Прадбачанне і квазіпрадбачанне (прэзентыўнае, рэканструктыўнае, рэверсіўнае, імітацыйнае). Гнасеалогія і логіка прадбачання. Паняцце прагнозу як формы канкрэтызацыі прадбачання. Прагназаванне як працэс выпрацоўкі прагнозу. Суадносіны прагнозу і плана. Мэтавыя, праграмныя, планавыя, праектныя і арганізацыйныя прагнозы як формы навуковага забеспячэння адпаведных рашэнняў кіраўніцтва. Аператыўныя (бягучыя), каротка-, сярэдне-, доўга- і звышдоўгатэрміновыя прагнозы. Натуральназнаўчыя, навукова-тэхнічныя, грамадсказнаўчыя і культуралагічныя прагнозы, іх узаемасувязь. Асноўныя стадыі распрацоўкі прагнозаў: пабудова праграмы даследавання, базавыя мадэлі аб’екта прагнозу і прагнознага фону, дыягназ і праспекцыя (прагноз у вузкім сэнсе тэрміна), верыфікацыя і рэкамендацыі для прыняцця рашэнняў кіраўніцтвам.
Тэма 5. Асаблівасці прагназавання ў міжнароднай культурнай сферы
Прагназаванне сацыякультурных працэсаў, яго сутнасць і спецыфіка. Даследаванне гісторыка-культурных заканамернасцей і тэндэнцый як аснова сацыякультурнага прагнозу. Асноўныя віды інфармацыі аб культурна-гістарычных эпохах: унутраная (канцэптуальныя, тэарэтычныя, фармальна-лагічныя мадэлі) і знешняя (тэкстуальныя і знакава-сімвалічныя формы). Стадыяльныя і культурна-цывілізацыйныя характарыстыкі гістарычнага развіцця. Шматмернасць форм арганізацыі і прадстаўлення прагнастычных ведаў аб культуры і цывілізацыі. Асаблівасці прагназавання ў мастацкай культуры. Асаблівасці мастацкага мыслення з пункту погляду праяў прадбачання. Прагнастычная функцыя міфалогіі і традыцыйнага фальклору. “Касандравы” пачатак разнастайных відаў мастацтва (літаратура, тэатр, кіно, тэлебачанне і інш.). Навуковая фантастыка і яе роля ў стварэнні прагнастычных мадэлей.
Тэма 6. Прынцыпы і параметры прагнастычнай дзейнасці
Прынцыпы гістарызму і аб’ектыўнасці. Сістэмны і аксіялагічны (каштоўнасны) падыходы ў прагнастычнай дзейнасці. Інструментарый прагназавання: крыніцы інфармацыі, спосабы, лагічная паслядоўнасць аперацый. Паказчык як інструмент культуралагічнага вымярэння ў прагнастычнай дзейнасці. Крытэрыі ісцінасці прагнозаў. Практыка выкарыстання навуковых прагнозаў у сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь і замежных краінах. Праблема павышэння эфектыўнасці планаў, праграм і рашэнняў за кошт выкарыстання прагнознай інфармацыі.
Тэма 7. Стварэнне праграмы сацыякультурнага прагназавання
Паняцце праграмы распрацоўкі прагнозу і перадпрагнознай арыентацыі. Фарміраванне перадпрагнознай арыентацыі пры распрацоўцы канкрэтнага прагнозу (на прыкладзе сацыякультурнай дынамікі традыцыйных асноў беларускай культуры ва ўмовах глабалізацыі). Мэты і задачы прагнастычнага даследавання ў праграмаванні прагнозу, якое вызначае яго структуру і сродкі вывучэння. Рух ад зыходнага стану і сучаснай праблемнай сітуацыі да гарызонтаў будучай культуры. Фармуліраванне рабочых гіпотэз прагнозу. Метады даследавання: экстрапаляцыйныя разлікі, сацыякультурныя сцэнарыі, экспертныя ацэнкі. Арганізацыя прагнастычнага даследавання і яго алгарытмізацыя. Склад і патрабаванні да навукова-даследчага калектыву. Праблема камп’ютарызацыі прагназавання.
Тэма 8. Пабудова і аналіз зыходнай
Базавай) мадэлі прагнозу
Паняцце зыходнай мадэлі канкрэтнага культуралагічнага прагнозу. Асноўныя элементы мадэлі: культуралаграфія прадмета даследавання, мадэляванне экспертных ацэнак, прадстаўленне структуры аб’екта; аналітычныя характарыстыкі прадмета даследавання; пабудова праблемных і прагнозных паказчыкаў у сістэму. Зыходная мадэль канкрэтнага прагнозу (на прыкладзе сацыякультурнай дынамікі традыцыйных асноў беларускай культуры ва ўмовах глабалізацыі). Характар і структура аб’екта. Праблемны аналіз прадмета даследавання. Вычляненне праблемных паказчыкаў і звядзенне іх у сістэму. Прыклад сістэматызацыі паказчыкаў на выбраным аб’екце. Намінальныя і рэальныя паказчыкі. Асаблівасці дынамікі паказчыкаў выбранага аб’екта. Эўрыстычны эфект і абмежаванні пабудовы сістэмы паказчыкаў.