Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Гушча А.У., студэнтка 3 курса БДУКМ

Слуцкі А.М., студэнт 3 курса МДПУ імя І.П. Шамякіна

У цяперашні час праводзіцца вялікая работа по выхаванню моладзі, стварэнню спрыяльных умоў для духоўнага, эстэтычнага, маральнага, культурнага і фізічнага яе развіцця, а так сама для абуджэння інтарэса да гісторыя сваёй маленькай Радзімы. На гэта накіраваны розныя адукацыйныя праграмы, а так сама вялікая колькасць моладзевых арганізацый.

Але нават праца гэтых арганізацый, праектаў і ўстаноў не можа справіцца з распаўсюджваннем у маладзёжным асяроддзі такіх негатыўных з'яў, як алкагалізм, наркаманія, гульнявая залежнасць і інш. Вялікая колькасць патэнцыйных вынаходнікаў і людзей, якія маглі б рухаць сябе і краіну наперад, зніжаецца. Для актывізацыі моладзі, яе аб'яднання, раскрыцця яе патэнцыялу і абуджэння цікавасці да гісторыі, мы прапануем наш экскурсійны маршрут “Велямічы. Зямля бацькоў – мая зямля”, які закліканы вырашаць шырокі спектр складаных пытанняў у сістэме выхавання сучаснай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь.

Экскурсійны маршрут “Велямічы. Зямля бацькоў – мая зямля” – гэта сістэма экскурсій па роднай вёсцы, пад час якіх удельнікі (навучэнцы школы) убачаць гістарычныя мясціны, а так сама прасочаць гісторыю роднай вёскі з часу заснавання да сённяшніх дзён.

Экскурсія не з'яўляецца проста гісторыка-этнаграфічным паходам, гэта праграма комплекснай працы з моладдзю, пад час выканання якой навучэнцы не толькі атрымліваюць новыя веды, але і навыкі як самастойнай работы так і работы ў групах, праектныя і аналізатарскія ўменні.

Галоўная мэта: дапамагчы ўдзельнікам у знаходжанні і рэалізацыі сябе; даць навучэнцам веды, якія павінны абудзіць у іх гонар за сваю маленькую Радзіму і родную Беларусь.

Асноўныя мэты праекта:

• Паказаць працэс фарміравання беларускай нацыі;

• Аказаць дапамогу ў станаўленні маладых людзей асобамі, адказнымі грамадзянамі, патрыётамі Беларусі;

• Запуск механізму ўнутранага турызму (як следства, паляпшэнне турыстаў-най інфраструктуры);

• Павышэнне ўзроўню адукацыі маладых людзей дзякуючы нагляднасці.

 

Мы зыходзім з таго, што краіна жыве шчасліва, калі яе грамадзяне шчаслівыя. У такім выпадку ўзнікае пытанне: як дапамагчы стаць кожнаму персанальна шчаслівым? Шмат у чым наша адчуванне шчасця залежыць не ад матэрыяльнага дастатку, а ад рэалізацыі сябе ў грамадстве. Чым раней чалавек зразумее, на што ён здольны знайсці сваё прызнанне, ўсведамляе неабходнасць бесперапыннага навучання і развіцця, скарыстаецца сваім энтузіязмам, тым больш у яго будзе шанцаў стаць шчаслівым грамадзянінам, які будзе сумленна і самааддана працаваць на карысць Радзімы.

Мы лічым няправільным сітуацыю, якая склалася, калі малады чалавек, выходзячы са школы, мае досыць агульнае ўяўленне аб краіне і родным кутку, атрыманае толькі з падручнікаў. Веды, непацверджаныя практыкай, забываюцца вельмі хутка і губляюць сваю актуальнаяць.

Аб маршруце. Маршрут паездкі – найбольш варыятыўны аспект, які можна «падганяць» пад канкрэтную групу. Маецца на ўвазе, што для групы студэнтаў можна сфарміраваць больш фізічна цяжкі маршрут, чым для школьнікаў, а для групы замежных удзельнікаў зрабіць упор на знаёмства з беларускай культурай.

У ходзе экскурсіі ўдзельніку прапануецца азнаёміцца з невялікай геаграфічнай тэрыторыяй, што дапаможа сфармаваць у яго цікавасць да даследаванні астатніх куткоў ўласнай краіны.

Неабходна максімальна прыцягваць прыватны бізнэс не толькі для для развіцця і мадэрнізацыі інфраструктуры пад попыт, першапачаткова які ствараецца праектам, але і для абслугоўвання па-за праектных арганізацый (гасцініцы, сталовыя, кафэ, музеі і т.п.).

 

План – маршрут экскурсіі

Этап Час  
  Сняданак (дома, кафе “Журавінака”) 30 мін. 08:30 – 09:00
  Экскурсія ў школьны краязнаўчы музей ДУА “Веляміцкая сярэдняя школа” 40 мін. 09:00 – 09:40
  Выезд (аўтамабіль, веласіпед) на месца групы археалагічных помнікаў “Велямічы” 90 мін. 09:40 – 11:10
  Вяртанне ў вёску да Іллінскай царквы – помніку драўлянага дойліцтва ХІХ стагоддзя 90 мін. 11:10 – 12:40
  Абед (кафе “Журавінака”) 40 мін. 12:40 – 13:20
  Выезд на возера “Сіяці” з экскурсіяй 90 мін. 13:20 – 15:10
  Экскурсія ў этнаграфічны музей Веляміцкага ЦСДК 30 мін. 15:10 – 15:40
  Экскурсія ў бібліятэку Веляміцкага ЦСДК 20 мін. 15:40 – 16:00
  Экскурсія да помніка салдатам ВАв 30 мін. 16:00 – 16:30
  Вячэра (кафе “Журавінака”) 30 мін. 16:30 – 17:00

 

Экскурсійны маршрут “Велямічы. Зямля бацькоў – мая зямля” можа быць часткова зменены альбо падкарэктыраваны у сувязі з індывідуальнымі асаблівасцямі навучэнцаў ці асаблівасцямі надвор’я. Так сама экскурсія можа быць падзелена на некалькі дзён, так як такая насычаная праграма будзе не пад сілу напрыклад першакласніку. Па жаданню групы можна правесці канцэрт сельскага мясцовага гурта, альбо сустрэчу з ветэранам(і) ВАв.

Экскурсійны маршрут “Велямічы. Зямля бацькоў – мая зямля” дазваляе стварыць новы эфектыўны метад выхавання моладзі, заснаваны на патрыятызме, актыўнасці, матываванасці, адказнасці перад сабой, грамадствам і краінай, таксама асобасным росце. Задача праекта - фарміраванне ў моладзі актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Летам 2016 года па эксурсійным маршруце прайшлі вучні 5 класа (кл. кір. Машлякевіч І.Л.) і 9 класа (кл. кір. Слуцкая С.М.) Веляміцкай сярэдный школы. Вогукі і рэцэнзіі прыкладаюцца.

 

 

Заяўка

на ўдзел у дыстанцыйным праекце «Стартап-фэст „Спадчына.tut“»

 

 

ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎДЗЕЛЬНІКА    
Прозвішча, імя, імя па бацьку (цалкам)   Слуцкі Аляксандр Міхайлавіч Гушча Аляксанда Уладзіміраўна
Дата нараджэння   23 снежня 1995 года 24 жніўня 1996 года
Дамашні адрас   225 550, Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Велямічы, вул. Садовая, 7 225 550, Брэсцкая вобл., Столінскі р-н, в. Велямічы, вул. Савецкая,
Кантактны тэлефон   80333412569 80255128317  
Электронная пошта   slutskii95@mail.ru  
ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ЎСТАНОВУ АДУКАЦЫІ, ЯКУЮ ПРАДСТАЎЛЯЕ ЎДЗЕЛЬНІК    
Поўная назва ўстановы адукацыі   УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна УА “ Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”
Клас, у якім вучыцца ўдзельнік/курс 3 курс, 3 група, філалагічны факультэт  
ІНФАРМАЦЫЯ ПРА ТВОРЧУЮ РАБОТУ    
Жанр і назва работы   Экскурсійны маршрут “Велямічы. Зямля бацькоў – мая зямля”   Экскурсійны маршрут “Велямічы. Зямля бацькоў – мая зямля”  
Назва намінацыі   «Спадчын(а)рт-тур» «Спадчын(а)рт-тур»

 

 



<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Un-United Medial Epicondyle | Эпидемиологиялық жағдай
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-04-03; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 574 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Студент всегда отчаянный романтик! Хоть может сдать на двойку романтизм. © Эдуард А. Асадов
==> читать все изречения...

2394 - | 2151 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.012 с.