Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Правапіс прыстаўных галосных




þПасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і, а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, зардзецца, замшэлы, вокамгненна.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г. 2008 г.
заржавець і заіржавець заржавець
зардзецца і заірдзецца зардзецца

Правапіс устаўных зычных

þУстаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павуцінне, цівуном, каравульны, есавульскі.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г. 2008 г.
есаул еса в ул
есаульскі еса в ульскі

Правапіс у складовага і ў нескладовага ў пачатку слова

þНескладовае ў пішацца ў пачатку слова пасля слова, якое заканчваецца на галосную: пайшл а ў лес, моцн ы ўдар.

þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў іншамоўных словах не пад націскам пасля галосных пішацца ў.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г. 2008 г.
ва у ніверсітэце ва ў ніверсітэце
для у ніятаў для ў ніятаў
прыгожая у верцюра прыгожая ў верцюра
каля у нівермага каля ў нівермага

Заўвага! Пад націскам гук [у] не чаргуецца з [ў]: Люблінская у нія, новыя у нты, да у рны.

Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае: ва У збекістан, да У сяслава.


Правапіс у складовага і ў нескладовага ў сярэдзіне слова

þНескладовае ў пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, аўдыенцыя, паўза, каўчук.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г. 2008 г.
са у на са ў на
фа у на фа ў на
ра у нд ра ў нд
кло у н кло ў н
АЛЕ: траур, трыумфальны

Заўвага! 1. Пад націскам гук [у] не чаргуецца з [ў]: аул, баул, аукаць.

2. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах на –ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, страус, радыус.

þУ канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Каратау, ноу-хау, ток-шоу. Але: шоўмен.


Правапіс мяккага знака

þМяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н] перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н'], і назоўніка восень: студзеньскі, снежаньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа.

þУ прыметніках, утвораных ад іншых назоўнікаў на –нь, мяккі знак не пішацца: конь – конскі, Любань – любанскі, Астрахань – астраханскі.

þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” мяккі знак не пішацца і ў прыметніках, утвораных ад назваў кітайскага паходжання на –нь: Цянь-Шань – цянь-шанскі.

 

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г. 2008 г.
цянь-шаньскі цянь-ша нс кі
чань-чуньскі чань-чу нс кі

 


Правапіс абрэвіятур

þУ абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі савет), прафсаюз (прафесійны саюз), прамкамбінат (прамысловы камбінат), лясгас (лясная гаспадарка).

 

ПАРАЎНАЙЦЕ:

 

1959 г. 2008 г.
прафк о м прафк а м
аблвыканк о м аблвыканк а м
лінк о р лінк а р
газпр о м газпр а м
ваенк о м ваенк а м

 






Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-01-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1159 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Человек, которым вам суждено стать – это только тот человек, которым вы сами решите стать. © Ральф Уолдо Эмерсон
==> читать все изречения...

2256 - | 2103 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.