Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Патрабаванні да афармлення дыпломнай работы




Мова напісання дыпломнай работы — руская ці беларуская. Аб’ём дыпломнай работы (без бібліяграфічнага спіса і дадаткаў) не менш 50 старонак камп’ютарнага тэксту.

Тэкст дыпломнай работы друкуецца на адным баку аркуша белай паперы фармату А4 (210x297 мм) з выкарыстаннем тэкставага рэдактара Word, шрыфт Тіmes New Roman памерам 14 пункгаў, міжрадковы інтэрвал - 18 пунктаў, выраўноўванне тэксту па шырыне аркуша. Палі: левае - 3 см, правае - 1 см, верхняе і ніжняе - 2 см.

Шрыфт павінен быць прамым, выразным, чорнага колеру. Дазваляецца выкарыстоўваць камп’ютарныя магчымасці для акцэнтавання ўвагі на асобных словах, тэрмінах, выразах — ужываць курсіўнае, паўтлустае напісанне, падкрэсліванне і г. д.

Дыпломная работа павінна мець агульную нумарацыю старонак (уключаючы бібліяграфічны спіс і дадаткі). Першай старонкай з’яўляецца тытульны ліст, на якім нумар старонкі не ставіцца, другой — рэферат, з якога і пачынаецца нумарацыя старонак. Нумарацыя старонак ставіцца арабскімі лічбамі ў цэнтры верхняй часткі старонкі.

Асаблівай увагі і афармлення патрабуюць структурныя часткі дыпломнай работы: тытульны ліст, рэферат, змест, уводзіны, главы, раздзелы і падраздзелы, заключэнне, бібліяграфічны спіс, дадаткі.

Загапоўкі структурных частак дыпломнай работы РЭФЕРАТ, ЗМЕСТ, УВОДЗІНЫ, ГЛАВА, ЗАКЛЮЧЭННЕ, БІБЛІЯ- ГРАФ1ЧНЫ СШС, ДАДАТКІ друкуюць вялікімі літарамі ў сярэдзіне радка тлустым шрыфтам памерам 16 пунктаў. Кожная структурная частка пачынаецца з новай старонкі. Загалоўкі структурных частак дыпломнай работы «Рэферат», «Змест», «Уводзіны», «Заключэнне», «Бібліяграфічны спіс», «Дадаткі» не нумаруюцца.

Тэкст асноўнай часткі дыпломных работ падзяляецца на главы, раздзелы, падраздзелы і (калі патрэбна) пункты, якія маюць загалоўкі. Пункт можа не мець загалоўка.

Главы, раздзелы, падраздзелы, пункты нумаруюцца арабскімі лічбамі без знака №. Нумар главы ставіцца пасля слова «Глава» без кропкі пасля лічбы. Раздзелы нумаруюцца у межах кожнай главы. Нумар раздзела ўключае нумар главы і парадкавы нумар раздзела, якія раздзелены кропкай. Напрык- лад, 1.3 — трэці раздзел першай главы.

Падраздзелы нумаруюцца ў межах кожнага раздзела. Нумар падраздзела ўкпючае парадкавыя нумары главы, раздзела, падраздзела, падзеленыя кропкамі. Напрыклад, 1.3.2 — другі падраздзел трэцяга раздзела першай главы.

Пункты нумаруюцца арабскімі лічбамі ў межах кожнага падраздзела. Нумар пункта ўключае парадкавыя нумары главы, раздзела, падраздзела, пункта, падзеленыя кропкамі. Напрыклад, 1.2.3.1 - першы пункт трэцяга падраздзела другога раздзела першай главы.

Загаловак главы друкуецца з новага радка, які ідзе пасля ну мара главы, вялікімі літарамі тлустым шрыфтам памерам 16 пунктаў. Загалоўкі раздзелаў, падраздзелаў друкуюцца пасля іх нумара праз прабел малымі літарамі (акрамя першай вялі- кай) тлустым шрыфтам памерам 16 пунктаў. Загалоўкі пунк- таў друкуюць пасля іх нумара праз прабел малымі літарамі (акрамя першай вялікай) тлустым шрыфтам памерам 14 пунктаў.

У канцы загалоўкаў глаў, раздзелаў і падраздзелаў кропку не ставяць. Калі загаловак складаецца з двух ці болей сказаў, іх раздзяляюць кропкай (кропкамі), апошні сказ — без кропкі. У канцы загалоўка пункта ставяць кропку.

Адлегласць паміж загалоўкам (за выключэннем загапоўка пункта) і тэкетам павінна складаць 2 міжрадковыя інтэрвалы.

Вельмі важна звярнуць у вагу на афармленне спасылак на крыніцы. Любы тэкст прамога цытавання бярэцца ў дву косее пасля чаго даецца спасылка ў квадратных дужках [ ], унутры якіх ставяцца дзве лічбы: першая азначае нумар крыніцы цытавання з бібліяграфічнага спіса, а другая - нумар старонкі [5, с. 87]. Пры не дакладным, але блізкім да арыгінала пераказе таксама даецца спасылка.

Дадаткі размяшчаюцца у канцы дыпломнай работы пасля бібліяграфічнага спіса. Усім дадаткам павінна папярэднічаць старонка, на якой зафіксавана назва структурнай часткі дыплома - ДАДАТКІ. Кожны дадатак пачынаецца з новай старонкі. У правым верхнім куце вялікімі літарамі пішацца слова ДАДАТАК. Дадаткі пазначаюць вялікімі літарамі кірылічнага алфавіта, пачынаючы з літары А (за выключэннем літар Ё, 3, Й, О, Ч, Ь, Ы, Ъ), напрыклад: ДАДАТАК А, ДАДАТАК Б. Назва дадатку, у якой раскрываецца яго змест, пішацца ў цэнтры старонкі з вялікай літары.

У межах кожнага дадатку ілюстрацыі, фотаздымкі, малюнкі, табліцы, схемы і г.д. нумаруюцца (напрыклад, Малюнак 3) і падпісваюцца.

Ілюстрацыі, фотаздымкі, малюнкі, табліцы, схемы і г. д. могуць размяшчацца непасрэдна ў тэксце пасля таго абзаца, у якім яны ўзгадваюцца ўпершыню. У гэтым выпадку іх нумар складацца з нумара раздзела і парадкавага нумара ілюстрацыі, малюнка ці табліцы. Напрыклад, Малюнак 1.3 - трэці малюнак першай главы. Назва пішацца пасля нумара і аддзя- ляецца ад яго працяжнікам. Напрыклад, Малюнак 1.3 — нумар і назва размяшчаюцца пасля малюнка, табліцы, фотаздымка і г. д. і друкуюцца па цэнтры мапымі літарамі (акрамя першай вялікай) паўтлустым шрифтам памерам 14 пунктаў, кропку ў канцы не ставяць.

На ўсе малюнкі, табліцы, фотаздымкі і г. д. павінны быць спасылкі ў тэксце дыпломнай работы, напрыклад (Дадатак А, мал. 3).

Пасля камп’ютарнага набору неабходна ўважліва вычытаць тэкст і выправіць граматычныя і тэхнічныя памылкі. Дыпломная работа з памылкамі не прымаецца і вяртаецца на дапрацоўку.

Тэкст рукапісу, які набраны на камп’ютары згодна патрабаванням, з бібліяграфічным спісам і дадаткамі пераплятаецца ў папку. Афармленне вокладкі, акуратнасць пераплёту, якасць паперы і папкі - усё гэта не толькі раскрывав знешні выгляд дыплома, але і характарызуе студэнта, які імкнецца прадставіць сваю работу да абароны.

 

 

Абарона дыпломнай работы

Абарона дыпломнай работы адбываецца на адкрытым пасяджэнні дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі, на якім могуць прысутнічаць навуковыя кіраўнікі і рэцэнзенты. Працэдура абароны пачынаецца з даклада выпускніка, у якім ён раскрывав змест сваёй працы. Падчас даклада выпускнік можа вы- карыстоўваць (па рашэнні кафедры) інфармацыйныя тэхна- логіі. Затым выступают» навуковы кіраўнік, рэцэнзент (або зачытваюцца водзыў і рэцэнзія на дыпломную работу), задаюцца пытанні членамі дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі.

Аўтару-студэнту даецца слова для адказаў на пытанні і заўвагі рэцэнзента.

Пасля таго як абароняцца ўсе студэнты групы, камісія абмяркоўвае і абвяшчае вынікі. Вынікі абароны агучваюцца старшынёй ДЭК.

Дыпломныя работы захоўваюцца на кафедры разам з электронным носьбітам, водзывам навуковага кіраўніка і рэцэнзіяй на працягу пяці год.

 

ДАДАТАК А

 

Узор афармлення тытульнага ліста дыпломнай работы (прыклад)

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ»

Факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва
Кафедра народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

 

Дапушчана да абароны:

Заrадчык кафедры

Р.Ф. Шаура

«» 20 г.

 

СТВАРЭННЕ ТВОРА ДЭКАРАТЫЎНА-ПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА « ШЛЯХ ПРОДКАЎ »

ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА

 

Спецыяльнасць Народная творчасць

Напрмак спецыяльнасці Народная творчасць (народныя рамёствы)

 

 

Выканала

студэнтка 4 курса 413к групы

Чэркесава Юлія Сяргееўна

 

Навуковы кіраўнік

дацэнт

Непачаловіч Ала Іванаўна

 

Рэцензент ……………….

 

 

Мінск, 20

 

 

ДАДАТАК Б

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-03-12; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 749 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Есть только один способ избежать критики: ничего не делайте, ничего не говорите и будьте никем. © Аристотель
==> читать все изречения...

2186 - | 2137 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.