ЗАЦВЕРДЖАНА
Пратакол паседжання кафедры агульнаправавых і грамадзянска-прававых дысцыплін
31.08.2010 № 1
Пытанні да экзамена па дысцыпліне “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” на 2010-2011 год.
- Назавіце прадмет навукі гісторыі дзяржавы і права Беларусі, раскройце яе задачы і асаблівасці.
- Дайце характарыстыку гістарыяграфіі гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
- Прааналізуйце паходжанне назвы “Беларусь”.
- Дайце характарыстыку фарміраванню дзяржаўнасці ўсходніх славян.
- Ахарактарызуйце дзяржавы-княствы на тэрыторыі старажытнай Беларусі, іх грамадскі і палітычны лад.
- Дайце аналіз асноўных рысаў звычаёвага права Беларусі. Дайце ацэнку адлюстраванню звычаёвага права ў пісьмовым заканадаўстве.
- Ахарактарызуйце сістэму злачынстваў і пакаранняў па “Рускай Праўдзе”.
- Распавядзіце пра крыніцы “Рускай Праўды” і сістэму пакаранняў у ёй.
- Дайце аналіз дагаворам беларускіх княстваў з Рыгай 1229, 1263 гг.
- Раскройце прычыны і канцэпцыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Ахарактарызуйце адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне ВКЛ.
- Ахарактарызуйце грамдадскі лад Вялікага княства Літоўскага.
- Ахарактарызуйце прававое становішча вялікага князя ў ВКЛ.
- Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці сойма ВКЛ.
- Ахарактарызуйце прававое становішча ваяводы ў сістэме мясцовых органаў дзяржаўнай улады ВКЛ.
- Ахарактарызуйце прававое становішча старасты ў сістэме мясцовых органаў дзяржаўнай улады ВКЛ.
- Ахарактарызуйце органы кіравання ў гарадах Беларусі ў ХIII–ХVI стст.
- Распавядзіце пра судовы лад на Беларусі ў ХV-ХVI стст.
- Ахарактарызуйце склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці Вялікакняскага (гаспадарскага) суда ВКЛ.
- Ахарактарызуйце склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці Галоўнага трыбунала ВКЛ.
- Ахарактарызуйце склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці замкавага (гродскага) суда ВКЛ.
- Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці земскага павятовага суда.
- Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці падкаморскага суда.
- Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці войтаўска-лаўнічага суда.
- Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці копнага суда.
- Дайце аналіз Крэўскай ўніі 1385 г. (прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы)
- Дайце аналіз Гарадзельскай ўніі 1413 г. (прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
- Дайце аналіз Люблінскай ўніі 1569 г. (прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
- Дайце аналіз Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 г. (прычыны заключэння, сутнасць, значэнне, наступствы).
- Прааналізуйце агульнадзяржаўныя граматы (прывілеі).
- Прааналізуйце абласныя граматы (прывілеі).
- Прааналізуйце валасныя граматы (прывілеі).
- Прааналізуйце гарадскія граматы (прывілеі).
- Выкладзіце пра паходжанне, крыніцы і структуру Судзебніка Казіміра IV 1468 г., прааналізуйце яго змест.
- Выкладзіце пра паходжанне, крыніцы, структуру і змест Статута Вялікага княства Літоўскага 1529 г.
- Распавядзіце пра паходжанне, крыніцы, структуру і змест Статута Вялікага княства Літоўскага 1566 года. Параўнайце Статут 1566 г. са Статутам 1529 г.
- Выкладзіце пра паходжанне, крыніцы, структуру і змест Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г.
- Распавядзіце пра кантытуцыйнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
- Прааналізуйце ваеннае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
- Прааналізуйце цывільнае (грамадзянскае) права па Статугах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
- Выкладзіце пра крымінальнае права па Статутах Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
- Прааналізуйце працэсуальнае права па Статутах Вялікаіа княства Лігоўскага 1529, 1566, 1588 гг.
- Ахарактарызуйце дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай.
- Выкладзіце пра склад, кампетэнцыю і парадак дзейнасці Сойма Рэчы Паспалітай.
- Прааналізуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 г.Распавядзіце пра Таргавіцкую канфедэрацыю.
- Выкладзіце пра паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі 1794 г.
- Выкладзіце пра сістэматызацыю права ў Расіі ў першай палове XIX ст. Распавядзіце пра праект зводу мясцовых законаў заходніх губерняў.
- Дайце аналіз права Беларусі ў ХVІІ-ХVІІІ стст.
- Ахарактарызуйце дзяржаўны і грамадскі лад на Беларусі ў перыяд распаду прыгонніцтва і развіцця капітылістычных адносін (першая палова XIX ст.).
- Ахарактарызуйце сялянскую рэформу 1861 г. на Беларусі.
- Вызначыце мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля рэформы 1861 г.
- Ахарактарызуйце земскую рэформу 1864 г. і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
- Ахарактарызуйце судовую рэформу другой паловы 1860‑х гг. і асаблівасці яе правядзення на Беларусі.
- Ахарактарызуйце грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў пачатку XX ст.
- Ахарактарызуйце грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў перыяд канстытуцыйнай манархіі ў Расіі.
- Ахарактарызуйце грамадска-палітычны лад і права на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
- Ацаніце спробы ажыццяўлення “права нацый на самавызначэнне” на Беларусі. Распавядзіце пра Усебеларускі з’езд (кангрэс) 1917 г.
- Распавядзіце пра ўтварэнне БССР.
- Распавядзіце пра абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 г. Прааналізуйце устаўныя граматы.
- Выкладзіце пра першы ўрад БССР. Дайце ацэнку яго Маніфесту.
- Прааналізуйце асноўныя палажэнні Кантытуцыі БССР 1919 г.
- Выкладзіце пра Усебеларускі з’езд Саветаў і дзяржаўна-прававое значэнне яго рашэнняў. Выкладзіце пра ўтварэнне Літоўска-Беларускай ССР.
- Выкладзіце пра аднаўленне БССР у 1920 г. Прааналізуйце палажэнні дэкларацыі аб незалежнасці ССРБ. Дайце ацэнку Рыжскаму мірнаму дагавору 1921 г.
- Выкладзіце пра II з’езд Саветаў БССР. Прааналізуйце дапаўненні да Канстытуцыі 1919 г.
- Прааналізуйцеасноўныя напрамкі развіцця права БССР у 1920-х ‑ 1930-х гг.
- Ахарактырызуйцеразвіццё грамадзянскага і грамадзянска-працэсуальнага права БССР у 1920-х ‑ 1930-х гг.
- Распавядзіце пра крымінальнае і крымінальна-працэсуальнае права БССР у 1920-х ‑ 1930-х гг.
- Ахарактырызуйце судовую сістэму БССР у 1920-х ‑ 1930-х гг.
- Выкладзіце пра палітыку беларусізацыі ў 1920-х -1930‑х гг.
- Прааналізуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі БССР 1927 г.
- Прааналізуйце асноўныя палажэнні Канстытуцыі БССР 1937 г.
- Выкладзіце пра ўз’яднанне Заходняй Беларусі з Беларускай ССРі стварэнне органаў Савецкай улады ў заходніх абласцях Беларускай ССР.
- Ахарактарызуйцесклад і дзейнасць мясцовых органаў кіравання і самакіравання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. Распавядзіце пра становішча беларускай меншасці ў Польшчы ў 1920‑х – 1930‑х гг.
- Распавядзіце пра пачатак другой сусветнай вайны і ўтварэнне часовых органаў народнай улады ў Заходняй Беларусі ў 1939 г.
- Распавядзіце пра Савецкую дзяржаву і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, нямецкай акупацыі.
- Выкладзіце пра вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі і адбудову дзяржаўнага апарату БССР у 1944 – пачатку 1950‑х гг.
- Ахарактырызуйцезмены ў беларускім савецкім праве ў канцы 1940‑х пачатку 1960‑х гг. Распавядзіце пра пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 1950–х – пачатку 1960-х гг.
- Дайце ацэнкудзейнасці вышэйшых органаў дзяржаўнай улады і кіравання БССР у 1950-х ‑ 1980-х гг.
- Ахарактарызуйце дзейнасць БССР на міжнароднай арэне ў 1950-х ‑ 1980-х гг.
- Прааналізуйцеразвіццё права БССР у 1950-х ‑ 1980-х гг.
- Дайце ацэнкуграмадзянскаму і грамадзянска-працэсуальнаму праву БССР у 1950-х ‑ 1980-х гг.
- Дайце ацэнкукрымінальнаму і крымінальна-працэсуальнаму праву БССР у 1950-х ‑ 1980-х гг.
- Дайце ацэнкузямельнаму праву БССР у 1950-х ‑ 1980-х гг.
- Прааналізуйцеасноўныя палажэнні Канстытуцыі БССР 1978 г.
- Дайце ацэнку распаду СССР і ўтварэнню СНД. Прааналізуйце Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г.
- Прааналізуйце змены ў канстытуцыйным праве Беларусі ў пачатку 1990–х гг. Распавядзіце пра Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 г. і змяненні дапаўненні да Канстытуцыі, прынятыя 24.11.1996 г.
- Прааналізуйце развіццё права Рэспублікі Беларусь у 1990-х гг.
Дацэнт Л. Л. Голубева
Выкладчык А. В. Кожар