Лекции.Орг


Поиск:




Крызіс СССР як унітарнай дзяржавы. Прыняцце дэкларацыі аб дзяржаўным суверынітэце БССР і яго значэнне.




27 ліпеня 1990 – Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

Сакавік 1991 – рэферэндум. Больш як 75% – за захаванне саюза.

1991. Май. Расія – незалежнасць, першы прэзідэнт РФ. Потым Украіна, Беларусь.

Стварэнне новага саюзнага дагавору перапыніў жнівеньскі путч 1991 – спроба дзяржаўнага перавароту, накіраваная на прыпыненне палітыкі перабудовы. Паскарэнне руху за дзяржаўны суверынітэт.

25 жніўня – рашэнне ВС аб наданні Дэкларацыі канстытуцыйнай сілы. 26 – “Закон аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. 19 верасня – назва і сімволіка.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны савет БССР абвясціў Дэкларацыю аб дзяржаўным сувернітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў складзе савецкай федэраціі. Правал жнівеньскага путчу 1991 г. у Маскве стварыў спрыяльныя ўмовы на шляху да рэалізаціі дзяржаўнага сувернітэту. 25 жніўня 1991 г. быў прыняты Закон “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным сувернітэце БССР” і пастанова “Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР”. Гэтымі актамі аб’яўлялася палітычная і эканамічная незалежнасць рэспублікі. 19 верасеня 1991 г. была зменена назва рэспублікі: БССР было вырашана далей называць “Рэспубліка Беларусь”, а ў скарочаных назвах “Беларусь”.

Станаўленне сувярэннай дзяржавы патрабавала фарміравання органаў кіравання, стварэння ўласнага войска. Паводле закона ад 25 жніўня 1991 г. “Аб некаторых змяненнях у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР” саюзна-рэспубліканскае Міністэрства ўнутранных спраў, Саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаунай бяспекі БССР быў пераўтвораны ў рэспубліканскі Камітэт дзяржаунай бяспекі. Ён перапарадкоўваўся Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь. Савету Міністраў Беларусі падпарадкоўваліся пагранічныя войскі Камітэта дзяржаунай бяспекі. У мэтах забяспячэння палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі ў верасні 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову “Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь”. У сакавіку 1992 г. пачало дзейнічаць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Палітычны крызыс савецкага грамадства цесна пераплятаўся з эканамічным. Не спраўдзіліся разлікі на хуткае і безбалючае ўваходжанне ў рынак. Ўсе больш адкрытай станавілася канфрантацыя центра і рэспублік

У гэтых умовах 8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі савецкага урада Віскулі (Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны (Б. Ельцын, С. Шушкевіч, Л.Краўчук) падпісалі пагадненне аб фармальнай ліквідаціі СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў пагадненне аб тварэнні СНД. На сустрэчы ў Алма-Аце, якая адбылася 21 снежня 1991 г., да гэтага пагаднення далучыліся яшчэ 8 дзяржаў – былых рэспублік СССР, за выключэннем Рэспублік Прыбалтыкі і Грузіі. У дэкларацыі ўдзельнікаў сустрэчы было абвешчна, што з утварэннем Садружнасці Незалежных Дзяржаў Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік спыняе сваё існаванне. 25 снежня 1991 г. пайшоў у адстаўку першы і апошні прэзідэнт СССР М.С.Гарбачоў. Далейшы ход падзей паказаў, што аптымістычныя спадзяванні заснавальнікаў СНД на хуткае ўмацаванне новай супольнасці аказаліся далёімі ад рэчаіснсці.
66.Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. і ўтварэнне СНД.

8 снежня 1991 – Ельцын, Шушкевіч, Кучма: “Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні СНД”. (Віскулі, “Белавежскае”).

У СНД уваходзяць 12 дзяржаў. Створаны Статут СНД. Штаб-кватэра – у Мінску.

Доўгі час знаходзіцца ў пошуку аптымальнай для ўдзельнікаў формы існавання, але з’яўляецца пасрэднікам пры заключэнні важных пагадненняў…

Палітычны крызіс працягваўся. 8 снежня 1991 г. у Бела-вежскай пушчы (у Віскулях Камянецкага раёна Брэсцкай воб-ласці) кіраўнікі Расіі, Беларусі і Украіны Б.Ельцын, С.Шушкевіч і Л.Краўчук, ігнаруючы волю сваіх народаў, якая была выказана на агульнасаюзным рэферэндуме 17 сакавіка 1991 г., дэнансавалі дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР і тым самым разбурылі вялікую і магутную дзяржаву. Гэты дзяржаўны пера-варот быў здзейснены са згоды прэзідэнта СССР М.Гарбачова. На руінах СССР утварылася аморфная, нежыццяздольная Са-дружнасць Незалежных Дзяржаў.

Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Яшчэ да распаду СССР 27 ліпеня 1990 г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Было абвешчана вяршэпства на тэрыторыі рэспублікі Кансты-туцыі БССР і яе законаў. Гэтмм быў пакладзены пачатак шляху да дзяржаўнага суверэнітэту.

Дзяржаўны пераварот у Маскве ў жніўні 1991 г. узмацніў цэнтрабежныя тэндэнцыі. Нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР у жніўні гэтага года прыняла пастанову аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР У гісторыі Беларусі пачаўся новы этап - этап незалежнай дзяржавы.

Адбылася замена назвы рэспублікі і дзяржаўнай сімволікі. Беларускую Савецкую Сацыяліс-тычную Рэспубліку надалей называць «Рэспублiка Беларусь», а ў скарочаных і састаўных назвах - «Беларусь». Дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Пасля абвяшчэння незалежнагці Беларусі пачалася работа па фарміраванню органаў дзяржаўнага кіравання. Былі створаны Узброеныя Сілы. Арганізаваны мытная служба, новая банкаўская сістэма, камітэты па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю і па знешніх эканамічных сувязях. Рэспубліка Беларусь - прэзідэнцкая рэспубліка. 15 сакавіка 1994 г. была прынята Канстытуцыя (Асноўны Закон) Рэспублікі Беларусь. Ёю наша дзяржана абвяшчалася прэзідэнцкай рэспублікай.

Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў выбраны А.Р.Лукашэнка.
67.Дзяржаўнае будаўніцтва ў канцы XX ст. Прыняцце канстытуцыі 1994 г. Рэарганізацыя ўладных структур.

15 сакавіка 1994 – прыняцце Канстытуцыі РБ.

Пачатак стварэння прававой дзяржавы, прэзідэнцкай формы кіравання. Лета 1994 – абраны А.Р. Лукашэнка (больш за 80% галасоў, 2001, 2006 – перавыбраны (другі раз – пасля згоды на рэферэндуме 2004 г.)).

1996 год – палітычны крызіс паміж ВС і Адміністрацыяй Прэзідэнта. Рэферэндум (4 пытанні ад Прэзідэнта, 3 ад ВС). Сутнасць: “каму больш давяраеце”. Выказалі давер Прэзідэнту. Адлік 5 гадоў пачаўся наноў. Прыняцце рэдакцыі Канстытуцыі: павелічэнне ролі прэзідэнта (прэзідэнцкая рэспубліка замест парламенцкай) і перанясенне Дня незалежнасці, статус рускай мовы, адмена смяротнага пакарання, курс на збліжэнне з Расіяй, змена сімволікі. ВС – Палата прадстаўнікоў (ніжняя) і Савет Рэспублікі (верхняя). Канстытуцыйны суд і Савет Міністраў. “УДСП” – унітарна-дэмакратычна-сацыяльна-прававая.

1990-я гг. сталі важнай вехай ў развіцці беларускай дзяржаўнасці і фарміраванні прынцыпаў новай палітычнай сістэмы на Беларусі. Менавата на гэты перыяд прыйшлося станаўленне дэмакратычных інстытутаў (Прэзідэнтства, парламентарызму, сучаснага падзелу ўлад), фарміраванне грамадства ў выглядзе палітычных партый, грамацкіх і прафесійных аб’яднанняў, новых сродкаў масавай інфармацыі.

На працягу 1992-1994 гг. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь стаў арэнай жорсткай фракцыйнай палітычнай барацьбы па праблемах вызначэння палітычнага статуса дзяржавы, сацыяльна-эканамічнага жыцця, будучага дагавора з Расіей і г.д. Заключным акордам ў юрыдычным афармленні краху савецкай аднапартыйнай сістымы стала прыняцце Вярхоўным Саветам ў сакавіку 1994 г. новай Канстытуцыі і ўвядзенне паста прэзідэнта, выбары якога адбыліся ў чэрвіні-ліпені 1994 г. Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня быў абраны А.Г.Лукашэнка.

У пачатку 1995 г. у рэспубліцы была створана падпарадкаваная Прэзідэнту вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т.зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

На рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., які праводзіўся па ініцыятыве Прэзідэнта А.Г.Лукашэнкі, у Канстытуцыю РБ былі ўнесены некаторыя змяненні і дапаўненні.

У 1990-я гг. працягваўся працэс утварэння палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў. Так, па становішчу на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 11 палітычных партый і 6 грамадскіх рухаў, а ўсяго грамадскіх арганізацый і рухаў у Рэспубліцы налічвалася больш за 500. У 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшлі перарэгістрацыю 1326 грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку 18 палітычных партый, 40 прафсаюзаў, 35 ветэранскіх, 37 маладзежных, 18 жаночых і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

На пярэдаднні парламентскіх выбараў 2000 г. увесь партыйный спектр рэспублікі аб’яднаўся практычна ў 2 блокі: тыя, хто падтрымлівае палітыку прэзідэнта, і тых, хто знаходзіцца ў апазіцыі да яго. Наяўнасць апазіцыі – сведчанне таго, што дэмакратыя ў Беларусі ўсталёўваецца. Гэта пацвярджае і той факт, што ў выбарах ў парламент рэспублікі восенню 2000 г. удзельнічала большасць апазіцыйных партый.
68.Сацыяльна-эканамічнае жыццё Рэспублікі Беларусь у пачатку XXI ст., асноўныя напрамкі і вынікі.

У 90-х – крызіс. Падняцце эканомікі за кошт рэформаў, праведзеных з 1995 г. па ініцыятыве П. I Усебеларускі сход – “Асноўныя напрамкі СЭ развіцця РБ на 1996-2000 г.”, II – “Праграма СЭ развіцця РБ на 2001-2005 г.” Адсутнасць абвальнай прыватызацыі (як у Расіі).

Вынікі I сходу: рост паказчыкаў у сярэднім у 1,5 разы. Напрамкі развіцця: зніжэнне энергаёмістасці, інтэнсіфікацыя, дадатковае фінансаванне. Праблемы: стратныя пр-вы, залежнасць ад энерганосбітаў, найбольш стратнай застаецца с/г, якая адчувае недахоп кадраў.

Спад нацыянальнага руху. Сацыяльная падтрымка. “Аграгарадкі”.

Для пераадолення крызісных з’яў і для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна – эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг.”. 20 кастрычніка 1996 г. гэты дакумент быў адобраны Першым Усебеларускім народным сходам. Галоўныя напрамкі рэфармавання і развіцця эканомікі зводзіліся да наступнага: інстытуцыяльныя пераўтварэнні, рацыянальнае спалучэнне розных форм уласнасці, стварэнне рыначнай структуры, структурная перабудова эканомікі, павышэнне яе навукова – тэхнічнага патэнцыялу.

У 1996-2000 гг. рэспубліка дабілася пэўных поспехаў. Так, УВП павялічўся на 36%, выпуск прамысловай прадукціі – на 65%, вытворчасць спажывецкіх тавараў - на 81%, жіллёвае будаўніцтва –на 81%, рознічны таваразварот узрос больш чым у 2 разы і г.д.

У маі 2001 г. Другі Усебеларускі народны сход прыняў “Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005 гг.”. У ёй вызначаны мэты, задачы і прыарытэты развіцця краіны на першае пяцігоддзе ХХІ стагоддзя, абгрунтавана сістэма мерапрыемстваў прававога, вытворчага, арганізацыйна-эканамічнага, экалагічнага характара.

Значная ўвага надаецца развіццю агра-прамысловага комплекса. Галоўная задача АПК – забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а перапрацоўчай прамысловасці – сыравінай. Аб’ём вытворчасці асноўных відаў сельскгаспадарчай прадукціі ў 2005 г. вызначаны ў наступных лічбах: зерна – 7,3-7,5 млн.т.; бульбы – 9-10 млн.т.; цукравых буракоў 1,7-2,0 млн.т.; агародніны – 1,4-1,5 млн.т.; садавіна – 500-600 тыс.т.; малако – 6, млн.т.; мяса (у жывой вазе) – 1,1-1,2 тыс.т. і г.д.

Значная ўвага надаецца развіццю ўсіх відаў транспарта, сувязі, гандлю, бытавому абслугоўвнню насельніцтва і г.д.

Аднак ход рэалізаціі гэтай праграмы ідзе няпроста. Адной з галоўных прычын негатыўных з’яў беларускай эканоміцы застаецца наяўнасць стратных прадпрыемстваў (больш за 30%), а айбольш стратнай галіной з’яўляецца сельская гаспадарка. Павялічваецца ўзровень запасаў гатовай прадукціі. Так, на 1 студзеня 2003 г. ён склаў на прамысловых прадпрыемствах 67% сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці супраць 63.8 на 1.01.2002 г. Відавочна, што рэалізацыя праграмных зада патрабуе далейшага намагання кіраўніцтва краіны на пошукі найбольш рацыянальных шляхоў рэфармавання эканомікі.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1121 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Что разум человека может постигнуть и во что он может поверить, того он способен достичь © Наполеон Хилл
==> читать все изречения...

962 - | 874 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.012 с.