Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Правапіс некаторых спалучэнняў зычных




Перадача акання на пісьме

þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г. 2008 г.
альма-матэр альма-матар
камп’ютэр камп’ютар
лідэр лідар
прынтэр прынтар
шніцэль шніцаль
АЛЕ: унтэр-афіцэр

Заўвага! Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Юпітэр.

Параўнайце: Юпіт э р (1. У старажытнарымскай міфалогіі вярхоўны бог. 2. Планета ў Сонечнай сістэме) і юпіт а р (электрычная дугавая лямпа).

Звярніце ўвагу! Было: аліт э рацыя. Стала: аліт а рацыя.


 

Перадача акання на пісьме

þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на канцы нескланяльных іншамоўных слоў пасля галосных не пад націскам пішацца а.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

 

1959 г. 2008 г.
адажыо адажыа
Ватэрлоо Ватэрлоа
Токіо Токіа
партфоліо партфоліа
трыо трыа

Заўвага! Антоні а (м.р.),Эмілі а (м.р.) і г.д.

Антоні я (ж.р.), Эмілі я (ж.р.) і г.д.


Перадача якання на пісьме

þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў першым складзе перад націскам у лічэбніках і ўтвораных ад іх назоўніках пішацца літара я.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г. 2008 г.
дзевяты дзявяты
дзесяты дзясяты
дзевятка дзявятка
семнаццаць сямнаццаць
васемнаццаць васямнаццаць
пяцьдзесят пяцьдзясят
шэсцьдзесят шэсцьдзясят
АЛЕ: семсот, восемсот

Звярніце ўвагу! У лічэбніках семдз е сят і восемдз е сят у паслянаціскным складзе пасля дз пішацца е. У парадкавых лічэбніках сямідз я сяты і васьмідз я сяты пасля дз у першым складзе перад націскам пішацца літара я.

Правапіс галосных

Літары э, е

þНа канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геагарафічных назваў пасля зычных, акрамя к, л, пішацца э: куп э, рэзюм э, каф э, Душанб э, Морз э, Брыгвадз э; але: філ е, пік е, камюнік е.

þЛітары э або е ў сярэдзіне запазычаных слоў пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішуцца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, маянэз пішуцца з літарай э, а словы медаль, менеджмент, парламент– з літарай е.

!!! Напісанне э, е ў такіх словах вызначаецца па слоўніку.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г. 2008 г.
экземпляр экзэмпляр
тунель (тунэль) тунэль
інтэрнет (інтэрнэт) інтэрнэт

 


Правапіс спалучэнняў галосных

У запазычаных словах

þКалі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:

— пасля галосных — праз ё пад націскам і я не пад націскам: маёр, раён, маянэз, Мая, Нью- Ё рк. Калі спалучэнні вымаўляюцца іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады на пісьме яны абазначаюцца:

— у пачатку слова — літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, Іосіф, Іаан, іанізацыя.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

 

1959 г. 2008 г.
Нью- Йо рк Нью- Ё рк
Йо ркшыр Іа ркшыр
Йа шкар-Ала (Іа шкар-Ала) Іа шкар-Ала

 

 

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

þУ асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што адлюстроўваецца на пісьме: праязны, капусны, шчаслівы, міласэрнасць.

þУ адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” спалучэнне сн пішацца і ў запазычаных словах.

 

ПАРАЎНАЙЦЕ:

 

1959 г. 2008 г.
аванпос т ны аванпо сн ы
фарпос т ны фарпо сн ы
балас т ны бала сн ы
кантрас т ны кантра сн ы
кампос т ны кампо сн ы

 






Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-01-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1469 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Неосмысленная жизнь не стоит того, чтобы жить. © Сократ
==> читать все изречения...

2375 - | 2085 -


© 2015-2025 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.