Пытанні па крыніцазнаўству гісторыі Беларусі
Для 2 курса спецыяльнасці “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны” гістарычнага факультэта
Выкладчык – Сідорэнка В.М.
1. Гістарычная крыніца: вызначэнне і этапы крыніцазнаўчага аналіза.
2. Праблема класіфікацыі гістарычных крыніц. Тыпы і віды крыніц па гісторыі Беларусі.
3. Вывучэнне крыніц па гісторыі Беларусі ў ХІХ – пач.ХХ ст. Даследчыкі і асноўныя публікацыі крыніц.
4. Крыніцазнаўчыя даследаванні і публікацыі ў 1920-1990-я гг.
- Агульная характарыстыка летапісаў як гістарычнай крыніцы.
- Скандынаўскія сагі як гістарычная крыніца.
7. Нямецкія і польскія хронікі XI-XV ст.
8. Летапісанне ХІІ-ХІІІ ст.: характарыстыка і асаблівасці аналізу крыніц.
9. Беларуска-літоўскае летапісанне канца ХV- ХVІ ст.: асноўныя помнікі, асаблівасці крыніцазнаўчага аналізу.
10. Першы беларуска-літоўскі летапісны звод: структура, змест і характарыстыка рэдакцый.
11. Другі беларуска-літоўскі летапісны звод: структура, змест і характарыстыка рэдакцый.
12. Трэйці беларуска-літоўскі летапісны звод: структура, змест і характарыстыка рэдакцыі.
13. Асаблівасці летапісання XVII-XVIIIст.
14. Баркулабаўскі летапіс: крыніцазнаўчы аналіз.
15. Гарадскія хронікі: Магілёўская хроніка Т.Сурты і Трубніцкіх і Віцебскі летапіс М.Панцырнага і Ст.Аверкі.
16. Агульная характарыстыка мемуарнай літаратуры як гістарычнай крыніцы.
17. Беларуская гісторыка-мемуарная літаратура XVI-XVIIIст. як гістарычная крыніца.
18. “Гістарычныя запіскі” Ф.Еўлашоўскага: крыніцазнаўчы аналіз.
19. “Авантуры майго жыцця” Саламеі Пільштыновай: крыніцазнаўчы аналіз.
20. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў XVI - XVIII ст. як крыніца па гісторыі Беларусі
21. Мемуары навейшага часу: асноўныя этапы развіцця, асаблівасці зместу і крыніцазнаўчага аналізу.
22. “Сцежкамі маго жыцця” П.Мядзёлкі: крыніцазнаўчы аналіз.
23. Вусныя ўспаміны, прынцыпы іх збору, уліку і вывучэння.
- Асноўныя публікацыі успамінаў ХІХ – ХХ ст.
25. Агіяграфічная літаратура ХІІ- XІV ст.: асноўныя помнікі, асаблівасці іх зместу і крыніцазнаўчага аналізу.
26. “Жыццё Еўфрасінні Полацкай”: крыніцазнаўчы аналіз.
27. “Я з вогненнай вёскі” А Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесьніка: крыніцазнаўчы аналіз.
28. “Прамова Мялешкі”: крыніцазнаўчы аналіз.
29. “Ліст да Абуховіча”: крыніцазнаўчы аналіз.
30. “Лісты Ф.Кміты-Чарнобыльскага”: крыніцазнаўчы аналіз.
31. Асаблівасці вывучэння помнікаў літаратуры як гістарычных крыніц.
32. Літаратурныя і публіцыстычныя творы XI - XV ст. і іх агульная характарыстыка.
33. Літаратурныя і публіцыстычныя творы XІV-XVIII ст.: асаблівасці крыніцазнаўчага аналізу.
34. Асаблівасці крыніцазнаўчага аналізу літаратурных і публіцыстычных твораў новага і навейшага часу.
35. “Песня пра зубра” М.Гусоўскага: крыніцазнаўчы аналіз.
36. Царкоўна-палемічная літаратура XІV-XVIIIст. як гістарычная крыніца: этапы развіцця і асаблівасці вывучэння.
37. Перыядычны друк як асаблівы комплекс крыніц: этапы развіцця і асаблівасці вывучэння.
38. “Мужыцкая праўда”: крыніцазнаўчы аналіз.
39. Перыядычны друк на тэрыторы Беларусі ў ХІХ – пач. ХХ ст. (“Губернскія ведамасці”, “Епархіяльныя ведамасці”, “Веснік Паўночна-Заходняга края” К.Гаворскага, “Мінскі лісток”): крыніцазнаўчы аналіз.
40. “Наша доля” і “Наша ніва” як крыніцы па гісторыі Беларусі.
41. Перыядычны друк ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)
42. Асаблівасці крыніцазнаўчага аналізу савецкай прэссы.
43. Заканадаўчыя дакументы ВКЛ і Рэчы Паспалітай як гістарычныя крыніцы, іх віды і асаблівасці аналізу.
44. Прывілеі вялікага князя ВКЛ, іх класіфікацыя і фармуляр.
45. Агульназемскія, абласныя і валасныя прывілеі ВКЛ як гістарычная крыніца.
46. Магдэбургскія прывілеі ВКЛ як гістарычная крыніца.
47. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу: іх класіфікацыя і асаблівасці аналізу.
48. Устаўныя граматы БНР як спецэфічныя заканадаўчыя акты.
49. Заканадаўчыя акты БССР і Рэспублікі Беларусь: крыніцазнаўчы аналіз.
50. Матэрыялы “Літоўскай метрыкі” як крыніцы па гісторыі Беларусі.
51. Сеймавыя матэрыялы XVІ-XVIIIст.: віды, асаблівасці крыніцазнаўчага аналізу.
52. Матэрыялы справаводства дзяржаўных устаноў Расійскай імперыі (кан.XVIIIст.- пач.ХХ ст.) як крыніца па гісторыі Беларусі.
53. Агульная характарыстыка актавых матэрыялаў, іх класіфікацыя і фармуляр.
54. Актавыя матэрыялы Х – ХШ ст.: асаблівасці крыніцазнаўчага аналізу.
55. Актавыя матэрыялы перыяду Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (сярэдзіна XІІІ - XVIII ст.).
56. Акты новага i навейшага часу: асаблівасці крыніцазнаўчага аналіза.
57. Справаздачы губернатараў Паўночна-Заходніх губерній: іх фармуляр і крыніцазнаўчы аналіз.
58. Дакументы палітычных партый к.ХІХ – пач. ХХ ст.: віды і асаблівасці вывучэння.
59. Методыка крыніцазнаўчага вывучэння дакументальных матэрыялаў КПБ(б).
60. Статыстычныя матэрыялы: агульная характарыстыка і класіфікацыя.
61. Гаспадарчыя апісанні ў ВКЛ ў XVІ-XVIIIст. (інвентары, люстрацыі, уставы, попісы): асаблівасці крыніцазнаўчага аналізу.
62. Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні беларускіх губерній ў канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст.
63. Перапіс насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г.: асаблівасці крыніцазнаўчага аналізу.
64. Перапісы насельніцтва 1920-1980-х гг. ў БССР і СССР: асаблівасці крыніцазнаўчага аналізу.
Пытанні зацверджаны на пасяджэнні кафедры гісторыі Беларусі 20 кастрычніка 2016 г., пратакол № 3.
Загадчык кафедры гісторыі Беларусі А.Р.Яшчанка