Бел арускі нац ыянальны т эхнічны ўніверсітэт
| ЗАЦВЯРДЖАЮ Прарэктар па вучэбнай, выхаваўчай, аналітычнай і інфармацыйнай рабоце ________________ Г.Ф. Лаўшэнка ____________________ Рэгістрацыйны № УД-ФТУГ 01- 16 /р. |
ГІСТОРЫЯ
Вучэбная праграма
па абавязковым модулі для ўсіх спецыяльнасцяў
Факультэт тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі
Кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура»
Курс 1, 2
Семестры 1, 2, 3, 4
| Лекцыі – 18 гадзін | |
| Практычныя (семінарскія) заняткі – 16 гадзін | Дыферанцаваны залік – 1, 2, 3, 4семестр |
| Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне – 34 | Форма атрымання вышэйшай адукацыі – дзённая |
| Усяго гадзін па дысцыпліне – 72 |
Складальнікі: д.г.н., прафесар Бажанаў У.А., д.г.н., прафесар Сямёнава Л.М., к.г.н., дацэнт А.І.Багдановіч, к.г.н., дацэнт А.М.Кукса, к.г.н., дацэнт А.В.Лепеш, к.г.н., дацэнт М.Б.Шчаўлінскі, к.г.н., прафесар К.І. Баландзін, к.г.н., дацэнт А.В. Давідовіч, к.г.н., дацэнт Т.В. Лойка, к.г.н., дацэнт Мыцько В.Г., к.г.н., дацэнт Сервачынскі І.Ю., к.г.н., дацэнт Хромчанка Дз. М., к.г.н., дацэнт Якубінская А.Дз., ст. выкладчык Кісялёва С.А, ст. выкладчык Кедрык Т.В., выкладчык Млечка А.М.
Мінск 2014 г.
Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы па абавязковым модулі для ўстаноў вышэйшай адукацыі, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 30.06.2014 г., рэгістрацыйны № ТД-СГ.023/тып. у адпаведнасці з вучэбнымі планамі БНТУ.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (пратакол № 12 ад 01.07.2014 г.)
Загадчык кафедрай
_______________ У.А. Бажанаў
Адобрана і і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (пратакол № 1 ад
Старшыня
______________ А.Г. Багдановіч
ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
Тыпавая вучэбная праграма па абавязковым модулі «Гісторыя» (Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі) прызначана для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна скіравана на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэарэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі, апрацоўку, асэнсаванне і сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў. Вызначальнымі асаблівасцямі дадзенай праграмы ў параўнанні з папярэднімі з’яўляюцца: удасканаленне зместу абавязковага модуля, выкарыстанне прафесійнага, кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, значнае павялічэнне ролі і ўдзельнай вагі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных тэхналогій.
Месца вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» у сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца тым, што прадметам яе вывучэння з’яўляюцца найбольш важныя пытанні дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і заходнееўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.
Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб’ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў. Гэта з’яўляецца абавязковай умовай, якая забяспечвае падрыхтоўку не толькі спецыяліста-прафесіянала, але і фарміраванне ў асобы якасцей грамадзяніна і патрыёта.
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, як вызначана ў адукацыйным стандарце «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін», выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:
• гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;
• фундаменталізацыі, што садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітарнымі ведамі;
• кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў, мадэліруючага сацыяльна-прафесійныя праблемы і шляхі іх вырашэння, што забяспечвае фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых абставінах;
• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;
• міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.
У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі (САК):
САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.
САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.
САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.
САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).
САК-5. Умець працаваць у камандзе.
У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен развіць наступныя акадэмічныя кампетэнцыі (АК):
АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.
АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.
АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.
АК-4. Умець працаваць самастойна.
АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).
АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем.
АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.
Мэты і задачы абавязковага модуля «Гісторыя »
Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асобасных задач і функцый.
Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцяў, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай сацыяльна-прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.
У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта студэнт павінен ведаць:
• асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння і разумення гісторыі Беларусі ў кантэксце ўсходнеславянскай і заходнееўрапейскай цывілізацый;
• змястоўныя характарыстыкі працэсу этнічнага і нацыянальнага фарміравання беларускага народа на розных гістарычных этапах;
• сутнасныя характарыстыкі гістарычных форм дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі і станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў ХХ-пачатку ХХІ ст.;
• характэрныя рысы і вынікі рэалізацыі гістарычных мадэлей мадэрнізацыі беларускага грамадства, у тым ліку савецкай;
• месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;
• дасягненні беларускага народа ў развіцці духоўнай і матэрыяльнай культуры;
умець:
• выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры характарыстыцы асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;
• характарызаваць умовы і вынікі этнічнага і нацыянальнага фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;
• аналізаваць працэс паслядоўнай змены гістарычных форм дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі, афармлення і замацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;
• ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР;
• характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне; аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах еўрапейскай інтэграцыі і сусветнай глабалізацыі;
• тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на гістарычнае развіццё беларускага народа і выкарыстоўваць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі ў сваей дзейнасці.
Для рэалізацыі вышэй азначаных мэтаў неабходна вырашэнне наступных задач:
- фарміраванне ў студэнтаў ведаў, уменняў, вопыту аналізу заканамернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа, якія ўвасоблены ў калектыўнай гістарычнай памяці і служаць асновай для нацыянальнай самасвядомасці пры ўспрыманні гісторыі як свайго мінулага;
- засваенне студэнтамі сістэмы духоўных, культурных, матэрыяльных каштоўнасцяў беларускага народа, і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі з асэнсаваннем сваёй ідэнтычнасці і перспектыў будучага развіцця;
- гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць дальнейшаму развіццю сваёй краіны.
Структура зместу абавязковага модуля «Гісторыя»
Структураванне зместу абавязковага модуля «Гісторыя» ажыццяўляецца пры дапамозе вылучэння ў ім узбуйненых дыдактычных адзінак (раздзелаў, тэм).
Тыпавыя вучэбныя праграмы па абавязковых модулях сацыяльна-гуманітарнага цыкла адлюстроўваюць спецыфіку профілю ўстановы вышэйшай адукацыі, спецыяльнасці, уласных навукова-метадычных напрацовак і прафесійнага вопыту прафесарска-выкладчыцкага складу.
На вывучэнне абавязковага модуля «Гісторыя» вылучаецца 72 гадзіны, у тым ліку 34 аўдыторныя гадзіны і 38 гадзін самастойнай працы студэнтаў.
Тэматычны план по абавязковым модулі «Гісторыя»
(Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі)
| Назва раздзелаў і тэм | |||






