Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Цікава, што грошы на пастаноўку выдаткавала Міністэрства культуры. І вынік атрымаўся ўзбуджальным.




Практычны модуль № 5.

Тэма: Сінтаксічная стылістыка

І. Тэарэтычная частка

1. Стылістычныя рэсурсы беларускага сінтаксісу. Асаблівасці сінтаксісу розных стыляў маўлення.

2. Стылістычныя асаблівасці розных тыпаў простага сказа. Поўныя і няпоўныя сказы ў розных стылях маўлення. Экспрэсіўнасць эліптычных канструкцый. Фігура ўмоўчання.

3. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Сінанімія асабовых, безасабовых, няпэўна-асабовых і абагульнена-асабовых сказаў.

4. Стылістычныя асаблівасці сцвярджальных і адмоўных сказаў.

5. Сінанімія формы выказніка. Значэнне дапаможных дзеясловаў. Сінанімія назоўнага і творнага прэдыкатыўнага ў састаўным выказніку. “Расшчапленне выказніка”. Дапасаванне выказніка да дзейніка.

ІІ. Развіццёвая частка

Заданне 1. Прачытайце матэрыял з газеты “Звязда”. Адзначце асаблівасці сінтаксісу публіцыстычнага стылю.

Вобраз міліцыянера-коміка за грошы Мінкульта

Нарэшце трапіў на скандальную пастаноўку Сучаснага мастацкага тэатра "Мінск, я люблю цябе". Кранальнае каханне, эротыка, хуліганская лексіка, тэлевядоўцы Люся Лушчык і Яўген Булка ў топавых ролях, міліцыянер-комік...

Цікава, што грошы на пастаноўку выдаткавала Міністэрства культуры. І вынік атрымаўся ўзбуджальным.

Калі даведаўся пра пастаноўку "Мінск, я люблю цябе", падумаў: і спектакль пагляджу, і артыкул разгромны ў газету ціскану.

Але на разнастайных форумах пастаноўку здорава пясочылі: "Тое не так, гэта не гэтак, палітыкі зашмат, акцёрам не веру і гэтак далей".

"Значыць, спектакль дакладна варты ўвагі", — падумаў я і паехаў у канцэртную залу "Мінск", дзе Сучасны мастацкі тэатр арандуе адно з памяшканняў.

На маё дзіва, зала ў 250 чалавек была амаль запоўненая, я узяў апошні білет за 25 тысяч рублёў.

— Так сварацца на гэты спектакль, што мама дарагая! — абмяркоўвалі дзве сяброўкі, якія ўзялі білеты побач са мной. — Такую рэкламу гэтай сваркай зрабілі, што нельга не прыйсці.

Святло згасла, і на сцэне з'явіўся той самы вядоўца Яўген Булка ў вобразе бронзавага помніка...

Пасля спектакля я даведаўся, што дырэктара Сучаснага мастацкага тэатра Канстанціна Ушакова неяк запрасілі на шоу "Наша раніца". Вядоўца Яўген Булка меў неасцярожнасць спытацца:

— А ці мог бы ў вашым тэатры іграць звычайны чалавек, а не прафесійны акцёр?

— Мог бы, збірай чамаданы і прыходзь! — адказаў дырэктар.

Булка для адвагі прыхапіў з сабой Люсю Лушчык. І абое, як аказалася, без праблем уліліся ў кампанію прафесійных акцёраў. Пры гэтым зарабляюць вядоўцы нароўні з іншымі акцёрамі (па 100 тысяч рублёў за спектакль, нягуста). Атрымліваецца, іграюць "за ідэю".

Пастаноўка складаецца з трох камедый.

У першай — Помнік Яўгена Булкі даводзіць менеджару з Масквы, што галоўнае ў жыцці не грошы, а каханне. Масквіч раззлаваўся, ляснуў помніку па рэбрах і зламаў руку. Нясцерпны боль змяніў прыярытэты ў светапоглядзе менеджара.

Драматург Андрэй Курэйчык стаў першым беларускім літаратарам, які паразважаў на тэму: у чым перавага размеранага мінскага ладу жыцця ў параўнанні з бурлівымі мегаполісамі, як, напрыклад, Масква.

У другой камедыі ("Вяселля не будзе") міліцыянер, які прыехаў працаваць у сталіцу з вёскі, затрымлівае мінскага праграміста, які пераходзіць дарогу на чырвонае святло:

— Ах ты сталічная канхвета! — пярэчыць старшы лейтэнант праграмісту, які ў дадатак да ўсяго спазняецца на ўласнае вяселле.

У канцы камедыі нявеста пазнае ў міліцыянеры аднавяскоўца Мішку Крайко, сваё першае каханне. Вяселле з праграмістам адмянілася.

У трэцюю камедыю ("Самы чысты горад") да забаўляльнага сюжэту дадаецца і цікавая харэаграфія.

Нагадаю, што грошы на пастаноўку выдаткавала Міністэрства культуры (каля 50 мільёнаў рублёў). Нягледзячы на дзяржаўны след, рэжысёры і драматургі не абмяжоўвалі сябе жорсткай цэнзурай: у спектаклі сустракаюцца аж тры міліцыянеры-комікі, гей з Аляксандраўскага сквера, дзве медсястры, якія не супраць закласці за каўнер, і іншыя некласічныя персанажы. Спектакль адначасова і забаўляе, і прасякнуты наватарскімі ідэямі кшталту "як зрабіць лепшай якасць свайго жыцця?"

У пастаноўцы задзейнічана новае пакаленне беларускіх акцёраў: Ілона Галыніна, Паліна Сыркіна, Максім Брагінец, Аляксандр Гіранок. Каларытныя хлопцы і дзеўкі! Па працы меў інтэрв'ю з многімі расійскімі акцёрамі, напрыклад, з Сяргеем Бязрукавым. Лічу, што патэнцыйна наша моладзь можа многім даць прыкурыць. Ім бы даць магчымасць раскруціцца.

"Мінск, я люблю цябе" не мае прэтэнзіі на неверагодны псіхалагізм ці класічную неўміручасць. Месцамі сюжэт трошкі зацягваецца. Але ў цэлым пастаноўка выглядае годна. Я даю тры пальцы на адсячэнне, калі выкарыстаць у кіно гэтых жа акцёраў, аўтараў, укласці грошы і запрасіць добрага кінарэжысёра (скажам, Андрэя Кудзіненку), мы атрымаем першы беларускі серыял-блокбастар. Асэнсаванне такой магчымасці пакінула ўва мне надзвычай цёплае ўражанне.

Яўген ВАЛОШЫН.

"Узгадай сябе сперматазоідам"

У пастаноўцы хапае яркіх псіхалагічных пасажаў. Напрыклад, гераіня камедыі "Вяселля не будзе" Стэла эфектна даводзіць сваёй сяброўцы Надзі, чаму не варта лічыць сябе няўдачніцай:

<І>— Часам здаецца, што жыццё праходзіць міма нас. Паступаючы ў інстытут сваёй мары, мы пралятаем, як фанера над Парыжам. Таму што ў конкурсе абітурыентаў — 10 чалавек на месца. Сярод пяці прэтэндэнтаў на жаданую вакансію зноўку выбіраюць іншага. І нават твой уцякае з вяселля. Мы ўсе часам адчуваем сябе няўдачнікамі. Але ўзгадай сябе сперматазоідам. Аднойчы мы ўжо былі вельмі паспяховымі і прайшлі неверагодны кастынг, калі абагналі мільёны іншых сперматазоідаў і дасягнулі адной-адзінай яйцаклеткі.

Ці яшчэ адзін забаўны механізм жаночай псіхалогіі. Нявеста Надзейка плача, бо на вяселле не з'явіўся яе жаніх Жэнечка. Сяброўка Стэла на чым свет стаіць бэсціць жаніха-уцекача: "Сволач, гад!"

Раптам нявеста павесялела і ад задавальнення затупала ножкамі:

— А ты лухту кажаш! Можа, ён у рэанімацыі ляжыць, можа, яго машына збіла...

Што зацікавіць гурманаў?

Па-першае, драматургі Андрэй Курэйчык і Дзіяна Балыка бязбоязна выкарыстоўваюць прыём білінгвізму — спалучэнне беларускай і рускай моў у межах адной пастаноўкі. Акурат як Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у сваёй "Ідыліі". Праўда, сучасныя драматургі пракалоліся на тым, што беларускую мову яны ўкладаюць у вусны маладым вясковым жыхарам. А гэта састарэлыя тэндэнцыі. Сёння беларуская мова робіцца гарадской, элітнай. У вёсках жа і аграгарадках яе, літаратурную, могуць і не зразумець.

Другая асаблівасць: драматургі не пабаяліся зрабіць пастаноўку забаўляльнай, папсовай. І гэта нармальны прыём. Як інакш прыцягнуць у залу гледача, разбэшчанага галівудскім і расійскім кіно? Дык вось Сучаснаму мастацкаму тэатру гэта ўдаецца. Пры гэтым наяўнасць філасофскіх думак выратоўвае на першы погляд легкадумную пастаноўку.

Сінтаксіс публіцыстычнага маўлення ўвасабляецца двухбакова. З аднаго боку, гэта кароткія зразумелыя сказы, лёгкія для ўспрымання і вельмі лаканічныя. З іншага – складана пабудаваныя, інфармацыйна насычаныя, у іх абавязкова прысутнічаюць аднародныя, адасобленыя члены. Часта аўтары карыстаюцца дыялагічным маўленнем, простай мовай, якая ўводзіць старонняга персанажа ў тэкст і насычае яго своеасаблівым каларытам. Пераважае прамы парадак слоў. Калі ж трэба падкрэсліць асаблівы сэнс у выказванні, выкарыстоўваецца інверсія.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-01-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 405 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Даже страх смягчается привычкой. © Неизвестно
==> читать все изречения...

2418 - | 2130 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.007 с.