Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Фанетыка i арфаэпія. Графіка i арфаграфія




ПАТРАБАВАННІ ДА ПАДРЫХТОЎКІ АБІТУРЫЕНТАЎ

 

Пасля заканчэння ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з беларус­кай і рускай мовамі навучання (узровень агульнай сярэдняй адукацыі) абітурыент павінен в е д а ц ь:

прыметы тэксту, спосабы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак тэк­сту, функцыянальна-стылістычную сістэму сучаснай беларускай мовы, тыпы маўлення і іх тыповыя кампазіцыйныя схемы;

нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

фанетычную сістэму і фанетычныя законы беларускай мовы; асаб­лівасці вымаўлення галосных, зычных гукаў і іх спалучэнняў у беларускай мове;

адназначныя і мнагазначныя словы, сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы; прыметы фразеалагізмаў, іх значэнне і сінтаксічную ролю;

марфемную будову слова, словаўтваральныя і формаўтваральныя марфемы; віды асноў; спосабы ўтварэння слоў;

паняцці марфалогіі і класіфікацыю часцін мовы; граматычныя пры­меты розных часцін мовы ў сказе і тэксце;

арфаграфічныя нормы, заснаваныя на фанетычным і марфалагічным прынцыпах правапісу;

адзінкі сінтаксісу, іх тыпы;

пунктуацыйныя нормы.

Абітурыент павінен у м е ц ь:

рабіць сэнсавы і кампазіцыйны аналіз тэксту: вызначаць прыметы тэксту, фармуляваць яго тэму і асноўную думку, даваць загаловак; вызна­чаць спосаб і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце; вызначаць прыналеж­насць тэкстаў да пэўнага тыпу, стылю і жанру маўлення;

адрозніваць гукі і літары, устанаўліваць паміж імі адпаведнасць;

размяжоўваць значэнні мнагазначных слоў і амонімаў; падбіраць да слоў сінонімы, антонімы; адрозніваць паронімы; выяўляць фразеалагізмы ў сказах, тэкстах, тлумачыць іх значэнне, вызначаць сінтаксічную функцыю;

вызначаць марфемную будову і спосаб утварэння слоў; правільна пісаць словы з арфаграмамі, абумоўленымі марфемнай будовай слова;

распазнаваць часціны мовы ў сказах, тэкстах на аснове іх сэнсавых, граматычных і сінтаксічных прымет;

валодаць арфаграфічнымі нормамі, заснаванымі на фанетычным і марфалагічным прынцыпах правапісу; знаходзіць і выпраўляць арфагра­фічныя памылкі;

вызначаць віды сінтаксічнай сувязі слоў у словазлучэннях, сінтаксіч­ную функцыю слоў (словазлучэнняў) у сказе;

выяўляць у сказах сінтаксічныя канструкцыі, якія патрабуюць выдзя­лення знакамі прыпынку; знаходзіць і выпраўляць пунктуацыйныя памылкі.

 

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ

Маўленне

 

Паняцці «мова» і «маўленне».

Культура вуснага і пісьмовага маўлення. Нормы сучаснай беларус­кай літаратурнай мовы.

Тэкст як адзінка мовы і маўлення. Асноўныя прыметы тэксту: тэма­тычнае адзінства, цэласнасць, звязнасць, завершанасць. Загаловак. Споса­бы (віды) і сродкі сувязі сказаў і частак у тэксце.

Тыпы маўлення, тыповыя кампазіцыйныя схемы.

Функцыянальныя стылі (сфера выкарыстання, задачы выказвання, асноўныя стылявыя рысы, характэрныя моўныя сродкі, асноўныя жанры).

 

Фанетыка i арфаэпія. Графіка i арфаграфія

 

Фанетыка і арфаэпія. Гукі беларускай мовы. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне галосных, зычных і спалучэнняў зычных).

Графіка і арфаграфія. Прынцыпы беларускай арфаграфіі.

Беларускі алфавіт. Назвы літар. Суадноснасць гукаў і літар. Пры­значэнне і гукавое значэнне літар е, ё, ю, я, і.

Склад і націск. Роля націску пры адрозненні слоў і некаторых фор­маў слоў.

Вымаўленне і правапіс (перадача на пісьме) галосных пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных.

Правапіс галосных о, э, а; е, ё, ю, я, і (у тым ліку ў складаных, складанаскарочаных, запазычаных словах і ва ўласных назвах).

Правапіс спалучэнняў іо, іа, іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.

 

Зычныя гукі. Зычныя цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя, глухія, звонкія, санорныя (няпарныя звонкія), свісцячыя і шыпячыя. Вымаўленне і пра­вапіс зычных.

Вымаўленне і правапіс спалучэнняў зычных.

Правапіс зычных д–дз, т–ц.

Прыстаўныя зычныя і галосныя. Правапіс прыстаўных зычных і галосных.

Падоўжаныя зычныя, іх вымаўленне і правапіс.

Правапіс у–ў.

Ужыванне вялікай літары.

Абазначэнне мяккасці зычных на пісьме. Правапіс мяккага знака і апострафа.

 

Лексіка. Фразеалогія

 

Слова, яго лексічнае значэнне.

Адназначныя і мнагазначныя словы. Прамое і пераноснае значэнні слоў.

Амонімы, іх адрозненне ад мнагазначных слоў.

Сінонімы і антонімы, іх роля ў маўленні.

Паронімы.

Агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку. Стыліс­тычны падзел лексікі.

Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні.

 

Марфемная будова слова.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-04-04; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 859 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Лучшая месть – огромный успех. © Фрэнк Синатра
==> читать все изречения...

2205 - | 2091 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.014 с.