Назоўнік
1. Перакладзіце спалучэнні слоў на беларускую мову: третья перепись, не терпит фальши, неразборчивая подпись, большой зал, потянуло гарью, уверенная поступь, дневной свет, круглая сирота, длинная шинель, нестерпимая боль, золотая медаль, высокая насыпь, маленький жеребенок, полевая ромашка, дорожная пыль.
2. Складзіце па два сказы з наступнымі назоўнікамі, каб яны абазначалі асоб мужчынскага і жаночага полу: адвакат, дэпутат, стажор, стараста, дырэктар.
3. Пастаўце назоўнікі ў форму меснага склону адзіночнага ліку: крыміналістыка, юрысдыкцыя, гуманізм, чалавек, даведка, следчы, канстытуцыя, памылка, подпіс, дадатак, вытворца, старшыня, ліхвяр, абачлівасць, падлік, ліст, адтэрміноўка, паляванне, пастанова, асвета, пошук, мітынг, шляхціч, земляробства, феадалізм, войт, уніяцтва, імператар, гаспадарка, уласнік, гаспадар, прыгнёт, адтэрміноўка.
4. Пастаўце назоўнікі ў форму роднага склону адзіночнага ліку: рукапіс, вышук, загад, учынак, айчым, урад, прыбытак, злачынства, пошук, спажывец, натоўп, прымус, апякун, калектыў, капітан, закон, падазроны, замах, учынак, дазвол, суд, кіраўнік, каштарыс, сацыялізм, авёс, авангард, хлеб, абеліск, капіталізм, стагоддзе, атрад, завод, гераізм, дом, двор, выраб, звычай, абутак, нашчадак.
5. Пастаўце назоўнікі ў форму творнага склону адзіночнага ліку: дзіця, імя, Беларусь, сірата, карысць, мужчына, маці, сакратар, бандэроль, маладосць, сведка, вартасць, каштоўнасць, ратаванне, якасць, катаванне, асоба, уласнасць, бацька, старшыня, Мікіта, Скарына, Фама, шыр, племя, кроў, глыб, запаведзь, Сібір, старшына, гандаль, арцель, статут, уласнасць, мытня, верф, маёмасць, далонь, печ, дзядзька, Об, баль, Кузьма, Саша, наяўнасць, бой, Мікіта, медзь.
6. Перакладзіце тэкст на рускую мову:
Аб'ект злачынства – гэта тое, на што замахваецца злачыннае дзеянне, чаму і каму яно нясе ці можа прынесці шкоду. Кожнае грамадска небяспечнае дзеянне робіць замах на пэўны аб'ект і прычыняе яму шкоду рэальна або ставіць яго ва ўмовы непасрэднай магчымасці прычынення шкоды. Не існуе злачынстваў, якія б не цягнулі за сабой ніякай шкоды аб'екту.
У дактрыне айчыннага крымінальнага права аб'ектам злачынства прызнаюцца грамадскія адносіны. Кожнае злачын-нае дзеянне з'яўляецца грамадска небяспечным таму, што замахваецца на грамадскія адносіны, нясе ці можа прынесці ім істотную шкоду і менавіта ў сілу гэтага прызнаецца злачынствам. Ступень грамадскай небяспечнасці злачынства знаходзіць сваё выяўленне ў тым, якая шкода прычыняецца існуючым у грамадстве адносінам і якую сацыяльную каштоўнасць маюць гэтыя адносіны. Парушэнне злачынствам гра-мадскіх адносін выражаецца ў іх знішчэнні або змене, а ў некаторых выпадках – у пагрозе прычынення ім істотнай шкоды. Напрыклад, крадзёж прычыняе шкоду грамадскім адносінам уласнасці; целавае пашкоджанне – грамадскім адносінам, якія забяспечваюць грамадзянам іх здароўе; хабар – грамадскім адносінам у сферы дакладнага функцыянавання дзяржаўнага і грамадскага апарату.
Аб'ектам злачынства з'яўляюцца менавіта грамадскія адносіны, а не нейкія матэрыяльныя рэчы ці фізічныя асобы. Так, пры раскраданні маёмасці дзеянні злачынца накіраваны супраць існуючых у грамадстве адносін уласнасці, а не супраць канкрэтнай рэчы, якой ён завалодае. Самой рэчы шкода можа і не прычыняцца, наадварот, злачынец у большасці выпадкаў за цікаўлены ў захаванні і нават паляпшэнні яе спажывецкіх якасцей. Пры раскраданні рэч выходзіць са сферы прававога валодання ўласніка і менавіта ў парушэнні адносін уласнасці праяўляецца шкода: уласнік не мае магчымасці карыстацца рэччу. (Крымінальнае права Беларусі / Пад рэд. дацэнта А. У. Баркова)
Прыметнік
Ад якасных прыметнікаў утварыце ўсе магчымыя формы ступеняў параўнання: карысны, разумны, жалезны, стары, добры, бацькаў, мудры, цёмна-шэры, жанаты, новы, вялікі, беларускі, матчын, глыбокі, шэра-папяловы, малады, светлы. Растлумачце, чаму ад некаторых слоў такія формы ўтварыць нельга.
2. Ад наступных назоўнікаў утварыце прыналежныя прыметнікі: (старшыня) загад, (настаўнік) аловак, (дачка) заява, (юрыст) парада, (Валодзя) подпіс, (Брыль) зборнік, (бацька) падарунак, (Надзя) дакумент, (князь) пярсцёнак, (Сяргей) дыплом, (войт) пакаранне, (унучка) кніга, (Кірыл) творы, (Алена) знаходка, (мядзведзь) бярлог, (камісар) узнагарода.
3. Утварыце з дапамогай суфікса –ск- прыметнікі: Хатынь, Цімкавічы, мастак, беларус, калмык, швед, юнак, красавік, Баранавічы, студзень, Свержань, Гамбург, Варонеж, Бангкок, Гомель, Чэрвень.
Займеннік
1. Спішыце сказы, устаўляючы літары замест кропак і раскрываючы дужкі:
Н…хта спяшаецца, каму (-сьці) не спіцца, н…кага гоніць радасць адкрыцця, а можа, бяда і трывога. Добра на вуліцы марыць аб н…чым. Гэта не (абы-) што, а падарунак брата. Н…хто н…чога не сказаў. Дапаможа (н…) хто іншы, як бацька. Я не прынясу с…бе ў ахвяру.
2. Пастаўце наступныя займеннікі ў форму меснага склону: я, столькі, іхні, чый, абы-што, ніхто, сам, нехта, ты, ён, абы-які.
3. Пастаўце займеннік сябе ў патрэбную форму: зарубіць … на носе, стаўленне да самога …, не чуць зямлі пад …., выдаць … з галавой, узяць …ў рукі, убачыць … ў люстэрка, сам на … паглядаю, адчуць … гаспадаром, удзячны …., сам ад … не ўцячэш.
4. Устаўце прапушчаныя літары: захавалася ў памяці людск...й, пачцівы позірк і людск...е абыходжанне; колба з салян...й кіслатой, дайшлі да салян...га пласта; бацьк...ўскі шынель, бацьк...ўскі дом; вал...вы прадукт, вал...вы хвост; паводле ўдал...га выказвання, удал...му хлопцу; замк...выя вежы, замк...вы механізм; пасля ветран...га дня, каля ветран...га млына; з сур...в...га палатна, характар сур...вы; у працах відн...га вучонага; не цёмнай, а відн...й ноччу; выг...дная дамова, выг...дны прыпынак аўтобуса; н...мым крыкам крычаць, глядзець з н...мым папрокам.
5. Дапішыце канчаткі займеннікаў: Малады яшчэ сад, у сам... сіле. Прыходзілася змагацца сам... з сабой. Хапіла пад сам... завязку. Не ўдалося Тані выканаць заданне сам.... Закахаўся па сам... вушы. Камар пішчаў над сам... вухам. Спытаў у сам... настаўніка. Падышлі да сам... краю. Сонца ў сам... зеніце. Зроблены сам... майстрам. Паўторана сам... лепшым вучнем.
Лічэбнік
1. Праскланяйце словазлучэнні: 286 рублёў, сямёра вучняў, 3/5 дарогі, 744-ы дзень, паўтары сотні, сем кніг.
2. Дапасуйце лічэбнікі да назоўнікаў: 24 (год, дзень, горад); 842 (жыхар, стол, вядро); 95 (шафа, студэнт, пашпарт); тры, трое (конь, настаўніца, цяля); паўтара, паўтары (тона, кілаграм, рубель).
3. Запiшыце лiчэбнiкi словамi: памiж 2 бярозамi, праз 200 гадоў, перад 378 слухачамi, на 459 старонках, да 384 дадаць 618, 100-тысячны жыхар, да 295 дадаць 472, звыш 867рублёў, перад 984 студэнтамi, 2/5метра, ад 392 адняць 58, 10-мiльённы горад.
4. Перакладзіце на беларускую мову: два интересных дела, три сложных расследования, два одновременно совершенных преступления, четыре нераскрытых убийства, три отягчающих вину обстоятельства, четыре сложных уголовных процесса, два разбойных нападения, три запутанных дела, двое пострадавших, четверо присутствующих, трое обвиняемых; два вооруженных нападения, двое раненых, четверо пленных, пятьдесят два газетных экземпляра, два карательных отряда, четыре военных эшелона, двадцать пятое октября, в пятнадцати метрах от железнодорожной станции.
Дзеяслоў
1. Вызначыць спражэнне дзеясловаў: самлець, страціць, злоўжываць, выказваць, аддаць, пазбавіць, забараніць, піць, абавязаць, выклікаць, набыць, набываць, пярэчыць, валодаць, арыштаваць, пакараць, віць, атрымаць, гвалтаваць, абвясціць, абвяшчаць; гандляваць, уладарыць, заваёўваць, есці, будаваць, біць, гаспадарыць, абменьваць, купляць, купіць, ваяваць, губляць, набываць, прымаць, утвараць, утварыць, кіраваць, апрацоўваць, абвяшчаць, знішчаць, заахвочваць, даваць.
Праспрагаць падкрэсленыя ў папярэднім заданні дзеясловы.
3. Перакладзіце словы на беларускую мову, пастаўце ў іх націскі і параўнайце формы слоў у рускай і беларускай мовах:
живём, живёте, ведём, ведёте, истязаем, истязаете, отдаём, отдаёте, опознаём, опознаёте, оскорбляем, оскорбляете, берём, берёте, бережём, бережёте, обвиняем, обвиняете, воспитываем, воспитываете; несём, несёте, бьём, бьёте, насаждаем, насаждаете, занимаемся, занимаетесь, обсуждаем, обсуждаете, шьём, шьёте, побеждаем, побеждаете, принимаем, принимаете, смотрим, смотрите, плывём, плывёте.
4. Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні. Растлумачце правапіс суфіксаў дзеясловаў:
разглядывать вблизи, подписывать протокол, доказывать правоту, овладевать знаниями, признавать себя виновным, обессилеть совсем, выслушивать советы, предупреждать об опасности, обмениваться мнениями, задерживать преступников, завоёвывать земли, обсуждать гипотезу, возглавить отряд, пересказывать текст, вспыхивать огнём, засевать рожью, что-то комбинировать, завоевать победу, выращивать лён, разжигать огонь, голосовать за кандидата.
Дзеепрыметнік
1. Перакладзіце на беларускую мову: люди, побывавшие на приёме; упрёки, брошенные им; из документов, принесённых ей; ослабевшие ноги; добытый протокол; осмелевшая компания; мужчина, одетый во всё черное; почерневшие лица; умоляющий голос; контролирующие органы; постаревший отец; отпущенный пленник; орден, принадлежавший ему; окружённый толпой; из источников, перечисленных ниже.
2. Ад дзеясловаў, што запісаны ў дужках, утварыць дзеепрыметнікі, характэрныя для беларускай мовы: (зберагчы) скарб, (прачытаць) заява, (атрымаць) спадчына, (абмеркаваць) кандыдатура, (адхіліць) прапанова, (апазнаць) злачынец, (спагнанне) падатак, (выказваць) меркаванне, (асвятліць) горад, (адпусціць) на волю; (загаіць) раны, (вызваліць) зямля, (збудаваць) вежу, (зжаць) жыта, (аглушыць) выбухам, (сфарміраваць) полк, (абжыць) мясціну, (пераапрацаваць) сыравіну, (падрыхтаваць) надзел.
Дзеепрыслоўе
Ад наступных дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі і падбярыце, дзе магчыма, адпаведныя рускія дзеепрыслоўі: уносіць, уключыць, абвінаваціць, узысці, увайсці, перахапіць, сістэматызаваць, падзяліць, асвятляць, ліць, пісаць, развітацца, слухаць, зачытваць, адпускаць, назіраць, старацца; расказваць, рэзаць, ганьбаваць, браць, жаць, уставаць, рассякаць, адбівацца, успомніць, выбіраць, атаясамліваць, уззбройвацца, сагравацца, назбіраць, думаць, галадаць, адпрацаваць, кінуць.
Правапiс прыслоўяў i спалучэнняў слоў, блiзкiх да прыслоўяў
Запішыце разам, асобна ці праз дэфіс: (усё) роўна, (на) памяць, (па) беларуску, (у) адзіночку, бачыць (далёка) далёка, (дзе) небудзь прысесці, (на) жаль не атрымалася, (так) сама зрабіць, выглядаць (па) звычайнаму, (над) звычайна цяжка, (дзе) сьці паклалі, прастрэліць (на) скрозь, (на) пярэдадні свята, без (дай) прычыны, працаваць (у) трох; зрабіць (па) гаспадарску, (з,с) (прад) веку, (міма) волі спыніцца, (на) урад (ці) давядзецца, выехалі (пад) вечар, ішлі (ў) дваіх, (па) нямецку, (не) (ў) меру, рабіць (па) новаму, аказалася (не) (пад) сілу, (з, с) пачатку года, (з) вечара (да) раніцы, сустракацца (што) год, разбураны (да) шчэнту, заклеены (крыж) накрыж.