыніць, будаваць – разбураць; г) з’явы прыроды: світае – змяркаецца, мароз – спёка, гарачыня – холад; д) часавыя і прасторавыя паняцці: раніца – вечар, пачатак – канец, зіма – лета, захад – усход і інш.

Антанімічныя пары могуць утвараць не толькі асобныя словы, але і спалучэнні слоў: светлы дзень – цёмная ноч, бурная радасць – ціхі смутак.

Антонімы могуць быць аднакаранёвымі і рознакаранёвымі. У аднакаранёвых антонімах супрацьлегласць значэння выражаецца не коранем, а прыстаўкай: зайсці – выйсці, жывы – нежывы, вялікі – невялікі, навуковы – антынавуковы, згода – нязгода. У рознакаранёвых антоні-мах супрацьлегласць значэння выражаецца ўсім словам: карысць – шкода, сіла – слабасць, узнагародзіць – пакараць, даць – забраць.

Як правіла, антонімы маюць словы з якасным, колькасным, прасторавым і часавым значэннем. Не ўтвараюць антанімічных пар большасць назоўнікаў з канкрэтным значэннем: стол, акно, пясок, сасна, уласныя назоўнікі: Гомель, Венера, Нарач, многія якасныя прыметнікі – назвы колеру: сіні, чырвоны, зялёны, карычневы.

Мнагазначнае слова можа мець некалькі розных антонімаў, кожны з якіх суадносны з пэўным значэннем такога слова. Напрыклад, да слова лёгкі ў прамым значэнні (лёгкі пух) антонімам з’яўляецца слова цяжкі, а ў пераносных значэннях – іншыя: лёгкае адзенне – цёплае адзенне, лёгкае заданнескладанае заданне, лёгкі крокмядзведжы крок. Антонімы належаць да выразных сродкаў мовы, яны шырока выкарыстоўваюцца ў назвах зборнікаў вершаў, раманаў, іншых мастацкіх і публіцыстычных твораў; а таксама ў прыказках, прыпеўках, народных песнях, казках, легендах, паданнях.

Паронімы (грэч. para – каля, побач і onima – імя) – гэта словы, што маюць блізкае гучанне, але розныя па лексічным значэнні. Паронімы – словы адной часціны мовы, звычайна аднакаранёвыя, яны маюць націск на адным і тым жа складзе: дыпламат – дыпламант, адрасат – адрасант, фабрыкат – фабрыкант. Найчасцей паронімы ўтвараюць двухкампанентныя групоўкі (гнёзды): гліняны – гліністы, кантакт – кантракт; адрыўны – адрывісты – адрывачны. Кожны паронім характарызуецца самастойнасцю, слова можа мець свае сінонімы і антонімы, ужываецца ў пэўнай моўнай сітуацыі.

Узнікненне паронімаў звязана з пастаянным павелічэннем колькасці лексічных адзінак, пашырэннем іх сэнсавай нагрузкі, узаемаўплывам слоў на семантычным і марфалагічным узроўні. Колькасць паронімаў павялічваецца таксама за кошт пранікнення ў склад агульнаўжывальнай лексікі слоў лексікі спецыяльнай, запазычання слоў з іншых моў: абанент (ням. Abоnnеnt) – абанемент (франц. аbоnnеmеnt), эскалатар (англ. еsсаlаtor) – экскаватар (англ. ехсаvаtог). Паронімы могуць адрознівацца прыстаўкамі і суфіксамі: управіць – выправіць, паглынуць – праглынуць, генеральны – генеральскі. Гукавое падабенства паронімаў нярэдка вядзе да таго, што іх няправільна ўжываюць у мове, не адрозніваюць семантыку гэтых слоў. Павысіць культуру вуснай і пісьмовай мовы, пазбегнуць памылак такога тыпу дапамагаюць слоўнікі іншамоўных слоў, тлумачальныя слоўнікі, а таксама спецыяльныя даведнікі. У мастацкай літаратуры паронімы выкарыстоўваюцца як сродак стылістычнай выразнасці, для канкрэтызацыі, удакладнення думак, высвятлення тонкіх сэнсавых адценняў супастаўляльных слоў, для моўнай характарыстыкі герояў мастацкага твора, стварэння камічнай сітуацыі і пабудовы каламбураў.

 

3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання

Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў. Адны словы дайшлі да нас з часу індаеўрапейскага і агульнаславянскага адзінства (III тыс. да н.э. – другая палова I тыс. н.э.), другія належаць да агульнаўсходнеславянскага перыяду (VII–XIII стст.), трэція ўзніклі ў эпоху фарміравання мовы беларускай народнасці і нацыі (XIV–XX стст.). Паводле крыніц і характару паходжання беларуская лексіка падзяляецца на дзве групы: спрадвечна беларуская (уключае ў сябе агульнаіндаеўрапейскія,агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія словы) і запазычаная (з блізкароднасных славянскіх і неславянскіх моў).





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1159 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Настоящая ответственность бывает только личной. © Фазиль Искандер
==> читать все изречения...

4417 - | 4196 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.013 с.