Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР пасля Вялікай Айчыннай вайны 1945-1960




Вялікая Айчынная вайна і фашысцкая акупацыя прынеслі беларускаму народу велізарныя бедствы: загінула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькі прамыя страты склалі 75 млрд. руб. (у цэнах 1942 г.). Аднаўленне эканомікі пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943 – пачатку 1944 г. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны, у ходзе рэалізацыі чацвёртага пяцігадовага плана аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі 1946–1950 гг. Яго асноўныя задачы былі выкладзены ў прынятым Вярхоўным Саветам БССР у верасні 1946 г. “Законе аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946–1950 гг.”. Ён з’явіўся часткай чацвёртага пяцігадовага плана развіцця СССР.

Аб’ём капіталаўкладанняў на пяцігодку вызначыўся ў суме 742 млн. руб., што перавышала памер капіталаўкладанняў па рэспубліцы за тры даваенныя пяцігодкі разам узятыя. Гэта павінна было забяспечыць высокія тэмпы аднаўлення і развіцця ўсіх галін народнай гаспадаркі.

У галіне прамысловасці ў чацвёртай пяцігодцы планавалася аднавіць даваенны ўзровень, а потым перавысіць яго. Характэрная рыса чацвёртай пяцігодкі – гэта не толькі аднаўленне разбуранага, рзвіццё старых галін, але – і гэта галоўнае – стварэнне новых і вельмі працаёмкіх галін, што ў той час аргументавалася неабходнасцю выкарыстання працоўных рэсурсаў і патрэбнасцямі рэспублікі і краіны. У выніку пасляваеннае развіццё вызначыла ў значнай ступені далейшую спецыялізацыю Беларусі ў грамадскім падзеле працы і яе ролю ў стварэнні адзінага народнагаспадарчага комплексу СССР.

Галоўнымі напрамкамі прамысловага развіцця пасляваеннай Беларусі з’явіўся паскораны рост машынабудавання, металаапрацоўкі, электраэнергетыкі, паліўнай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў.

Пасляваеннае машынабудаванне характарызуецца не толькі адраджэннем старых, але і стварэннем шэрагу новых яе галін: аўтамабільнай, трактарнай, дарожных машын і будаўнічых механізмаў. Аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. У будаўніцтве гэтых гігантаў прымала ўдзел уся краіна. У 1950 г. яны ўступілі ў строй і выдалі першую прадукцыю.

Машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Ужо ў 1950 г., апошнім годзе чацвёртай пяцігодкі, яе валавая прадукцыя перавысіла ўзровень 1940 г. у 2,4 разы. Упершыню быў асвоены выпуск аўтамабіляў, аўтапрычэпаў, трактароў, веласіпедаў, цэглавырабляючых прэсаў, ліцейнага абсталявання і шмат іншага.

Вялікія поспехі мелі месца ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі. Былі адноўлены і зноў пабудаваны БелГРЭС, электрастанцыі ў Гомелі, Маладзечна, Гродна, Бабруйску, Брэсце і іншых гарадах і раённых цэнтрах, падрыхтавана да пуску першая чарга Смілавіцкай ГРЭС і Заводская ТЭЦ у Мінску. К 1950 г. выраб электраэнергіі па БССР перавысіў даваенны ўзровень на 47%. Прычым 80% электраэнергіі было выраблена на мясцовым тарфяным паліве. Развіваліся і традыцыйныя галіны беларускай эканомікі. Так, за пяцігодку вытворчасць будаўнічых матэрыялаў павялічылася ў 10 разоў і значна перавысіла даваенны ўзровень. Напрыклад, на вытворчасці цэменту – у 1,7 раза, цэглы – у 1,8 раза.

У ходзе пасляваеннага аднаўлення і развіцця прамысловасці рэспубліка павінна была рашыць вялікую задачу падрыхтоўкі кадраў для вытворчасці. У 1946–1950 гг. непасрэдна ў вытворчасці шляхам індывідуальнага, брыгаднага навучання праз курсавую сетку атрымалі масавыя прафесіі 47 тыс. і павысілі кваліфікацыю ў вытворчасці, у школах і на курсах 42,5 тыс. чалавек.

Аднаўленне і развіццё галін цяжкай прамысловасці падрыхтавала базу для развіцця вытворчасці прадметаў спажывання. Выкананне гэтай задачы ўскладалася на прадпрыемствы лёгкай, харчовай, мясцовай прамысловасці, прамысловую кааперацыю. Да канца пяцігодкі на іх долю прыпадала больш за 70% ад усёй вытворчасці тавараў народнага спажывання. Пры гэтым мясцовая прамысловасць у пасляваенныя гады адыграла асабліва важную ролю. Яна працавала на мясцовай сыравіне і патрабавала менш сродкаў, чым на аднаўленне буйных фабрык і заводаў. Прадпрыемствы мясцовай прамысловасці хутка наладжвалі вытворчасць тавараў народнага спажывання: абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнічых матэрыялаў і інш. За 1946–1950 гг. мясцовая прамысловасць і прамысловая кааперацыя асвоілі выпуск значнай колькасці новых відаў вырабаў, у тым ліку швейных машын, жалезнага і чыгуначнага, эмаліраванага, фаянсавага посуду, бытавых электрапрыбораў, прымусаў, гумавага абутку, прадметаў хатняга ўжытку. Тым самым змяншаўся востры дэфіцыт гэтых тавараў, рэгуляваліся працэсы занятасці працоўнай сілы.

Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць: былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты, што прывяло да вырабу ў рэспубліцы тонкасуконных і шарсцяных тканін, створана дыванова-плюшавая вытворчасць. Былі рэканструяваны гарбарна-абутковыя прадпрыемствы, ільназаводы, хутка развіваліся швейная, скураная і іншыя галіны лёгкай прамысловасці. Фактычна зноў была створана магутная па таму часу трыкатажная прамысловасць. У выніку больш, чым да вайны, пачало вырабляцца шарсцяных і ільняных тканін, гумавага абутку.

Вялікая праца вялася ва ўсіх абласцях рэспублікі па аднаўленню харчовых, мясамалочных і іншых прадпрыемстваў, якія выраблялі прадукты харчавання. Створаны нанава цукровая, макаронная, кансервавая прамысловасці. Разам з тым развіццё харчовай прамысловасці стрымлівалася абмежаванымі рэсурсамі сельскагаспадарчай сыравіны, не поўнасцю выкарыстоўваліся магчымасці па расшырэнні вытворчасці гародніны і садавіны.

Неабходна падкрэсліць, што ва ўсіх галінах у значных маштабах рабілася тэхнічная рэканструкцыя, уводзілася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўваліся новыя метады вытворчасці, павялічвалася ступень механізацыі, электрыфікацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў. Але ў асноўным гэта адбывалася ў галінах цяжкай прамысловасці, у першую чаргу – у машынабудаванні.

Такім чынам, працэс аднаўлення ў прамысловасці ажыццяўляўся ў асноўным на новай тэхнічнай аснове. Пры гэтым ён ішоў адначасова з новым будаўніцтвам – узводзіліся карпусы аўтамабільнага, трактарнага, мотавеласіпеднага, інструментальнага, падшыпнікавага, гіпсавага і іншых заводаў. Усяго за пяцігодку было адноўлена, пабудавана і ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, у тым ліку 180 буйных.

Высокімі тэмпамі ішло аднаўленне і развіццё прамысловасці ў заходніх раёнах Беларусі. Былі пабудаваны першая і другая чэргі завода халадзільнікаў і мэблевая фабрыка ў Брэсце, кансервавы завод у Кобрыне, Гродзенскі тонкасуконны камбінат, цукровы завод у Скідзелі, электрастанцыя ў Баранавічах і іншыя. Высокімі тэмпамі тут развіваліся вытворчасць электраэнергіі, будматэрыялаў, аконнага шкла, абутку, швейных вырабаў, хлебапякарная вытворчасць. Аб’ём прамысловай прадукцыі ў заходніх абласцях рэспублікі ў 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая, а магутнасць электрастанцый – у 2,2 разы.

Складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы. Пасяўныя плошчы да пачатку пяцігодкі ў калгасах складалі толькі 59% даваеннага ўзроўню, у саўгасах – 70%.

Былі прыняты меры па матэрыяльна-тэхнічнаму ўмацаванню сельскай гаспадаркі. За тры пасляваенныя гады калгасы БССР атрымалі 160 тыс. т харчовага збожжа і насення, 122 тыс. коней, 113 тыс. галоў буйнай рагатай жывёлы і інш. У 1948 г. Савет Міністраў СССР прыняў рашэнне аб мерах дапамогі сельскай гаспадарцы Беларусі, на падставе якога рэспубліка атрымала 3 тыс. трактараў, 200 збожжакамбайнаў, 2 тыс. трактарных плугоў, 1,2 тыс. трактарных збожжавых сеялак і іншую тэхніку.

У калгасах і саўгасах аднаўляліся пасяўныя плошчы, павялічваліся ўраджайнасць, пагалоўе жывёлы, паляпшалася арганізацыя працы. Сярэднегадавыя тэмпы прыросту вытворчасці збожжа ў чацвёртай пяцігодцы склалі 12%, бульбы – 15%, ільновалакна – 36%, малака – 22%.

Асноўны цяжар пасляваеннага аднаўлення вёскі вынеслі на сваіх плячах жанчыны, старыя і падлеткі. У 1947 г. працаздольнае насельніцтва вёскі складала 46% (гэта людзі ад 12 да 60 гадоў, у тым ліку жанчыны ад 16 да 60 гадоў – 25%).

У цэлым жа сялянства рэспублікі змагло, нягледзячы на цяжкія ўмовы, дасягнуць пэўных поспехаў. У канцы чацвёртай пяцігодкі агульная пасяўная плошча дасягнула 91,4% даваеннай, а пасевы збожжавых – 97,1%. Многія калгасы і саўгасы не толькі дасягнулі, але і перавысілі даваенны ўзровень па колькасці пагалоўя жывёлы і прадукцыйнасці жывёлагадоўлі. Аднак большасць калгасаў былі нерэнтабельнымі і стратнымі.

Хуткае аднаўленне і развіццё прамысловасці, некаторыя поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі далі магчымасць некалькі палепшыць становішча насельніцтва, хаця жыццё большасці людзей было вельмі цяжкімю. Гэтаму спрыялі адмена картачнай сістэмы ў снежні 1947 г., некаторае павелічэнне даходаў працаўнікоў. Вельмі марудна, але паляпшалася матэрыяльнае становішча насельніцтва, асабліва гараджан. Ішло будаўніцтва жылля. За гады чацвёртай пяцігодкі ў гарадах і рабочых пасёлках рэспублікі былі ўведзены ў дзеянне 4,2 млн. кв. м жылля, а ў сельскай мясцовасці – 290,3 тыс. дамоў. Але жылля востра не хапала. Аднаўлялася сістэма аховы здароўя. Паступова наладжвалася медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. У першыя пасляваенныя гады былі ліквідаваны эпідэміі інфекцыйных захворванняў, праведзена масавае санітарнае абследаванне насельніцтва. Ужо да 1949 г. поўнасцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў, яны забяспечваліся неабходным медыцынскім абсталяваннем.

Можна адзначыць шэраг асаблівасцей, аказаўшых уплыў на далейшае развіццё рэспублікі. Гэта перш за ўсё ўзмоцненыя тэмпы індустрыялізацыі, не толькі адраджэнне старых, але і стварэнне новых галін, у будучым вызначыўшых асноўныя рысы эканомікі рэспублікі. Яны залажылі асновы для стварэння складанага народнагаспадарчага комплексу, забяспечылі дастаткова высокія тэмпы аднаўлення і развіцця прамысловасці ў заходніх абласцях Беларусі, паскорылі працэс фарміравання рабочага класу, прыток кадраў спецыялістаў з іншых рэгіёнаў краіны і адток насельніцтва з беларускай вёскі.

У цэлым жа складалася эканоміка, дазволіўшая БССР заняць у далейшым значнае месца ў сістэме агульнасаюзнага падзелу працы, стварыліся ўмовы для ўсебаковага развіцця рэспублікі.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-11-23; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2144 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Слабые люди всю жизнь стараются быть не хуже других. Сильным во что бы то ни стало нужно стать лучше всех. © Борис Акунин
==> читать все изречения...

2193 - | 2115 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.