Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Новыя тыпы ўстаноў культуры і клубных фарміраванняў у галіне традыцыйнай культуры

А.М.Боганева,
загадчык лабараторыі традыцыйнага мастацтва БелІПК
В.А.Лабачэўская,
вядучы навуковы супрацоўнік БелІПК


1. Тыпы новых устаноў культуры і клубных фарміраванняў
На сённяшні дзень у рэспубліцы сярод новых профільных устаноў культуры раённага і сельскага ўзроўняў і клубных фарміраванняў галіны традыцыйнай культуры можна вылучыць наступныя тыпы:

  • аднапрофільныя ўстановы культуры, змест дзейнасці якіх тычыцца народных промыслаў і рамёстваў — Дамы (Цэнтры) рамёстваў;
  • установы комплекснага характару — Дамы (Цэнтры) фальклору, народнай творчасці, народных традыцый і інш., дзе надаецца ўвага формам і матэрыяльнай, і духоўнай культуры (народныя рамёствы, абрады, песні, музыка, танцы);
  • школы народнай творчасці (існуюць у форме клубных фарміраванняў, як правіла, на сяле), якія працуюць у накірунку арганізацыі навучання дзяцей розным відам народнай творчасці, нярэдка з далучэннем мясцовых носьбітаў традыцый

Адсутнасць уніфікаванасці ў формах і падыходах работы ў дадзеным выпадку нельга лічыць адмоўным фактарам, бо рух па перапрафіляванню клубных устаноў ішоў з 1990-х гг. як ініцыятыва з месцаў, а ўжо потым "узаконьваўся" на рэспубліканскім узроўні. Разам з тым, наяўнасць дзяржаўнай сеткі сведчыць не толькі пра сённяшні стан дзейнасці ў адпаведным накірунку, а нават у большай ступені — аб развіцці гэтага накірунку ў перспектыве. Любое структурнае ўтварэнне (зразумела, пры наяўнасці нармальных умоў) мае свае ўнутраныя законы і логіку далейшага станаўлен ня, у той час як пры адсутнасці адпаведнай структуры справа трымаецца толькі на энтузіястах і зацікаўленых асобах, што дае значна меншыя магчымасці ў яе ажыццяўленні.
2. Дамы (Цэнтры) фальклору, народнай творчасці, народных традыцый. Стан, праблемы, перспектывы
Перадумовы стварэння і дынаміка
Новыя тыпы ўстаноў культуры комплекснага характару, дзейнасць якіх арыентавана на традыцыйную культуру (навучанне рамёствам, работа з песенна-музычна-танцаваль нымі відамі народнага мастацтва), не атрымалі на сённяшні дзень той выразнай акрэсленасці і канкрэтыкі ў формах і накірунках работы, якая ўласцівая Дамам рамёстваў. Установы гэтага тыпу не маюць адзінага наймення: тут Дамы і Цэнтры фальклору, народнай творчасці, народных традыцый, народнага танца і музыкі і да т.п. Для зручнасці далей яны будуць разглядацца пад назвай Дамы фальклору (найбольш распаўсюджанай), або скарочана ДФ.
Дынаміку і тэндэнцыі развіцця гэтых устаноў мэтазгодна прасачыць на прыкладзе Гомельскай вобласці, дзе яны атрымалі найбольшае пашырэнне: 16 сельскіх і 1 раённы Цэнтр фальклору. Формы работы ДФ Гомельскай вобласці ўласцівыя і для падобных устаноў у іншых абласцях, дзе іх толькі адзінкі.
Дамы фальклору сталі стварацца ў вобласці з 1991 года, і іх колькасны рост працягваўся ў 1991—94 гадах у перыяд, зазначым, інтэнсіўнага скарачэння маларэнтабельных устаноў культуры. На Гомельшчыне ў гэты перыяд зачыніліся 94 клубныя ўстановы. Перапрафіляванне сельскіх клубаў у Дамы фальклору адначасова вырашала 2 практычныя задачы: утрыманне гэтых устаноў у дзеючай сетцы і пашырэнне формаў работы ў русле дзяржаўнай палітыкі нацыянальна-культурнага адраджэння. Прытым, для перапрафілявання ў напрамку работы з фальклорам мелася логіка і ўсе змястоўныя перадумовы: тэрыторыя Гомельшчыны ўключае Усходняе Палессе і Пасожжа (частка ніжняга Падняпроўя) — рэгіёны, дзе да сённяшняга часу многія віды і формы традыцыйнага мастацтва захаваліся ў жывым і надзвычай багатым выглядзе.
Дынаміка росту Дамоў фальклору фактычна прыпынілася з 1994г. У 1995—96 гадах былі створаны 2 сельскіх Дамы рамёстваў(у Петрыкаўскім і Буда-Кашалёўскім раёнах), але агульная колькасць устаноў з 1995 г. стала памяншацца. Па статыстычных даных, толькі за 1997 г. сетка страціла 4 сельскіх Дамы фальклору, і на гэта былі аб'ектыўныя прычыны.
Новаствораныя ўстановы з-за сваёй спецыфікі перасталі выходзіць на былыя паказчыкі клубных устаноў універсальнага прызначэння і таму многія з іх страцілі групу па аплаце працы.
Формы аплаты працы, штаты
Па дзеючаму на сёння парадку і паказчыках аднясення ўстаноў клубнага тыпу да груп па аплаце працы кіраўнікоў (пастанова Міністэрства працы ад 9 студзеня,1998г., № 1) Цэнтры, Дамы, клубы фальклору, народнай творчасці, народнага мастацтва адносяцца да 4-й групы — самай ніжэйшай — без паказчыкаў. Для сельскіх Дамоў рамёстваў, клубаў народных майстроў створаны некалькі больш спрыяльныя ўмовы: яны адносяцца да 3-й групы — таксама без паказчыкаў.
Дзеючыя тыпавыя штаты Цэнтраў, Дамоў, клубаў фальклору, народнай творчасці прадугледжваюць штатны расклад з 2-х адзінак: дырэктара і акампаніятара (пры наяўнасці калектыву мастацкай самадзейнасці). Такія ж штаты мае сельскі клуб і бібліятэка-клуб (клуб-бібліятэка). СДК мае некалькі большыя магчымасці для ажыццяўлен ня сваёй дзейнасці: тыпавыя штаты дазваляюць мець у штатным раскладзе 4 адзінкі.
Зараз Дамы фальклору фактычна пакінуты на выжыванне і вымушаны разам з раённымі аддзеламі і традыцыйнаякультураабласнымі ўпраўленнямі культуры шукаць шляхі паляпшэння свайго становішча. Выйсце пакуль знаходзіцца толькі адно: каб не страціць накірунак дзейнасці, Дамы фальклору пачынаюць існаваць пад "дахам" СДК або ЦСДК, што можна бачыць і ў Гомельскай, і ў Мінскай абласцях. У Гомельскай вобласці толькі 5 Дамоў фальклору маюць групу вышэйшую за 4-ю (у Акцябрскім, Чачэрскім і Буда-Кашалёўскім раёнах).
Але павышэнне групы для Дома фальклору і пераход "пад дах" СДК або ЦСДК пры існуючых умовах не праходзіць дарам: для трэцяй (тым больш другой і першай) групы маюцца пэўныя паказчыкі клубнай работы (колькасць клубных паслуг, пастаянна дзеючых клубных аб'яднанняў, у тым ліку са званнямі "народны", "узорны"), якія становяцца для Дома фальклору абавязковымі. Небяспека тут відавочная: ад Дома фальклору можа застацца пры такіх умовах толькі назва, а змест дзейнасці пяройдзе на клубныя формы.
У сувязі з вышэйпададзеным можна канстатаваць, што ўмовы, у якіх апынуліся Дамы фальклору, не толькі не спрыяюць удасканаленню і пашырэнню дзейнасці, а становяцца тормазам для ўжо існуючых форм работы. Прагноз тут вельмі несуцяшальны: калі парадак аднясення і тыпавыя штаты для сельскіх Дамоў фальклору не будуць перагледжа ны, новаствораная сетка паступова будзе страчана, а з ёй — накірунак дзейнасці. Аднавіць яго праз 5—10 год будзе немагчыма, або ён стане якасна іншым: жывыя асяродкі традыцыі скарачаюцца штогод і могуць быць страчаны без перадачы і фіксацыі апошняй.
Змест дзейнасці
Аналіз зместу дзейнасці сельскіх ДФ сведчыць, што яны яшчэ не выйшлі на выразна акрэсленую спецыфіку сваёй работы, і што гэта работа пакуль знаходзіцца на скрыжаванні фалькларыстычнай і клубнай.
Асноўныя накірункі дзейнасці ДФ вызначаюцца на сённяшні дзень такім чынам (па ступенях убывання значнасці):

  • праца з калектывамі мастацкай самадзейнасці;
  • правядзенне і ўдзел у традыцыйных святах;
  • праца з аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі;
  • арганізацыя пераемнасці народных мясцовых традыцый дзецьмі;
  • збіральніцкая работа.

Калі зыходзіць з пазіцыі захавання аўтэнтычнага фальклору, то карэкціроўкі патрабуюць не самі пазначаныя накірункі (кожны з іх па-свойму значны для зберажэння традыцыйнай культуры), а іх іерархія, прывядзенне ў сістэму, якая зараз па рэспубліцы практычна адсутнічае. Прытым, гэта сістэма для Дамоў фальклору павінна быць не жорстка ўніфікаванай, а рухомай, і вызначацца ў залежнасці ад многіх фактараў: тыпу мясцовасці, дзе размешчаны ДФ, ступені захаванасці аўтэнтыкі і яе стану (актыўнага бытавання ў натуральных формах або пасіўнага — у памяці старэйшага пакалення), колькасці дзяцей і моладзі на сяле, наяўнасці іншых устаноў культуры і да т.п. У залежнасці ад гэтых фактараў і ад вызначанай галоўнай задачы павінна будавацца сістэма дзейнасці.
На сённяшні дзень змест іх дзейнасці выглядае такім чынам (для вызначэння тэндэнцый мэтазгодна зноў звярнуцца да Гомельскай вобласці).
12 ДФ маюць калектывы мастацкай самадзейнасці (іх колькасць залежыць ад групы па аплаце працы). Рэпертуар калектываў складаецца як з мясцовага фальклору, так і з іншых крыніц (у 11-ці выпадках), што сведчыць пра дамінанту канцэртна-выканальніцкай дзейнасці. Выключэннем з`яўляецца Жыткавіцкі раённы Цэнтр фальклору, які свае фальклорныя аматарскія калектывы арыентуе на работу толькі з мясцовым матэрыялам (у арэале раёна).
8 ДФ працуюць з аўтэнтычнымі гуртамі. Асноўныя формы гэтай работы — правядзенне каляндарных свят і абрадаў, сцэнічныя паказы абрадаў, канцэртная дзейнасць. Работу па арганізацыі пераемнасці традыцый дзецьмі (яе можна лічыць адной з важнейшых) вядуць толькі6 ДФ.
Расшыфраваныя матэрыялы мясцовага фальклору і памяткі па яго збіранню ёсць у 7 ДФ. Найбольшая колькасць такіх матэрыялаў сабрана ў Івольскім Цэнтры фальклору Буда-Кашалёўскага р-на і Пратасаўскім Доме народнай творчасці Акцябрскага р-на: звыш 130 песень, замоў, твораў народнай прозы, танцаў у кожнай з гэтых устаноў. Апісанні мясцовых абрадаў мае кожны ДФ, фонаархіў — 4.
Такім чынам, на прыкладзе Гомельшчыны выразна прасочваецца пазначанае вышэй размеркаванне напрамкаў дзейнасці ДФ: ад мастацкай самадзейнасці да збіральніц кай работы (апошняя не лічыцца абавязковай). Гэта пры тым, што на пытанне анкеты аб існаванні ў жывым натуральным выглядзе каляндарных абрадаў, не арганізаваных культурна-асветнай установай, усе сельскія ДФ пазначылі (з лакальнымі варыяцыямі) найбагаты набор: Каляды, Масленіцу, Гуканне вясны, Саракі, Вербніцу, Вялікдзень, Юр'е, Троіцу, Купалле, Багач, Пакровы і да т.п., а ў некаторых выпадках — нават такія рэдкія зараз старажытнейшыя аказіянальныя рытуалы, як выкліканне дажджу, адвядзенне бяды ад вёскі.
Такім чынам, пры ўнікальных асяродках традыцыі арыентацыя скіравана на канцэртна-выканальніц кую дзейнасць, да таго ж рэпертуар нярэдка бярэцца з іншых крыніц. Але такое становішча з'яўляецца лагічным вынікам умоў існавання і прадвызначаецца імі: імкнучыся да вышэйшай групы па аплаце працы ДФ аказваюцца ў жорсткіх рамках клубных паказчыкаў, якія зусім не прыстасаваныя да спецыфікі ДФ.
3. Школы народнай творчасці — перспектыўная мадэль клубнай работы
Сэнс і перадумовы стварэння
Сельскія школы народнай творчасці пачалі стварацца ў Брэсцкай традыцыйнаякультуравобласці з 1991 г. па ініцыятыве абласнога навукова-метадычнага цэнтра. Галоўная ідэя школ заключала ся ў арганізацыі пераемнасці традыцый народнага мастацтва дзецьмі праз навучальны працэс з усімі атрыбутамі апошняга: мэтанакірава насць, падзел на класы, рэгулярнасць заняткаў, тэрмін навучання, сістэма выпускаў. Прытым прадугледжвала ся, што да заняткаў у гэтых школах будуць далучаны мясцовыя носьбіты традыцыі, патомныя майстры, і навучанне будзе ажыццяўляцца арганічнымі для народнага мастацтва спосабамі — вусным шляхам і шляхам імітацыі. Напрыклад, навучанне ігры на народных інструментах без нот, песеннай традыцыі — з голасу, народнаму танцу — без яго расчлянення на асобныя элементы і іх паслядоўнай шліфоўкі і да т.п. Выхаваўчы патэнцыял такога навучання велізарны: дзеці не проста атрымліваюць пэўныя веды, але перажываюць традыцыю вопытам свайго ўласнага ўдзелу ў ёй, развіваюць творчыя здольнасці, вучацца любіць сваю малую Радзіму, ганарыцца ёй. Да таго ж, Заходняе Палессе — рэгіён выключнай захаванасці актыўнай традыцыі ў яе самых розных мастацкіх відах.
Дынаміка стварэння
Па звестках на 1997 г., у 10-ці раёнах Брэсцкай вобласці існуе 40 школ народнай творчасці, дзе ў 107 класах ідзе навучанне 1179 дзяцей. Падобныя школы маюцца і ў іншых абласцях, але гэта адзінкавыя прыклады, якія яшчэ не атрымалі распаўсюджання і не аформіліся ў пэўны накірунак 3. У сувязі з гэтым школы будуць далей разглядацца толькі па Брэсцкай вобласці.
Асноўная колькасць школ, як і Дамоў фальклору, была створана ў перыяд 1991—1994 гг. У 1995 г. з'явіліся яшчэ 2 школы ў Бярозаўскім раёне і на гэтым дынаміка росту фактычна спынілася. Апошняя школа адкрылася ў 1998 г. у в. Гарадная Столінскага р-на — знакамітым гістарычным ганчарным цэнтры. У 1996г. была закрыта школа ў Камянецкім р-не.
Формы аплаты працы
Школы ствараліся рашэннем райвыканкома пры СДК, ЦДК і сельскіх клубах у рамках клубных аб'яднанняў: 1 школа ўлічваецца як 1 гурток, незалежна ад колькасці класаў, і не ўплывае на групу па аплаце клуба або СДК. Па кожнай школе асобна вырашалася, якім чынам будзе аплочвацца праца выкладчыкаў: з бюджэтных або пазабюджэтных сродкаў. Калі з бюджэтных сродкаў аддзела культуры, то на новаствораную школу ў залежнасці ад колькасці класаў давалася стаўка кіраўніка гуртка, якая дзялілася паміж выкладчыкамі (найчасцей па 0,5 або 0,25 стаўкі). Па даных анкетавання (на чэрвень 1998 г.), 17 школ аплочваецца з бюджэту.
Аплата выкладчыкам па дамове з пазабюджэтных сродкаў (у 9-ці школах) ажыццяўляецца за кошт спецрахункаў СДК або аддзела культуры. Спецрахункі СДК фарміруюцца з прыбытку ўстановы ад платных паслуг, і невыпадкова, што на пытанне анкеты "Ці ёсць выпадкі,
калі выкладчык працуе бясплатна?" даваўся станоўчы адказ. 2 школы (па 4 класы ў кожнай) у Іванаўскім раёне ўтрымліваюцца за сродкі калгаса і саўгаса: у калгасе (в.Опаль) работа выкладчыкаў аплочваецца з разліку 230 тыс. руб. за 16 гадзін, у саўгасе (в.Тышкавічы) — 50% мінімальнага заробку ў месяц.
Ва ўсіх адзначаных выпадках аплата сімвалічная, а выкладчыкі 11 школ працуюць зусім бясплатна. Як правіла, у гэтым выпадку выкладчыкамі з'яўляюцца работнікі клуба або СДК.
Зразумела, што ў такім становішчы школы змогуць пратрымацца яшчэ год або два. Ужо зараз колькасць класаў у школах паступова памяншаецца. Потым пачнецца скарачэнне саміх школ, або іх зваротны шлях пераўтварэння ў гурткі, што, безумоўна, не будзе ісці на карысць пераемнасці традыцый.
Вось некалькі прыкладаў. У в. Гарадная на Століншчыне ў 1996 г. было 23 патомных ганчары (усе старэйшага пакалення), у 1998 іх засталося 12, пасля чаго ў Гарадной узнік клас па ганчарству. Няма школ народнай творчасці ў Камянецкім раёне, між тым як гэты раён знакаміты сваім падвойным ткацтвам. Няма школ народнай творчасцi ў Агова Iванаўскага раёна, Крамно Драгiчынскага раёна i Давыд-Гарад ку, славутых сваiмi народнымi размалёўкамi па дрэве. Не наладжана пераемнасць народнага рамяства ва аўтэнтычных цэнтрах народных промыслаў: палескага бондарства, кавальства, глiнянай цацкi, ганчарства, ткацтва. Падобных прыкладаў можна было б прывесці яшчэ шмат.
Вельмі ўдалай падаецца сама форма работы — школа. Навучальны працэс надае больш абавязковасці і мэтанакіраванасці, чым заняткі ў гуртку. Акрамя таго, у 26 вёсках, дзе існуюць школы народнай творчасці, няма дзіцячых музычных школ ці іх філіялаў, так што школа народнай творчасці выступае практычна адзіным спосабам далучэння дзяцей да мастацтва ўвогуле.
Змест навучання
Па даных анкетавання (38 школ, 80 класаў), перавага ў навучальным працэсе аддадзена мастацкім рамёствам — 53 класы. З іх у 45 класах— традыцыйныя рамёствы (вышыўка, ткацтва, саломапляценне, інкрустацыя, разьба па дрэве, роспіс па дрэве), у 8 — віды сучаснай творчасці (фларыстыка, макрамэ і дат.п.). 27 класаў займаюцца песенна-музычна-танцавальнай традыцыяй.
Навучанне ў школах народнай творчасці ажыццяўляюць пераважна вясковыя майстры або знаўцы мясцовых традыцый (свят, абрадаў, песень і да т.п.). Заняткі па песеннаму і танцавальнаму фальклору нярэдка выносяцца на адкрытае паветра (народныя песні, танцы рэдка выконваліся ў закрытым памяшканні). У абрадах ўдзельнічаюць дзеці, а ў дарослых і старэйшых з'яўляецца стымул іх праводзіць.
Патомныя майстры і знаўцы традыцыі далучаны да выкладання ў 21 школе, пераважная колькасць выкладчыкаў — мясцовыя.
Тэрмін навучання — 2 гады, пасля чаго робіцца ўрачысты выпуск (звычайна прымеркаваны да 1 чэрвеня — Дня абароны дзяцей), у не традыцыйнаякультуракаторых выпадках выдаецца пасведчанне аб заканчэнні школы. Часта дзеці, скончыўшы школу, працягваюць хадзіць на заняткі, што нямала стымулюе навічкоў: "і я так змагу", або пачынаюць хадзіць у клас з іншай спецыялізацыяй.
4. Магчымыя шляхі стабілізацыі дзейнасці Дамоў фальклору, школ народнай творчасці
1. Вызначыць падтрымку спецыялізаваных сельскіх устаноў, якія працуюць з аўтэнтычным фальклорам, як аднаго з прыярытэтных накірунакаў дзяржаўнай культурнай палітыкі.
2. Прапанаваць разглядаць Дамы фальклору і школы народнай творчасці як рэгіянальную профільную форму сучаснай мадэлі клубнай установы.
3. Унесці адносна іх адпаведныя пункты ў праект пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай падтрымцы сельскіх устаноў культуры".
4. Вызначыць школы народнай творчасці як асобны тып установы новай клубнай мадэлі, увесці іх у тыпавыя штаты культурна-асветных устаноў, распрацаваць сістэму аплаты працы, лепш катэгарыйную, але з захаваннем магчымасцей далучэння да выкладання мясцовых знаўцаў традыцыі.
5. Унесці змены ў існуючы парадак аднясення ўстаноў культуры да груп па аплаце працы адносна сельскіх Дамоў фальклору (3-я група без паказчыкаў).
6. Распрацаваць асобныя паказчыкі для Дамоў фальклору з улікам спецыфікі іх дзейнасці (для 1 і 2-й груп па аплаце працы), што паслужыць стымулам вядзення работы ўласна фальклорнага напрамку.
7. Перагледзець тыпавыя штаты Дамоў фальклору ў бок іх павелічэння з 2-х да 4-х адзінак (аналагічна СДК).
8. Для ўдасканалення зместу дзейнасці ДФ зацвердзіць прыкладнае палажэнне аб Доме фальклору.
9. БелІПК правесці курсы па перападрыхтоўцы дырэктароў ДФ.
П.п. 1—8 знаходзяцца ў кампетэнцыі Міністэрства культуры, або ў яго магчымасцях ініцыіравання.
5. Вывучэнне вопыту перадачы традыцый народнага дэкаратыў на-прыкладнога мастацтва ў Дамах рамёстваў i iншых установах культуры новага тыпу
Iдэя Дома рамёстваў — установы культуры, якой адводзiлася грамадская роля звяна ў перарваўшым ся ланцугу пераемнасцi традыцый народных мастацкiх рамёстваў, у засваеннi новымi пакаленнямi набыткаў народнага мастацтва, акумулiравала ў сабе назапашаны да таго часу вопыт навучання рамёствам у некаторых еўрапейскiх краiнах (Германiя), аднаўлення сiстэмы пераемнасцi народнага мастацтва ў Расii i некаторых былых савецкiх рэспублiках. Першы Дом рамёстваў на Вiцебшчыне быў заснаваны ў канцы 1989 года ў Глыбокiм. Вопыт яго дзейнасцi быў пашыраны па вобласцi. На сёння ў Вiцебскай вобласцi ў 14 раённых цэнтрах дзейнiчаюць Дамы рамёстваў, некаторыя з iх (як Лепельскі) маюць фiлiялы ў сельскiх населеных пунктах.
З'яўленне Дамоў рамёстваў супала з перабудовай у сiстэме ўстаноў культуры. Так, пры перапрафiляваннi дамоў культуры i сельскiх клубаў, некаторыя з iх былi арыентаваны на спецыялiзаваную работу па адраджэнню i захаванню мясцовых традыцый фальклору, народных рамёстваў. У Гомельскай вобласцi ў 1991 годзе было перапрафiлявана некалькi сельскiх клубаў у Цэнтры рамёстваў, Дамы народнай творчасцi, Дамы народных традыцый, Цэнтры фальклору, якiя сярод iншых напрамкаў дзейнасцi, пачалi займацца навучаннем народным мастацкiм рамёствам, работай з народнымi майстрамi.
Тыпы ўстаноў культуры, занятых навучаннем рамёствам i формы iх дзейнасцi
Стан навучання рамёствам ва ўстановах культуры Беларусi вельмі неаднародны. На гэтай нiве працуюць некалькi розных тыпаў устаноў культуры, якiя маюць розныя назвы, па-рознаму вызначаныя напрамкi і формы дзейнасцi.
Спецыялiзаванымi ўстановамi з'яўляюцца Дамы рамёстваў. У Вiцебскай вобласцi працуюць 14 раённых, 4 гарадскiх Дамы рамёстваў. У Гродзенскай i Брэсцкай абласцях дзейнiчае па 2, у Мiнскай i Магiлёўскай — па аднаму раённаму Дому рамёстваў. У Гомельскай вобласцi створана некалькi сельскiх Дамоў рамёстваў пры СДК.
Найбольш стабiльна i плённа працуюць Дамы рамёстваў Вiцебскай вобласцi, дзе арганiчна спалучаецца дзейнасць па навучанню мастацкiм рамёствам дарослых i дзяцей з iншымi роднаснымi напрамкамi дзейнасцi па зберажэнню i падаўжэнню традыцый народнага мастацтва, падтрымцы народных майстроў, павышэнню ўзроўню iх майстэрства, зборам матэрыялаў па традыцыйных вiдах народнага дэкаратыўна-прык ладного мастацтва, iх навуковай апрацоўкай.
Праца раённых Дамоў рамёстваў на Вiцебшчыне характарызуецца комплексным падыходам. Заснаваныя на базе клубаў народных майстроў, яны, па сутнасцi, паспяхова працягваюць выконваць на больш якасным i вышэйшым узроўнi функцыю аматарскага аб'яднання мясцовых майстроў народнай творчасцi. Дамы рамёстваў арганiзуюць сустрэчы майстроў, прыцягваюць iх да ўдзелу ў абласных, рэспублiканскiх выстаўках, святах, конкурсах рамёстваў, арганiзуюць продаж iх вырабаў. Дамы рамёстваў у Лепелi, Докшыцах, Гарадку, а таксама Асiповiчах Магiлёўскай вобласцi маюць спецыялiзаваныя салоны па рэалiзацыi твораў народных майстроў, кiраўнiкоў сваiх гурткоў i вучняў.
У Дамах рамёстваў як спецыялiзаваных установах склалася трохзвённая сiстэма навучання:
- гурткi на базе Дома рамёстваў у раённых цэнтрах;
- фiлiялы Дома рамёстваў у сельскiх населеных пунктах, дзе гурткi працуюць на базе клубаў, бiблiятэк, сярэднiх школ;
- школы майстра на даму.
Такая пашыраная сетка навучання дазволiла далучыць да супрацоўнiцтва з Дамамi рамёстваў патом традыцыйнаякультураных сялянскiх майстроў, працягнуць натуральную пераемнасць у традыцыйных вiдах народных рамёстваў— ткацтве, вышыўцы, разьбе па дрэве, пляценнi.
Такiм чынам, можна гаварыць пра тое, што на Вiцебшчыне выпрацавана мадэль Дома рамёстваў, якi ўяўляе сабой ядро працы па навучанню рамёствам, рабоце з народнымi майстрамi, як у раённым цэнтры, так i сельскiх населеных пунктах. Такая мадэль прадугледжвае, што Дом рамёстваў выконвае функцыi асноўнага арганiзатара гэтага напрамку працы ў раёне, i адначасова вырашае яе навукова-метадычныя задачы.
Найбольш поўна такая мадэль рэалiзавана ў Лепельскiм, Глыбоцкiм, Браслаўскiм, Гарадоцкiм Дамах рамёстваў. Дзейнасць другiх раённых Дамоў рамёстваў у Вiцебскай вобласцi таксама ў асноўным адпавядае гэтай мадэлi цi iмкнецца да яе. Пры наяўнасцi Дома рамёстваў раённыя навукова-метадычныя цэнтры не займаюцца гэтым напрамкам дзейнасцi, а надаюць асноўную ўвагу формам песенна-музычнага i танцавальнага фальклору.
Пошук уласнага шляху ў перадачы народных мастацкiх традыцый у іх натуральных формах вызначае Брэсцкую вобласць. Тут склаўся рэгiянальны падыход да вырашэння праблемы навучання, пераемнасцi народных рамёстваў, якi грунтуецца на спецыфiцы значнай захаванасцi аўтэнтычных форм народнага мастацтва ў рэгiёне Заходняга Палесся. У вобласцi створана 40 школ народнай творчасцi для дзяцей, у 35-ці з якiх дзейнiчаюць 53 класы па народных рамёствах.
У Мiнскай, Магiлёўскай, Гомельскай абласцях навучаннем рамёствам займаюцца сельскiя Дамы рамёстваў, Цэнтры рамёстваў, Дамы народных традыцый, Дамы народнай творчасцi, Цэнтры фальклору, Цэнтры рамёстваў i народнай творчасцi, Цэнтры традыцыйнай культуры, Дамы майстроў. Гэта ўстановы культуры комплекснага тыпу, дзе навучанне рамёствам складае адзiн з напрамкаў дзейнасцi.
Дамы рамёстваў —спецыялiзаваная ўстанова культуры па навучанню рамёствам
Мэтам i задачам навучання мастацкiм рамёствам найбольш поўна адпавядае мадэль раённага Дома рамёстваў. Такiя Дамы рамёстваў маюць уласную базу (прыстасаваныя будынкi), класы, майстэрнi для правядзення гуртковай работы, выставачнай дзейнасцi, продажу вырабаў вучняў, настаўнiкаў i твораў народных майстроў. У параўнаннi з сельскімi ўстановамi культуры падобнага тыпу яны маюць значныя перавагi ў забеспячэннi квалiфiкаванымi кадрамi кiраўнiкоў гурткоў з вышэйшай i сярэдне-спецыяльнай адукацыяй, больш высокую — 2-ю групу аплаты працы. У некаторых Дамах рамёстваў Вiцебскай вобласцi кiраўнiкамi гурткоў, метадыстамi працуюць выпускнiкi мастацка-графiчнага факультэта Вiцебскага тэхналагiч нага iнстытута, якiя атрымалi спецыялiзаваную падрыхтоўку па некаторых вiдах мастацкiх рамёстваў: керамiцы, мастацкай апрацоўцы глiны, ткацтву габеленаў, вышыўцы.
Раённыя Дамы рамёстваў лепш забяспечаны абсталяваннем i iнструментамі для заняткаў, неабходнымi матэрыяламi i сыравiнай. Многiя з iх маюць ткацкiя станкi, сучасныя ганчарныя кругi з электрапрыводамi, муфельныя печы для абпалу керамiчных вырабаў, станкi для апрацоўкi дрэва i iнш.
Дзейнасць раённых Дамоў рамёстваў у асноўным грунтуецца на навуковай базе мясцовых краязнаўчых музеяў, яна, як правiла, метадычна распрацавана. У Дамах рамёстваў фармiруюцца бiблiятэчкi спецыяльнай лiтаратуры па рамёствах, этнаграфii Беларусi. Некаторыя з Дамоў рамёстваў (Лепельскi, Браслаўскi, Гарадоцкi) маюць метадычныя фонды з этнаграфiчных экспанатаў, ствараюць уласныя вiдэаархiвы, збiраюць фотаматэрыялы па майстрах, выстаўках, фiксуюць творы народнага мастацтва. Усё гэта складае добрую базу для навучальнага працэсу.
Характар i змест навучання рамёствам, яго сувязь з мясцовымi традыцыямi народнага мастацтва i промыслаў
Аналiз матэрыялаў, сабраных БелІПК праз апытальнікі і анкеты ў 1997—1998 г.г., дазволіў атрымаць пэўную карціну распаўсюджання гурткоў, студый, класаў па навучанню традыцыйным рамёствам у новых установах культуры (Дамах рамёстваў, фальклору, народнай творчасці, а таксама школах народнай творчасці). Лічбы колькасці гурткоў, якія прыводзяцца ніжэй, тычацца толькі новых устаноў і школ, без уліку тых гурткоў і аматарскіх аб'яднанняў, што існуюць у іншых установах клубнага тыпу. Але паколькі гэта выбарка тычыцца спецыялізаваных структур галіны традыцыйнай культуры, яна ў найбольшай ступені дае магчымасць прасачыць тэндэнцыі, уласцівыя для гэтай галіны ў цэлым.
Перавага ў навучаннi рамёствам аддадзена наступным вiдам: вышыўцы (46 гурткоў), саломапляценню (32), ткацтву на станку (26), разьбе па дрэве (21), ганчарству, мастацкай апрацоўцы глiны цi керамiцы (17), вязанню шыдэлкам i на спiцах (17), лозапляценню (13).
Другую групу па папулярнасцi i суадносна па колькасцi гурткоў складаюць наступныя вiды народных рамёстваў: аплiкацыя саломкай (9), гурткi глiнянай цацкі (6), роспiс па дрэве (6), пляценне паясоў (7).
Да трэцяй групы адносяцца рэдкiя вiды народных рамёстваў, якiя прадстаўлены адзiнкавымi гурткамi: выцiнанка (3), бондарства (1), пляценне лапцей (1), роспiс па палатне(1), народны малюнак (1), вышыўка дываноў (1), набіванне дываноў іголкай (1), льняная цацка (1), арнаментальнае вязанне на спiцах(1).
Акрамя традыцыйных рамёстваў, у пералiчаных установах культуры займаюцца таксама навучаннем шырока папулярным вiдам сучаснага рукадзелля: фларыстыка 6), мяккая цацка (3), рукадзелле (4), макрамэ (1), выпiльванне i выпальванне (2).
У некаторых установах культуры, арыентаваных на навучанне народным рамёствам, iснуюць студыi выяўленчага мастацтва (2), гурткi агульнага навучання дэкаратыўна -прыкладному мастацтву (1), гурткi па ткацтву габеленаў (3). Такi набор мастацкiх дысцыплiн больш традыцыйнаякультурахарактэрны для дзіцячых мастацкiх школ. Пашыраючы ў гэты бок напрамкi навучання, Дамы рамёстваў пачынаюць у пэўнай ступенi дублiраваць школы мастацтваў і мастацкiя школы. Гэтая тэндэнцыя асаблiва выразна вызначылася ў Горацкiм Доме рамёстваў Магiлёўскай вобласцi, пры якiм створана школа дэкаратыўна-прыкладного мастацтва па тыпу дзiцячай мастацкай школы.
Найбольш шырокi выбар вiдаў традыцыйных рамёстваў для навучання прапануюць Дамы рамёстваў Вiцебскай вобласцi. Гэта ткацтва, лозапляценне, саломапляценне, ганчарства, разьба, лоскут, выцінанка і інш.
У сельскiх Дамах рамёстваў i iншых новых установах Гомельскай вобласцi ён больш абмежаваны, пераважаюць ткацтва, вышыўка, вязанне, шыццё (у 15 гуртках), якiя нярэдка выкладаюцца разам і адносяцца больш да рукадзелля ўвогуле, чым да мясцовых традыцый народнага мастацтва. Гэта ж можна сказаць пра выпальванне па дрэве (1). З традыцыйных відаў сустракаюцца разьба па дрэве (3), роспіс па дрэве(1).
У школах народнай творчасцi Брэсцкай вобласцi ў набор рамёстваў, акрамя ткацтва, вышыўкi i вязання, уваходзiць пляценне і iнкрустацыя саломкай (11 класаў), роспiс i разьба па дрэве (7 класаў). Больш шырокi набор рамёстваў шмат у чым абумоўлены наяўнасцю ў вобласцi Кобрынскага вучылiшча народных промыслаў, якое рыхтуе спецыялiстаў па гэтых вiдах рамёстваў, а таксама ўплывам асартымен та вырабаў з дрэва з роспiсам i iнкрустацыяй саломкай Брэсцкай фабрыкi мастацкіх вырабаў. Выкладчыкамі ў школах народнай творчасцi нярэдка працуюць выпускнiкi вучылiшча i тыя, хто працаваў на Брэсцкай фабрыцы. Невыпадкова ў гуртках выкарыстоўваюцца паўфабрыка ты (штампаваныя з апiлкаў талеркi, шкатулкi), тэхналогiя iнкрустацыi i роспiсу з ужываннем нiтралакаў, гуашу i нiтрафарбаў), а таксама мастацкiя кампазiцыйна-дэкаратыўныя прыёмы, якія склаліся ў сучаснай вытворчасцi, арганiзаванай на фабрычнай аснове мастацкiх промыслаў. У школах Брэсцкай вобласцi колькасную перавагу маюць класы па вышыўцы (20), і толькi адзiнкi класаў па ручному ткацтву (6), у той час, як гэты вiд народнага рамяства жывы ў Заходнiм Палессі, і iснуе тут у сваiх аўтэнтычных формах. Амаль няма ў вобласцi гурткоў па пляценню i ткацтву паясоў. Такi гурток пачаў працаваць у Ганцавiцкiм ДР, раёне, у якім яшчэ захавалiся багатыя традыцыi гэтага вiда народнага мастацтва.
У Мiнскай вобласцi рэгiянальныя праграмы па адраджэнню i развiццю народных рамёстваў i промыслаў не далi яшчэ рэальнага вынiку ў стварэннi сiстэмы мэтанакiравана га i паўнавартаснага навучання народным рамёствам.
Трэба адзначыць, што размыванне асноўных мэт i задач па навучанню традыцыйным рамёствам у спецыяльна створаных дзеля гэтага ўстановах культуры адбываецца i за кошт пераарыентацыi iх на агульныя вiды рукадзелля — шыццё, мяккую цацку, макрамэ, фларыстыку. Гэтыя вiды набылi значную папулярнасць у апошнi час i шырока выкарыстоўваюцца як сродак развiцця творчых здольнасцей дзяцей у школах на уроках працы i ў пазакласнай гуртковай рабоце, а таксама ў гуртках розных iншых устаноў па рабоце з дзецьмi. Таму пашырэнне гэтых дысцыплiн у Дамах рамёстваў i iншых установах культуры ўяўляецца неапраўданым. Больш усяго гурткоў па сучасных вiдах рукадзелля: фларыстыцы, мяккай цаццы налiчваецца на Брэстчыне. У Вiцебскiх Дамах рамёстваў традыцыйныя рамёствы i сучасныя вiды рукадзелля размежаваны. Калi навучанне першым вядзецца бясплатна, то гурткi па рукадзеллю працуюць на платнай аснове (Глыбоцкi ДР). У Лепельскiм ДР, напрыклад, заняткi фларыстыкай пашыраюць праграму гуртка выцiнанкі i абрадавай пластыкі з сухацветаў.
Такiм чынам, можна сказаць, што пакуль у навучаннi рамёствам дамiнуе напрамак на засваенне беларускiх народных рамёстваў, якiя атрымалi папулярнасць i актыўна развiваюцца ў мастацкiх адносiнах у апошнi час пераважна ў гарадскiм асяроддзi. Гэта саломапляценне, аплiкацыя саломкай, ткацтва паясоў, лозапляценне, вышыўка, разьба па дрэве. Такi напрамак можна вызначыць як "агульнанацыянальныя рамёствы".
Другi напрамак, які скiраваны на падтрымку, развiццё цi нават адраджэнне мясцовых вiдаў народнага рамяства, лакальных традыцый народнага мастацтва i промыслаў, вызначаны ў дзейнасцi Дамоў рамёстваў i iншых устаноў культуры вельмi слаба. Менавiта гэты напрамак, якому можна даць назву "мясцовыя традыцыi", павiнен атрымаць прыярытэт у дзейнасцi ўстаноў культуры Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей, дзе яшчэ жывыя шмат з якiх традыцый народнага мастацтва, рамёстваў i промыслаў. Гэты напрамак трэба развiваць у сельскiх фiлiялах раённых дамоў рамёстваў Вiцебскай i Мiнскай абласцей.
Трэцi напрамак — "рукадзелле" не павiнен падмяняць сабой галоўныя напрамкi ў навучаннi традыцыйным вiдам беларускiх народных рамёстваў i мясцовым мастацкiм традыцыям. Ён можа iснаваць як дадатковы i паспяхова спалучацца з народнымi рамёствамi, напрыклад, шыццё з абрэзкаў тканiн i мяккая цацка, выцiнанка з фларыстыкай i абрадавымi кампазiцыямi з сухацветаў i паперы i да т.п.

Рэкамендацыi па ўдасканаленню сiстэмы навучання традыцыйным народным рамёствам
1. Лiчыць мэтазгодным стварэнне ў раённых цэнтрах рэспублікі дамоў рамёстваў з сеткай сельскiх фiлiялаў па вопыту Вiцебскай вобласцi.
2. Абласным навукова-мэтадыч ным цэнтрам Брэсцкай, Магiлёўскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мiнскай абласцей прапанаваць узяць на ўзбраенне вопыт Вiцебскага навукова-метадычнага цэнтра па метадычнаму кiраванню дзейнасцю Дамоў рамёстваў i падрыхтоўцы на сваёй базе кадраў кiраўнiкоў гурткоў па традыцыйных вiдах рамёстваў.
3. Накiраваць дзейнасць iснуючых Дамоў рамёстваў i iншых уста традыцыйнаякультураноў, якiя займаюцца навучаннем рамёствам, на абавязковую падтрымку i распаўсюджанне мясцовых традыцый народнага мастацтва i народных промыслаў. З гэтай мэтай рэгiянальныя праграмы падтрымкi i развiцця традыцыйнай культуры, асабліва тыя, што дзейнічаюць у асяродках традыцыі, скiраваць на стварэнне спецыялізаваных дзяржаўных устаноў (у прыватнасці, такой адпрацаванай мадэлі, як раённыя Дамы рамёстваў), неабходных для захавання i падаўжэння мясцовых традыцый, адраджэння цэнтраў народных промыслаў, самабытных мясцовых вытворчасцей, рамеснiцкiх тэхналогiй;
4. Беларускаму iнстытуту праблем культуры падоўжыць работу па стварэнню i выданню прыкладных вучэбных праграм па традыцыйных вiдах рамёстваў: ткацтву, ткацтву паясоў, выцiнанцы, ласкутнай тэхнiцы, ганчарству i iнш.; а таксама практыку правядзення курсаў i семiнараў для дырэктароў дамоў рамёстваў, метадыстаў АНМЦ i раённых цэнтраў па дэкаратыўна-прык ладному мастацтву. Для кiруючых кадраў культуры правесцi дзелавую гульню па распрацоўцы рэгiянальных праграм.
5. Вiдэацэнтру прапанаваць штогод уключаць у план стварэнне вучэбных вiдэастужак па беларускiх традыцыйных рамёствах.
6. Вывучыць вопыт Мiнiстэрства культуры i мастацтва Польшчы па ажыццяўленню праграмы "Гiнучыя рамёствы" i стварэнню камп'ютэрнай базы даных па народных рамёствах у Цэнтры этнаграфiчнай дакументацыi i iнфармацыi Польскага народазнаўчага таварыства на кафедры этналогii Унiверсiтэта ў Лодзi з мэтай яго выкарыстання.
7. Прадугледзець магчымасць для асобных вiдаў рамёстваў (ткацтва, лозапляценне, кавальства i iнш.) iндывiдуальныя заняткi ў майстра-настаўнiка (па 3—5 вучняў).
1 Для асобных сельскіх устаноў, якія маюць пэўны статус, як Дамы фальклору, народнай творчасці і да т.п.
2 Гэта ў найбольшай ступені датычыць сельскіх дзіцячых школ народнай творчасці.
3 Па рэспубліканскіх статыстычных справаздачах (форма 7-НК), школы не ўлічваюцца сярод клубных аб'яднанняў і таму агульнай статыстыкі па рэспубліцы адносна іх няма.




<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
 | Глава 10. Назначение наказания
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-12-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1205 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

В моем словаре нет слова «невозможно». © Наполеон Бонапарт
==> читать все изречения...

2172 - | 2117 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.013 с.