Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


V. Новая беларуская літаратурная мова




(XIX-XXІ стст.)

У канцы XVIII ст. пасля трох падзелаў Рэчы Паспалiтай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй беларускія землі апынуліся ў складзе Расiйскай Iмперыi, дзе канчаткова страцілі сваю дзяржаўнась і нават сваю этнічную назву, пераўтварыўшыся ў «Северо-Западный край». Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект рускай мовы, а беларусаў – як рускую народнасць. Менавіта гэта адкрывае дарогу рускаму заканадаўству, рускім школам, афіцыйнай рускай мове.

Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, нацыянальная свядомасць беларусаў абуджалася. У асяроддзі маладых навукоўцаў-беларусаў, выхаваных на традыцыях польскай і рускай культур, умацоўваецца разуменне самабытнасці беларускага народа. У літаратуру прыходзяць першыя беларускiя паэты адраджэнскай пары Ян Чачот, Уладзiслаў Сыракомля. У хуткiм часе з’яўляюцца новыя дзеячы беларускай культуры: Ян Баршчэўскi, Аляксандр Рыпінскі, Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч, якія аказалі значны ўплыў на фармiраванне беларускай мовы.

Другая палова XIX ст. – час жорсткага ваенна-палiтычнага рэжыму на Беларусi. На Беларусi ўсë больш пашыраецца рэвалюцыйны рух, вядзецца падрыхтоўка да актыўнага паўстання, якое i адбылося ў 1863 годзе. На чале паўстання стаяў Кастусь Калiноўскi, выдатны публiцыст i прамоўца. У 1862 годзе ëн нелегальна пачынае выдаваць газету “ Мужыцкая праўда ”, дзе пад мянушкай “Яська- гаспадар з-пад Вiльнi” звяртаецца да сялян з заклiкам да змагання. Каб публiкацыi былi зразумелымi простым людзям, Калiноўскi звяртаецца да iх на тагачаснай жывой мове. Мова публiцыстыкi ўзбагачаецца грамадска-публiцыстычнай лексiкай (братняя роўнасць, справядлiвасць), лексiкай сацыяльнага зместу (аброк, асэсар, губернатар), абстрактнай лексiкай (вольнасць, сын свабоды), агульнавядомыя словы ў публiцыстыцы набываюць грамадска-палiтычнае гучанне (гора, нядоля). Каб не дапусцiць росквiту беларускай незалежнай дзейнасцi, распачатай Кастусëм Калiноўскiм, у 1867 годзе расiйская ўлада забаранiла ўвесь друк на беларускай мове, што стала цяжкiм ударам для беларускага нацыянальнага адраджэння.

Ва ўмовах жорсткага нацыянальнага i сацыяльнага ўцiску беларуская нацыянальная лiтаратура i беларуская мова развiвалiся як сродак духоўнага жыцця народа, сродак барацьбы за сацыяльнае i нацыянальнае вызваленне. Францiшак Багушэвiч, вядомы дзеяч XIX ст., першым загаварыў пра беларускую мову як пра важнейшы элемент нацыянальнай культуры i ўзняў пытанне аб лëсе яе развiцця.

У другой палове актыўна працуюць вядомыя этнографы, збiральнiкi беларускага фальклору Еўдакiм Раманаў, Павел Шэйн, Мiхал Федароўскi, Уладзiмiр Дабравольскi i iншыя, якiя ў сваiх даследчых працах сцвердзiлi, што хоць беларускi народ i зняволены, але ëн не памëр – яго мова i культура працягваюць свой гiстарычны працэс. У 1870 годзе выйшаў першы “Слоўнiк беларускай мовы” Iвана Насовiча, дзе змяшчалася больш за трыццаць тысяч слоў з тлумачэннямi, давалiся звесткi пра духоўную i матэрыяльную культуру, сямейны i грамадскi побыт беларусаў. У той жа час заснавальнік беларускай філалогіі, прафесар Яўхім Карскi піша вялiкую i грунтоўную працу “Беларусы” аб беларускай культуры, фальклоры, мове i гiсторыi.

Канец XIX ст. пазначаны актывiзацыяй лiтаратурнага руху: пiсьменнiкi ствараюць творы на беларускай мове, развiваецца маладая лiтаратура, фармiруецца новая літаратурная беларуская мова. Тэматыка твораў абмежавана жыццëм, побытам мясцовага насельнiцтва, таму на яго i арыентавана, мова мае народны характар, з’яўляецца простай i жывой.

У вынiку пэўных дэмакратычных заваëў першай рускай рэвалюцыi, рускi царызм зняў некаторыя забароны, у вынiку чаго змянiлiся ўмовы культурнага развiцця народаў Расii. У 1905 годзе з'явiўся закон аб свабодзе друку, якi здымаў абмежаваннi ў карыстаннi нацыянальнымi мовамi. Нягледзячы на тое, што беларуская мова не дапускалася ў школы i справаводства, пачалі выходзiць першыя легальныя выданнi, адкрыліся выдавецтвы. Друкавалiся беларускiя кнiгi “лацiнкай” (лiтарамi лацiнскага алфавiта), або “грамадзянкай” (лiтарамi рэфармаванага кiрылаўскага алфавiта). У друку выпрацоўвалiся спосабы перадачы беларускай мовы, што з'явілася важным крокам у апрацоўцы жывой мовы i ўзняццi яе да лiтаратурнай.

Першая беларуская легальная газета “Наша доля” выходзiць у Вiльнi ў 1906 годзе. У гэтай газеце друкавалiся Якуб Колас, Янка Купала, Цëтка (Алаiза Пашкевiч), Ядвiгiн Ш. і інш. Газета была вельмi радыкальнай, чым адразу i вылучылася. Яна стала не толькi лiтаратурным, але i грамадска-палiтычным органам, таму была лiквiдавана расiйскай уладай. Аднак у хуткiм часе яна выйшла пад назвай “Наша нiва” (1906-1915 г., выданне адноўлена ў 1995 г.). Газета стала сапраўды народнай, грамадскiя масы адчулi ў ëй патрэбу, таму што “Наша нiва” гаварыла пра самае набалелае. Вакол яе аб’ядноўвалiся моцныя лiтаратурныя сiлы, якiя i рыхтавалi газету: браты Луцкевiчы, Змiтрок Бядуля, Сяргей Палуян, Янка Купала, Якуб Колас, Алесь Гарун, Максiм Багдановiч, Максiм Гарэцкi, Алаiза Пашкевiч, Вацлаў Ластоўскi. У творах маладых беларускiх пiсьменнiкаў удасканальвалiся i замацоўвалiся нормы, найбольш агульныя моўныя рысы, характэрныя для ўсiх беларускiх гаворак.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 961 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

В моем словаре нет слова «невозможно». © Наполеон Бонапарт
==> читать все изречения...

2172 - | 2117 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.