Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


ТЭМА: Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы




ТЭМА: Правільнасць маўлення: марфалагічныя нормы

Мэта: авалоданне асноўнымі марфалагічнымі нормамі беларускай літаратурнай мовы, выхаванне адказнасці за правільнае гучанне роднага слова.

Асноўныя паняцці і тэрміны: марфалагічныя нормы.

ПЫТАННІ

1. Адрозненні ў родзе і ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

2. Нарматыўнае ўжыванне канчаткаў назоўнікаў у розных склонавых формах.

3. Асаблівасці ўжывання прыметнікаў у беларускай мове (ступені параўнання і кароткія формы прыметнікаў, прыналежныя прыметнікі).

4. Асаблівасці ўжывання і скланення займеннікаў (зваротнага сябе; адмоўных ніхто, нішто; няпэўных нехта, нешта; азначальных сам, самы).

 

5. Скланенне лічэбнікаў. Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі.

6. Асаблівасці ўжывання некаторых дзеяслоўных форм (2-я асоба мн. ліку абв. ладу; 1-я асоба мн. ліку заг. ладу).

7. Ужыванне дзеепрыметнікаў. Пераклад іх з рускай мовы на беларускую, спосабы перакладу.

8. Памылкі пры ўжыванні дзеепрыслоўяў, спосабы выпраўлення памылак.

ЗАДАННІ

1. Падбярыце да назоўнікаў азначэнні (прыметнікі, дзеепрыметнікі, займеннікі), якія ўказвалі б на род назоўніка. Запішыце словазлучэнні (напрыклад, белая гусь): вадэвіль, шаль, сажань, фальш, туфель(-ля?), гусь, макарон(а?), рукапіс, яблык, запіс, рамонак, дзіця, Тбілісі, алібі, прафесар (Маслава) чытала(-ў?) лекцыю, амплуа, маэстра, марабу, манпансье, каромысел(-ла?), пано, Антарыо, Місісіпі, Ай-Петры, Катрын, перапіс, накіп, чарніла(ы?), зебу, брыво, пыл, дроб, жывапіс, насып, П.Рышар, подпіс, ААН, сабака, турнэ, летапіс, ківі (расліна і птушка), рэзюмэ, Элен, Дэлі, Гобі, Лімпапо, кава, какава, роспач.

2. Якія з наступных назоўнікаў могуць спалучацца са зборным лічэбнікам трое? Запішыце колькасна-іменныя спалучэнні (напрыклад, трое дзвярэй). Растлумачце.

Дзверы, ваенны, мы, дзяўчына, дзіця, акуляры, сарока, куры, студэнтка, хутар, сшытак, яны, студэнт, людзі, мядзведзь, дзяжурны, конь, рукавіцы, цяля, інструктар, верабей, мужчына, сястра, сын, хлопец, аднакласніца, паранены, паштоўка, брат, цэнтнер, літр, дарога, суткі, вёска, нажніцы, варона, гусь, вучаніца, пасёлак, свіння, вароты, вы, ягня, канверт, салавей, вучань, дачка, урач, будынак, заяц, гектар, метр, сцежка, сябар.

ЛІТАРАТУРА

1. Багамолава, А.М. Стылістыка і культура беларускага маўлення: вучэб. дапам. / А.М. Багамолава, Г.К. Семянькова. – Мн., 2012.

2. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі: Практыкум / І.Я. Лепешаў. – Мн., 1989.

3. Бабіч, Ю.М. Культура мовы / Ю.М. Бабіч. – Віцебск, 2002.

4. Марозава, Я.Н. Рыхтуемся да тэстаў па беларускай мове: Практ. заданні, табліцы, схемы / Я.Н. Марозава. – Віцебск, 2003.

5. Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад рэд. А.І. Падлужнага. – Мн., 1991.

6. Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія / Пад аг. рэд. М.С.Яўневіча. – Мн., 1997.

7. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн., 1996.

8. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Пад рэд. М.В. Бірылы. – Мн., 1987.

9. Беларуская граматыка: У 2-х ч. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – Мн., 1985.

 

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ №2

 

ТЭМА: Правільнасць маўлення: акцэнтныя нормы

 

Мэта: авалоданне асноўнымі акцэнтнымі нормамі беларускай літаратурнай мовы, выхаванне адказнасці за правільнае гучанне роднага слова.

 

Асноўныя паняцці і тэрміны: акцэнтныя нормы, рухомы націск, асноўны націск, пабочны націск.

 

ПЫТАННІ

1. Асноўныя акцэнтныя нормы БЛМ.

2. Варыянтнасць на ўзроўні акцэнталогіі, нарматыўныя і ненарматыўныя варыянты.

3. Асаблівасці націску ў дзеяслоўных формах 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага часу; 2-й асобы множнага ліку загаднага ладу; 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу; 1-й асобы множнага ліку загаднага ладу.

4. Асаблівасці пастаноўкі націску пры скланенні адмоўных займеннікаў ніхто (нішто), нія'кі.

5. Асаблівасці пастаноўкі націску пры скланенні займеннікаў сам, сáмы.

6. Змены ў акцэнтных нормах, замацаваныя ў “Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” 2008 года: асаблівасці вымаўлення складаных слоў з першай часткай – лічэбнікам сто і інш.

7. Прычыны парушэння акцэнтных нормаў БЛМ.

 

ЗАДАННІ

1. Спішыце словы, расстаўце ў іх націскі. Складзіце і запішыце звязны тэкст публіцыстычнага стылю, выкарыстаўшы ў ім 10-15 слоў з прапанаваных.

Агульнапрыняты, бармен, бляхар, буйны (вялікіх памераў), бахчавы, бравурны, валавы (даход), вал(е,ё)нкі, відарыс, вусы, ветэрынарыя, галіна (дзейнасці), галіны (дзейнасці – мн.л.), грамадзянін, гукапіс, д(а,о)нізу, д(а,о)сыта, да(о)гаво(а)р, дазіметр, далей, дачыста, дыспансер, ерэтык, жыццяпіс, заінець, закапаная (яма), закалыханы, знахар (знахара – Р. скл.), іканапіс, інсульт, іскра, індустрыя, камбайнер, камбала, катало(а)г, квартал, кішка, крыху, кулінарыя, л(а,о)пух, мысленне, мышленне, металургія, навіна, наняты, на працягу, параліч, прывід, прысмак (адценне смаку), прысвіст, прыгавор, прысмакі (ласункі), прэміраваць, пася(е)джэ(а)нне, пасланец, ракушка, расказаны, рымлянін, садавіна, слабы, скураны (са скуры), спіна, супавы, тв(а,о)р(а,о)г, туфель, упрысядкі, украінцы, факсімільны, фартух, фен(а,о)мен, фарфо(а)р, фурман, хабар, хабарніцтва, ха(о,а)с, хрысціянін, цяжкі, цыгана (Р. скл.), эксперт.

ЛІТАРАТУРА

1. Багамолава, А.М. Стылістыка і культура беларускага маўлення: вучэб. дапам. / А.М. Багамолава, Г.К. Семянькова. – Мн., 2012.

2. Лепешаў, І.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі: Практыкум / І.Я. Лепешаў. – Мн., 1989.

3. Бабіч, Ю.М. Культура мовы / Ю.М. Бабіч. – Віцебск, 2002.

4. Марозава, Я.Н. Рыхтуемся да тэстаў па беларускай мове: Практ. заданні, табліцы, схемы / Я.Н. Марозава. – Віцебск, 2003.

5. Семянькова, Г.К. Беларуская мова (спецыяльная лексіка): Вучэбна-метадычны комплекс / Г.К. Семянькова. – Віцебск: Выд-ва УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”, 2004.

6. Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад рэд. А.І. Падлужнага. – Мн., 1991. – С. 5-32.

7. Янкоўскі, Ф.М. Беларускае літаратурнае вымаўленне / Ф.М. Янкоўскі. – Мн., 1976. – С. 59-94.

8. Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фаналогія. Арфаграфія. – Мн., 1984. – С. 169-186.

9. Камароўскі, Я.М. Сучасная беларуская мова. Фанетыка і фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія / Я.М. Камароўскі, Л.І. Сямешка. – Мн., 1985. – С. 19-20, 103-111.

10. Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мн., 1996.

11. Слоўнік беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / Пад рэд. М.В. Бірылы. – Мн., 1987.

12. Беларуская граматыка: У 2-х ч. Ч. 1. Фаналогія. Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск. – Мн., 1985.

13. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. – Мн.: Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008.

14. Бірыла, М.В. Слоўнік націску ў беларускай мове: для ст. шк. узросту / М.В. Бірыла. – Мн.: Нар. асвета, 1992.

 

 

ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ №1

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1199 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

В моем словаре нет слова «невозможно». © Наполеон Бонапарт
==> читать все изречения...

2172 - | 2117 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.