Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Роля і месца Ц.Гартнага ў літаратурным працэсе, станаўленні і развіцці ранняй беларускай прозы

ТВОРЧАСЦЬ ЦІШКІ ГАРТНАГА

(1887 – 1937)

ЛЕКЦ. 1

Асоба пісьменніка і грамадскага дзеяча Ц.Гартнага

Празаічныя творы: аналіз зборнікаў

Аповесці “На новым месцы”, “Зялёны шум”: пошукі творчага самавыяўлення

ЛЕКЦ. 2

Раман “Сокі цаліны”, яго значэнне для беларускай раманістыкі

Драмы Ц.Гартнага

Роля і месца Ц.Гартнага ў літаратурным працэсе, станаўленні і развіцці ранняй беларускай прозы

Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) увайшоў у літаратуру «песняром працы i змагання», «першым пралетарскім паэтам Беларусі», як яго называлі – аўтарам першага закончанага беларускага рамана. Як мастак ён склаўся на перакрыжаванні дзвюх гістарычных эпох. Складанасць гэтага моманту адбілася ў яго літаратурнай дзейнасці, паўплывала на характар яго творчых пошукаў. Плённа працуючы амаль ва ycix літаратурных жанрах, пісьменнік пакінуў значную спадчыну. Не усё створанае ім вытрымала выпрабаванне часам, тым не менш услед за Янкам Купалам i Якубам Коласам Цішка Гартны заняў сталае месца ў гісторыі беларускай літаратуры.

 

Цішка Гартны (Зміцер Хведаравіч Жылуновіч) нарадзіўся 4 лістапада 1887 г. у мястэчку Капыль у сям’і бедных сялян-чорнарабочых. «У нас не было ні каня, нi каровы, нi поля, каб рабіць», – пicaў Ц. Гартны ў аўтабіяграфіі. Яго бацкі ў розныя поры года працавалі то на падзёншчыне, то на здзельшчыне. На адзінаццатым годзе жыцця Зм. Жылуновіч пайшоў у пacтyxi-найміты, пасабляючы грашыма cвaiм бацькам. Першапачатковую адукацыю атрымаў дома («бацька сам навучыў мяне чытаць «поверху»), потым была вучоба ў «дарэктараў», xaтнix настаўнікаў. Летам хлапчук пасвіў жывёлу, а зімой вучыўся. «За гэтыя зімы, — успамінаў Зм. Жылуновіч, — прайшоў усе царкоўнаславянскія кніжкі, якія толькі былі ў бацькі» (Абеглы саманарыс майго жыцця // Пяцьдзесят чатыры дарогі). Грамата давалася лёгка. У 1902 г. Зм. Жылуновіч паступіў у двухкласнае Капыльскае народнае вучылішча, якое закончыў у 1905 г. У лютым 1906 г. па­ступіў на працу ў гарбарную майстэрню ў родным мястэчку.

Зм. Жылуновіч рана далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. «У Каппылі – спагадным для рэвалюцыйнай прапаганды кутку, – пicaў у сваім дзённіку Ц. Гартны, – ужо з 80-х гадоў луналі вя­лікія ідэі вызвалення». Зм. Жылуновіч захапіўся «работніцкім рухам». Упершыню трапіўшы ў 1904 г. на мітынг сацыял-дэмакратаў, ён на доўгі час звязаў лёс з Капыльскай сацыял-дэмакратычнай арганізацыяй, стаў адным з найбольш дзейсных яе сяброў. Гэта паслужыла галоўнай перашкодай пры паступленні ў 1906 г. у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, куды Зм. Жылуновіча не прынялі з-за адсутнасці даведкі пра добранадзейнасць. У 1909—1912 гг. у пошуках працы ён аб’ездзіў многія гарады Бе­ларусі і Украіны, Літвы i Латвіі.

У 1910 г. пры актыўным садзейнічанні Зм. Жылуновіча ў Ка­пылі быў створаны літаратурна-грамадскі гурток «Самаадукацыя i развіццё», які наладзіў выпуск рукапіснага чacoпica «Заря» на рускай мове. У другой палове 1910 г. часопіс cпыніў сваю дзейнасць. У 1911 г. выпуск рукапіснага часопіса быў адноўлены, але ўжо пад назвай «Голос низа» i з дадаткам на беларускай мове «Вольная думка».

У 1912 г. Зм. Жылуновіч працаваў гарбаром у г. Вількамір Ковенскай гyбepні, вёў прапагандысцкую работу. У 1913 г. пераехаў у Пецярбург. Тут ён становіцца карэспандэнтам бальшавіцкай га­зеты «Правда». Пяць месяцаў працаваў на заводзе «Вулкан», затым тры месяцы быў беспрацоўным. У хуткім часе ўладкаваўся на працу ў выдавецтва «Новый человек». У 1915 г. быў мабілзаваны ў войска, але праз месяц адпушчаны. У 1916 г. працаваў у Беларускім бежанскім камітэце, выдаваў газету «Дзянніца». У сакавіку 1917 г. бежанскі камітэт беларусаў паслаў Зм. Жылуновіча сваім дэпутатам у Петраградскі Савет рабочых i салдацкіх дэпутатаў. Увесь перыяд з лютага да кастрычнпса ён быў блізкім бальша­віцкай партыі, наведваў яе мітынгі, чытаў партыйную літаратуру.

Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі прынесла шмат перамен. У лютым 1918 г. Ц. Гартнага прызначаюць сакратаром Беларускага камісарыята пры ўрадзе РСФСР. 3 сакавіка гэтага ж года ён рэдактар першай беларускай савецкай газеты «Дзянніца». Пасля абвяшчэння Беларусі савецкай рэспублікай 1 студзеня 1919 г. Ц. Гартны – Старшыня Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада. Пазней у розныя гады быў рэдактарам газеты «Савецкая Беларусь» i часопіса «Полымя», дырэктарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, намеснікам міністра асветы БССР. Працаваў у інстытуце беларускай культуры. 3 1929 г. з’яўляўся правадзейным членам Акадэміі навук Беларусі

Першыя вершы на беларускай мове Зм. Жылуновіч напісаў у 1904 г. «Цяга да літаратурнай працы адзначылася ва мне яшчэ на школьнай лаўцы, – пicaў ён ва ўспамінах. – Да першых жа спроб пісання мяне заінтрыгавалі тэмы народных павер’яў i забабонаў». Вялікае ўздзеянне на маладога аўтара аказала паэзія М. Някрасава, творамі якога ён зачытваўся з дзяцінства. Аднак напісанне вершаў на рускай мове не задавальняла Зм. Жылуновіча. Усё больш прываблівала стыхія роднай мовы. У 1905 г. у pyкi Зм. Жылуновіча трапілі нелегальныя брашуры i лістоўкі на беларускай мове. «Яснасць сэнсу дзякуючы даступнасці i зразумеласці мовы вельмі кранула мяне», — успамінаў ён. У 1908 г. адбылося знаёмства з першай штотыднёвай беларускай газетай. «Прачытаўшы «Нашу Hiвy» ад назвы да подпісу рэдактара, я быў у захапленні, – піcaў Ц. Гартны. – Мяне дзівіў не яе змест, не цікавасць раскладзенага у ёй матэрыялу, а, галоўным чынам, даступнасць яе, яе блізкасць «духу» вакольнага беларускага жыцця, нарэшце, самы факт друкавання яе на беларускай мове. Апошняе было для мяне адкрыццём. Да гэтага часу я не мог сабе ўявіць, каб тая мова, на якой гутарылі мае бацькі, сяляне, але якой не відаць было ў кніжках, у школе, у абыходзе крыху бывалых людзей, каб на гэтай мове можна было друкаваць газету...» Прачытаныя ў ёй вершы абудзілі цягу пісаць па-беларуску.

У студзені 1908 г. у «Нашай Ніве» быў надрукаваны першы верш Ц. Гартнага «Бяздольны», прысвечаны Я. Купалу. У 1910 г. З’явіўся верш «Не хіліся, дуб зялёны», прысвечаны Я. Коласу. Творчасць выдатных беларускіх паэтаў аказала моцны уплыў на Ц. Гартнага: «Хацелася паглядзець, пагутарыць, пачуць думкі кожнага з ix пра тое, што ix заставіла пісаць па-беларуску i як яны глядзяць на падняты імi лозунг адраджэння Беларусі. Сацыяльны бок найболей мяне інтрыгаваў, хоць я адчуваў выразна, што ідэя нацыянальнага вызвалення сваёй краіны залягла ў маім нутры досыць грунтоўна», – прызнаваўся пісьменнік.

Першы паэтычны зборнік Ц. Гартнага «Песні» выйшаў у 1913 г. у Пецярбурзе. Ён складаўся з трох раздзелаў: «Песні працы», «Песні кахання» i «Жальбы i жаданні». Адметнасцю зборніка з’яўлялася тое, што Ц. Гартны выступіў як «пралетаркій паэт». Упершыню ў беларускай літаратуры побач з вобразам селяніна з’явіўся вобраз рабочага.

Цэнтральнае месца ў зборніку занялі «Песні гарбара». У вер­шах гэтага цыкла адлюстраваны невыносна цяжкія ўмовы працы рабочых у капіталістычным грамадстве. Разам з тым паэт паказвае, як рабочы пачынае ўсведамляць сваю годнасць i ciлу, як абуджаецца ў iм сацыяльная актыўнасць, гатоўнасць рэвалюцыйным шляхам змяніць сацыяльныя абставіны, у якіх яму даводзіцца працаваць i жыць.

Зборнік «Песні» вызначаецца народным поглядам паэта на працу, якую ён лічыў не толькі асновай матэрыяльнага існавання, але i першай умовай духоўнага жыцця. У вершах «Красуй, збож­жа!», «Песні жняі», «Касьба», напісаных у рэчышчы нацыянальнай традыцыі, Ц. Гартны паэтызуе сялянскую працу. Лейтматывам цыкла «Песень працы» з’яўляецца думка паэта аб тым, што людзі працы (сяляне i рабочыя) — творцы жыцця, стваральнікі ўсяго каштоўнага на зямлі (было ўжо ў Багушэвіча):

Праца ўвесь свет ускарміла,

Праца нам шчасце дала.

(«Касьба»)

Высока aцаніў «Песні» Я. Купала. Ён пicaў: «Цішка не «майструе вершаў», а пяе, пяе усёй сваёй набалелай душой, yciм свaiм сэрцам, гарачым, кіпучым. Нойдзеце тут i галубіныя песні кахан­ня, i сумныя жальбы, i смелыя жаданні, i ва ўciм чуваць песняра праўдзівага, вынасіўшага кожнае слова ў cвaix набалелых грудзях».

У паэме «Паэт, маці i муза» (1915) Ц. Гартны вызначыў сваё паэтычнае крэда, назваў сваю музу «музай змагання», падкрэсліўшы тым самым сілу паэзіі, яе непарыўную сувязь з жыццём i барацьбой народа.

Паэтычны зборнік Ц. Гартнага, які выйшаў у Берліне ў 1922 г., меў назву «Песні працы i змагання». Ён тэматычна працягваў матывы першага зборніка «Песні» (раздзел «Песні працы»).

Змест двух другіх раздзелаў «Чырвоны золак» i «Змаганне» складаюць вершы, у якіх паэт вітае заваёвы рэвалюцыі («Работніцкая i сялянская рэвалюцыя»), («Гадавіна 25 кастрычніка»), пагражае яе ворагам («Далакопам рэвалюцыі»), пяе гімны яе абаронцам («Чырвонаармейцы»), аплаквае яе ахвяры («Сцешся»), заклікае да стваральнай працы («К працы»). У вершы «Замацуйма!» Ц. Гартны пісаў:

Вось цяпер, калі вораг разбіт —

Не спачынку чакаць мы павінны:

Кожны мусіцьме гартам быць зліт

Дзеля працы руплівай, няўпыннай.

Зборнік «Урачыстасць» (1925) успрымаецца як лагічны працяг дзвюх папярэдніх паэтычных кніг Ц. Гартнага. Па трапным вызначэнні М. Піятуховіча, «зборнік «Урачыстасць» становіць сабою яскравы вобраз бадзёрага светаадчування песняра, які бачыць усюды рух, дынамку барацьбы i адначасна ўзаемную сувязь рэчаў. Прасякнуты тaкімі бадзёрымі настроямі, Ц. Гартны адгукаецца на ўсё пекнае i прыгожае: i рэвалюцыя, i прырода, i ўсё жыццё у цэлым стаіць у сваім святочным убранні». Даследчык заўважае не толькі тэматычнае пашырэнне лipыкi паэта, але i пэўныя дасягненні ў галіне «фармальна-мастацкай»: «Цішка Гартны з’яўляецца тут зусім у новай постаці музычнага песняра, які трапным злучэннем асанансаў i алітэрацыяй можа ўтварыць сапраўдныя гукавыя мелодыі». Асабліва адчувальна гэта музыкальнасць у лірычных вершах «Мая душа», «Я жыць хачу», «Я жыву», «Сімфонія», «Белым матылёчкам».

Белым матылёчкам,

Лёгкім ды вяртлявым,

Па зялёных травах,

Ў руцяных люточках,

Ясным днём i ночкай

Я б хаце? лятаці,

Я б хацеу лятаці.

(«Белым матылёчкам»)

I калі асобныя вершы цыкла «Урачыстасць рэвалюцыі» не пазбаўлены плакатнасці i схематызму, то ў вершах, аб’яднаных у цыкле «Урачыстасць жыцця», Ц. Гартны раскрываецца як тонкі лірык з багатым светаўспрыманнем, здольнасцю адчуваць прыгажосць навакольнага свету. Цікава нагадаць у сувязі з гэтым, што, выступаючы ў ролі літгаратурнага крытыка, Ц. Гартны будзе адмаўляць «эстэтычную» сутнасць паэзіі, выступаць супраць «чыстага мастацтва». У артыкуле «Этапы развіцця беларускае літаратуры», напрыклад, разглядаючы творчасць М. Багдановіча, ён палічыць вялікай заганай ухіл паэта ад «грамадскіх напеваў», яго захапленне «лёгкімі матывамі аб лесавікох ды русалках, аб гнедых жывёлах, што плывуць па небу». Але гэта будзе крыху пазней. Пакуль жа сам Ц. Гартны ў захапленні ад «зачараванага царства прыроды», населенага чарадзеямі, лесунамі, духамі, німфамі, ведзьмамі, вадзянікамі. Аб ix згадвае паэт у вершы «Каля бору сонца ходзіць» (1924), знаходзячы для гэтага яркія рамантычныя фарбы:

Каля бору сонца ходзіць

На высокіх ценкіх дыбах,

Чарадою песні водзіць

Па кустох — густых сядзібах —

Даўгакосых,

Таўстаносых,

Цемнатварых

Лесуноў.

3-пад кустоў,

3-пад тайных сховаў

Вабам,зовам

На палянкі,

На гулянкі

Насустрэчу светлай ночы

Духаў скрытных зазывае,

I ў сляпыя цемні-вочы

Сітам промень рассявае.

Вузкіх шляхаў выгіб ломкі

Машастовай рунню ўбраны,

I шнуруюць скокам ёмкім

Німфы-ведзьмы, фei-панны...

Гартны выступаў i ў жанры сатырычнага верша, байкі, фелье­тона. У гэтай сферы яго літаратурная дзейнасць, паводле вызначэння М. Гарэцкага (“Гіст.бел.літ”), было багата «аўтарскай арыгінальнасці i творчай жывасці». Пад псеўданімам «Авадзён» у перыядычным друку з’явіліся вершы Ц. Гартнага «Пан, якіх многа», «Папоўскія гадкі», «Сымон-пан», «Бог памагае» i інш. Такім чынам, у паэтычнай творчасці Ц. Гартнага знайшлі ўвасабленне самыя розныя матывы i тэмы.

Як ідэолаг пралетарыяту, бальшавік, Гартны-пісьменнік цесна знітаваны са cваімі палітычнымі поглядамі. Яго творчасці ўласцівы класавы падыход да падзей i з’яў рэчаюнасці, але адначасова у ёй выразна акрэслена i гуманістычная тэндэнцыя. Кірунак гэтай тэндэнцыі быў вызначаны яшчэ ў нашаніўскі перыяд, калі пісьменнік знаходзіўся пад жыватворным уплывам паэзіі Я. Купалы i Я. Коласа, разам з якімі, паводле слоў Л. Клейнбарта, Ц. Гартны паднімаў на свае плечы «цяжкі цяжар «беларускага адраджанізму»[i].

Як празаік Ц. Гартны спрабаваў свае сілы ў розных формах эпічнага жанру: пісаў нататкі, нарысы, абразкі, апавяданні, аповесці, раман «Сокі цаліны». Яго апавяданні аб’яднаны ў зборнік «Трэскі на хвалях» (1923) i «Прысады» (1927).

У творах, прысвечаных адлюстраванню дарэвалюцыйнай рэчаіснасці, празаік паказвае абумоўленасць учынкаў cвaix герояў сацыяльна-эканамічнымі абставінамі, жорсткую залежнасць ад ix. Каб пракарміць сям’ю, рабочы Анупрэй («Штрэйкбрэхер») насуперак свайму сумленню, рабочай годнасці парушае працоўную салідарнасць, становіцца штрэйкбрэхерам, бо не можа дапусціць, каб яго дзеці галадалі. Цяжкае матэрыяльнае становішча вясковай жанчыны Палуты («Лайдак») прыглушае ў ёй святое мацярынскае пачуццё жалю i спагады да свайго сына, які, не вытрымаўшы маральных i фізічных здзекаў, што чыніў над ім пан, у якога ён служыў, вярнуўся дахаты. Грабар Антось («Велікодная каробка») дзеля cвaix дзяцей, праз ваганні i пакуты сумлення, становіццазлодзеем. Не можа ён растлумачыць сыну i дачцэ, што гаспадар не выплаціў яму грошай, а таму на святы яны застануцца без падарункаў. Маладая жанчына Аўдоцця («Распусніца») – маці траіх дзяцей. Пакінутая мужам, яна без сродкаў для існавання вымушана прадаваць сябе.

Рэвалюцыя, грамадзянская вайна, выпрабаванні i пакуты людзей у час акупацыі – такія тэмы знаходзяць асвятленне у большасці апавяданняў зборніка «Трэскі на хвалях». Xicткae становішча чалавека ў грамадстве пад час грозных сацыяльных катаклізмаў адпавядае сімвалічнай назве кнігі. Пісьменнік спрабуе асэнсаваць драматычныя з’явы рэчаіснасці, выяўляе заклапочанасць лёсам cвaix герояў. У апавяданнях «Дойдзем, сынок» (1920), «На руінах» (1923) праўдзіва паказаны жудасныя рэаліі разбурэння, тыя маральныя i фізічныя пакуты, якія давялося перажыць людзям у час грамадзянскай вайны i акупацыі Беларусі белапалякамі. Нягледзячы на выпрабаванні, repoi гартнаўскіх апа­вяданняў захавалі ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, вялікую прагу да жыцця i стваральнай працы.

Гераіня апавядання «Дойдзем, сынок» вымушана разам з сы­нам пакінуць мястэчка, якое вось-вось зоймуць польскія легіёны. Дома заставацца небяспечна, бо яе муж ваюе на фронце з палякамі. Спыніўшыся, каб перадыхнуць, жанчына, гледзячы на спелае жыта, з болем у сэрцы думае: «Колькі хлеба! Які ўраджай у гэтым годзе! Нівы i нівы — бясконца! Спакойнае, стомленае ад цяжару, жыта міла ўсміхаецца тваім вачам. А там ужо, глядзі, i жшво пачалося... Жнуць i пяюць... А вечарам пойдуць дахаты, шчаслівыя, задаволеныя ўраджаем... А я? Што я буду ў гэты год жаць?»

Яшчэ зyciм нядаўна апавяданні «Спатканне» (1920), «Чырвонаармеец Панкел Ліпа» (1920), «Больш за ycix» (1923) i некаторыя іншыя ў сэнсе вытлумачэння ix ідэйнага зместу не выклікалі асаблівых сумненняў. Класавы падыход да з’яў рэчаіснасці, які панаваў у грамадстве i адбіўся ў літаратуры, paбiў звыклай схему, у якую ўкладваліся не толькі мастацкія творы, але i ix ацэнка крытыкай i літаратуразнаўствам.

Шмат супярэчлівых думак выклікае вобраз галоўнай гepaiнi апавядання «Спатканне». Дачка заможных сялян Агапа кахае камандзіра Чырвонай Apмii, бальшавіка Костуся Акрайца. Бацькі супраць, каб ix дачка звязала лёс з гэтым чалавекам. Дзяўчына ж усёй душою рвецца да каханага, нават хоча паехаць на фронт, стаць «чырвонаю сястрою», каб толькі быць побач са сваім абраннікам. На гэтым пабудаваны сюжэт апавядання. Можна зразумець захопленасць дзяўчыны Костусем, якога яе багатае ўяўленне малюе такім чынам: «Вось Костусь на кані, у элегант­ным, з іголачкі, гарнітуры, з буйною звяздою на левым баку грудзей, з рэвальверам. Ён вядзе цэлы полк чырвонаармейцаў. Чутна музыка, якая грае «інтэрнацыянал»...» (С. 100). Бянтэжыць іншае. Дзяўчына захоплена думкай аб тым, што яе Костусю ўсе падпарадкоўваюцца, а што яшчэ будзе, калі ён стане начальнікам гарнізона! Ей i самой хочацца з вінтоўкай i кулямётам разам з Костусем «біцца супроціў паганых шляхтаў ды паноў» (с. 99). «Эх, змяць бы ix ycix, – думае Агапа. – Костуська, удар на гэту сволач i раздаві шляхту у шпэлах» (с. 100). Паўстае пытанне: чаму Агапа не адчувае горычы, сумнення, што яе каханы забівае (i не толькі легіянераў)? У гэтай вясковай дзяўчыне прыглушана спрадвечнае жаданне, уласцівае жанчыне любой нацыянальнасці, веравызнання, сацыяльнага паходжання, спыніць кровапраліцце, якое нясе з сабой вайна. Страчаны жаноцкасць i міласэрнасць. Вядома, нянавісць дзяўчыны да акупантаў сацыяльна апраўдана, але чаму варожасць i ваяўнічасць у адносінах да сапраўдных ворагаў ператвараецца ў варожасць амаль да ycix людзей?! Хутчэй за усё гэта падцягванне персанажа да пэўнага стэрэатыпу – вобраз ваяўнічай дзяўчыны-патрыёткі, знаёмы па маладнякоўскай прыгодніцкай аповесці.

Чырвонаармеец з апавядання «Панкел Ліпа» вытрымаў многа выпрабаванняў. Ён восьмы год знаходзіцца на фронце, пяць разоў быў паранены i ўвесь гэты час не бачыў ні жонкі, ні дзяцей. Чарговы раз вярнуўшыся пасля шпіталя ў сваю часць, герой перажывае душэўную скруху, бо, паводле яго слоў, «чалавек не сталь — не можа трываць бясконца». Панкелу здаецца, што калі б толькі ён даведаўся, дзе яго сям’я, угледзеў жонку, дзяцей, то «больш нічога не трэба», тады б ён зноў «гадзіўся на справу». Але вярнуўшыся са шпіталя, перад чарговай адпраўкай на фронт ён каторы раз чуе ад cвaix камандзіраў пра «святую павіннасць кожнага з чырвонаармейцаў забыць усё, што злучана з прыватным жыццём» (с. 70), пра самаахвярнасць у імя рэвалюцыі.

Другі галоўны персанаж апавядання Проў знаходзіцца ў Чырвонай Apмii з мэтай агітацыі чырвонаармейцаў перайсці змагацца ў стан казацтва. Адчуўшы настрой Панкела Ліпы, ён распальвае ў яго свядомасці незадавальненне cвaiм становішчам, уладай бальшавікоў. На супрацьстаянні гэтых герояў i пабудавана апавяданне.

Ц. Гартны псіхалагічна тонка i дакладна перадае ўнутраную барацьбу, што адбываецца ў душы Панкела. 3 аднаго боку, герою агідна сама думка аб здраднцітве, ён разумее, што гэта «брыдка, непачэсна» i нічым такі ўчынак не апраўдаць. Разам з тым Панкел ловціь сябе на тым, што на першым плане ў яго «неадчэпная дум­ка — думка аб доме, аб родных, i толькі за ёю украдкаю, нічога супольнага не маючы, ганялася балючая непрыемная другая дум­ка — ужо аб фронце» (с. 68).

Цаной вялікіх намаганняў Панкел Ліпа пераадольвае часовую «слабасць», адганяе ад сябе думкі пра асабістае. Пачуццё абавязку бярэ верх. Прынятае рашэнне адвергнуць прапанову Прова вяртае Панкелу душэўную раўнавагу. Як відаць, дзеянні героя ў дадзеным выпадку складваюцца па знаёмай схеме i здаюцца псіхалагічна аблегчанымі.

Больш важка i глыбока праблема acaбicтaгa i грамадскага паўстае ў тых мясцінах твора, дзе пісьменнік разважае пра каштоўнасць чалавечага жыцця. У вусны антыпода Панкела Ліпы Прова пісьменнік укладвае словы, напоўненыя глыбокім гуманістычным сэнсам: «На свеце даражэй усяго чалавечае жыццё, яго самотнасць... Разумееш, чалавек – гэта святая рэч, i, як святую рэч, яго трэба шанаваць у імятаго жыцця, якое яму дадзена, у імяшчасця гэтага жыцця... Хто ж цябе пашануе, калі не ты сам? Хто аб табе паклапоціцца, калі не ты сам? Бачыш – з цябе зрабілі бескаштоўную рэч, якую шпурляюць усюды, як трэску... Трэска падае ў ваду — тані, трэска падае на агонь – гары... I ты згарыш загадзя, як трэска, калі не вырвешся з цэпкіх рук, што хапіліся за тваю самоту... А сям’я? А родныя? Жыць з імі разам, стрэўшыся пасля доўгай разлукі... Жыць вольна i незалежна, ахоўваючы сябе ад пасягненняў на тваё шчасце i волю... Вось, як цяпер. Ласне ты жывеш? I ласне, наогул, ты — ты? Вядома, што — не. Ты – ня-вольнік казармы, ты – раб, ты – астрожнік. Табою распарадкуецца чужая воля» (с. 80—81). I гэтыя словы знаходзяць водгук у душы Панкела. «А, бач, многа шчырай праўды ў словах Прова, – мінула ў галаве Панкела, – сапраўды ж, калі я пачну ўжо жыць па-чалавечаму? Калі я вырвуся з гэтых балючых ланцугоў ваеншчыны? Kaлi я пачую сябе вольным?» (с. 81).

Па аўтарскай задуме, Проў, які гаворыць такія гуманныя сло­вы, скіраваныя да разгубленага Панкела, аказваецца ў рэшце рэшт жорсткім забойцам. Ён не пашкадаваў Панкела, не дараваў яму тое, што ён зрабіў свой выбар. Але словы, укладзеныя ў вусны адмоўнага героя, напоўнены балючай суровай праўдай. У завіpyce падзей, якія прыйшлі на змену рэвалюцыі, часам забываліся тыя высокія ідэалы, у імя якіх яна здзяйснялася. Крывавы Bip грамадзянскай вайны ўцягнуў у сябе вялікую колькасць людзей, падзяліў іх на два варожыя лагеры. Адарваныя ад мірнагa жыцця, гepoi апавяданняў Ц. Гартнага чуюць толькі словы пра самаахвярнасць, пра неабходнасць адмаўлення ад прыватнага жыцця. А прыватнае жыццё – гэта дом, сям’я, родныя мясціны, праца – усё тое, без чаго чалавек толькі напалову чалавек, непаўнацэнная icтотa, што з цягам часу ператвараецца ў робата, які пад-парадкоўваецца чужой вoлi i аўтаматычна выконвае любыя загады, не асэнсоўваючы іх, бо пазбаўлены думак i пачуццяў, сумненняў, а значыць, у канчатковым выніку i сумлення.

У апавяданні «Чырвонаармеец Панкел Ліпа» знайша адбітак трывога пісьменніка, які асэнсаваў драматычныя падзеі тагачаснай рэчаіснасці. Гіне чырвонаармеец Панкел Ліпа. Hixтo, акрамя Прова, так i не даведаўся пра тыя душэўныя пакуты, што разрывалі яго сэрца, i пра тое, як ён, у імя рэвалюцыйнага абавязку, пераадолеў свае памкненні, мары, звязаныя з «прыватным жыццём». Hixто не ацаніў яго грамадзянскі подзвіг ці ахвяру. Чу­жая воля, аб якой гаварыў Проў, доугіх восем гадоў трымала яго ў «ланцугах ваеншчыны», так i не спраўдзіўшы яго жаданне пачаць жыць па-чалавечы.

Герой апавядання «Больш за ycix» Платон Гічка вярнуўся да мірнай працы, але праблема грамадскага i асабістага паўстае ў яго жыцці па-ранейшаму востра. Вернасць рэвалюцыйным ціэалам icнye не толькі ў свядомасці Платона, але i ў кожным яго ўчынку. Пачуццё грамадскага бярэ верх над yciмi іншымі пачуццямі героя. Усё, што не звязана з рэвалюцыяй, тое, безумоўна, ніжэй яе па значнасці, – лічыць Платон Гічка. Можна сказаць, што ён ахвяруе асабістымі інтарэсамі ў імя грамадскіх. Аб гэтым сведчаць факты яго біяграфіі. «Дзеля рэвалюцыі ён ахвяраваў пачуццём ка-хання, пакінуўшы без адказу просьбу каханай дзяўчыны не выязджаць на падпольную працу пры немцах. Дзеля ідэі рэвалюцыі ён забываў бацькоў, не ведаючы, як i што яны жывуць, як ix становшгча пад палякамі» (с. 175).

Патрабавальны да людзей Платон Гічка бездакорна i аддана выконвае свае абавязкі, не робячы ніякай скідкі нi сабе, нi cвaiм родным. Ён адпраўляе ў абоз старога бацьку, пераканаўшы яго, што iнакш нельга: «Вы не паедзеце, другія не паедуць, дык як жа тады быць? Пакінуць войска без абозу?.. Няможна. Гэта значыць праз тыдзень пачуць ix крык i тугу, праз тыдзень папасці пад ix прыгон. Трэба ехаць, тата! Едзьце – нi слова... Хай не паказваюць на нас пальцам» (с. 159—160).

Жыццёвая пазіцыя Платона выклікае незадаволенасць маці, якая ніяк не можа зразумець, чаму яе сыну «трэба больш, як yciм» (с. 169), чаму сваю пасаду ён не можа выкарыстаць, каб мець нейкую палёгку для сябе i сваёй сям’і. Большасць аднавяскоўцаў здзіўляюцца паводзінамi Платона, iм цяжка зразумець яго самаахвярнасць i прынцыповасць, паверыць у шчырасць яго учынкаў.

Упэўненасць Платона ў тым, што рэвалюцыянер не павінен мець «жаднае спагады» (с. 175), упершыню пахіснулася тады, кaлi ён павінен быў пакінуць дома хворую маці i паехаць на працу ў павятовы горад. Пісьменнік прасочвае ўнутраную барацьбу, якая адбываецца ў свядомасці героя паміж асабістым i грамадскім. «Я i сам не ведаю, што рабіць... Не паехаць – здрадзіш рэвалюцыі, нарушыш дысцыпліну i... бачыш, як думаюць другія. А паехаць – можаш мацеру пахаваць» (с. 177). Платон просіць людзей прыгледзець за маці i едзе, але гэта каштуе яму вялікіх душэўных пакут. Заглушыўшы свой боль, ён даводзціь Тамашу: «Рэвалюцыя не павінна цярпець ад таго, што ў мяне баліць што або ў сям’іякое няшчасце; мы мусім аддавацца ёй да апошняй мажлівасці» (с. 179). Калі Платон вяртаецца дамоў, там яго чакае вестка пра смерць бацькі (ён памёр у дарозе ад тыфу) i горкі папрок маці: «Нашто табе больш за усіх». У фінале апавядання пісьменнік пакідае свайго героя ў поўнай разгубленасці. «Цяжкая жаласць раптам спаралізавала ўсе яго ciлы» (с. 184). Пісьменнік сумняваецца ў правільнасці паводзін чалавека, які ахвяруе ў імясправы бацькам, ігнаруючы агульначалавечыя нормы мapaлi. Раскрываючы свет думак i пачуццяў героя ў складаны для яго момант, празаік дае магчымасць адчуць i зразумець, што за прынцыповасцю i бескампраміснасцю героя стаяць боль, пакуты, немагчымасць паступіцца абавязкам нават у адносінах да самых блізкіх людзей – бацькоў. А гэта даецца чалавеку нялёгка, каштуе вялікіх душэўных намаганняў. I не заўсёды бывае патрэбным, апраўданым.

Здавалася б, нішто не можа пахіснуць у свядомасці Платона Гічкі тое, што звязана ў яго з разуменнем рэвалюцыйнага абавязку. Пісьменнік паказвае, як нараджаецца ў душы героя сумненне пасля яго сутыкнення з прадстаўніком улады, што прыехаў з горада. Той, не пажадаўшы зразумець, чаму Платон адмаўляецца ехаць у другі горад, па cyтнасці, паставіў пад сумненне яго сумленнасць, рэвалюцыйную адданасць справе. Платон упершыню задумваецца над тым, што патрабаванні, якія прад’яўляюцца чала­веку, павінны суадносіцца з яго магчымасцямі. Ці апраўдана зараз, — думае ён, – няхай i ў складаны, небяспечны, але ўсё ж мірны час жорсткасць у адносінах да людзей, i без таго самаахвярна адданых справе?

У цэнтры увагі пісьменніка – беражлівыя адносіны да чалавека. Платон Гічка патрабавальны перш за ўсё да сябе, але свой максімалізм ён не пераносіць слепа на іншых. Як прадстаўнік ула­ды, ён, перш чым ускласці на кагосьці з аднавяскоўцаў пэўныя абавязкі, імкнецца зразумець ix патрэбы, клопаты, быць справядлівым у адносінах да ix. Платон адмаўляе метад прымусу, загаду. Яго зброя – перакананне, просьба, асабісты прыклад сумленных адносін да справы.

Такая лінія паводзін героя верагодная i псіхалагічна матываваная. Яна бярэ свой пачатак у рэвалюцыйным мінулым героя, з’яўляецца лагічным яго працягам. У той жа час вобраз Платона Гічкі нясе ў сабе пэўную супярэчнасць: адстойваючы гуманныя адносіны да людзей, герой, па cyтнacці, бесчалавечна ставіцца да свайго бацькі. Маральная пазіцыя героя, яго розум, сумненні пацвярджаюць аўтарскую думку пра тое, што любы прадстаўнік ула­ды павінен быць чалавекам маральным, гуманным. Інакш яго дзейнасць, скіраваная насуперак інтарэсам людзей, становіцца бессэнсоўнай i нават шкоднай.

Як адзначыў Дз. Бугаёў, «у савецкай літаратуры, i чым далей, тым больш, з рэвалюцыянерамі ўвогуле было нялёгка. Яны абавязкова меліся быць станоўчымі героямі эпoxi, хаця ў рэальным жыцці на бездакорную станоўчасць нярэдка ніяк не цягнулі. У звычайных чытачоў не маглі выклікаць захаплення нават зусім бескарыслівыя i самаахвярныя фанатыкі ад марксізму, якія, выконваючы жорсткія партыйныя ўстаноўкі, павінны былі парываць з агульначалавечымі маральнымі нормамі.

Але пісьменнікам, якія падпарадкоўвалі сябе партыйнаму дыктату новай улады, гэтую жорсткасць трэба было не толькі прымаць, але паэтызаваць...»

Пісьменнікі імкнуліся асвятляць падзеі сучаснасці, выконваць «сацыяльны заказ» у той час як не былі падрыхтаваны да гэтага, паколькі не да канца усведамлялі сутнасць усяго таго, што адбывалася на ix вачах.

У зборніку «Прысады» адлюстраваны пераважна падзеі мірнага жыцця, народжаныя новай рэчаіснасцю: выхаванне ў людзей творчых адносін да працы, беражлівага стаўлення да дзяржаўнай маёмасці, фарміравання актыўнай жыццёвай пaзіцыі («Свае блінцы»), раскрыццё багатага духоўнага свету будаўнікоў новага жыцця («Прысады»), паказ складаных узаемаадносін у сям’і («Дыягназ»), самаахвярнасці кахання («Ядзя-Жучок»). Героямі апавяданняў з’яўляюцца чырвонаармейцы, сяляне, адказныя работнікі савецкай улады, сельскія актывісты, працаўнікі народнай асветы.

У цэнтры апавядання «Свае блінцы» (1926) былы чырвона­армеец Вінцусь Шавель, які ў мірных абставінах адстойвае інтарэсы сялян. Усе яго намаганні скіраваны на тое, каб адрамантаваць стары млын, наладзіць там танны памол. Герой лічыць гэта надзвычай важным, бо «хлеб – бліжэйшая справа» (с. 229). Сарамлівы па натуры, Вінцусь тым не менш настойлівы ў iмкненні рэалізаваць сваю задуму. Пісьменнік паказвае свайго героя ў роздуме, выяўляе яго багаты ўнутраны свет, гарачае жаданне быць карысным людзям, тым, з якімі некалі абараняў заваёвы рэвалюцыі i якія марылі пасля вайны пажыць па-чалавечы. Biнцусь адчувае асабістую адказнасць у распачатай iм працы: «Кожны павінен дасканала ведаць, павінен настойна дбаць аб тэй справе, на якую ён пастаўлены. Калі ўручаная справа патрабуе таго ці іншага вырашэння, то ці павінен яе кіраўнік маўчаць? Гэта значыла б, што кipaўнік не адпавядае свайму назначэнню...» (С. 232).

Апавяданне «Свае блінцы» вызначаецца нетрадыцыйным падыходам да праблемы «чалавек i калектыў». Ц. Гартны парушае агульнапрынятае ўяўленне адносна таго, што калектыў у адрозненне ад асобнага чалавека, які можа памыляцца, заўсёды прадвызначае правільную лінію ў вырашэнні важных пытанняў. Вінцусь Шавель перакананы ў сваёй праўдзе. Ён ведае патрэбы сялян. «Трэба прыслухоўвацца да ix голасу — то голас зямлі (с. 240), — гаворыць герой. Вінцусь, адстойваючы сваю пазіцыю, па сутнасці, паўстае супраць дэмагогіі начальства, якое абстрактна разважае аб светлай будучыні, не звяртаючы ўвагі на канкрэтныя праблемы людзей; ён ідзе супраць калектыву партыйнай ячэйкі, абураецца яе маўчаннем. «Што сабе таварышы думаюць! — злоснавыказаў ён сам сабе, забываючы пра партыйную этыку, калектыўную думку i таварыскія пачуцці» (с. 233). Вінцусь Шавель дасягае пастаўленай мэты. У рэшце рэшт яго падтрымліваюць прадстаўнікі акруговай улады, убачыўшы ў iм разумнага чалавека, руплівага гаспадара, які да справы адносціца творча, з натхненнем.

«Савецкая улада, па-моему, – гэта жывая творчасць, несціханая чыннасць. Ад малога да вялікага i ад вялікага да малога яна ўсё-ўсенькае павінна перабудаваць, падстроціь... I дух будаўнцітва павінен прасякнуць усё насельніцтва нашае рэспублікі, бо няма харошага, калі яно нерухомае, нежывое...» (с. 279), – усхвалявана гаворыць Вінцусь. Апавяданне «Свае блінцы» давала ўзор новых адносін да працы. Раскрывала тыя недахопы, якія перашкаджалі аднаўляць разбураную гаспадарку, паляпшаць дабрабыт людзей.

Найбольш значным творам Ц. Гартнага з’яўляецца раман «Сокі цаліны», над якім пісьменнік працаваў з 1914 па 1929 г. Твор складаецца з чатырох частак (квадраў): «Бацькава воля», «На перагібе», «Крыжовыя дарогі», «Чырвоныя зарніцы». Па cyтнасцi – гэта першы закончаны беларускі раман. Пісьменнік паставіў перад сабой мэту стварыць вобраз станоўчага героя свайго часу.

У беларускай літаратуры праблема новага героя – актыўнай у духоўных i грамадскіх адносінах асобы – непазбежна была звязана з асваеннем тэмы рабочага класа. Менавіта ў рабочым-рэвалюцыянеры пісьменнікі перш за ўсё бачылі новага героя часу.

Ц. Гартны выявіў сябе наватарам, калі узяўся за напісанне рамана, прысвечанага рабочаму класу. Зварот пісьменніка да жанру рамана адпавядаў унутранай патрэбе развіцця беларускай ліаратуры, якая яшчэ ў дарэвалюцыйны час шукала подступы да эпічнага асэнсавання нацыянальнай рэчаіснасці. Ствараючы во­браз рабочага-рэвалюцыянера Рыгора Нязвычнага, Ц. Гартны ў нейкай ступені апераджаў час, пракладваў дарогу новаму сацы-яльна-псіхалагічнаму тыпу. Задума пісьменніка з улікам таго, што ён прадстаўляў літаратуру, якая не мела традыцый эпічнай прозы i паказу рабочага-рэвалюцыянера, была глабальнай. У «Соках ца­ліны» прасочваецца шлях мастацкага асэнсавання чалавека рэвалюцыі пісьменнікам-наватарам. Аўтар узняў надзвычай важныя грамадска-палітычныя, сацыяльна-бытавыя, маральна-этычныя праблемы тагачаснага жыцця, прасачыў працэс фарміравання рэвалюцыйнай свядомасці ў рабочым i сялянскім асяроддзі, калі «багатая сокамі цаліна агромнай краіны расціла маладыя пасынкі» [Гарт.].

Агульнапрызнана, што найбольш удалай у мастацкіх адносінах з’яўляецца першая частка рамана «Бацькава воля», пабудаваная на сацыяльна-побытавым матэрыяле. У ёй аўтар намаляваў аб’ектыўную панараму жыцця мястэчка Сілцы, раскрыў сацыяльную дыферэнцыяцыю яе жыхароў, паказаў ix норавы, звычаі, побыт, выявіў псіхалагічнае майстэрства ў стварэнні яркіх запамінальных характараў, апаэтызаваў сялянскую працу, даў цудоўныя пейзажныя замалёўкі. Адчуваецца, што аўтар пісаў аб тым, што добра ведаў i любіў, акрамя таго, ён абапіраўся на традыцыі нацыянальнай прозы ў адлюстраванні вясковага жыцця. У такім жа рэчышчы напісаны лепшыя старонкі другой часткі твора «На перагібе» (аб гэ­тым сведчаць сцэны касавіцы, жніва, каларытныя малюнкі ўладзін i вяселля 3oci Прыдатнай i Васіля Берага), хоць тут ужо пісьменнік аддае перавагу паказу горада, рабочага асяроддзя – сферы ма­ла асвоенай тагачаснай беларускай прозай. У «Бацькавай волі» Ц. Гартны асэнсоўвае маральна-этычныя праблемы, у прыватнасці узаемаадносіны бацькоў i дзяцей у сувязі з новымі грамадска-палітычнымі абставінамі, што ўплывалі на традыцыйныя, шмат у чым састарэлыя погляды на шлюб, дзе «бацькава воля» дамінавала над воляй дзяцей, пазбаўляючы ix права на ўласны выбар спадарожніка жыцця.

У «Соках цаліны» адбіўся супярэчлівы погляд пісьменнікана ролю сялянства i пралетарыяту ў грамадскім працэсе. Дз. Бугаёў адзначыў, што Ц. Гартны падзяляў такую «догму марксісцкай ідэалогіі, як недаацэнка сялянства, – сцверджанні пра яго непаўнацэннасць у параўнанні з рабочымі». Аб гэтым сведчаць выказванні Рыгора Нязвычнага i іншыхгерояў твора. Разам з тым, як ужо адзначалася вышэй, у імпрысутнічае паэтызацыя сялянскай працы, паказваецца любоў селяніна да зямлі, яго моцнае жаданне быць на ёй гаспадаром (лейтматыў большасці твораў беларускай літаратуры таго перыяду). Асабліва яскрава раскрываецца гэта ў вобразе Сёмкі, сябра Рыгора Нязвычнага, які, нягледзячы на вялікую павагу да Рыгора, захапленне яго разумовымі i арганізатарскімі здольнасцямі, адхіляе яго прапанову ехаць у горад, бо бачыць сваё прызначэнне ў працы на зямлі. «Ды ўжо радзіліся для працы: каму пры зямлі, з сахою, каму з молатам пры кавадле. А каму — гатовае» (т. 1, с. 166), — гаворыць Сёмка. Стары Хведар з цеплынёй i гордасцю называў сына «хлебаробам». Ён глыбока перакананы ў тым, што яго месца не ў горадзе, а тут, на зямлі.

Цэнтральнае месца ў рамане займае вобраз Рыгора Нязвычна­га. Новы герой у асобе рабочага-рэвалюцыянера бачыўся Гартнаму (як, дарэчы, i многім іншым пісьменнікам у 20-я гады) як з’ява выключная, неардынарная (адсюль пэўная зададзенасць вобраза, яго ідэалізацыя). Такі герой, на думку пісьменніка, павінен быў выявіць сябе перш за ўсё ў дзеянні, таму ў творы назіраецца павышаная ўвага да знешняга дзеяння i пэўнае занядбанне псіхалагічнай матывіроўкі гэтага дзеяння. Задума стварыць мужны характар героя актыўнага рэвалюцыйнага дзеяння, безумоўна, прадугледжвала паказ эвалюцыі героя, таму сюжэт твора ахоплівае значны адрэзак часу, насычаны важнымі гістарычнымі падзеямі, на фоне якіх i ў сувязі з якімі адбываецца станаўленне галоўнага героя. Пісьменнік імкнеццада эпічнасці ў абмалёўцы героя. Паводле аўтарскай задумы, рабочы-рэвалюцыянер як пераўтваральная сіла гісторыі павінен быць паказаны ў шматлікіх сувязях са светам, у суаднесенасці з гістарычным iмаральнымі праблемамі свайго часу. У рамане «Сокі цаліны» ўпершыню ў беларускай літаратуры вобраз рабочага-рэвалюцыянера «даваўся з бытавой, маральнай, духоўнай iпалітычнай біяграфіяй » (Кавал., Муш., Яскев.).

У «Бацькавай волі» – першай частцы рамана – накрэсліўся шматпланавы паказ Рыгора Нязвычнага ў розных жыццёвых выяўленнях. Тут прасочваюцца лініясацыяльнага паходжання героя, вытокі яго рэвалюцыйнай свядомасці. Нязвычны паказаны як клапатлівы сын, пяшчотны закаханы, аўтарытэтны сябар сілцоўскай моладзі.

У «Бацькавай волі» ёсць эпізоды, дзе вобраз Рыгора Нязвыч­нага паўстае ў гарманічнай зладжанасці яго думак, пачуццяў ідзеянняў. Знаёмыя краявіды абуджаюць у Рыгора ўспаміны пра дзяцінства. Праз плынь думак пісьменнік перадае псіхалагічны стан героя, раскрываючы яго «знутры», што надае вобразу Нязвычнага індывідуальную непаўторнасць, робіць яго па-чалавечы зразумелым. «Сапло прыемнай свежасцю. У Рыгора васкрослі ўспаміны дзіцячых гадоў, тае пары, калі ён з другімі хлопцамі-таварышамі, малыя і распусныя яшчэ, кралі бручку з гародаў, зрывалі мак ішчаўе... Так бывала летам, каліўсё спела. А вясною, чуць паказвалася цяпло, пачынаў раставаць снег, часцей выблюквала сонца, Рыгор з хэўраю сваіхтаварышаў кожную нядзелю бегалі ў хвойнік ішукалі ў імголых мясцін зямлі; дзе знаходзілі — разуваліся істу­палі босымі нагамі» (т. 1, с. 109).

Рыгор адчувае сапраўдную асалоду, узяўшы ў рукі касу, прайшоўшы за плугам. Яго хвалюе знаёмая з дзяцінства стыхія сялянскай працы, радуе вока выгляд жыта. Хораша іпаэтычна перадае пісьменнік пачуцці героя ў такія моманты. «Рыгора абудзіў рэдкі бразг металу; ён прыслухаўся – кляпалі касу. Знаёмы, прыемны напеў прыпарнае працы. Касьба? У полі пачынала красаваць жыта – Рыгор любаваўся перакатамі хваль, над якімі, як пырскі, шарым туманам паднімаўся красоўны пылок. На шырокім галу сточаных каласамі ніўбегалі палкія ўзрокі маладога рабочага» (т. 1, с. 185).

Паказ героя ў родным асяроддзі раскрываў Нязвычнага як на­туру багатую, шматгранную. Тут вобраз Нязвычнага найбольш гарманічны. У бытавой сферы, звязанай перш за усё з паказам мястэчка Сілцы, Гартнаму ўдалося паказаць героя псіхалагічнабольш дакладна, чым выявіць, раскрыць унутраны свет заводскага чалавека. Сцэны наведвання Нязвычным родных мясцін, якія раскрываюць псіхалогіюгероя, – лепшыя ў рамане. Тут выявіліся моцныя бакі таленту Гартнага.

Разам з тым ёсць у «Бацькавай волі мяеціны, дзе паводзіны героя, яго выказванні супярэчаць самой логіцы развіцця характару. Напрыклад, пісьменнік спачатку перадае пачуццё радасці, якое перажывае герой, вярнуўшыся ў родныя мясціны пасля двух гадоў разлукі, а потым «прымушае» героя думаць іадчуваць нешта супрацьлеглае (усё ў Сілцах у параўнанш з Рыгай здаецца яму не цікавым, не вартым увагі), што ў канчатковым выніку, калі не цалкам адмаўляе папярэдне перададзеныя пачуцці героя (бо цяжка паверыць у тое, што месца, дзе нарадзіўся івырас герой для яго толькі кладка «для пераходу з аднаго берага на другі» (т. 1, с. 89), то прымушае задумацца, у якім выпадку герой шчыры. Часткова гэтыя супярэчнасці вытлумачваюцца тым, што «Бацькава воля» мае дзве рэдакцыі (Кав., Муш., Яск.) (першая напісана ў 1914–1916 гг., другая – у канцы 20 – пачатку 30-х гадоў), істотная розніца паміж якімі заключаецца ў трактоўцы вобраза галоўнага героя. У шырока вядомай сучаснаму чытачу другой рэдакцыі «Бацькавай волі» многае засталося ад першапачатковай аўтарскай задумы, таму вобраз Рыгора Нязвычнага іншы раз нібы «дваіцца», супярэчыць сам са­бе. Справа ў тым, што вобраз Нязвычнага ў першай рэдакцыі быў створаны ў адпаведнасці з той канцэпцыяй чалавека, якая знайшла ўвасабленне ў нешматлікіх творах аб рабочым класе ў дака-стрычнцікай прозе, дзе рабочы паўставаў у вобразе героя-пакутніка, чалавека з вельмі нізкім «сацыяльным статусам». Характэрным у гэтым сэнсе з’яўляецца апавяданне Я. Коласа «У горадзе» (1909). Як адзначыў А. Матрунёнак, у сярэдзіне 20-х гадоў такая канцэпцыя рабочага не адпавядала духу новай эпохі. Гэтым, відаць, ібыла выклікана перапрацоўка першай часткі рамана, хоць, як паказаў час, якраз тое, ад чаго імкнуўся пісьменнік«ачысціць» вобраз Рыгора Нязвычнага (ад тых пачуц­цяў, думак, паводзін, што выяўлялі ў імзвычайнага сялянскага хлопца і, на думку пісьменніка, нейкім чынам зніжалі рэвалюцыйную сутнасць героя), было найбольш плённым ікаштоўным у мастацкім паказе чалавека. Першапачатковая задума прадугледжвала павольнае, абумоўленае абставінамі ічасам, фарміраванне былога местачкоўца ў свядомага рэвалюцыянера (у такім напрамку развіваўся вобраз Нязвычнага ў першай рэдакцыі). У другой рэдакцыі Гартны фарсіруе рост свайго героя, які павінны быў паступова сфарміравацца на працягу часу, ахопленага раманам.

Задача Гартнага – стварыць вобраз новага чалавека – ускладнялася тым, што яму прыходзілася даследаваць новы пласт жыцця. Для паказу горада, рабочага асяроддзя патрэбен быў арсенал но­вых мастацкіх сродкаў (у 2–4-й частках твора герой дзейнічае ў абставінах, якія вельміадрозніваюцца ад тых, што адлюстраваны ў «Бацькавай волі»). Як адзначыў В. Жураулёў, «задумай вымагалася на шырокім фоне грамадскіх i гістарычных падзей паказаць ду­хоўны i палітычны рост рабочага – фігуру ў беларускай літаратуры па сутнасці новую. Традыцыйная сістэма выяўленчых сродкау i традыцыйнасць самой мастацкай формы, што больш ці менш маглі адпавядаць матэрыялу сялянскай тэматыкі ў першай кнізе «Сокаў цаліны», у далейшым патрабавала сур’ёзных змен, бо круты паварот рабіла аўтарская задума. Пісьменнік адчуваў гэта i прыкладаў пэўныя намаганні на аднаўленне мастацкай палітры жанравай i сюжэтна-кампазіцыйнай структуры» [Жураўл.].

У «Соках цаліны» ўпершыню ў беларускай літаратуры шырока прадстаўлена жыццё горада, рабочае асяроддзе (тут Гартны дасягнуў пэўных поспехаў), праўдзіва адлюстравана грамадска-палітычная абстаноўка таго часу. Як зауважыў I. Навуменка, «пасля Гартнага не было ў беларускай літаратуры пісьменніка, хто б так арганічна i глыбока. як ён, здолеў намаляваць горад, завод, рабочы калектыў...» [Навум.].

Аўтар імкнецца раскрыць эвалюцыю Рыгора Нязвычнага У сувязі з барацьбой пралетарыяту ў такіх буйных цэнтрах рэвалюцыйнага руху, як Пецярбург, Рыга, Мінск. Герой праходзіць праз мноства выпрабаванняў, якія загартоўваюць яго волю. Ён адчувае сябе шчаслівым ад таго, што жыве ў час вягікіх гістарычных падзей i з’яўляецца ўдзельнікам барацьбы за перабудову свету, разняволеную працу. «Я бласлауляю той момант, у які я стаў на шлях змагання. Сіла яго збіралася ва мне гадамі, гартавалася, а зараз вось выбухае наповерх. I кажу я вам: майму жыццю няма i не будзе іншае дарогі, як дарога несупыннага, кіпучага, самазабыўнага класавага змагання за свабоду...» (Т. 1, с. 258), – прызнаецца Рыгор свайму настаўніку па рэвалюцыйнай барацьбе Mixaсю Комару. Страснае жаданне барацьбы дамінуе над астатнімі жаданнямі героя.

Але перабольшванне ролі сацыяльнай прыналежнасці Нязвыч­нага да рабочага класа з’яўляецца прычынай схематызму i просталінейнасці, у выніку якой неардынарнасць героя паварочваецца спрашчэннем на самай справе складанай чалавечай прыроды. Адзін з герояў, а ўслед за iм i сам аўтар, лічыць, што Рыгор Нязвычны ўжо цалкам падрыхтаваны да выканання вельмі высокай i адказнай функцыі – «вучыць, а не вучыцца» (т. 1, с. 222). Катэгарычнасць такога меркавання відавочная, таму што па-мастацку зусім не матывавана, як відавочны i той факт, што прыналежнасць да класа рабочых не гарантуе аўтаматычна кожнаму яго прадстаўніку высокі ўзровень светаразумення i духоўнасці. «Як прымірыць настойлівае імкненне Гартнага гераізаваць Нязвычна­га, паказаць яго з самага лепшага боку i аб’ектыўна-мастацкую праўду вобраза, якая часта нават дыскрэдытуе задуму аутара, робціь Нязвычнага прымітыўна-лозунгавым, нецікавым?» [Страл.С.85], — зазначыў М. Стральцоў, гаворачы аб супярэчнасці паміж задумай i яе мастацкім увасабленнем у творы Гартнага.

Слушную думку пра «раздваенне» гартнаўскага героя выказаў у свой час М. Піятуховіч: «Вобраз Рыгора Нязвычнага не мае суцэльнасці: грамадскі ды індывідуальны бок яго істоты цяжка пагадзіць паміж сабою» []. Ствараецца ўражанне, што, «шукаючы но­вых сацыяльных форм грамадскага жыцця», герой «адначасна, відаць, шукае і новых форм асабовай маралі» [].

Чым, напрыклад, можна вытлумачыць празмерны рацыяналізм, нават эгаізм героя ў адносінах да маці ці 3oci? Відаць, гэта свядомая аўтарская ўстаноўка: не даць герою «размякчыцца». У тым, што пісьменнік свядома «стрымліваў» героя, баючыся па­казаць яго сапраўдную сутнасць, была даніна існуючаму у той час уяўленню пра рэвалюцыянера як чалавека з «драцянымі нервамі i каменным сэрцам» (т. 1, с. 327), для якога праяўленне звычайных чалавечых пачуццяў (спагада, чуласць, каханне) падобна адмаўленню ад сваёй рэвалюцыйнай cyтнасці. Такі герой больш падобны на манумент, чым на чалавека. Ідэалізуючы свайго героя, у многіх выпадках свядома пазбавіўшы яго сумненняў i памылак, праяўлення эмоцый, Гартны схематызаваў вобраз Нязвычнага. Аднак у творы намячаецца выразная тэндэнцыя да пераадолення схематызму, спрошчанасці вобраза, зусім апраўданае жаданне пісьменніка пераадолець «узвышанасць», манументальнасць героя. Аддаючы перавагу паказу героя ў дзеянні, Гартны тым не менш імкнецца зазірнуць ва ўнутраны свет героя.

У заключных частках твора пісьменнік паказвае Нязвычнага, які шмат у чым адрозніваецца ад таго Нязвычнага, якім паўстае ён у пачатку твора. Эвалюцыя героя віцавочная, але выяўляецца яна цяпер не шляхам аўтарскіх дэкларацый (як гэта было раней), а праз думкі i пачуцці героя, якія сведчаць пра тыя якасныя змены, што адбыліся з Нязвычным. Ён сам многае перажыў, прайшоў праз шэраг выпрабаванняў, страціў дарагіх яму людзей.

Цяпер Нязвычны здольны адчуць боль другога чалавека. Паўсядзённыя чалавечыя клопаты, жыццёвыя варункі ўжо не здаюцца Рыгору дробязнымі, не вартымi ўвагі. Яго радуюць самыя звычайныя праяўленні чалавечых пачуццяў у адносінах да сябе. «Простыя, але шчырыя ды замілаваныя праводзіны кранулі яго» (т. 2, с. 415), – паведамляе пісьменнік пра адчуванні героя, у мо­мант развітання з гаспадыняй дома, простай сялянкай, якая з павагай i любоўю адносціца да Рыгора i шчыра шкадуе, што ён едзе ў Мінск. У «Бацькавай волі» Рыгор як належнае ўспрымае захапленне сваёй асобай i адпаведныя адносіны да сябе. Разам з тым праяўленне такіх жа пачуццяў у адносінах да сваіх таварышаў уласцівы цяпер i самому Нязвычнаму. Напрыклад, сум ад расстання з сябрам ужо не здаецца Рыгору праяўленнем слабасці. Ды i сам аўтар прызнае за героем права на пачуцці, уласцівыя кожнаму чалавеку незалежна ад таго, да якога сацыяльнага асяроддзя ён належыць: «Якім нi быў Рыгор загартаваным ваякам, якою халоднасцю нi абдавала яго сэрца ў пытаннях змагання – усё ж Пятрусь займаў у яго нутры месца, вакол якога магла бліснуць слязіна сантыменту» (т. 2, с. 149). Нагадаем лозунг: «Майце драцяныя нервы i каменнае сэрца», які цалкам адмаўляе якія-небудзь эмоцыі.

«Пачуццёвасць» героя ніякім чынам не зніжае яго рэвалюцыйнай сутнасці. Нязвычны па-ранейшаму апантаны рэвалюцыйнай барацьбой, ён чуе музыку класавага змагання, захапляецца маштабамі i значнасцю гістарычных падзей, успрымае ix як нешта вельмі acaбістае.

У працэсе работы над раманам «Сокі цаліны» (з 1914 па 1929 г.) мяняўся погляд пісьменніка на героя, таму што змяняўся i ўзбагачаўся пісьменніцкі вопыт Ц. Гартнага, змяняўся сам час. У заключных раздзелах рамана ён спрабуе ўбачыць i адлюстраваць складанасці жыцця, больш тонка падысці да раскрыцця ўнутранага свету персанажа, пазбегнуць адналінейнасці ў раскрыцці характару. Асабліва гэта адчуваецца ў паказе сферы інтымнага жыцця героя. У першых частках рамана Нязвычны катэгарычна адмаўляе асабістае жыццё, каханне, лічачы, што гэта перашкаджае рэвалюцыйнай барацьбе. Ён гаворыць, што прыватнае жыццё ў параўнанні з агульным жыццём – «то ж мізэрная нікчэмнасць» (т. 1, с. 266). Пазней погляды яго на гэтае пытанне мяняюцца. У заключных раздзелах рамана пісьменнік адкрывае ў сваім героі новую грань характару: Рыгор прыходзіць да думкі, што без кахання, сямейнага жыцця нельга абысціся i рэвалюцыянеру. Такія прызнанні героя робяць яго характар больш жывым, праўдзівым i чалавечным. У дадзеным выпадку эвалюцыя героя была i эвалюцыяй самога пісьменніка, які зрабіў прыкметны крок уперад на шляху пераадолення схематычнага погляду на праблемы суаднесенасці асабістага i грамадскага.

Шлях, які з такой цяжкасцю праклаў Ц. Гартны, быў для на­шай літаратуры плённым. Тое, што ў рамане «Сокі цаліны» абмалявана толькі контурна, штрыхамі, знайшло развіццё ў творчасці іншых пісьменнікаў. Мастацкую эстафету Гартнага падхапілі такія пісьменнікі, як Р. Мурашка, М. Лынькоў, Б. Мікуліч, Хв. Шынклер, якія разам з Ц. Гартным закладвалі асновы нацыянальнай традыцыі ў распрацоўцы тэмы горада.

Раман Ц. Гартнага атрымаў шырокі рэзананс у тагачаснай крытыцы (як з боку зместу, так i з боку формы). Аб iм пісалі М. Гарэцкі, М. Піятуховіч, Ю. Замбржыцкі, Ю. Бярозка, М. Байкоў, П. Бузук, Л. Клейнбарт i інш. Сучаснікі далі самыя розныя ацэнкі твору: ад узнёсла хвалебных да з’едліва знішчальных. Так, Ю. Замбржыцкі адназначна сцвярджаў, што «раман «Сокі цаліны» па багаццю тэм, дэталёвасці, натуральнасці i шыраце зарысовак не мае сабе роўнага пакуль што ў нашай літаратуры». Супрацьлеглую думку выказваў Ю. Бярозка ў артыкуле «Праблема развіцця прыгодніцкага жанру»: «Ва ўсякім выпадку можна сцвярджаць, што над добрым, ідэалагічна вытрыманым прыгодніцкім раманам наш беларускі чытач не будзе павольна ўміраць ад зялёнай нуды i выварочваць у пазяханні сківіцы, што яму давя-дзецца, калі, запасшыся немалою адвагаю i гераічным муствам, пачне ён чытаць такі «бытавы» i «цвяроза-рэалістычны» раман, як «Сокі цаліны» Ц. Гартнага».

М. Гарэцкі ў 4-м выданні «Гісторыі беларускае літаратуры» (Мн., 1926), калі твор Ц. Гартнага быў яшчэ не закончаны, пісаў: «Сокі цаліны» з’яўляюцца, безумоўна, каштоўным укладам у нашу прыгожую культуру, хоць, як першая спроба аўтара ў гэтым кірунку, раман мае нямала й заган, галоўным чынам, тэхнічнай якасці...» [С.225]. У пазнейшых выказваннях М. Гарэцкага ацэнка твора паглыблялася i канкрэтызавалася. Так, у артыкуле «Нашаніўскі перыяд у беларускай літаратуры» ён пісаў: «Рыгор Нязвычны, герой рамана, рабочы-рэвалюцыянер, мае ў сваім характары таюя асаблівасці, на якіх не варта было б спыняць увагу нашай сучаснай вучнёўскай моладзі» [C. 289]. У артыкуле «Беларуская літаратура пасля «Нашае Нівы» (1928) М. Гарэцкі адзначыў: «Цішка Гартны напісаў раман «Сокі цаліны», i ў гэтым яго галоўная i, бадай, адзіная пакуль што сур’ёзная заслуга ў беларускай літаратуры. Раман, як вядома, мае значныя недахопы, але у iм шмат i праўдзіва-мастацкіх апісанняў жыцця людзей» [C. 335].

М. Піятуховіч, ацэньваючы вобраз галоўнага героя «Сокаў ца­ліны», звярнуў увагу на будову твора, стыль i мову. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што кампазіцыя рамана вызначаецца расцягненасцю, стыль пазбаўлены «рухавасці i дынамізму», «апроч таго, аўтар вельмі скупа i ашчадна ўжывае маляўнічыя сродкі».

У сучасным літаратуразнаўстве падрабязны аналіз творчасці Ц. Гартнага (у тым ліку i рамана «Сокі цаліны») зроблены ў даследаваннях А. Александровіча, Дз. Бугаева, В. Жураўлёва, А. Клачко, I. Навуменкі, М. Стральцова, I. Чыгрына.

Цікавай сферай творчай дзейнасці Ц. Гартнага з’яўляецца яго праца ў галіне літаратурнай крытыкі. Як М. Багдановіч, Ант. Навіна, М. Гарэцкі, ён стаяў ля вытокаў нацыянальнай крытыкі.

Ц. Гартны з’яўляецца аўтарам артыкулаў «Аб крытыцы «Босыя на вогнішчы» i яшчэ аб caмix «Босых на вогнішчы» М. Чарота» (1922), «Беларуская літаратура. Нарысы i агляды» (1923), «Беларускае пісьменства: (Гістарычны нарыс)» (1924), «У надзеях над прасторамі: Жыццё i творчасць А. Гурло» (1924), «Літаратурныя падзеі ў 1926 г.» (1927), «Янка Купала — пясняр вызвален­ня», «Рэвалюцыйным шляхам: (Да дзесяцігоддзя творчасці М. Чарота)» (1928) i інш. Толькі частка з ix уключана ў зборнік крытычных нарысаў «Узгоркі i нізіны» (Мн., 1928). Артыкул Ул. Дзяржынскага «Дзейнасць 3. Жылуновіча ў абсягу беларускае літаратурнае крытыкі», упершыню надрукаваны ў «Полымі» за 1928 г. № 9, з’яўляецца пакуль што адзіным даследаваннем, у якім зроблена спроба «класіфікацыі крытычных прац Змітрака Жылуновіча», а таксама дадзена «агульная характарыстыка пануючых у яго крытыцы жанращ як з боку ідэалагічна-метадалагічных прынцыпаў, так i з боку літаратурнае формы i стылю». Літаратурны агляд, крытычная манаграфія, крытычная палеміка i рэцэнзія— у гэтых жанрах, паводле класіфікацыі Ул. Дзяржын­скага, часцей за ўсё выступаў Зм. Жылуновіч.

У залежнасці ад погляду на мэты i задачы літаратурнай творчасці былі прыхільнікі сацыялагічнай i эстэтычнай крытыкі. Зм. Жылуновіча даследчык адносіць да сацыялагічнай крытыкі, паколькі ён бачыў у літаратурным творы «фактар уплыву на масы з мэтай абуджэння у апошніх нацыянальнае i сацыяльнае свядомасці».

Класавы падыход да ацэнкі вартасці літаратурных твораў без уліку спецыфікі мастацтва як эстэтычнай з’явы збедніў Гартнага як пісьменніка, а яго пазіцыю літаратурнага крытыка зрабіў спрошчанай i абмежаванай. Гэта выяўляецца у артыкулах «Этапы развіцця беларускае літаратуры», «Літаратурныя падзеі ў 1926 г.», «Шкоднае у літаратуры» i інш. Асабліва яскрава пазіцыя Зм. Жылуновіча акрэслена ў яго рэцэнзіі (за подпісам Дорндорф) на «Гісторыю беларускае літаратуры» М. Гарэцкага. Аўтар рэцэнзіі, палемізуючы з гісторыкам літаратуры адносна ацэнкі творчасці Зм. Бядулі i М. Багдановіча, заяўляў: «Дзіву даешся, як можна высоўваць за аснову творчасці спакойную думу, правышаць творчасць з агульна-людскімі элементамі над творчасцю з класавымі адзнакамі». Менавіта па гэтай прычыне (перавага класавага над агульначалавечым) многае щ творчай спадчыне Ц. Гартнага не щспрымаецца сучасным чытачом. Тыя ж творы, дзе перамагае гуманістычная тэндэнцыя, вытрымалі праверку часам.

Ц. Гартны спрабаваў свае сілы ў драматургіі (ён аўтар п’ес «Хваля жыцця», «Сацыялістка», «На стыку», «Дзве сілы»), займаўся мастацкім перакладам (у яго перакладзе на беларускую мову выйшла першая кніга А. Фадзеева «Апошні з удэгэ». Мн., 1932), пісаў літаратуразнаўчыя артыкулы пра творчасць А. Пушкіна, А. Міцкевіча, Л. Талстога, В. Брусава, А. Блока.

У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў Ц. Гартны напісаў шэраг твораў, прысвечаных рабочаму класу. Яны ўвайшлі ў зборнікі «Гоман зарніц» i «Наступ на горны» (1932). Не ўсе творы вызначаюцца мастацкай дасканаласцю.

Тэма вёскі адлюстравана ў апавяданні «Пахучы зяб» (1930), аповесці «Зялёны шум» (1931), рамане «Перагуды» (1935). Асэнсоўваючы перамены ў вёсцы, Ц. Гартны не здолеў паказаць калектывізацыю як складаны драматычны працэс, як ломку традыцыйнага сялянскага ўкладу жыцця. Падзеі «вялікага пералому» паказаны ў творах павярхоўна, згодна з устаноўкамі вульгарна-сацыялапчнай крытыкі. Персанажы пазбаўлены псіхалагічнай заглыбленасці, у большасці сваёй яны плакатныя, ілюстрацыйныя. Творы будуюцца па прывычнай, агульнавядомай схеме. Так, у аповесці «Зялёны шум» Юстын Плот – былы вясковец, цяпер прадстаўнік рабочага калектыву – прыехаў у родную вёску, каб правесці землеўпарадкаванне, растлумачыць аднавяскоўцам перавагі калектыўнага спосабу гаспадарання. Яго падтрымліваюць бяднейшыя сяляне, а вакол заможнага гаспадара Адася Папелкі гуртуюцца тыя, хто не хоча icцi ў калгас. Кулакі робяць спробу забойства актывіста, але гэта iм не ўдаецца. Твор заканчваецца поўнай перамогай прыхільнікаў новага жыцця. Прыкладна па такой жа схеме пабудаваны i сюжэт рамана «Перагуды», які таксама не вызначаецца высокім мастацкім узроўнем.

Ц. Гартны стаў ахвярай рэпрэсій. Яго арыштавалі 15 кастрычніка 1936 г. па сфабрыкаванай справе «як актыўнага ўдзельніка контррэвалюцыйнай фашысцкай арганізацыі, выкрытай у Мінску».

А перад гэтым была знішчальная крытыка ў кнізе А. Канакоціна «Літаратура – зброя класавай барацьбы» (1931), дзе закрэслівалася лепшае з таго, што было зроблена пісьменнікам. «Мы далёкія нават ад таго, – сцвярджаў А. Канакоцін, – каб лічыць прабацькам пралетарскай літаратуры i такіх пісьменнікаў, як Ц. Гартны... У сваёй дарэвалюцыйнай творчасці ён не падняўся да вышыні свядомасці волі пралетарыята. Там няма разумення за­дач пралетарскай рэвалюцыі».

У 1931 г. Ц. Гартнага выключылі з камуністычнай партыі. У газеце «Савецкая Беларусь» ад 21 студзеня 1931 г. была надрукавана Пастанова Прэзідыума i парткалегіі ЦК КП(б)Б ад 16 студзеня 1931 г. па справе У. М. Ігнатоўскага i 3. Ф. Жылуновіча, у якой былі наступныя словы: «Нацыянал-апартуністаў – агентаў нацдэмаўскай контррэвалюцыі,рупараў класавага ворага, здраднікаў партыі – Ігнатоўскага i Жылуновіча – вон з кадраў КП(б)Б».

11 кастрычніка 1937 г., знаходзячыся ў зняволенні, не вытрымаўшы фізічных i маральных здзекаў, Зм. Жылуновіч (Ц. Гартны) памёр у Магілёўскай псіхалякарні.

Ён быў рэабілітаваны ў кастрычніку 1955 г. «за недаказанасцю злачынстваў» i толькі ў верасні 1987г. – «за адсутнасцю саставу злачынства».

Ц.Гартны значна пашырыў дыяпазон беларускай літаратуры. Яму належыць заслуга у асваенні тэмы горада, раскрыцці псіхалогіі рабочага чалавека, паэтызацыі яго працы. У гэтым вы­явілася наватарства пісьменніка. Разам з тым у яго творчасці знайшлі працяг лепшыя нацыянальныя традыцыі ў паказе жыцця сялянства.Творчая спадчына Ц.Гартнага з’яўляецца адметнай вяхой на шляху развіцця i станаўлення беларускай літаратуры XX ст.

 

 

Літаратура:

 

 


 



<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
А) изобаралық қыздыру | Государственные ценные бумаги. В промышленно развитых странах государственным ценным бумагам принадлежит большая роль в финансировании государственных расходов
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-01-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2001 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Ваше время ограничено, не тратьте его, живя чужой жизнью © Стив Джобс
==> читать все изречения...

2189 - | 2129 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.