1. Название электронного издания: Семинарские занятия, темы и планы, источники и литература по дисциплине «История государства и права Беларуси» для студентов факультета права БГЭУ (Заочная форма обучения).
2. Учебное издание предназначено для обучения: по учебной дисциплине «История государства и права Беларуси» для студентов специальности 1 24 01.02 «Правоведение»
3. Автор Вишневская Ирина Владимировна – к.и.н., доцент
4. Объем издания (в уч. -изд. л.)
5. Название кафедры - теории и истории права БГЭУ
6. Контактный телефон - 209-79-64
7. Минимальные системные требования
8. Наличие вопросов для подготовки к экзамену – да
9. Наличие тестов (количество) - да
10. Наличие практических заданий (с ответами, без ответов - нет
11. Наличие мультимедийных роликов, выполненных самостоятельно – нет
12. Динамика обучения (наличие интерактивных рисунков, схем, - нет
13. Дополнительная информация, которую хотели бы указать авторы
Информация хранится до 30 июня 2013 г.
29 августа 2012 г.
_____________________
(подпись)
Метадычныя указанні да семінарскіх заняткаў, планы і літаратура да іх
Пад семінарам разумеецца асобая форма групавых заняткаў па вучэбнаму прадмету, асноўнай характарыстыкай якой з’яўляецца абмеркаванне праблемных пытанняў курса пры актыўным удзеле студэнтаў. На семінары павінны быць створаны ўмовы, у якіх магчыма дасягнуць кожнаму з студэнтаў найбольш глыбокага бачання сутнасці прадмета, правесці яго праблематызацыю.
Планы семінарскіх заняткаў складзены такім чынам, каб даць студэнтам магчымасць выявіць свае веды па найбольш складаных тэмах вучэбнага курса.
Добрасумленная падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў - залог трывалага авалодання ведамі па гісторыі дзяржавы і права. Семінары даюць магчымасць студэнтам супаставіць свае веды. Менавіта на семінары студэнты набываюць навыкі публічнага выступлення перад аўдыторыяй, вядзення дыскусіі, паводзінаў у навуковай спрэчцы, сцвярджаюцца ў сваім светапоглядзе, сваіх ведах.
Падрыхтоўка да семінарскіх заняткаў мае прадумовай не толькі старанае, руплівае вывучэнне навуковых артыкулаў, манаграфій і калектыўных твораў, прысвечаных праблематыцы курса, але і работу з першакрыніцамі - помнікамі права: нарматыўнымі дагаворамі, судзебнікамі, статутамі і г.д. Для тых студэнтаў, якія жадаюць больш глыбока вывучыць тэму, што выносіцца на семінарскі занятак, рэкамендуецца дадатковая літаратура.
Вялікая ўвага пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў павінна быць удзелена нарматыўным актам і дагаворам (прававым помнікам). Пры аналізе прававога помніка (прывілея, судзебніка, статута, канстытуцыі і г.д.) студэнт перш за ўсе павінен высвятліць і засвоіць:
а) канкрэтна-гістарычныя ўмовы і абставіны з’яўлення акта;
б) «гісторыю» акта (калі акт выдадзены, хто з’яўляецца яго стваральнікам, калі акт спыніў свае дзеянне і г.д.);
в) прычыны, якія выклікалі неабходнасць распрацоўкі і прыняцця акта заканадаўчым органам ці з’яўлення яго ў выніку тых ці іншых гістарычных падзей;
г) дзяржаўна-палітычныя або іншыя мэты, якія ставілі перад сабой распрацоўшчыкі акта;
д) асноўныя палажэнні дакумента;
е) асноўныя паняцці, а таксама гісторыка-юрыдычныя тэрміны, якія ўжываюцца ў дадзеным акце;
ж) яго значэнне.
Работа з помнікамі права ў значнай ступені абцяжарана тым, што студэнтам выпадае праца з тэкстамі на старажытнаславянскай, старабеларускай, беларускай мове пачатку XX ст., а таксама на сучаснай беларускай і рускай мовах. Гэта стварае пэўныя цяжкасці па разуменню тых ці іншых паняццяў; адсутнасцю ў гэтых помніках агульнапрынятай сення сістэматызацыі па галінах права і г.д. Усе гэта патрабуе кансультацый з выкладчыкамі, фарміравання навыкаў працы з даведачнай літаратурай.
Падрыхтоўка да семінарскага занятку трэба пачынаць з работы над вучэбным і лекцыйным матэрыялам па дадзенай тэме, пасля чаго неабходна вывучыць нарматыўныя акты, а таксама па-магчымасці асобныя навуковыя артыкулы, манаграфіі, калектыўныя творы, прысвечаныя вывучаемай тэме.
Пры падрыхтоўцы да семінарскага занятку рэкамендуецца вядзенне кароткага канспекта па найбольш складаных тэмах вучэбнага курса.