Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Акупацыйны рэжым нацыстаў у Беларусі. Развіццё Партызанскага руху і падполля. Ідзе як пытанне 15 па курсу лекцый ВАВ




У жніўні 1941 г. немцы захапілі ўсю тэрыторыю Беларусі і ўсталявалі тут акупацыйны рэжым. Яго мэтай была эканамічная эксплуатацыя Беларусі, паступовая яе каланізацыя і германізацыя. У адпаведнасці з планам “Ост” прадугледжвалася высяленне 75% насельніцтва Беларусі а астатнія 25 падлягалі анямечванню. Для аператыўнага кіравання тэрыторыяй Беларусі фашысты падзялілі яе на часткі: Паўночна-Заходнія раены Брэстскай і Беластокскую вобласць яны ўключылі ў склад Усходняй Прусіі. Паўдневыя раёны – у склад рэйхскамісарыята “Украіна”, паўночныя раёны – у генеральную акругу "Літва", большую частку Віцебскай і Магілеўскай і Гомельскай абласцей падпарадкавалі тылу групы армій “Цэнтр” на астатняй 1/3 тэрыторыі рэспублікі стварылі генеральную акругу “Беларусь”, якую падзялілі на 10 акруг, на чале з гебітскамісарамі. У гарадах і раёнах ствараліся ўправы, а пры іх паліцыя з мясцовага насельніцтва. У вёсках прызначаліся старасты. З верасня 1941 г. у генеральнай акрузе Беларусь цывільную ўладу ўзначаліў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. Аднак яе функцыі былі абмежаваны СС і ваеннымі.

У галіне прамысловасці немцы аднавілі дзейнасць тых прадпрыемстваў, якія былі неабходны для абслугоўвання патрэб арміі. Іх кіраўнікі мелі права неабмежавана павялічваць рабочы дзень, а за сабатаж знявольваць рабочых у канцлагеры. Астатнія прадпрыемствы дэманціраваліся, а іх абсталяванне і сыравіна вывозілася ў Германію.

У вёсцы спачатку немцы захавалі калгасы як удалы сродак рэквізіцый. Аднак вясной 1942 года на тэрыторыі генеральнай акругі Беларусь яны калгасы распусцілі і правялі зямельную рэформу. Зямлю і калгасаны інвентар яны передалі ў сямайнае карыстанне ў межах створаных зямельных кааператывау Вільгельм Кубэ імкнууся прыцягнуць на свой бок беларускіх нацыяналістаў. З іх ліку 22 кастрычніка была створана БНС (Беларуская народная самапомач). Спачатку яна займалася пытаннямі аховай здароўя і грамадскай бяспекай, а затым пытаннямі адукацыі і культуры. 22 чэрвеня 1943 года была створана другая калабарацыянісцкая арганізация СБМ (Саюз беларускай моладзі) Яе мэтай было выхаванне моладзі ў беларускім нацыянальным духу і адданасці Германіі. Але гэтыя арганізацыі не карысталіся шырокай падтрымкай насельніцтва.

Акупацыйны рэжым прынес Беларусі незлічонкя беды. За час вайны нацысты знішчылі 2,2 млн. чалавек, 380 тыс. яны вывезлі на работы ў Германію. За час акупацыі ў рэспубліцы было знішчана 9200 населеных пунктaў. 3 іх 627 весак разам з людзьмі. 186 з іх раздзялілі лёс Хатыні і пасля вайны ўжо не адрадзіліся. Для мэтанакіраванага знішчэння насельніцтва яны стварылі 260 лагеpaў смерці. Лагер смерці ў Трасцянцы пад Мінскам па колькасі знішчаных людзей знаходзіода на трэцім месцы пасля Асвенцыма і Майданека. У ім было замучана больш за 200 тыс. чалавек. Акрамя таго ў Мінску знаходзілася яшчэ некалькі лагеpaў: на вуліцы Шырокай (знішчана 20 тыс.), у Масюкоўшчыне – 80 тыс. у Мінкім гета 100 тыс. яўрэяў. Насельніцтва знішчалася ў час карных экспедыцый супраць партызан. Фашысты правялі за час акупацыі 140 буйных карных экспедыцый Толькі пад час карнай экспедыцыі "Котбус", якая праводзілася летам 1943 года, фашысты знішчылі 10 тысяч мірных жыхароў

 

 

52.Развитие партизанского движения Ва ўмовах акупацыі захопнікі не мелі магчымасці раслабіцца ні на імгненне. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі супраціўленне – партызанскі рух і дзейнасць падпольных арганізацый у гарадах. 30 чэрвеня 1941 года ЦК КПБ выдала дырэктыву аб пераходзе на падпольную работу раённых пртыйных арганізацый. Да поўнай акупацыі Беларусі тут ужо дзейнічала 89 падпольных райкамаў і “троек”. У Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Пінскай вобласцях былі створаны абласныя падпольныя партарганізацыі. На нелегальнай рабоце ў Беларусі засталося каля 8.500 камуністаў. Было арганізавана 1400 камсамольскіх ячэек, якія аб’ядналі каля 5 тыс. чалавек. Асноўнымі накірункамі дзейнасці былі баявая – дыверсійная і палітычная – агітацыйная.

У другой палове 1941 года было створана Мінскае гарадское падполле, і ў снежні яно здзейсніла першыя буйныя дыверсіі на чыгуначным вузле. Дыверсіі адбыліся на чыгунке ў Брэсце, Гродна, Мазыры, Віцебске і інш. гарадах. У снежні 1941 года ў Гомелі падпольшчыкі Ц.Барадзін, Р.Цімафеенка здзейснілі дыверсію ў рэстаране, пад час якой загінула шмат афіцэраў і генералаў германскай арміі. У Оршы К.Заслонаў арганізаваў падрывы цягнікоў з дапамогай “вугальных мін”. У Магілёве медыцынскія работнікі Ў.Кузняцоў, Ф.Пашанін арганізавалі з дапамогай падробленых медкартак выратаванне параненых чырвонаармейцаў ад лагероў.

У 1942 годзе падпольныя цэнтры наладзілі сувязь з партызанамі і “вялікай зямлёй”. Аднак былі і страты. У сакавіку-красавіку 1942 года было разгромлена Мінскае падполле, арыштаваны яго кіраўнікі С.Заяц, І.Казінец, г.Сямёнаў, расстраляна каля 300 чалавек. Аднак падполле хутка аднавіла дзейнасць. У маі 1942 года на нарадзе была створана структура падполля, абраныя новыя кіраўнікі – І.Кавалёў, Дз.Караткевіч. Другі ўдар адбыўся ў верасні-кастрычніку. Былі арыштаваны сотні чалавек, у тым ліку кіраўніцтва; немцы ўдала правялі аперацыю па дыскрэдытацыі кіраўніка І.Кавалёва, у выніку чаго давер Масквы да Мінскага падполля знізіўся. Аднак у 1943 годзе падполле зноў актыўна дзейнічала, налічвала каля 9 тыс. чалавек і правяло каля 1500 дывервій, ажыццявіла ўдалы замах на гаўляйтэра В.Кубэ 22 верасня 1943 года. А.Мазанік, М.Осіпава, Н.Траян атрымалі за гэту аперацыю званне Герояў Савецкага Саюза.

У другой палове 1941 года на Беларусі дзейнічала 60 атрадаў і груп, ўзнікшых стыхійна. А асноўная частка атрадаў – каля 430 – была створана партыйнымі і савецкімі дзеячамі, якія прайшлі інструктаж і кароткія курсы (дзейнічалі ў Магілёве, Лёзна, Віцебску, Гомелі, Мазыры, Полацку) у першыя тыдні вайны. У атрадах налічвалася каля 8300 чалавек.Пасля бітвы пад Масквой пачаўся новы этап у развіцці партызанскага руха. Бітва паказала, што вайна будзе доўгай, а немцаў можна разбіць. Гэта вызвала прыток да партызан мясцовых жыхароў, якія былі вельмі незадаволены палітыкай адкрытага рабаўніцтва з боку акупантаў.

Вясной-летам 1942 года ў выніку роста колькасці партызанскіх атрадаў была вызначана іх арганізацыйная структура. Партызанскія атрады аб’ядноўваліся ў брыгады, якія ў сваю чаргу стваралі ваенна-аператыўныя групы. Кіраваць партызанскім рухам быў прызначаны Цэнтральны штаб партызанскага руха (узначаліў П.Калінін). Характэрнай рысай гэтага перыяду стала стварэнне партызанскіх зон. У студзені-лютым 1942 года ў Кастрычніцкім раёне Палесскай вобласці быў створаны “гарнізон” Паўлоўскага, які аб’ядноўваў 13 атрадаў колькасцю 1300 актыўных партызан. А ў Магілёўскай вобласці ў Клічаўскім раёне Клічаўскае партызанскае злучэнне 20 сакавіка 1942 года адваявала райцэнтр Клічаў. Клічаўскае партызанскае злучэнне налічвала 17 атрадаў і каля 3000 чалавек. Хутка партызанскія зоны ўтварыліся на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Асноўныя дзеянні, якія праводзілі атрады – гэта разгром гарнізонаў, удары па камунікацыях, тэракты супраць прадстаўнікоў улад, рэйды па акупаванай тэрыторыі, а так сама стварэнне і абарона партызанскіх зон. У канцы 1942 года існавала самая буйная – Любаньска-Кастрычніцкая партызанская зона, якой кіравалі сакратары Мінскага падпольнага абкама партыі В.Казлоў і Р.Мачульскі. Існавалі яшчэ дзесяткі зон, якія ўтрымлівалі абласныя злучэнні партызан. Актыўнасць партызан вызвала рэпрэсіі акупантаў – толькі за май-лістапад 1942 года яны правялі 40 карных аперацый.

У 1943-1944 гадах адбылася аперацыя, у якоў удзельнічалі ўсе партызанскія атрады і злучэнні. Гэтая аперацыя – “Рэйкавая вайна” – была распрацавана ў Маскве і была прызвана паралізаваць камунікацыі германскай арміі пад час бітвы пад Курскам і далейшага наступлення Чырвонай Арміі. Пад час правядзення “Рэйкавай вайны” вылучаецца тры этапы Пад час правядзення “Рэйкавай вайны” партызаны ўжо кантралявалі большую палову тэрыторыі рэспублікі.

Але акупанты імкнуліся пераламіць сітуацыю на сваю карысць і працягвалі арганізоўваць шматлікія карныя экспедыцыі, якія пачалі адрознівацца асаблівай жорсткасцю. На працягу 1943 года імі было праведзена каля 60 буйных карных экспедыцый, пад час якіх былі знішчаны дзесяткі тысяч мірных жыхароў. Усяго, пад час акупацыі гітлераўцы правялі 140 буйных карных аперацый, пад час якіх было спалена 627 вёсак, 186 з іх – разам з жыхарамі. Партызаны нанеслі страты акупантам каля 500 тыс. чалавек забітымі і параненымі.

 

53 Освобождение Беларуси от захватчиков. Окончание 2 мировой войны. Ее итоги.
Пасля перамогi у Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Неве-ля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 ве-расня быу вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.Камарын. За восень-зiму былi вызвалены 36 раёнау i 2 абласных цэнтра - Гомель i Мазыр. Важнае значэнне у гэтым мела фарсiраванне Дняпра у раёне Львова.. Вялiкую дапамогу наступаючым часцям Чырвонай Армii аказалi падпольшчыкi i партызаны. У 1944г. пачауся завяршальны этап Вялiкай Айчыннай вайны - поунае выгнанне ворагау з савецкай зямлi, вызваленне народау Еуропы. Значную ролю у рашэннi задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя (кодавая назва "Баграцiён"). Гiтлераускае камандаванне надавала вялiкае значэнне утрыманню Беларусi, бо яна была важным плацдармам, якi прыкрывау усходне-прусскi i вар-шауска-берлiнскi стратэгiчныя напрамкi. Былi падрыхтаваны абарончыя рубяжы на рэках Днепр, Бярэзiна, Свiслач, Нёман i iнш. Рад гарадоу аб''яулены крэпасцямi (Мiнск, Вiцебск, Орша, Магiлёу i iнш.),якiя не належалi здачы. У Беларусi бы-ла моцная групiроука нямецкiх войск У красавiку-маi генштаб Чырвонай Армii распрацавау план аперацыi "Баграцi-ён".Яго ажыццяулялi войскi наступных франтоу: 1-ы Беларускi (камандуючы гене-рал армii К.К.Ракасоускi), 2-i Беларускi (генерал-палкоунiк Г.Ф.Захарау), 3-i Беларускi (генерал-лейтэнант I.Д.Чарняхоускi), 1-ы Прыбалтыйскi (генерал ар-мii I.Х.Баграмян) пры падтрымцы Дняпроускай флатылii, авiяцыi далёкага дзеян-
ня i ПВА. Удзельнiчалi у аперацыi партызанскiя злучэннi.Савецкiя войскi пера-
узышлi ворага Задума Вярхоунага Глаунакамандавання была наступнай - франты адначасова пе-раходзяць у наступленне на Вiцебскiм, Багушэускiм, Аршанскiм i Бабруйскiм на-
прамках,разбураюць фронт абароны ворага, акружаюць i знiшчаюць яго групоукi у
раёне Вiцебска i Бабруйска i выходзяць на Мiнск з мэтай знiшчэння i акружэння
асноуных сiл групы армiй "Цэнтр" на усходзе Мiнска.
Вясной праводзiуся рад мерапрыемствау па падрыхтоуцы да наступлення
Наступленне пачалося 23 чэрвеня 1944г. Спачатку быу нанесены бомбавы удар
авiяцыяй, потым праведзена артылерыйская падрыхтоука..Ужо на 3-цi дзень была акружа-
на Вiцебская групiроука працiунiка i вызвалены Вiцебск.Да канца чэрвеня 1944г.
былi вызвалены Орша, Магiлёу, Бабруйск. Развярнулiся баi за Мiнск. Гiтлерауцы
добра умацавалi горад (былi перакiнуты дадатковыя войскi, збудавана драуляная
сцяна, за якой размяшчалiся танкi i гарматы). Аднак i гэта не астанавiла са-
вецкiх воiнау..У ба-ях за Мiнск вызначылiся многiя савецкiя воiны. Першым уварвауся у горад танк Д.Г.Фролiкава. У баях на вулiцах Мiнска вызначыуся камандзiр танкавага узвода
М.Колычау. Iм, а таксама А.С.Бурдзейнаму,было прысвоена званне "Ганаровы гра-
мадзянiн г.Мiнска". Мiнск быу вызвалены 3 лiпеня.
У раёне Мiнска была акружана 100 тыс. групоука ворага. 7 дзен спрабавалi
вырвацца фашысты з "Мiнскага катла". 70 тыс. гiтлерауцау было забiта, 35 тыс.
узята у палон. У ходзе далейшага наступлення савецкiя войскi 28 лiпеня вызва-
лiлi г.Брэст. Фашысты былi выгнаны з беларускай зямлi. Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-12-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1047 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Большинство людей упускают появившуюся возможность, потому что она бывает одета в комбинезон и с виду напоминает работу © Томас Эдисон
==> читать все изречения...

2486 - | 2161 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.