Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці.




Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

вучэбна-метадычныя матэрыялы

тэарэтычнага занятку №3

для навучэнцаў дзеннага адзялення 3 курса,

навучаючыхся па спецыяльнасці 2-23 01 31

«Бібліятэказнаўства і бібліяграфія»

 

 

Магілёў 2016 навучальны год

 

Складальнік: Рапінчук К.М., выкладчык установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»

 

 

Рецензент: Салопонова С.Л., загадчык цыклавой камісіі спецыяльных дысцыплін установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»

 

 

Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк: вучэбна –метадычныя матэрыялы тэарэтычнага занятку № 3 для навучэнцаў дзеннага адзялення 3 курса,навучаючыхся па спецыяльнасці 2-23 01 31

Бібліятэказнаўства і бібліяграфія» / склад. Рапінчук К.М.- Магілёў,2016

Вучэбна-метадычныя матэрыялы тэарэтычнага занятку па тэме 1.2 Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк ” уключаюць тлумачальную запіску прыкладны план тэарэтычнага занятку, план лекцыі, матэрыялы лекцыі, спісак ключавых паняццяў і крыніц па тэме.

 

Тлумачальная запіска

Тэма 1.2 Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк з’яўляецца другой тэмай раздзелу 1 “Асновы тэорыі і арганізацыі краязнаўчай дзейнасці бібліятэк” і складзена на аснове тыпавой праграммы па дысцыпліне.

Мэта: вывучэнне асаблівасцей арганізацыі кразнаўчай дзейнасці ўніверсальных абласных бібліятэк і ЦБС

Змест вучэбнай праграмы: Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці. Абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі як рэгіянальныя цэнтры краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай работы. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці ЦБС. Роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навукова-метадычнаму забеспячэнню бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства.

 

ЗМЕСТ

Тлумачальная запіска. 3

Прыкладны план урока. 4

План лекцыі 7

Тэкст лекцыі 7

Ключавыя паняцці: 14

ЛІТАРАТУРА: 14

 

 

 

Прыкладны план урока

 

Установа адукацыі

 

«Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С. Пушкіна»

 

 

Цыклавая камісія спецыяльных дысцыплін

 

Дысцыпліна «Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства»

 

 

ПЛАН ТЭАРЭТЫЧНАГА ЗАНЯТКУ

Тэма: “Агульныя пытанні краязнаўчай дзейнасці бібліятэк”

Тып занятку: вывучэння новага матэрыялу

Від занятку: лекцыя з элементамі дыялогу

Мэты занятку: сфарміраваць уяўленне аб асноўных напрамках краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

сфарміраваць веды аб асаблівасцях арганізацыі краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў

НМЗ: КТП, вучэбная праграма, план занятку

ВМЗ: журнал вучэбных заняткаў группы, матэрыялы лекцыі, пытанні для самакантролю

ТСЗ: вучэбная дошка

 

Этапы урока:

 

Этап урока Змест дзейнасці выкладчыка Змест дзейнасці навучэнцаў
Актуалізацыя увагі навучэнцаў Прывітанне навучэнцаў. Фіксуе адсутнічаючых. Псіхалагічная адаптацыя навучэнцаў к занятку Прывітаюць выкладчыка уставаннем, даклад дзяжурнага аб адсутнічаючых, Настраіваюцца на работу
Паведамленне тэмы занятку і мэт калектыўнай і індывідуальнай дзейнасці Паведамляе тэму і мэты занятку. Паведамляе план лекцыі Запісваюць тэму і мэты занятку у канспекце
Паведамленне новага матэрыялу. Фарміраванне новых ведаў. Паведамляе новы матэрыял згодна плану лекцыі. Выкарыстоўвае метад дыялога Уважліва слухаюць, вядуць канспект, удзельнічаюць у дыялогу
Першаснае замацаванне новага матэрыялу Праводзіць франтальнае апытанне, стварае умовы для самакантролю ведаў Адказваюць на пытанні, здзяйсняюць самакантроль ведаў
Падвядзенне вынікаў урока Падводзіць вынікі урока і дасягнутых мэт Уважліва слухаюць. Карэктыруюць сваю дзейнасць
Характарыстыка хатняга задання Паведамляе хатняе заданне Запісваюць змест хатняга задання.задаюць пытанні

 

План лекцыі

 

 

1.Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

2. Абласныя універсальныя навуковыя бібліятэкі як рэгіянальныя цэнтры краязнаўчай бібліятэчна-бібліяграфічнай работы.. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці ЦБС. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці.

3. Роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навукова-метадычнаму забеспячэнню бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства

Тэкст лекцыі

Заканадаўчыя, нарматыўна-прававыя і інструктыўна-метадычныя матэрыялы па краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Функцыі, асноўныя напрамкі краязнаўчай дзейнасці.

Для эффектыўнага выканання краязнаўчай дзейнасці бібліятэк (КДБ) неабходна забяспечыць яе аптымальную арганізацыйную структуру, бо на яе падставе ажыццяўляецца: аб’яднанне рознах відаў кразнаўчай дзейнасці; размеркаванне абавязкаў паміж супрацоўнікамі і структурнымі адзінкамі бібліятэкі; распрацоўваюцца сувязі з іншымі бібліятэкамі края і ўстановамі, якія ажыццяўляюць краязнаўчую дзейнасць; ствараецца надзейная сістэма кіравання КДБ на ўнутрыбібліятэчным, абласным, регіянальным і рэспубліканскім узроўнях. Упарадкаванню краязнаўчай дзейнасці бібліятэк розных тыпаў і відаў спрыяе "Палажэнне аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэк", якое павінны распрацоўваць метадычныя цэнтры бібліятэчнага краязнаўства.

У Беларусі ў 1993 г. Міністэрствам культуры РБ было зацверджана "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь". Складаецца яно з пяці раздзелаў. У першым "Агульныя палажэнні" вызначаны мэты КДБ і шляхі іх дасягнення. Другі раздзел "Арганізацыя краязнайчай дзейнасці" раскрывае асаблівасці краязнаўчай работы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, універсальных абласных бібліятэк, цэнтральных бібліятэк ЦБС, бібліятэк асобных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў. Трэці раздзел “Палажэння…” прысвечан асаблівасцям фарміравання ў бібліятэках падфонда краязнаўчых і мясцовых дакументаў, а таксама дэпазітарнага фонда універсальных абласных бібліятэк. Чацвёрты і пяты раздзелы “Палажэння…” – арганізацыі абслугоўвання краязнаўчымі дакументамі і краязнаўчай бібліяграфічнай дзейнасці бібліятэк.

Такім чынам, гэты дакумент вызначыў мэты, задачы, асноўныя напрамкі КДБ, яе арганізацыўную структуру, стварыў нарматыўную базу для стварэння ў рэспубліцы сістэмы краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

На падставе гэтага дакумента распрацоўваюцца аналагічныя "Палажэнні" у рэгіёнах, абласцях Беларусі, у якіх удакладняецца КДБ з улікам існуючых традыцый, умоў, магчымасцей бібліятэк. Кожная бібліятэка УНАБ, ЦГБ, ЦРБ, гарадская або сельская — павінны мець свае "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце", якое ўлічвае спецыфіку бібліятэчнай сеткі гэтай тэрыторыі, наяўнасць архіваў, музеяў і іншых устаноў і арганізацый, якія вядуць краязнаўчую дзейнасць.

Структурна такое "Палажэнне аб краязнаўчай рабоце" складаецца з наступных асноўных раздзелаў:

1. Агульныя палажэнні.

2. Арганізацыя краязнаўчай работы.

3. Фарміраванне краязнаўчага фонда.

4. Абслугоўванне абанентаў краязнаўчымі дакументамі.

5. Краязнаўчая бібліяграфічная работа.

6. Папулярызацыя краязнаўчых ведаў.

7. Метадычная і навукова-даследчая дзейнасць у галіне бібліятэчнага краязнаўства.

Унутранае напаўненне раздзелаў ажыццяўляецца ў суадносінах са спецыфікай кожнага кірунку дзейнасці з улікам комплекснага развіцця краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

Акрамя агульнага Палажэння ў бібліятэках распрацоўваюцца іншыя дакументы, у якіх адлюстроўваюцца кразнаўчыя абавязкі:

уставы і палажэнні аб бібліятэках;

палажэнні аб аддзеле, або сектары ці групе краязнаўства;

палажэнні аб сектары краязнаўчых бібліяграфічных рэсурсаў пры інфармацыйна-бібліяграфічным аддзеле;

палажэнні аб сектары дэпазітарнага захавання краязнаўчых дакументаў і мясцовых выданняў;

палажэнне аб фондзе краязнаўчага аддзела і г.д.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-03-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 621 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

80% успеха - это появиться в нужном месте в нужное время. © Вуди Аллен
==> читать все изречения...

2338 - | 2211 -


© 2015-2025 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.