Лекции.Орг


Поиск:




Жанравае і тэма тычнае наватарства драматургіі Андрэя Ммакаёнка




Андрэй Макаёнак, нарадзіўся 12.11.1920 г. у вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Журавіцкай сярэдняй школы (1938) працаваў масавіком у раённым Доме культуры. У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Пасля цяжкога ранення (1942) дэмабілізаваны. Працаваў у Акаурцкай сярэдняй школе Грузіі (1942-1943), сакратаром Журавіцкага райкама камсамола (1944, у складзе Рагачоўскага раёна), Гарадзенскага гаркама камсамола (1945), загадчыкам партыйнага кабінета Магілеўскага чыгуначнага вузла (1945-1946), памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі (1946-1947). У 1949 г). скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1949-1953 гг. - загадчык аддзела прозы часопіса «Вожык», у 1966-1978 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Неман». Як сябра дэлегацыі БССР у 1965 г. удзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1971-1982). Сябра СП СССР з 1949 г.Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі і медалямі.Народны пісьменнік БССР (1977).Памёр 16.11.1982 г.

Друкуецца з 1946 г. Аўтар п'ес «На досвітку» (1951, пастаўлена ў 1952), «Выбачайце, калі ласка!» (апублікавана і пастаўлена ў 1953), «Каб людзі не журыліся» (1958, пастаўлена ў 1959), «Лявоніха на арбіце» (апублікавана і пастаўлена ў 1961), «Зацюканы апостал» (1969, пастаўлена ў 1971), «Трыбунал» (1970, пастаўлена ў 1970), «Таблетку пад язык» (апублікавана і пастаўлена ў 1973), «Святая прастата» (1974, пастаўлена ў 1976, асобнае выданне пад назвай «Кашмар» у 1979), «Верачка» (1979, пастаўлена ў 1979), «Пагарэльцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1980), «Дыхайце ашчадна» (1982, пастаўлена ў 1984). Напісаў аднаактовыя п'есы «Добра, калі добра канчаецца» (1946), «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» і «Першае пытанне» (1950), «Крымінальная справа» і «Аксеніна цялушка» (1951), «На шырокія прасторы» (1958), а таксама сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (па матывах аповесці А.Кулакоўскага «Нявестка», пастаўлены ў 1958), «Рагаты бастыён» (па п'есе «Лявоніха на арбіце», пастаўлены ў 1964), тэлефільма «Пасля кірмашу» (пастаўлены ў 1973), дакументальных фільмаў «У адзінай сям'і» (зняты ў 1957), «Кандрат Крапіва» (зняты ў 1961). Выйшлі зборнікі п'ес «Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе» (1951), «Камедыі» (1961), «Трыбунал. Зацюканы апостал» (1971), «П'есы» (1974), «Кінасцэнарыі» (1989). Выдадзены Выбраныя творы ў 2-х (1980), Збор твораў у 5 тамах (1987-1990).

Пераклаў п'есы «Дабракі» Л.Зорына, «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Н.Думбадзе і Г.Лордкіпанідзе, «Чацвёрты» К.Сіманава і інш.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за п'есу «Лявоніха на арбіце», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1974) за п'есы «Трыбунал» і «Таблетку пад язык».

3 імем Андрэя Макаёнка звязваюць пачатак новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі. Першай такой камедыяй стала п'еса «Выбачайце, калі ласка!». У цэнтры яе — старшыня райвыканкома Калібераў, які з дапамогай падхалімаў Моцкіна і Печкурова спрабуе вывесці раён на першае месца па хлебанарыхтоўцы і тым самым вярнуць сабе страчаны аўтарытэт і цёплае месца ў Мінску. I толькі дзякуючы Ганне Чыхнюк, удаецца выкрыць махляроў і прыпісчыкаў і вывесці іх на чыстую ваду. Аўтар камедыі вядзе бескампрамісную барацьбу з рознымі махінатарамі, хапугамі, бюракратамі, з заганнымі метадамі кіраўніцтва народнай гаспадаркай, з паказухай і фармалізмам.

 

А. Макаёнак выступіў і ў новым для беларускай драматургіі жанры — жанры трагікамедыі. Адна з першыХ такіх п'ес — «Зацюканы апостал» — прысвечана замежнаму жыццю з яго надзённымі праблемамі. Дзеці, не маючы агульных поглядаў з бацькамі, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскіх ідэалаў і звычак, бяздушнасці і жорсткасці. Аднак пратэст дзяцей стыхійны, і ён заканчваецца паражэннем: сын, які хацеў перабудаваць грамадскія парадкі на аснове справядлівасці, выкідваецца праз акно з трэцяга паверха і становіцца ідыётам, «зацюканым апосталам», бяздумным выканаўцам загадаў старэйшых, простым вінцікам у складанай машыне жыцця. Напісаная на замежным матэрыяле, трагікамедыя паказвае калізіі і заганы чалавечага характару любой краіны, у тым ліку і нашай.

Падзеі ў трагікамедыі «Трыбунал» адбываюцца ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Былы калгасны пастух, бацька вялікай сям'і становіцца старастам, фашысцкім паслугачом. Сямейны савет, які ператвараецца ў трыбунал, вырашае ўтапіць яго, калі той не адмовіцца ад пасады старасты. У канцы п'есы сітуацыя праясняецца: Цярэшка ніякі не здраднік, а выканаўца загаду партызанскага камандавання. Яго сын Валодзя, не ведаючы гэтага, падрывае нямецкую камендатуру і гіне, рэабілітуючы сябе і сваю сям'ю за ўчынак бацькі.

У пошуках новых жанравых і кампазіцыйных форм А. Макаёнак прыходзіць да камедыі-рэпартажу «Таблетку пад язык» (тут уздымаюцца праблемы перабудовы жыцця вёскі) і складанай у жанравых адносінах камедыі «Святая прастата». Дзеянне ў апошняй развіваецца ў двух планах — рэальным і ўмоўным (фантастычным). Рэальным з'яўляецца вобраз сумленнага і даверлівага Старога, якога непакоіць не столькі растрата сына-прадаўца, колькі сам факт растраты. Умоўнымі з'яўляюцца падзеі ў сне, дзе Стары, на пасадзе прэзідэнта адной з капіталістычных дзяржаў, хоча пакончыць з вайной, устанавіць мір, дабро і справядлівасць, навесці парадкі ў адпаведнасці са сваёй жыццёвай мудрасцю і сваім разуменнем законаў свету.

У п'есе «Пагарэльцы», прысвечанай выкрыццю прыстасавальніцтва, апалітычнасці, шкурніцтва, А. Макаёнак адмаўляецца ад традыцыйнай сюжэтна-кампазіцыйнай структуры твора, даючы толькі пралог і эпілог адной трагікамічнай гісторыі. Дзеянне адбываецца ў пакоі камунальнай кватэры былога інструктара, цяперашняга старшыні гарвыканкама Ухватава — кар'ерыста і цыніка. Праз дваццаць гадоў тут размясціўся кватэрны аддзел на чале з падхалімамі Бусько, Кудасавым і Сіланам, прызначанымі некалі самім Ухватавым. Змяніўся час, і былы гаспадар горада нікому не патрэбен. Ён спрабуе адпомсціць Бусько — істоце, ім жа народжанай. Зняважаны і знясілены, ён памірае каля начальніцкіх дзвярэй Бусько, так і не знайшоўшы ратунку і справядлівасці. Што пасеяў, тое і пажаў гэты ўладалюбны чалавек.

Апошні закончаны твор А. Макаёнка — трагікамедыя «Дыхайце ашчадна», у якой аб'ектам аўтарскай зацікаўленасці стала агульначалавечая праблема захавання Зямлі ад тэрмаядзернай катастрофы.

 

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-10-30; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2196 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Даже страх смягчается привычкой. © Неизвестно
==> читать все изречения...

988 - | 853 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.