Поиск: Рекомендуем:
Почему я выбрал профессую экономиста
Почему одни успешнее, чем другие
Периферийные устройства ЭВМ
Нейроглия (или проще глия, глиальные клетки)
Категории:
|
Па « Гісторыі Беларусі» для студент аў усіх факульт этаў
| |||||||
| Номер раздзела, тэмы, занятка | Назва раздзела, тэмы, занятка; пералік вывучаемых пытанняў | Колькасць аўдыторных гадзін | Матэрыяльнае забеспячэння занятку (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.) | Літаратура | Формы кантролю ведаў | |||
| лекцыі | практычныя (семінарскія) заняткі | Лабараторныя заняткі | кіроўная самастойная работа студэнта (СРС) | |||||
| 1 | Лекцыя 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі” 1. Гісторыя як вучэбная дысцыпліна: прадмет, функцыі, метады і задачы 2. Перыядызацыя сусветнай гісторыі. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. 3. Класіфікацыя гістарычных крыніц. 4. Вядомыя беларускія гісторыкі і гістарыяграфічныя школы. | 2 | 4 | Камп’ютэрная прэзентацыя | [1-9, 17, 18, 20, 25] | Апытанне, рэфераты, тэсты | ||
| 2 | Раздзел I. Фарміраванне беларускага этнасу і дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях | 8 | 6 | 16 | ||||
| 3 | Лекцыя 2. Гістарычныя этапы фарміравання беларускага этнасу 1. Старажытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Каменны век. 2. Індаеўрапейскі перыяд у гісторыі Беларусі. Асаблівасці развіцця беларускіх зямель у бронзавым і жалезным вяках.. Славянізацыя беларускіх зямель. 3. Трансфармацыя ідэнтычнасці і саманазвы беларускага этнасу: рускія, русіны, "тутэйшыя", беларусы. 4. Развіццё беларускага этнасу ва ўмовах складвання рынкавых адносін у XIX ст. 5. Ідэі беларускага нацыянальнага адраджэння ў пачатку XX ст. | 2 | 4 | [1-9] | Апытанне, прэзентацыі | |||
| 4 | Семінар 1. Асаблівасці фарміравання беларускай народнасці і этнасу 1. Гісторыя Беларусі як састаўная частка ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. 2. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя айчыннай гісторыі. 3. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі беларускіх зямель. 4. Пачатак рассялення славян (VI ст.) і славянізацыя балтаў. 5. Паходжанне назвы "Белая Русь". | 2 | [1-9] | Апытанне, прэзентацыі | ||||
| 5 | Лекцыя 3 -4. Дзяржаўныя ўтварэнні на беларускіх землях у IX - XVIII ст.ст. 1. Кіеўская Русь. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі Беларусі (VIII – перш. пал. XIII стст.). Полацкае и Тураўскае княствы ў IX—першай полове XIII стст. 3. Феадальная раздробленасць. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойскага. 4. Асноўныя тэндэнцыі развіцця сусветнай гісторыі ў Новы час. Эпоха Адраджэння, Рэфармацыя, Асветніцтва. 5. Беларускія землі пасля Люблінскай уніі. Уваходжанне ВКЛ у склад Рэчы Паспалітай. 4. Паглыбленне крызісу і тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі. | 4 | 6 | Камп’ютэрная прэзентацыя | [1, 4–9, 16, 17, 35, 42] | Апытанне, рэфераты, кантрольныя работы | ||
| 6 | Семінар 2. Палітычная гісторыя беларускіх зямель у IX - XVIII ст.ст. 1. Станаўленне і развіццё феадальных адносін на беларускіх землях (VIII –перш. пал. XIII стст.). 2. Беларускія землі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё (сяр. XIII – перш.пал. XVI стст.). 3. Беларускія землі ад Люблінскай уніі (1569 г.) да падзелаў Рэчы Паспалітай (канец XVIII ст.) 4. Духоўная спадчына Беларусі IХ-ХVІІІ стст. | 2 | Камп’ютэрная прэзентацыя | [1, 6, 7, 10, 17, 18, 20, 25] | Апытанне, рэфераты, тэсты | |||
| 7 | Лекцыя 5. Становішча беларускіх зямель у складзе Расійскай дзяржавы (канец XVIII ст. -кастрычнік 1917г.) 1. Беларускія землі ў вайне 1812 г. 3. Шляхецкія паўстанні 1830-1831 гг. і 1863-1864 гг. 4. Эканамічныя рэформы 30-50-х гг. XIX ст. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.; асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. 5. Асаблівасці развіцця капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Транспарт, фінансы, гандаль. 5. Грамадска-палітычнае развіццё. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух у беларускіх губернях. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ). Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. | 2 | 6 | Камп’ютэрная прэзентацыя з электроннымі версіямі картаў, ілюстраваны матэрыял, схемы, табліцы | [1–9, 11, 13–18, 26, 21] | Кантрольныя работы, апытанне, рэфераты, тэсты | ||
| 8 | Семінар 3. Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пач. XX стст.) 1.Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX стст. 2.Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XX стст. (філаматы, філарэты, дзекабрысты, Дэмакратычнае таварыства, народнікі, група “Гоман”, марксізм, рабочы рух, сацыял-дэмакраты, рэвалюцыя 1905-1907 гг., Лютаўская рэвалюцыя 1917 г.) 3.Спробы гаспадарчых рэформаў XIX ст. – пачатку XX стст. і асаблівасці іх правядзення на беларускіх землях (рэформы ў дзяржаўнай і памешчыцкай вёсцы П.Дз. Кісялёва, адмена прыгоннага права 1861 г., Сталыпінская аграрная рэформа). 4.Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.у Расійскай імперыі. Асаблівасці іх правядзення ў беларускіх губернях. 5.Культурнае развіццё беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі. | 2 | Камп’ютэрная прэзентацыя з электроннымі версіямі картаў, ілюстраваны матэрыял, схемы, табліцы | [1–9, 16, 21, 24, 26] | Апытанне, рэфераты, тэсты | |||
| 9 | Раздзел II. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці і ўмацаванне яе суверэнітэту ў XX - пачатку XXI ст. | 8 | 10 | 18 | ||||
| 10 | Лекцыя 6. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў Беларусі (кастрычнік 1917 – чэрвень 1941 гг.) 1.Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу ў Расіі. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. 2.Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна-дэмакратычнай і рэвалюлюцыйна-класавай асновах (БНР, Літбел, ССРБ). 3.Беларусь у гады савецка-польскай вайны (1919 – 1920 гг.). Рыжскі мірны дагавор як частка Версальска-Вашынгтонскай сістэмы пасляваеннай пабудовы свету. | 2 | 4 | Камп’ютэрная прэзентацыя з электроннымі версіямі картаў, ілюстраваны матэрыял, схемы, табліцы | [1, 4–9, 11–18, 20, 21, 22–25] | Апытанне, рэфераты, тэсты | ||
| 11 | Семінар 4-5. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў Беларусі (кастрычнік 1917-чэрвень 1941 гг.) 1. Сбробы стварэння беларускай дзяржаўнасці на дэмакратычнай аснове. 2. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. 3. Савецка-польская вайна і яе вынікі. 4. Заходняя Беларусь у складзе Польскай дзяржавы. 5. Удзел БССР у стварэнні СССР. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі. 6. Новая эканамічная палітыка, яе сутнасць і значэнне. 7.Беларусізацыя як аснова нацыянальна-дзяржаўнай палітыкі ССРБ ў 1920-я гг. Яе галоўныя напрамкі, метады ажыццяўлення і вынікі. Культурнае развіццё БССР у 1920-1930-я гг. 8.Адметнасці індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР. 9.Савецкае грамадства ў канцы 1920–х – 1930-я гг. Усталяванне рэжыму “дзяржаўнага сацыялізму” ў БССР. | 4 | Камп’ютэрная прэзентацыя; вучэбны фільм «Советская Белоруссия». Фильм 1-2. | [1-9, 18, 19, 28, 29] | Апытанне, рэфераты, тэсты, кантрольныя работы | |||
| 12 | Лекц ыя 7. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны 1. Перадваенны крызіс і пачатак Другой сусветнай вайны. 2. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. 3. Вызваленне Беларусі. Заканчэнне вайны | 2 | 4 | Камп’ютэрная прэзентацыя з электроннымі версіямі картаў, ілюстраваны матэрыял, схемы, табліцы | [3] | Апытанне, рэфераты, тэсты | ||
| 13 | Семінар 6. Беларусь у гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) 1. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму і яго мэты. 2. Станаўленне і развіццё партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 3. Падпольная барацьба ў населеных пунктах Беларусі. 4. Вызваленне Беларусі. Уклад беларускага народа ў разгром фашысцкай Германіі. | 2 | Камп’ютэрная прэзентацыя з электроннымі версіямі картаў, ілюстраваны матэрыял, схемы, табліцы | [3] | Апытанне, рэфераты, тэсты | |||
| 14 | Лекцыя 8. БССР: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа ў пасляваенны перыяд (1945 – 1991 гг.) 1.БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Асаблівасці працэсу аднаўлення народнай гаспадаркі. Удзел БССР у стварэнні ААН. 2.Грамадска-палітычнае жыццё БССР ва ўмовах хрушчоўскай “адлігі”. Спробы рэфармавання эканомікі ў 1950-1960-х гг. 3.Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР ў 1970-1980-х гг. Асаблівасці духоўнага і грамадскага жыцця рэспублікі ў гады “застоя”. 4. Палітыка перабудовы. Ліквідацыя СССР | 2 | 4 | Камп’ютэрная прэзентацыя; вучэбны фільм «Советская Белоруссия» | [1-9, 18, 19, 28, 29] | Апытанне, рэфераты, тэсты, кантрольныя работы | ||
| 15 | Семінар 7. Асноўныя тэндэнцыі развіцця БССР у др.пал.1940-х – 1980-я гг. 1. Геапалітычнае становішча ў свеце пасля Другой сусветнай вайны. Складванне біпалярнага свету. “Халодная вайна”. 2. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Характэрныя рысы і асаблівасці развіцця гаспадаркі БССР у 1950-1960-е гг. 3. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці БССР у другой палове 1960-х − першай палове 1980-х гг. Дасягненні і супярэчнасці савецкай сацыяльна-эканамічнай сістэмы. Нарастанне застойных з’яў (1970-ыя – першая палова 1980-х гг.) 4. Спробы эканамічнай і палітычнай мадэрнізацыі СССР, у ты ліку і БССР, у гады “перабудовы”. Пераход да рынку. | 2 | Камп’ютэрная прэзентацыя; вучэбны фільм «Советская Белоруссия» | [1-9, 18, 19, 28, 29] | Апытанне, рэфераты, тэсты, кантрольныя работы | |||
| 16 | Лекцыя 9. Рэспубліка Беларусь ў канцы XX - пачатку XXI ст. 1. Распад СССР і стварэнне Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 1990-я - 2012 гг. 2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 1990-я - 2011 гг. Пошук, станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. 3. Рэспубліка Беларусь у сусветным супольніцтве ва ўмовах глабалізацыі. | 2 | 6 | Камп’ютэрная прэзентацыя | [1-9, 11, 14, 18, 19, 25] | Апытанне, рэфераты, тэсты, кантрольныя работы | ||
| 17 | Семінар 8. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990 – 2012 гг.) 1.Распад СССР і прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. 2.Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1990-х гг. - Пачатку ХХІ ст. 3.Пошук, станаўленне і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай рынкавай эканомікі (1990-е - 2008 г.). Дзяржаўныя праграмы развіцця Рэспублікі Беларусь. 4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. Беларусь у інтэграцыйных працэсах. | 2 | Камп’ютэрная прэзентацыя | [1-9, 11, 14, 18, 19, 25] | Апытанне, рэфераты, тэсты, кантрольныя работы | |||
|
Усяго | 18 | 16 | 38 | |||||
ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні
самастойнай работы студэнтаў
Самастойная работа студэнтаў па абавязковых модулях сацыяльна-гуманітарнага цыкла арганізуецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай рабоце студэнтаў, зацверджаным Прыказам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кафедры, якія забяспечваюць выкладанне сацыяльна-гуманітарных вучэбных дысцыплін павінны распрацоўваць і ўдасканальваць формы і змест самастойнай работы студэнтаў з улікам профілю навучання і патрабаванняў будучай прафесійнай дзейнасці студэнтаў.
Найболыш эфектыўнымі формамі і метадамі арганізацыі самастойнай работы студэнтаў з’яўляюцца: выкананне тэставых заданняў, рашэнне праблемных сітуацый і задач, а таксама выкананне творчых заданняў (аналіз навуковых артыкулаў, складанне на іх анатацый, рэцэнзій, рэфератаў, напісанне эсэ, распрацоўка праектаў і інш.).
Вялікая ўдзельная вага гадзін, якія адводзяцца на самастойную працу студэнтаў па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (у сярэднім 55% у цыкле) прадугледжвае модульную форму арганізацыі навучальнага працэсу. Пры выбары кафедрамі і выкладчыкамі тэхналогій праблемна-модульнага навучання з улікам сучаснага міжнароднага і айчыннага вопыту мэтазгодна ажыццяўляць структураванне зместу вучэбнай дысцыпліны па наступных модулях:
Нулявы модуль, які служыць увядзеннем у вывучэнне вучэбнай дысцыпліны, вызначае мэты і задачы яе засваення;
Модулі навучальныя – гэта модулі тэарэтычнага зместу вучэбнай дысцыпліны, колькасць і назвы якіх суадносяцца з асноўнай праблемай і вядучай ідэяй (канцэпцыяй) вучэбнай дысцыпліны;
Модуль рэзюмэ, які змяшчае абагульненне вывучанай вучэбнай дысцыпліны, вызначае сістэму прадметных і міжпрадметных паняццяў і сувязей;
Модуль кантролю, які забяспечвае выніковы кантроль засваення ведаў і ўменняў (спосабаў дзейнасці).
Рэкамендуемыя метады (тэхналогіі) навучання
Асноўнымі метадамі і тэхналогіямі навучання, якія адпавядаюць задачам вывучэння дадзенага абавязковага модуля, з’яўляюцца:
1) метады праблемнага навучання (праблемнае выкладанне, часткова-пошукавы і даследчы метады);
2) асобасна арыентаваныя (развіваючыя) тэхналогіі, заснаваныя на актыўных (рэфлексійна-дзейнасных) формах і метадах навучання («мазгавы штурм», дзелавая, ролевая і імітацыйная гульні, дыскусія, прэс-канферэнцыя, навучальныя дэбаты, круглы стол, кейс-тэхналогія, праект і інш);
3) інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, якія забяспечваюць праблемна-даследчы характар працэсу навучання і актывізацыю самастойнай працы студэнтаў (структураваныя электронныя прэзентацыі для лекцыйных заняткаў, выкарыстанне аўдыё-, відэападтрымкі вучэбных заняткаў (аналіз аўдыё-, відэасітуацый і інш.), распрацоўка і прымяненне на аснове камп’ютарных і мультымедыйных сродкаў гістарычных творчых заданняў, дапаўненне традыцыйных навучальных заняткаў сродкамі ўзаемадзеяння на аснове сеткавых камунікацыйных магчымасцяў (інтэрнэт-форум, інтэрнэт-семінар і інш.).
Па кожным раздзеле і тэме дадзенай тыпавой вучэбнай праграмы ў адпаведнасці з іх мэтамі і задачамі выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца пэўныя педагагічныя тэхналогіі. У ліку найболыш перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйных адукацыйных сродкаў і тэхналогій, якія дазваляюць рэалізаваць сістэмна-дзейнасны кампетэнтнасны падыход у вучэбна-выхаваўчым працэсе, варта вылучыць: вучэбна-метадычныя комплексы (у тым ліку электронныя), варыятыўныя мадэлі самастойнай працы студэнтаў, блочна-модульныя, модульна-рэйтынгавыя і крэдытныя сістэмы, інфармацыйныя тэхналогіі, метад кейсаў, методыкі актыўнага навучання.
Дыягностыка сфарміраванасці кампетэнцый студэнта
|
|
|
|
|
Дата добавления: 2018-11-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 266 | Нарушение авторских прав
Лучшие изречения: