Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Культура Беларусі ў Х1У – першай палове ХУ1 стст

 

Перыяд развіцця культуры Х1У – першай паловы ХУ11 ст. у Заходняй Еўропе атрымаў назву “ Рэнесанс” або “ Адраджэнне”. Ен характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай самасвядомасці, гуманістычным светапоглядам.

Асноўнай ідэяй Рэнесансу быў гуманізм – сістэма светапогляду, паводле якой чалавек з’яўляецца найвышэйшай каштоўнасцю. Галоўным крытэрыям вартасці чалавека, на думку гуманістаў, лічылася не яго паходжанне, багацце і святасць, а творчая дзейнасць, імкненне да самаўдасканалення. Дзеячы Адраджэння (А. Дантэ, Ф. Петрарка, Леанарда да Вінчы) лічылі, што адраджаюць ідеалы антычнага свету, але на самай справе стваралі новую культуру.

Дзякуючы трывалым сувязям з Еўропай беларуская культура таксама пазнала ўплыў ідэй Адраджэння, але тут меліся свае асаблівасці. Вялікае княства знаходзілася на перыферыі еўрапейскага культурнага жыцця, тут не паспелі сфаміравацца элементы раннебуржуазнага грамадства. У ВКЛ толькі зараджалася свецкая літаратура. Філасофская і грамадская думка працягвала арыентавацца на Біблію. Не было ў той час выдатных дасягненняў у свецкіх відах мастацтва– жывапісе, скультптуры, музыцы.Тым не менш рысы Рэнесансу назіраліся ў архітэктуры, графіцы, асвеце і свецкіх відах мастацтва.

Найбольш яркая і значная фігура культуры Беларусі эпохі Адраджэння – Францыск Скарына. (каля 1490 – каля 1551). Ён – заснавальнік беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, арыгінальны мысліцель і гуманіст.

Чаму Скарына выдаў Біблію, а не свецкія кнігі? Па-першае, грамадства яшчэ не узнялося да разумення значэння свецкай кнігі. Па-другое, царква ставілася да друкавання варожа. Па-трэцяе, Біблія лічылася універсальным падручнікам, мваяго роду “энцыклапедыяй жыцця”.

Да выдадзеных кніг Старога запавету Ф. Скарына напісаў 23 прамовы і 25 сказанняў. Кнігі былі багата ілюстраваныя гравюрамі, арнаментаваныя застаўкамі, канцоўкамі, загалоўнымі літарамі. Да нашага часу захавалася каля 400 экземпляраў, выдадзеных першадрукаром.

Заснавальнікамі кнігадрукавання ў Расіі і ва Украіне лічацца Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. С. 225.

Развіццё кнігадрукавання ў ВКЛ было звязана з рэфармацыйным рухам. З другой паловы ХУ1 ст. рэфармацыйныя друкарні дзейнічалі ў Бярэсці, Нясвіжы, Вільні, Любчы, Лоску, Слуцку, Уздзе, Іўі, Ашмянах. Першая з іх была створана у Берасці пад апекай канцлера краіны Мікалая Радзівіла Чорнага. Яна выпусціла больш за 40 кніг на польскай і лацінскай мовах рознага зместу. У 1563 г. была выдадзена Берасцейская Біблія (Радзівілаўская Біблія) – шэдэўр кнігадрукаванага мастацтва ХУ1 – Х111 стст.

З 1560-х гг. пачынае дзейнічаць Нясвіжская друкарня, якая карысталася кірылічнымі шрыфтамі. Менавіта там у 1562 г. выйшаў твор Сымона Буднага “ Катэхізіс” – першая друкаваная кніга на беларускай мове. С. Будны ў сваіх творах крытыкаваў праваслаўнае і каталіцкае духавенства, выступаў за пашырэнне адукацыі, услаўляў працу, асобу чалавека і яго розум. Палітычным ідэалам Буднага была асветная манархія.

Адным з паслядоўнікаў Скарыны быў Васіль Цяпінскі. (1530я гг. – 1599 або 1600). У сваім родавм маёнтку Цяпіна (цяпер Чашніцкі раён) ён пераклаў на беларускую мову і выдаў у 1580 г. “ Евангелле” з уласнай прадмовай. Якая лічыцца адным з лепшых узораў патрыятычнай публіцысцікі гэтага часу. В. Цяпінскі быў аднадумцам С. Буднага, выступаў супраць паланізацыі, развіваў ідэю служэння радзіме.

Пад уплывам ідэй Рэнесансу развіваецца новы літаратурны жанр – новалацінская паэзія. Яго заснавальнікам лічыца Мікола Гусоўскі ( 1470-я гг. – пасля 1533). Ён нарадзіўся ў сям’і паляўнічага, таму выхаванне яго адбылося ў любові да прыроды і радзімы. Жыццё закінула яго ў Рым у складзе дыпламатычнай місіі, якая накіроўвалася да папы Рымскага Льва Х. Там, у Рыме, Гусоўскі і напісаў своеасаблівы гімн сваёй радзіме, яе народу – паэму “Песня пра зубра”.



<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Политическая культура общества | Род несклоняемых русских имен существительных
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-03; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 438 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

В моем словаре нет слова «невозможно». © Наполеон Бонапарт
==> читать все изречения...

2172 - | 2117 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.