Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Семінар 4-5. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба.




План:

1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі БССР у чэрвені — жніўне 1941 г.

2. Акупацыйны рэжым.

3. Беларуская калабарацыя.

4. Партызанскі і падпольны рух на акупіраванай тэрыторыі.

5. Заканчэнне Вялікай Айчынная вайны. Савецкі тыл у гады вайны, працоўны подзвіг савецкага народу.

Тэмы рэфератаў:

1. Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі вашага раена. (Для падрыхтоўкі дадзеных рэфератаў рэкамендуецца выкарыстоўваць кнігі «Памяць».)

2. Пачатак вызвалення тэрыторыі БССР ад нямецка-фашысцкіх захоп­нікаў.

3. Узаемадзеянне партызан са злучэннямі і часцямі Чырвонай Арміі пад час вызвалення Беларусі.

4. Аперацыя «Баграціен».

Літаратура:

1. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце гісторыі Другой сусветнай вайны): вучэб. дапам. — Мінск.: Выд. Цэнтр БДУ, 2004. — С. 156—168.

2. Бяспанскі, С. І. Наступальныя аперацыі Чырвонай Арміі ў Беларусі (восень 1943 — вясна 1944 г.) / С. І. Бяспанскі // Беларус. гіст. часоп. — 2004. — № 1. — С. 24—28.

3. Кушнер, В. Вызваленне Беларусі: на шляху да Вялікай Перамогі / В. Кушнер, Я. Паўлаў // Беларус. гіст. часоп. — 1994. — № 2. — С. 3—12.

4. Лемяшонак, У. Вызваленне — без грыфа сакрэтна! / У. Лемяшонак. Мн.: Полымя, 1996. — 151 с.

5. Літвін, А. Вызваленне Беларусі і выкарыстанне партызанскага фактару (во­­­­сень 1943 — вясна 1944 г.) / А. Літвін // Беларус. гіст. часоп. — 2004. — № 4. — С. 3—15.

6. Памяць: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск: Бел. энцыклапедыя, 1985 — 2004.

7. Тимохович, И.В. Битва за Белоруссию. 1941—1944. / И.В. Тимохович. — Минск: Беларусь, 1994. — 253 с.

8. Шомадзі, В. Э. Вызваленне Беларусі (18 верасня 1943 — 28 ліпеня 1944 г.) / В. Э. Шомадзі // Беларус. гіст. часоп. — 2009. — № 5. — С. 3—10.

 

Семінар 6—7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (1945 – 1991 гг.)

План:

1. БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асаблівасці працэсу аднаўлення народнай гаспадаркі.

2. Грамадска-палітычнае жыццё БССР ва ўмовах хрушчоўскай “адлігі”. Спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-х гг.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1970-1980-х гг. Асаблівасці духоўнага і грамадскага жыцця рэспублікі ў гады “застоя”.

4. Удзел БССР у стварэнні і дзейнасці ААН.

5. Спробы перабудовы савецкай грамадска-палітычнай і эканамічнай сістэмы

6. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове 1940-х-1980-я гг.

Тэмы рэфератаў:

1. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН.

2. П.М. Машэраў - Першы сакратар ЦК КПБ.

3. Канстытуцыя БССР 1978 г.

4. Гаспадарчая рэформа 1965 г.: дасягненні і недахопы.

5. М.С.Хрушчоў: палітычны партрэт.

Літаратура:

Антонович, С.В. Пётр Машеров: Жизнь, судьба, память… / С.В. Антонович. − Минск: Юнацтва, 1998.

Беларусь на мяжы тысячагоддзяў / Рэдкал.: А.П.Вайтовіч [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 2000.

Дробов, Л.Н. Живопись Советской Белоруссии (1917-1975 гг.) / Л.Н. Дробов. – Минск: Вышэйшая школа, 1979.

Касцюк, М.П. Бальшавісцкая сістэма ўлады на Беларусі / М.П. Касцюк. − Мінск: ВП “Экаперспектыва”, 2000.

Круталевич, В.А. На путях национального самоопределения: БНР−БССР−РБ / В.А. Круталевич. – Минск, 1995.

Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі / Л. Лыч, У. Навіцкі. - Мінск: НКФ “Экаперспектыва”, 1996.

Новік, Я.К., Жданко Л.Ю. Беларусь у перыяд правядзення рэформ: Сучасная праблема сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця (1985-1995 гг.) / Я.К. Новік, Л.Ю. Жданко. − Мінск, 1995.

Очерки истории науки и культуры Беларуси. IX-XX вв. / П.Т.Петриков, Д.В.Карев, А.А.Гусак [и др.]. – Минск: Навука і тэхніка, 1996..

Парфянкоў, У.Я. Беларусь у міжнародным супольніцтве (1945-1995 гг.) / У.Я. Парфянкоў. − Мінск: БДУІР, 1995.

Снапковский, В.Е. Белорусская ССР в ООН (1945-1985 гг.) / В.Е. Снапковский. − Минск: Наука и техника, 1985.

Сарокін, А.М. На ростанях айчыннай гісторыі. Беларуская вёска: ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917-1990-я гг) / А.М. Сарокін. – Мінск: Дадатак да часопіса “Права і эканоміка”, 1999.

Снапкоўскі, У.Е. Гісторыя знешняй палітыкі Беларусі: вучэб. дапам.: у 2 ч. / У.Е. Снапкоўскі. – Мінск: БДУ, 2004.

Шымуковіч, С.Ф. Эканамічная гісторыя Беларусі: курс лекцый / С.Ф. Шымуковіч. – Мінск: Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Беларусі, 2003.

 

Семінар 8. Станаўленне суверэннай Рэспублікі Беларусь
(1990—2011 гг.)

План:

1. Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь.

2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь.

4. Суверэнітэт і шматвектарнасць знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь.

5. Культура Беларусі на сучасным этапе.

Тэмы рэфератаў:

1. Канстытуцыя РБ 1994 г. і Канстытуцыя РБ 1996 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прянятымі на рэспубліканскім рэферэндуме: параўнальны аналіз.

2. Грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі Беларусі на сучасным этапе.

3. Рэспубліканскія рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гг. і іх вынікі.

4. Асновы дзяржаўнага ладу суверэннай Рэспублікі Беларусь.

5. Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі.

Літаратура:

Беларусь на мяжы тысячагоддзяў / Рэдкал.: А.П.Вайтовіч [і інш.]. – Мінск: БелЭн, 2000.

Аб дзяржаўным суверынітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі / Дэкларацыя Вярхоўнага Савета БССР. 27 ліпеня 1990 г. – Мінск, 1990.

История политических партий: Материалы для самостоят. работы студентов / под ред. В.К. Коршука, И.Ф. Романовского. – Минск: БГУ, 2002.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. – Мінск: Беларусь, 2007.

Мельник, В.А. Государственная идеология Республика Беларусь: Концептуальные основы / В.А. Мельник. - Минск: Тесей, 2003.

Мірановіч Я. Найноўшая гісторыя Беларусі. – Спб, 2003.

Никитенко, П.Г. Модель устойчивого социально-экономического развития Беларуси: проблемы формирования и эволюции / П.Г. Никитенко. - Минск: Право и экономика, 2000.

Новік, Я.Г., Жданко Л.Ю. Беларусь у перыяд правядзення рэформ: Сучасныя праблемы сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця (1985-1995 гг.) / Я.Г. Новік, Л.Ю. Жданко. – Мінск: БДУІР, 1995.

Основные направления социально-политического развития Республики Беларусь на 1996-2000 гг. – Минск: ООО «Мисанта», 1998.

Программа социально-экономического развития Республики Беларусь на 2001-2005 гг. – Минск: Беларусь, 2001.

Программа социально-экономического развития Республики Беларусь на 2006-2010 гг. – Минск: Беларусь, 2006.

Суверенитет и многовекторность внешней политики Республики Беларусь в современных условиях. - Минск: ИСПИ, 2000.

Гарэлік, Л.М. Літаратура / Л.М. Гарэлік [і інш.] // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. - Мінск: БелЭн, 2000. - с. 305 – 320.

Корзенко, Г.В. Подготовка научных кадров в Беларуси. Взгляд сквозь годы / Г.В. Корзенко. – Минск: Бел. изд. Тов-во «Хата», 1998.

Красінскі, А.В. Кіно / А.В. Красінскі // Беларусь на мяжы тысячагодзяў. - Мінск: БелЭн, 2000. - с. 365 – 374.

Культурология: теория и история культуры / под общ. ред. И.Е. Ширшова. – Минск: БГЭУ, 2004.

Лакотка А.І. Дойлідства // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. - Мінск: БелЭн, 2000. - с. 374 – 395.

Лыч, Л. Гісторыя культуры Беларусі / Л. Лыч, У. Навіцкі. - Мінск: НКФ “Экаперспектыва”, 1996.

Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі: вучэбны дапаможнік / С.А. Парашкоў. – Мінск: Беларуская навука, 2004.

Смольскі, Р.Б. Тэатральнае мастацтва / Р.Б. Смольскі // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. - Мінск: БелЭн, 2000. - с. 350 – 364.

Юўчанка, К.А. Музычнае мастацтва / К.А. Юўчанка // Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. - Мінск: БелЭн, 2000. - с. 338 – 349.


Тэмы рэфератаў

1. Першабытны перыяд на беларускіх землях. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства.

2. Станаўленне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Полацкае княства.

3. Станаўленне дзяржаўнасці ва ўсходніх славян. Асаблівасці развіцця Турава-Пінскага княства.

4. Крыжацкая агрэсія на ўсходнеславянскія і літоўскія землі.

5.Распаўсюджванне хрысціянства на беларускіх землях.Двухвер’е.

6. Уплыў хрысціянства на культуру Беларусі (ІХ-ХІІІ ст.ст.)

7. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага (1230-1290-я гг.)

8. Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Маскоўскае як цэнтры збірання усходнеславянскіх зямель.

9. Эвалюцыя палітычнага ладу ВКЛ (ХIV – сяр. ХVI стст.).

10. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі ВКЛ (ХIV – сяр. ХVI стст.).

11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ. Станаўленне феадальных адносін (ХIV – сярэд. ХVI стст.).

12. Фарміраванне прававой сістэмы ВКЛ. Статуты княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг.

13. Канцэпцыі этнічнага паходжання беларусаў.

14. Уплыў ідэй Адраджэння на культуру Беларусі (к. ХV – ХVI стст.)

15. Утварэнне Рэчы Паспалітай. Асаблівасці грамадска-палітычнага ладу і яго эвалюцыя.

16. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у др. пал. ХVI – ХVII стст.

17. Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах ХVIII стст.

18. Рэлігійныя адносіны ў ВКЛ у ХV – ХVIII стст. Рэфармацыйны рух.

19. Берасцейская царкоўная унія.

20. Сацыяльная і эканамічная палітыка царызму на Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.

21. Тайныя таварыствы на Беларусі ў першай палове ХІХ ст.

22. Антырасійскія паўстанні ў канцы ХVІІІ – 60-х гг. ХІХ ст і іх уплыў на расійскую ўрадавую палітыку на беларускіх землях.

23. Культура і рэлігійнае жыццё Беларусі у першай палове ХІХ в.

24. Беларусь у вайне 1812 г.

25. Адмена прыгоннага права і іншыя буржуазныя рэформы: пачатак капіталістычнай мадэрнізацыі ў беларускіх губерніях.

26. Развіццё гаспадаркі беларускіх губерній у парэформенны перыяд (1870 – 1890-я гг.)

27. Фарміраванне беларускай нацыі

28. Культура Беларусі ў др. пал. ХІХ – пачатку ХХ ст.

29. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух на Беларусі ў др. пал. ХІХ – пачатку ХХ ст.

30. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Асаблівасці станаўлення расійскага парламентарызму.

31. Сталыпінская аграрная рэформа і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.

32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны.

33. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыі 1917 г. – выбар шляхоў грамадскага развіцця.

34. I Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне БНР і яе роля ў працэсе станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.

35. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР.

36. Польска-савецкая вайна ў лёсе Беларусі (1919-1920 гг.)

37. Новая эканамічная палітыка ў БССР.

38. Палітыка беларусізацыі: дасягненні і пралікі.

39. Сацыялістычная мадэрнізацыя БССР: індустрыялізацыя і калектывізацыя.

40. Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў 1920-х – 1930-х гг.

41. Культура БССР у 1930-х – пач. 1950-х гг.

42. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы (1921 – 1939 гг.). Пачатак II сусветнай вайны. Уз’яднанне беларускага народа.

43. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

44. Акупацыйны рэжым. Беларуская калабарацыя ў гады Вялікай Айчынна вайны.

45. Партызанскі і падпольны рух у гады Вялікай Айчыннай вайны.

46. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад народа Беларусі ў разгром фашызму ў гады Другой сусветнай вайны

47. БССР – адна з краін-заснавальніц ААН. Дзейнасць БССР на міжнароднай арэне ў 1945 – 1991 гг.

48. Сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае развіццё БССР у 1944 – 1953 гг.

49. Грамадска-палітычнае развіццё БССР у 1953 – 1985 гг.

50. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1953 – 1985 гг.: спробы кансерватыўных рэформ.

51. Культура БССР у 1954 – 1985 гг.: дасягненні і пралікі.

52. Перабудова грамадска-палітычных і сацыяльна-экнамічных адносін (1985 – 1991 гг.). Дасягненні і правалы.

53. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Фарміраванне новых дзяржаўна-палітычных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы.

54. Сацыяльна-эканамічнае развіцццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе (1991 – 2008 гг.).

55. Фарміраванне і развіццё палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (1991 – 2008 гг.).

56. Сучаснае культурнае жыццё Беларусі (1991 – 2008 гг.). Рэлігія ў сучасным беларускім грамадстве

 

Пытанні да экзамену

1. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі Беларусі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі.

2. Беларускія землі ў найстаражытны перыяд. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства.

3. Фарміраванне ўсходнеславянскай супольнасці і працэс асваення беларускіх зямель.

4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у VIII – ХII стст. Фарміраванне раннекласавага грамадства.

5. Станаўленне і развіццё раннефеадальных усходнеславянскіх дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях.

6. Знешняя агрэсія ў лёсе усходнеславянскіх дзяржаў.

7. Станаўленне ВКЛ (др. пал. ХIII – перш. пал.ХIV стст.). Роль і месца беларускіх зямель у дзяржаваўтваральных працэсах.

8. Палітычны лад ВКЛ і яго эвалюцыя ў 1345 – 1569гг.

9. Сацыяльна-эканамічнае развіццё ВКЛ у ХIV – перш. пал.ХVI стст.

10. Умовы фарміравання беларускай народнасці, яе месца ў жыцці ВКЛ.

11. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у перыяд сярэднявечча.

12. Люблінская унія і яе ўплыў на эвалюцыю дзяржаўнага і сацыяльна-палітычнага ладу ВКЛ.

13. Сацыяльна-эканамічнае жыццё ВКЛ у др.пал. ХVI – к. ХVIII стст.

14. Канфесіянальныя адносіны на беларускіх землях у ХIV - к. ХVIII стст.

15. Эпоха Адраджэння на беларускіх землях.

16. Эпоха Асветніцтва на беларускіх землях.

17. Этнічныя працэсы на беларускіх землях у др.пал. ХVI – перш. пал. ХIХ стст.

18. Войны ХVI – ХVIII стст. і іх роль у лёсе Беларусі.

19. Палітычны крызіс і падзелы Рэчы Паспалітай. Далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі.

20. Беларускія землі ў вайне 1812 г.

21. Сацыяльна-эканамічнае жыццё беларускіх зямель у к. ХVIII – перш. пал. ХIХ стст. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

22. Адмена прыгоннага права. Станаўленне капіталістычных адносін у парэформенны перыяд (1861 - 1880-е гг.).

23. Сацыяльная і канфесіянальная палітыка расійскага самадзяржаўя на беларускіх землях у к. ХVIII – пачатку ХХ стст.

24. Фарміраванне беларускай нацыі і пачатак фарміравання беларускай нацыянальнай ідэі.

25. Антырасійскія паўстанні к. ХVIII – ХIХ стст. і іх роль у лёсе Беларусі.

26. Пачатак палітычнай мадэрнізацыі: буржуазныя рэформы 60-х – 70-х гг. ХIХ ст. і асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губерніях.

27. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у Беларусі ў др. пал. ХIХ – пач. ХХ стст.

28. Расійская рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак фарміравання парламентарызму.

29. I сусветная вайна і яе роль у лёсе Беларусі.

30. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.: альтэрнатывы развіцця.

31. Кастрычніцкая рэвалюцыя ў лёсе Беларусі. I Усебеларускі з’езд.

32. Першая спроба стварэння нацыянальнай дзяржаўнасці: стварэнне і дзейнасць БНР.

33. Барацьба з германскімі і польскімі інтэрвентамі (1918 – 1920 гг.)

34. Абвяшчэнне БССР. Станаўленне савецкай дзяржаўнасці.

35. Утварэнне СССР. Эвалюцыя савецкай дзяржаўнай і грамадска-палітычнай сістэмы ў 1920 – 1930-х гг.

36. НЭП у БССР. Дасягненні і правалы.

37. Палітыка беларусізацыі і яе ўплыў на культурнае жыццё беларускага народу.

38. Палітыка індустрыялізацыі ў БССР і яе вынікі.

39. Палітыка калектывізацыі ў БССР і яе вынікі.

40. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1920 – 1939 гг.).

41. Знешнепалітычная сітуацыя напярэдадні II сусветнай вайны. БССР у пачатковы перыяд II сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (1.09.1939 – пач. 1942 г.).

42. Акупацыйны рэжым. Партызанская і падпольная барацьба супраць акупантаў.

43. Вызваленне БССР ад гітлераўскіх захопнікаў. Уклад народа БССР у Перамогу над ворагам.

44. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1943 – 1953 гг.

45. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1943 – 1953 гг.

46. Культура БССР у 1930-х – перш. пал. 1950-х гг.

47. Развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1953 – 1985 гг.: дасягненні і пралікі.

48. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1953 – 1985 гг.

49. Культура БССР у др.пал. 1950-х – пач 1980-х гг.

50. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН (1945 – 1991 гг.).

51. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1985 - 1991 гг. Палітычная перабудова.

52. Народная гаспадарка БССР у 1985 – 1991 гг. Эканамічная перабудова.

53. Змены ў культурным жыцці Беларусі (1985 – 2000-е гг.).

54. Абвяшчэнне незалежнасці РБ. Станаўленне і развіццё грамадска-палітычнай сістэмы.

55. Станаўленне беларускай эканамічнай мадэлі: пралікі і дасягненні.

56. Міжнародная дзейнасць Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.

 

Сродкі дыягностыкі.

Галоўнымі сродкамі дыягностыкі з’яўляюцца: выкананне прамежкавых тэстаў; выкананне самастойна распрацаваных творчых заданняў, праектаў (індывідуальных або калектыўных); падрыхтоўка і ўдзел у актыўных формах вучэбна-даследчай дзейнасці; вывучэнне артыкулаў па гістарычнай праблематыцы і складанне на іх анатацый, рэцэнзій, рэфератаў. У мэтах стымулявання вучэбна-даследчай актыўнасці навучэнцаў прапануецца распрацоўка электронных мультымедыйных работ па тэматыцы рэфератаў.

Слоўнік гістрачных тэрмінаў

Агароднікі - беднякі, якія не мелі сваёй гаспадаркі.
Адраджэнне (Рэнесанс) - эпоха станаўлення раннебуржуазнай культуры ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XIV - XVI ст. Асноўным ідэйным змяшчэннем культуры гэтага перыяду быў гуманізм. Узнікае новая свецкая культура, на базе якой сфарміраваўся рэнесансава-гуманістычны светапогляд. Адзін са спецыфічных момантаў Адраджэння і Рэнесанса на Беларусі - сувязь з хрысціянскім светапоглядам
Адыходніцтва - часовы адыход сельскага насельніцтва на промыслы або сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, гаспадаркі іншых рэгіёнаў
Акупацыя - сістэма ваенных і палітыка-эканамічных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на акупіраваных тэрыторыях.
Антытрынітарыі (арыяне) - прадстаўнікі радыкальна-рэфармацыйнага руху на Беларусі, Украіне, Літве, Полыпчы ў другон палове XVI — пачатку XVII ст. Існавалі два накірункі: умераны і радыкальны.
Асадніцтва - інстытут ваенных і цывільных каланістаў (“асаднікаў”), якіх польскі ўрад перасяляў з цэнтральных раенаў краіны ў Заходнюю Беларусь.
Асадныя - феадальна-залежныя сяляне, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была грашовая
Асветніцтва - антыфеадальная буржуазная ідэалогія перыяду станаўлення капіталістычных адносін; сцвярджала прыярытэт асветы, навукі і розуму ў жыцці асобы, грамадства і дзяржавы. На Беларусі ідэі Асветніцтва распаўсюдзіліся ў другой палове ХVІІІ - пачатку XIX ст. Знайшлі адлюстраванне ў філасофіі, літаратуры і мастацтве.
Асіміляцыя - зліцце аднаго народа з другім, прычым адзін з іх страчвае сваю мову, культуру, нацыянальную самасвядомасць
Бальшавізм - плынь палітычнай думкі і палітычная партыя, якая аформілася ў 1903 г. у выніку барацьбы расійскіх рэвалюцыйных марксістаў, узначаленых У.І.Леніным, за стварэнне рэвалюцыйнай партыі. Паняцце “бальшавізм” узнікла ў сувязі з выбарам на II з'ездзе РСДРП кіруючых органаў партыі: прыхільнікі У.І. Леніна атрымалі большасць галасоў (адсюль - бальшавікі), а іх праціўнікі - меншасць (адсюль - меншавікі).
Беларусізацыя - пераважны накірунак нацыянальнай палітыкі ў БССР у 20-я гг. Значна паспрыяла развіццю беларускай культуры, мовы, узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў.
Беларуская народнасць - моўная, эканамічная і культурная супольнасць людзей, якая гістарычна склалася з удзелам балцкага субстрату ў межах пераважна славянскай тэрыторыі, на якой жылі нашчадкі славянскіх пляменаў дрыгавічоў, днепрадзвінскіх крывічоў, радзімічаў і частка нашчадкаў севяран, драўлян і валынян
Валока - асноўная зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў Вялікім княстве Літоўскім (21,36 га)
Ваявода - кіраўнік адміністрацыі тэрытарыяльнай адзінкі ваяводства
Гуманізм - новы светапогляд, у якім адлюстраваліся змены ў поглядах на прыроду, грамадства і чалавека. Аснову складалі тры асноўныя прынцыпы: самастойнасць чалавека, абсалютная духоўная незалежнасць, натуралізм
Дзесяціна - расійская мера зямельных плошчаў, якою карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы мер (была роўная 1,0925га).
Дзяцінец - цэнтральная ўмацаваная частка феадальнага горада
Дысідэнты - асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай XVII — XVIII ст. хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты)
Езуіты - члены манаскага каталіцкага ордэна “Таварыства Ісуса”, створанага ў 1540 г. у Італіі для барацьбы з Рэфармацыяй. На Беларусі распачалі дзейнічаць у другой палове XVI ст.
Земскі падскарбі - вышэйшая службовая асоба ў Вялікім княстве Літоўскім, якая наглядала за спагнаннем натуральных і грашовых падаткаў і збораў, вяла ўлік дзяржаўных выдаткаў, аберагала грошы і каштоўнасці, атрыбуты вялікакняжацкай і дзяржаўнай улады.
Інвентары - вопісы ўладанняў феадалаў
Інтэрвенцыя - гвалтоўнае ўмяшанне аднаго ці некалькіх дзяржаў ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Інтэрвенцыя можа быць ваеннай, эканамічнай, дыпламатычнай.
Казацкі загон - казацкі атрад, які не ўваходзіў у сталую вайсковую арганізацыю казацтва. Загоны дзейнічалі самастойна. Адыгралі значную ролю ў пашырэнні сацыяльных канфліктаў на тэрыторыі Беларусі ў XVI — XVII ст.
Калабаранты - тыя, хто супрацоўнічаў з нямецкімі фашыстамі пад час другой сусветнай вайны.
Калегіумы - езуіцкія школы
Калектывізацыя - аб'яднанне аднаасобных сялянскі гаспадарак у калектыўныя. Стварэнне калектыўных гаспадарак (калгасаў) у розных формах пачалося ў першыя паслякастрычніцкія гады. Да канца 20-х гг. калгасны рух шырока не распаўсюджваўся. У 1928 — 1929 гг. у БССР пачаўся пераход да масавай, суцэльнай калектывізацыі, якая праводзілася ў асноўным шляхам насілля над сялянамі (т.зв. “раскулачванне”), ліквідацыя хутароў.
Кальвінізм - асноўны накірунак рэфармацыйнага руху, які зацвердзіўся на Беларусі ў сярэдзіне XVI ст. Меў іншую сацыяльна-класавую аснову, чым у краінах Заходняй Еўропы: яго прыняла частка магнатаў і шляхты
Кантрыбуцыі - грашовыя ці натуральныя паборы з насельніцтва акупіраваных тэрыторый ці пераможанай краіны
Канфедэрацыі - часовыя ваенна-палітычныя саюзы шляхты, гарадоў, духавенства ў Рэчы Паспалітай у другой палове XVI — XVIII ст. Згодна з Генрыхаўскімі артыкуламі ў выглядзе канфедэрацыі абвяшчалася адмаўленне ад падпарадкавання каралю (Слуцкая - 1767г., Барская -1768г., Таргавіцкая – 1792 г. і інш.).
Канфесія - прыналежнасць да якой-небудзь рэлігіі, царквы
Канцлер - кіраўнік Дзяржаўнай канцылярыі, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі.
Кашталян - камендант замка і адначасова адміністратар зямельных уладанняў вялікага князя, памочнік ваяводы
Контррэфармацыя - наступленне каталіцкай рэакцыі супраць Рэфармацыі на Беларусі; узмацнілася пасля Люблінскай уніі 1569 г.
Латыфундыя - буйное феадальнае землеўладанне
Леты, Эсты, Лівы - прыбалтыйскія плямены, на якія была накіравана агрэсія крыжакоў
“Ліберум вета” - звычай у дзяржаўным праве Вялікага княства Літоўскага (і Рэчы Паспалітай), паводле якога кожны дэпутат сейма ці сейміка мог (нават без абгрунтавання) выказаць нязгоду з любой сеймавай пастановай, што азначала спыненне пасяджэння, скасоўвала ўсе прынятыя на гэтым пасяджэнні рашэнні. Упершыню выкарыстана на сейме ў 1652г. Гэтае правіла ў другой палове XVIII ст. паралізавала ўсё дзяржаўнае жыццё Рэчы Паспалітай. Ліквідавана Канстытуцыяй 3 мая 1791 г.
Лівонскі ордэн - каталіцкая дзяржаўная і ваенная арганізацыя нямецкіх рыцараў-крыжакоў ва Ўсходняй Прыбалтыцы.
Людзі цяглыя - феадальна-залежныя сяляне, галоўнай формай зямельнай рэнты якіх была паншчына
Люстрацыя - перыядычнае апісанне дзяржаўнай маёмасці.
Магдэбургскае права - права феадальнага горада на самакіраванне, паводле якога эканамічная дзейнасць, маёмасныя правы, грамадска-палітычнае жыццё, саслоўны стан гараджан рэгуляваліся ўласнай сістэмай юрыдычных нормаў. Па магдэбургскаму праву гараджане вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ім гарантаваліся свабодныя заняткі рамяством, гандлем, земляробствам і дазвалялася выбіраць свой орган улады - магістрат, суд, ствараць рамесныя аб'яднанні — цэхі. Грамату на магдэбурпкаскае права першымі з гарадоў Беларусі атрымалі Вільня (1387 г.), Бярэсце (1390 г.)
Магістрат - выбарны адміністрацыйны орган горада; згодна з магдэбургскім правам, аб'ядноўваў раду (асноўны орган самакіравання) і лаву (суд па крымінальных справах)
Магнаты - буйныя феадалы-землеўладальнікі, прадстаўнікі радавітай знаці, найбольш уплывовая частка феадальнага саслоўя.
Маршалак земскі - старшыня на пасяджэннях рады і сейма
Морг - адзінка вымярэння плошчы ў сістэме мер Вялікага княства Літоўскага (быў роўны 0,71 га)
Найвышэйшы гетман - камандуючы ўзброенымі сіламі
Паланізацыя - агульная назва палітычных установак і практычных мерапрыемстваў буржуазнага польскага ўрада ў адносінах да беларускага насельніцтва Заходняй Беларусі. Знайшла яскравае адлюстраванне ў паступовым абмежаванні дзейнасці і закрыцці беларускіх школ, бібліятэк, клубаў, газет. У той жа час паўсюдна насаджалася польская мова, у органы ўлады выбіраліся пераважна палякі, праваслаўныя цэрквы ператвараліся ў касцелы.
Паншчына - абавязковая праца сялян з уласным інвентаром на зямлі феадала
Паны-Рада - вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Вялікім княстве Літоўскім. У раду ўваходзілі вышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (канцлер, маршалак земскі, найвышэйшм гетман, земскі падскарбі, ваяводы і інш.), каталіцкія епіскапы, найбуйнейшыя феадалы. Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князі, у канцы XV ст. набыла большую самастойнасць. Да кампетэнцыі рады належалі: выбранне вялікага князя, абарона дзяржавы, міжнародныя справы, выданне законаў, разгляд найважнейшых судовых спраў
Пасад - гандлёва-рамесная частка феадальнага горада
Пахожыя (вольныя) - сяляне, якія, мелі права пераходзіць ад аднаго феадала да другога. Іх нельга было перадаваць у спадчыну, дарыць і г.д.
Перабудова - Гэты тэрмін пачаў ужывацца партыйным і савецкім кіраўніцтвам з 1987 – 1988 гг. Курс на перабудову разглядаўся як лагічны працяг курса на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця. Меў на мэце радыкальйую эканамічную рэформу ў спалучэнні з дэмакратызацыяй грамадска -палітычнага жыцця.
Перыяд палітычнай "адлігі" - Перыяд кіраўніцтва СССР М.С. Хрушчовым (1953-1964 гг.), калі адбыўся адыход ад найбольш адыёзных праяў таталітарнай сістэмы - масавых неабгрунтаваных палітычных рэпрэсій. А таксама частковае рэфармаванне у грамадска-палітычным жыцці дапаўняўся пэўнымі поспехамі ў развіцці прамысловасці, сельскай гаспадаркі, сацыяльнай сферы, культуры і навукі. У выніку таталітарная сістэма ў СССР захавалася ў больш умераным варыянце.
Племя - аб'яднанне некалькіх радоў
Прывілей - заканадаўчы акт, якім у ВКЛ вялікія князі надавалі, або пацвярджалі асаблівыя правы пануючаму класу, саслоўю, пэўнай сацыяльнай ці этнічна-рэлігійнай групе, асобе.
Радавая абшчына - аб'яднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную ўласнасць і вялі калектыўную гаспадарку
Разбор шляхты - палітыка царскага ўрада, накіраваная на раздрабленне сіл польскага (апалячанага) дваранства
Разначынцы - асобы рознага чыну і звання. У Расіі канца XVIII — XIX ст. міжсаслоўная катэгорыя насельніцтва, уключала выхадцаў з розных саслоўяў (духавенства, купецтва, мяшчанства і г.д.), якія пераважна займаліся разумовай працай. Носьбіты буржуазна-дэмакратычнай і рэвалюцыйнай ідэалогіі
Раннефеадальная дзяржава - дзяржава, якая ўтвараецца на пачатковай стадыі развіцця феадалізму; характарызуецца несфарміраванымі інстытутамі дзяржаўнай улады
«Раскулачванне» - гвалтоўныя, у большасці несправядлівыя дзеянні ў дачыненні да заможных сялянаў і сераднякоў.
Род - калектыў першабытных людзей, аб'яднаных кроўным радством
Рэвалюцыя - карэнны якасны пераварот ва ўсей сацыяльна-эканамічнай структуры грамадства.
«Рэйкавая вайна» - спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напярэдадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 03.08.1943 г. па ліпень 1944 г.).
Рэлігійныя брацтвы - беларускія і ўкраінскія рэлігійныя арганізацыі XVI — XVIII ст. Ствараліся пры праваслаўных і ўніяцкіх цэрквах. Мелі друкарні, школы і г.д.
Рэфармацыя - шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух у Заходняй Еўропе ў XVI ст. Быў накіраваны супраць каталіцкай царквы і меў антыфеадальны характар.
Секулярызацыя - канфіскацыя царкоўнай маёмасці на карысць дзяржавы.
Селішча - рэшткі старажытнага неўмацаванага паселішча перыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу і Старажытнай Русі.
Сельская абшчына - аб'яднанне людзей, у якім асобныя сем'і маглі не мець сваяцкіх адносін
Сервітуты - абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю (напрыклад, права праезду, выпасу жывелы, рыбнай лоўлі, карыстанне сенажацямі, ляснымі ўгоддзямі і інш.).
Смерд - залежны ад феадала селянін
Сойм - саслоўна-прадстаўнічы орган у Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы. Да кампетэнцыі вальнага (агульнадзяржаўнага) сойма належалі: выбранне вялікага князя, справы вайны і міру, узаемаадносіны з іншымі краінамі, устанаўленне падаткаў і рэгуляванне заканадаўства. Галоўная роля ў вырашэнні спраў на сойме належала вялікаму князю і панам-радным. Вальныя сеймы збіраліся ў Вільні, Бярэсці, Навагародку, Гародні і інш. Структура і характар дзейнасці сойма юрыдычна былі замацаваны ў Статутах ВКЛ
Соймік - сход шляхты павета або ваяводства.
Староства - дзяржаўны маентак, які даваў вялікі князь або кароль на часовае карыстанне феадалам за службу. Апошнія адказвалі за цэласнасць маёнтка, маючы пры гэтым поўнае права распараджацца прыбыткам ад уладання, за выключэннем так званай “кварты” - чвэрці агульнага прыбытку, якую трымальнік павінен быў штогод адцаваць у дзяржаўную казну.
Статут - дзяржаўны акт, поўны кодэкс законаў Вялікага княства Літоўскага, які дзейнічаў у Вялікім княстве Літоўскім з сярэдзіны XVI па першую палову ХІХ ст. Адзін з першых у Еўропе сістэматызаваных збораў законаў. Напісаны на беларускай мове. Юрыдычна замацаваў асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу, парадак утварэння, склад і паўнамоцтвы дзяржаўных і судовых устаноў, прывілеяванае становішча шляхты і абмежаванне правоў сялянаў. Было тры рэдакцыі Статута (1529, 1566, 1588)
Стаянка - пасяленне першабытных людзей каменнага і бронзавага веку
Таталітарызм - агульная назва палітычных (дзяржаўных) сістэм, якія вызначаюцца поўным (татальным) кантролем з боку органаў дзяржаўнай улады над усімі сферамі жыцця грамадства. Характэрная рыса таталітарных рэжымаў — канцэнтрацыя ўсёй улады ў дзяржаве ў руках асобнай групы (звычайна палітычнай партыі). Тыповай таталітарнай дзяржавай з'яўляўся СССР у 30-я гг. ХХ ст.
Трыбунал ВКЛ (Галоўны Літоўскі Трыбунал) - вышэйшы апеляцыйны суд княства, пастановы якога мелі сілу пастаноў сейма. Створаны ў 1581 г.
Уніяты - паслядоўнікі Берасцейскай уніі 1596г.
Устаўныя граматы - акты, якімі вызначаліся адносіны часоваабавязаных сялянаў з памешчыкамі пасля сялянскай рэформы 1861 г.
Фальварак - у Вялікім княстве Літоўскім двор феадала з комплексам будынкаў і панскімі засеўкамі, якія ў канцы XV - пачатку XVI ст. значна пашыраюцца. 3 сярэдзіны XVI ст. складваецца фальваркава -паншчынная гаспадарка, пры якой у феадальнай гаспадарцы сельскагаспадарчыя прадукты вырабляліся пераважна на продаж (ліквідавана ў 1861 г.)
Халоп - асабіста залежныя людзі
Харчразверстка - метад нарыхтовак сельскагаспадарчых прадуктаў у перыяд грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі. Прымянялася ў 1918 - 1920 гг. Яе сутнасць - абавязковая здача сялянамі лішкаў, а часцей, неабходных ім самім прадуктаў харчавання, - ў фонд дзяржавы па цвердых цэнах. Ажыццяўлялася ў асноўным спецыяльнымі харчатрадамі. У 1921 г. заменена харчпадаткам
Хрысціянства - адна з трох сусветных рэлігій. На Беларусі былі распаўсюджаны ўсе асноўныя напрамкі хрысціянства: каталіцызм, праваслаўе, пратэстанцызм, уніяцтва
Цэх - аб'яднанне рамеснікаў адной ці сумежных спецыяльнасцей у феадальных гарадах, накіраваныя супраць манапалізацыі вытворчасці і абароны ад самавольства феадалаў
Часоваабавязаныя сяляне - былыя памешчыцкія сяляне ў Расіі, якія на падставе рэформы 1861 г. вызвалены ад прыгону, але да пэўнага часу павінны былі выконваць феадальныя павіннасці на карысць памешчыкаў. На Беларусі часоваабавязаны стан быў скасаваны ў 1863 г., а ўвогуле па Расійскай імперыі ў 1881 г.
Чынш - грашовая рэнта
Чэлядзь нявольная - слугі, работнікі, якія жылі пры дварах феадалаў. У Вялікім княстве Літоўскім найболыы бяспраўная залежная частка насельніцтва
Шавінізм - крайне агрэсіўная форма нацыяналізму, пропаведзь нацыянальнай выключнасці, рэакцыйнай палітыкі прыгнету іншых народаў.
Шляхта - прывілеяванае ваенна-служылае саслоўе ў Польшчы, Чэхіі, Літве, на Беларусі і Ўкраіне ў XIII - пачатку XX ст
Эканамічны крызіс - стан эканомікі, які характарызуецца падзеннем вытворчасці, рэзкім абвастрэннем усіх супярэчнасцей эканомікі
Этнічная самасвядомасць - усведамленне людзьмі сваей прыналежнасці да пэўнага народа. Фарміруецца на аснове агульнага паходжання людзей, падабенства іх мовы, культуры, гістарычнага лесу
Этнічная тэрыторыя - тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа, з якой цесна звязаны яго паходжанне і гісторыя
Юрыдыка - адміністрацыйна-адасобленыя часткі гарадоў ці прыгарадаў, якія былі пад уладай феадала, царквы, або манастыра і на жыхароў якіх не пашыралася судовая і адміністрацыйная ўлада гарадскога самакіравання. На тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў пачатку XVI ст.
Язычніцтва - сістэма рэлігійных вераванняў, калі чалавек абогатварае розныя сілы і стыхіі прыроды

5. Пратакол сагласавання вучэбнай праграмы

з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці

Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца сагласаванне Назва кафедры Прапановы аб зменах ў змесце вучэбнай праграмы Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму)
Філасофія, паліталогія, сацыялогія, асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы, эканоміка.   Кафедра гуманітарных дысцыплін Праграма скарэктавана з рабочымі праграмамі дысцыплін: Філасофія, культуралогія, сацыялогія, эканоміка Праграма разгледжана і рэкамендаванау якасці вучэбнай на паседжанні кафедры ад 18 чэрвеня 2008 г. Протокол № 11 Заг. кафедрай ___________

 

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-25; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 804 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

В моем словаре нет слова «невозможно». © Наполеон Бонапарт
==> читать все изречения...

2172 - | 2117 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.008 с.