Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Гукі якія вымаўляюцца толькі пры ўдзеле голасу называюцца галоснымі. У беларускай мове іх 6




Літаратурная мова-гэта ўнармаваная, апрацаваная майстрамі слова і дзеячамі культуры мова, абавязковая для ўсіх членаў грамадства. Гэта вышэйшая форма нацыянальнай мовы. На літаратурнай мове ствараецца мастацкая літаратура, друкуюцца газеты, часопісы, вяшчаюць радыё, тэлебачанне і др. Яна існуе ў дзвюх разнавіднасцях: вуснай і пісьмовай. Асаблівасць літаратурнай мовы – унармаванасць. Пад нормай разумеюць выпрацаваныя грамадствам, прынятыя,агульнапрызнаныя і замацаваныя ў моўнай практыцы правіла вымаўлення і напісання слоў, адбору слоў, пабудовы сказаў.

Нормы беларускай літаратурнай мовы:

1.Лексічная норма патрабуе правільнага ўжывання слоў і выразаў ва ўласцівых ім значэнняў. Не усе словы якія ўжываюцца ў беларускай мове выкарыстоўваюцца ў літаратурнай. (малец-хлопец, картопля-бульба ідр.)

2.Граматычныя нормы вызначаюць ужыванне форм слова, спалучэнняў слоў у словазлучэннях, сказах. (пайсці ў ягады- пайсці за ягадамі, дзякую вас-дзякую вам і др.)

Арфаграфічныя нормыпатрабують перадачы вуснай мовы на пісьме ў адпаведнасці з пэўнымі правіламі.

Арфаэпічныя нормы патрабуюць аднастайнага вымаўлення галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў у словах, правільнай пастаноўкі націску.

2. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця і функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў XX ст.

На зямным шары налічваецца каля 5000 моў. Беларуская мова уваходзіць у адну з самых вялікіх сем’яў –індаеўрапейскую. Беларуская мова належыць да славянаскай групы моў. У 7-9 ст. Пачынаюць фарміравацца мовы славянскіх народнасцей. У 10 ст. Усходнія славяне прынялі хрысціянства з якім прыйшла пісьменнасць. У 1696 г. аб’яўляецца закон паводле якога дзяржаўнай моваю Рэчы Паспалітай становіцца польская. У канцы 18 ст. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была далучана да Расійскай імперыі – афіцыйнай мовай стала руская. На пачатку 20 ст. Была знята забарона друкаваць на беларускай мове узніклі беларускія выдавецтвы: “Наша хата” “Наша ніва” і інш. У 20-я гг. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. У 1919-1920 гг. Група мінскіх настаўнікаў распрацавала тэрміналогію для патрэб пачатковай школы. У 1921 г. створана камісія для распрацавання для сярэдняй школы. Але ажыўлене беларускай культуры і мовы падчас нацыянальнага-дзяржаўнага будаўніцтва было прыпыняна ў выніку ўсталявання таталітарнага сталінскага рэжыму. Былі знішчаны людзі якія распрацоўвалі гэтыя задачы. 26 студзня 1990 г. пры пачатку будаўніцтва суверэннай дзяржавы, адбылася пвдзея: быў прыняты Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” згодна з якім беларуская мова зноў стала дзяржаўнай. Паводле майскага рэферэндума 1995 г. згодна з вынікам якога рускай мове нададзены аднолькавы статус з беларускай.

3. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

Фанетыка – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца спосабы ўтварэння гукаў мовы, іх акустычныя ўласцівасці, пазіцыйныя змены, склад, націск, інтанацыя і інш. Характарыстыку гукавога ладу мовы на пэўным этапе яе развіцця забямпечвае апісальная фанетыка. Працэсы відазмянення гукаў мовы, замена адных з іншымі гукамі, асаблівасці спалучальнасці на пэўным гістарычным этапе вывучаюцца гістарычнай фанетыкай мовы. Калі ў сферу даследавання ўключаюцца гукавыя сродкі і з’явы розных моў з мэтай іх супастаўлення і выяўлення спецыфічных адрозненняў тады гэта аб’ект параўнальнай фанетыкі.

Фанетыка цесна связана з іншымі раздзеламі мовазнаўства напрыклад з арфаэпіяй, бо толькі ведаючы фанетычныя асаблівасці гукаў можна авалодаць правільным вымаўленнем. Фанетычныя веды неабходны і ў методыцы выкладання мовы, пры навучанні чытанню і пісьму.

4. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Моцная і слабая пазіцыі галосных гукаў.

Гукі якія вымаўляюцца толькі пры ўдзеле голасу называюцца галоснымі. У беларускай мове іх 6.

Галосныя бываюць паводле ўдзелу ў вымаўленні губ лабіялізаваныя або губныя (о,у)

Нелабіялізаваныя (а,э,і,ы)

Паводле ступені пад’ёму языка: верхняга пад’ёму(і,ы,у)

Ніжняга (а)

Сярэдняга (о,э)

Паводле перамяшчэння языка па гарызанталі галосныя падзяляюцца: пярэдняга рада(і,э)

Сярэдняга (ы,а)

Задняга (у,о)

Моцная пазіцыя галосных бывае тады, калі яны стаяць у пачатку слова перад цвёрдым зычным або ў сярэдзіне слова паміж цвёрдымі зычнымі і знаходзяцца пад націскам: адрас, оптыка, эра, азон, сасуд і інш.

Слабая пазіцыя галосных ненаціскное становішча. Пазіцыйнымі зменамі галосных гукаў у ненаціскным становішчы з’яўляюцца аканне і яканне. Пераход галосных (о,э) не пад націскам пасля цвёрдых зычных у (а) называецца аканнем: воўк-ваўкі, горад-гарады і інш. Пераход галосных (о,а) у першым складзе перад націскам у (а) пасля мяккіх зычных называецца яканнем: вёсны(в’о)-вясна(в’а), сёлы(с’о)-сяло(с’а) і інш.

5. Зычныя гукі і іх класіфікацыя.

У беларускай літаратурнай мове 39 зычных гукаў.Зычныя гукі складаюцца з шуму або голасу і шуму, што узнікае ў час вымаўлення ў выніку сутыкнення струменю выдыханага паветра з перашкодай у поласці рота.

Яны класіфікуюцца:





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-10-07; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 997 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Начинайте делать все, что вы можете сделать – и даже то, о чем можете хотя бы мечтать. В смелости гений, сила и магия. © Иоганн Вольфганг Гете
==> читать все изречения...

2333 - | 2131 -


© 2015-2025 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.