Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Раздзел 6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны




Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 30-х гг. XX ст. Мюнхенская змова. Правал палітыкі калектыўнай бяспекі. Савецка-германская дамова аб ненападзе 1939 г. Пачатак Другой сусветнай вайны. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб'яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму, яго мэты. Рабаванне гiтлераўцамi гаспадарчых i культурных каштоўнасцяў Беларусі. Масавае знiшчэнне ваеннапалонных i насельнiцтва, угон яго на прымусовыя работы ў Германiю. Карныя экспедыцыi. Калабаранцкiя арганiзацыi i iх дзейнасць.

Вызначальныя перамогі Чырвонай Арміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (бітва пад Масквой, Сталінградская і Курская бітвы), іх уплыў на ўздым партызанскага руху і падпольнай барацьбы. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў. Пачатак вызвалення Беларусi. Аперацыя «Баграціён».

Вынікі вайны для беларускага народа і яго ўклад ў Перамогу над фашызмам. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Статус БССР у садружнасці краін свету. Захаванне памяці об вайне ў гарадах і весках Беларусі.

Раздзел 7. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ: ДАСЯГНЕННІ І ПРАБЛЕМЫ СТВАРАЛЬНАЙ ПРАЦЫ НАРОДА (1945 – 1991 гг.)

Пачатак “халоднай вайны”. Стварэнне блока НАТА і яго планы. Супрацьборства дзвюх сацыяльна-палітычных сістэм. Гонка ўзбраенняў. Нарастанне пагрозы ядзернай вайны. Ваенна-палітычныя канфлікты 1950-1970 гг. Барацьба за мір і раззбраенне. Даговоры паміж ЗША і СССР у галіне бяспекі і раззбраення. Стварэнне АБСЕ. Крызіс сусветнай сацыялістычнай сістэмы. “Бархатныя” рэвалюцыі і ліквідацыя сацыялістычнай сістэмы. Заканчэнне “халоднай вайны”.

Аднаўленне прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў пасляваеннае пяцігоддзе. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Эканамічнае развіццё БССР ва ўмовах пачатку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. Курс на апераджальнае будаўніцтва цяжкай прамысловасці. Эканамічная рэформа 1965 г. і яе вынікі. Накірункі інтэнсіфікацыі эканомікі ў 1970-я – першай палове 1980-х гг., яе вынікі. Спецыялізацыя прамысловасці і сельскай гаспадаркі БССР ва ўмовах адзінага народнагаспадарчага комплекса СССР. Зніжэнне тэмпаў і нарастанне крызісных з’яў у эканоміцы. Харчавая праграма. Пачатак перабудовы. Курс на паскарэнне тэмпаў эканамічнага развіцця. Спробы рэфармавання эканомікі БССР на аснове гаспадарчага разліку. Эканамічны крызіс у СССР і БССР і яго наступствы.

Грамадска-палітычнае жыццё ў СССР і БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Барацьба з антысавецкімі ваенна-тэрарыстычнымі арганізацыямі і групамі. Ідэалагічныя кампаніі і неабгрунтаваныя рэпрэсіі па палітычных матывах другой паловы 1940-х – 1953 гг. Асуджэнне культа асобы І.В. Сталіна. Асаблівасці працэсу дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – 1964 гг. Нарастанне кансерватызму ў грамадска-палітычным жыцці ў 1970-я – першай палове 1980-х гг. Бюракратызацыя партыйна-дзяржаўнага апарату. Узмацненне фармалізацыі ў жыцці і дзейнасці грамадскіх арганізацый. Спробы рэфармавання палітычнай сістэмы ў гады перабудовы. Нефармальныя грамадскія арганізацыі, пачатак пераходу да шматпартыйнасці. Змены выбарчай сістэмы. Выбары З’езда народных дэпутатаў СССР, выбары Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання. Грамадска-палітычныя канфлікты ў саюзных рэспубліках, крызіс савецкага федэралізма, “парад суверэнітэтаў” і барацьба за суверэнітэт Беларусі.

Адукацыя, навука і культура ў БССР. Рэформы агульнаадукацыйнай і прафесійна-тэхнічнай школы. Змены ў сістэме вышэйшай адукацыі. Фундаментальныя і прыкладныя навуковыя даследавання ва ўмовах НТР. Асноўныя тэмы і жанры беларускай мастацкай літаратуры. Уздым у развіцці тэатральнага і выяўленчага мастацтва. Дзяржаўная рэлігійная палітыка і становішча канфесій.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-25; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1199 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Самообман может довести до саморазрушения. © Неизвестно
==> читать все изречения...

3047 - | 2848 -


© 2015-2026 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.013 с.