Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Спосабы афармлення бібліяграфічных спасылак і бібліяграфічнага спісу. Афармленне курсавых прац




Афармленне курсавых прац

 

Аб'ём курсавой працы (без уліку спісу выкарыстанай літаратуры і дадатка) складае 20-25 старонак тэксту праз 1,5 інтэрвала, шрыфт – 14 кегль, гарнітура Times New Roman, падрыхтаванага на камп'ютэры (палі старонак: левае – 3 см, правае 1,5 см, верхняе і ніжняе – 2 см).

Старонкі курсавой працы з фотаздымкамі і дадаткам павінны мець скразную нумарацыю. Першай старонкай з’яўляецца тытульны ліст, на якім нумар старонкі не ставіцца. Старонкі прастаўляюцца ў правым ніжнім кутку.

Кожную частку працы (главу) трэба пачынаць з новай старонкі. Кожная частка тэксту павінна мець загаловак, які б поўнасцю супадаў з назвай, якая акрэслена ў змесце. Новы параграф можна пачынаць на той жа старонцы, на якой скончыўся папярэдні, калі на гэтай старонцы, акрамя загалоўка, памесціцца не менш 4-5 радкоў тэксту новага параграфа.

 

Спосабы афармлення бібліяграфічных спасылак і бібліяграфічнага спісу

На практыцы ўжываюцца два спосабы афармлення спасылак. Найбольш ужывальны наступны: пры неабходнасці спаслацца на выкарыстаную крыніцу, у тэксце працы ў квадратных дужках даецца парадкавы нумар крыніцы, якая змешчана ў "Спісе выкарыстанай літаратуры", а потым даецца старонка. Напрыклад, [2, с. 55 або 2, с. 55-56]. Калі робіцца спасылка на крыніцу, а цытата з яе не прыводзіцца, то дастаткова ў круглых дужках пазначыць прозвішча аўтара і год выдання згодна са спісам выкарыстаных прац. У гэтым выпадку старонкі пазначаць не трэба. Напрыклад, (Котаў, 2003). Другі спосаб прадугледжвае, что на старонках тэксту працы афармляецца падрадок (зноска), дзе размяшчаюцца працы, якія былі працытаваны на гэтай старонцы, а ў самім тэксце працы, у тым месцы, дзе згадваецца крыніца, ставіцца лічба, супадаючая з лічбай падрадка. У гэтым выпадку пры паўтарэнні размешчаных побач звестак запісваецца: Тамсама. – С.243.

Звесткі аб кнізе ўключаюць у сябе наступную інфармацыю: аўтар, ініцыялы; загаловак крыніцы; назва матэрыялу; звесткі, якія адносяцца да загалоўка; звесткі аб адказнасці; месца выдання, назва выдавецтва, год выдання. Пры афармленні артыкула пасля звестак аб адказнасці ўказваецца год выдання, нумар зборніка, часопіса або дата выхаду газеты і старонкі, на якіх змешчаны артыкул. У апісанні артыкула з газеты старон­кі ўказваюць у тым выпадку, калі іх колькасць перавышае восем.

 

Прыклады афармлення бібліяграфіі:

Крыніца Прыклад афармлення
Адзін, два або тры аўтары Котаў, А. І. Гісторыя Беларусі і сусветная цывілізацыя / А. І. Котаў. – 2-е выд. – Мінск, Энцыклапедыкс, 2003.
Ивченков, В. И., Руденко, А. А. Глагольное сказуемое. Современный русский литературный язык. - Минск, БГУ, 1992.
Чатыры и больш аўтараў Культурология: учеб. пособие для вузов / С. В. Лапина [и др.]; под общ. ред. С. В. Лапиной. – 2-е изд. – Минск, ТетраСистемс, 2004.
Асобны том у шматтомным выданні Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экаперспектыва, 2000–2005. – Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII–XVIII ст.) / Ю. Бохан [і інш.]. – 2004.
Зборнік артыкулаў Жыццём напоўненае слова…(да 80-годдзя С.М. Грабчыкава): Зб. навук. арт. / Пад навук. рэд. В.І. Іўчанкава. - Мінск, БДУ, 2003.
Матэрыялы канферэнцыі Журналістыка-2001: Матэрыялы III Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 27-28 лістап. 2001 г. / Рэд. калегія: В. П. Вараб'ёў (адк. рэд.) і інш. - Мінск, Асобны дах, 2001.
Вучэбна-метадычныя комплексы Философия и методология науки: учеб.-метод. комплекс для магистратуры / А. И. Зеленков [и др.]; под ред. А. И. Зеленкова. – Минск, Изд-во БГУ, 2004.
Аўтарэферат дысертацыі Горбач, В. А. Метанімія ў публіцыстычным маўленні (парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычная неабходнасць): Аўтарэф. дыс. …канд. філал. навук: 10.01.10 / Бел. дзярж. ун-т. Мінск, 2000.
Электронныя рэсурсы Регистр СНГ – 2005: промышленность, полиграфия, торговля, ремонт, транспорт, строительство, сельское хозяйство [Электронный ресурс]. – Электрон. текстовые дан. и прогр. (14 Мб). – Минск, Комлев И.Н., 2005. – 1 электрон. опт. диск (CD-ROM).
Большая советская энциклопедия [Электронный ресурс]. – 30 т. на трех CD. – М., Большая Рос. энцикл.; Новый диск, 2002.  
Інтэрнэт-рэсурсы Национальный Интернет-портал Республики Беларусь [Электронный ресурс] / Нац. центр правовой информ. Респ. Беларусь. – Минск, 2005. – Режим доступа: http://www.pravo.by. – Дата доступа: 25.01.2006.
Караткевіч, У. Сівая легенда [Электронны рэсурс]: аповесць / У. Караткевіч. – Мінск, 2005. – Рэжым доступу: http://www.uladzimir-karatkevich.com/bibl/bel/ apovest /siv.html. – Дата доступу: 27.12.2006.

 

У бібліяграфічным спісе выкарыстоўваюцца адзіночныя (/) і двайныя (//) касыя рыскі. Адзіночная касая рыска пачынае звесткі аб адказнасці: аўтар, перакладчык, мастак, складальнік і інш. Калі аўтараў некалькі, дапускаецца паўтараць усіх пасля касой рыскі, а пры наяўнасці чатырох і больш аўтараў можна пакідаць толькі першага і далучаць у квадратных дужках [ і інш. ].

У бібліяграфічным спісе забараняецца скарачаць прозвішчы аўтараў, назвы кніг і артыкулаў у любой частцы апісання, агульнае абазначэнне матэрыялу. Месца выдання пішацца поўнасцю, акрамя некалькіх агульнапрынятых скарачэнняў: М. – Масква, СПб. – Санкт-Пецярбург. Калі кніга паралельна выдавалася ў двух гарадах, іх назвы падаюцца праз кропку з коскай: Мінск; Гомель.

Спіс выкарыстанай літаратуры можа мець некалькі рубрык (частак), але ў кожнай з іх павінен захоўвацца алфавітны або храналагічны (бывае рэдка) парадак размяшчэння крыніц. Агульнапрынята, напрыклад, што асобную рубрыку складаюць выданні, створаныя кірыліцкім пісьмом (беларуская, руская, украінская, балгарская, сербская і іншыя мовы), а іншую – кнігі, напісаныя лацініцай (англійская, нямецкая, французская, польская, чэшская і іншыя мовы). Мова бібліяграфічнага апісання, як правіла, адпавядае мове выходных звестак дакумента.


Дадатак 1





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 913 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Наглость – это ругаться с преподавателем по поводу четверки, хотя перед экзаменом уверен, что не знаешь даже на два. © Неизвестно
==> читать все изречения...

2672 - | 2238 -


© 2015-2025 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.014 с.