Лекции.Орг


Поиск:




Метадалагичныя асновы и прынцыпы вывучэння гисторыи. Яе перыядызацыя. Фармацыйны и цывилизацыйны падыход




Прынцыпы:

-прынцып гистарызму(разглдяд тых ци иншых падзей у гистарычным развицци у спалучэнни з иншыми падзеями гэтага перыяду)

-аб’ектыунасци(каб гистор была написана з мага больш аб’ектыуных пазицый. Прадугледжвае каб даследчыки карысталися не тольки гистар. дакументами и крыницами, але и правярали той ци иншы факт иншыми прынцыпами, парауноували з архиуными матэр.)

-прынцып сацыяльнага падыходу(у гисторыи трэба разглядаць аб’ектыуна и рэальна усе классы, саслоуи и их ролю)

Метадалогиясуб’ектыуная. Яна мела месца працяглы гистарычны час, писалася пад кирауникоу той ци инш дзяржавы(фараоны, императары). Просты люд не разглядауся. Аб’ектыуная метадалог(сярэдния вяки) звязвалася з Божыим промыслам.

Навуковая метадалог (сярэдзина 19ст) вучоны Карл Маркс аддзялиу грамадства на грамадска-эканамичн фармацыи:1)першабытна-абшчынны лад; 2)рабауладальницки лад;3)феадальны лад; 4)капиталистычны лад; 5)сацыяльны лад.(змена фармацый праходзила з сацыяльнай рэв-цыи).Недахопы фарм. – некаторыя краины их пераскочвали.

Перыядызацыя фармацый:1)камены век (палеалит-100тыс-10тыс. г. да н. э, мезалит-10тыс-5тыс г.да нэ, неалит-5тыс-2тыс г. да н.э)2)бронзавы век-2тыс.г.да нэ-7ст. да н.э3)жалезны век-7ст.да н.э – 8ст.н.э

Цывилизацыйны падыход (больш уваги пры разглядзе гисторыи удзяляецца чалавеку и падзеям у иншых частках свету.Разгляд стасункау узаемасувязи памиж падзеями на бел. Землях и тых стран, з якими мы мяжуем): 1)фаза-«дзикасць»(гэты перыяд адбывауся да ганчарнай вытворчасци)2)варварства3)цывилизацыя(першая цвилиз у Белар – Полацкае княства(9ст)).

Перыядызацыя гисторыи па Сташкевичу и Брыгадзину:1)спадчына старажытнага свету, сярэдния вяки и Беларусь(100-40тыс г.да н.э- да Люблинскай унии 1569г) 2) ад Люблинскай унии да падзелау РП(1569-1772,1793,1795) 3) Беларусь и цывилизацыйнае грамадства(1795-1917).4)Белар. Пад час Кастрычницкай рэв.,грамадзянскай вайн и усталявання новага укладу жыцця)1917 – першая палова 1940х; 5)Белар. пад час спаборництва и канфрантацыи 2х сац.-палит. систэм(другая палова1940х-1991); 6) шлях да дзяржаунага суверэнитэту и дзяржаунай незалежнасци Беларуси.(1991-нашы дни).

 

2. Прадмет вывучэння гісторыі ў кантэксце цывілізацыйнага, рэгіянальнага развіцця, як складовай часткі ўсх-славянскай і агульна-еўрапейскай гісторыі.

Гисторыя - навука аб минулым и сучасным, аб людзях, якия дзейничаюць у часе и прасторы. Прадмет – асноун. гістар. падзеі са стараж. часоў да нашых дзён. Задачы: 1. выяўленне заканамернасцей, тэндэнцый і перспектыў сац.-экан., паліт. і культ. развіцця бел. зямель, 2. вывучэнне паліт, экан., сац., культ. працэссаў са сатараж. часоў да нашых дзён., 3. маральная ацэнка мэт, шляхоў, сродкаў і вынікаў разв. Бел. у розныя эпохі, 4. фарміраванне логікі і стыля гістар. мышлення.

Да гістар. навук адносяцца этнаграфія і археалогія.

Перыядызацыя: I. 100 000 г. таму – 9 ст. н.э. першаб.-абшчынны лад (каменны век (35т. – 3т. да н.э.) – мацярынскі; бронзавы (канец 3т. – пач. 2т. да н.э.) – бацькоўскі; жалезны (7ст.да н.э. – 5ст. н.э.) – суседскі род), II. 9ст. – 1861 г. – феад. лад; III. 1861 – 1917 – капіталіст. лад; IV. 1917 – 1991 – сацыялістычны лад; V. 1991 – да нашых дзен – сувернітэт РБ.

Асноун. ф-цыі гісторыі Б.:

1. пазнавальная

2. выхаваучая

3. прыкладная (вопыт)

3. Айчынныя гістарычныя школы

1Польская – разглядала сваи интэрэсы. Личыла што на нашай зямли лицвинау быть не далжно (Сянкевич)

2Расийская – (пасля 3 падзелу рэчы Паспалитай)

-Карамзин

-Салауеу

-Грэкау

Бел называли пуночна-руским краем Расии

3 Савецкая пасля 1917 – разглядвалася як састауная частка ссср. Моцна идыялизавана (завышаласяроля КПСС) Ластоуски, Луцкевич, Гурло Бурбис, Цетка, Уласау, Колас, Купала

4 1991 Беларуская (суверенная) – Штыхау, Станович, Люты, Сакалоу, Бич, Ткачоу.

4. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі

История как наука основывается на точно установленных фактах. Эти факты извлекаются из исторических источников.

Источники по истории Белорусии состоят из основных групп:

- материальные

- устные

- письменные (летописи, журналы, описи, переписи).
Исторические источники - это свидетельства о прошлом, остатки прошлой жизни.
Историография – наука, которая изучает описание истории.

Исторические школы – группа историков, занимающиеся определенными проблемами и вопросами.

Историки 19-20 в.: Игнатовский, Довнар-Запольский, Пичета (первый ректор БГУ)

Археологи: Штыхов, Рассадин

Письменность: Бич, Гицкевич, Копыльский

Пинские историки: Гагуа, Цуба, Ксензов.

5. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства

Першыя людзи з’явилися прыкладна 3,5 млн.гадоу назад у пауночнай Афрыцы и зах. Азии(малой) У другой палове 4 тысячагоддзя да н.э.з’яуляюцца першыя дзяржавы памиж рэк Тыгр и Еуфрат(Месапатамия)

Письменнасць – аккадская(вавилонская и асирыйская) клинапис 3000 да н.э.

Вавилонская дынастыя – создали амарыты(пачатак 3 тысячагоддзя да н.э.) – першы правитель – Хаммурапи- іздау перш. законы.; Нардук – бог Вавилона; Амур Ганипал – стварыу першую библиятэку. Асирыя(ваенизираванная дзяржава) – першыя калесницы; падпарадкавала Египет. Нинивия – сталица Асирыи. Арамейская мова – самая распаусюджанная мова. Шумеры – изобрели письменность.

Перыядызацыя першабытнага ладу:

Агульнагістарычная:

1.першабытны чалавечы статак:мацярынская родавая абшчына

2.бацькауская род. абшчына

3.суседска-родавая абшчына

Археалагічная:

1.каменны век(зак.3тыс. г. да н.э.)

2.бронзавы(на мяжы 3-2тыс. да н.э.-пач.1тыс. да н.э.)

3.жалезны(пач. 7ст. да н.э.)

6. Прысвойваючая(спажывецкая) і вытворчая гаспадарка. Тэрыторыя Беларусі ў старажытных геапалітычных умовах(4тыс. да н.э. – 9 ст. н.э.)

Першыя людзи на тэр Бел. з’явилися 100-35 тыс.г. да н.э.(100 тыс г.назад да н э знаходзили рэчы), на поудни Бел. – неандэртальцы. Свяцилавичы и Абидавичы – 2 стаянки, заснаваныя неандэртальцами. На змену неандэрт. прыходзяць краманьёнцы( 45-30 тыс г.да.н.э.) – их стаянки: Юравичы и Бердыж(Гомельская вобласць) у пинским раёне стаянка Камень, Хатомель(Столински раён), Бярэсце(Брэсцкая крэпасць). 4тыс.г.да н.э. – аграфинския плямёны( назвы рэк и азер: Нарач, Нарыу..)Барысфен-Днепр. Венеды и Будзины – плямены.

Прысвойваючая гаспадарка – людзи брали усе гатовае ад прыроды(паляванне, рыбалоуства, збиральництва). Вытворчая гаспадарка – людзи сами ствараюць умовы для дзейнасци(жывёлагадоуля, земляробства).

100 000 г. таму – 9 ст. н.э. першаб.-абшчынны лад (каменны век (35т. – 3т. да н.э.) – мацярынскі род (Днепра-Дзвінскі,Верхня-Дняпроўскі,Нёманскі,Нарвенскі), першыя стаянкі – Бердыш (26т.г. да н.э., Чачэрскі р-н Гом. вобл.), Юравічы (23т.г. да н.э., Калінкавічы, Гом.вобл.), Камень (Пінскі р-н), Камень (Кобрын,Гом.вобл.), Бярэсце (в.Лысінка) –Палеаліт(35-8тыс. да н.э)здабыча агню, будаванне жылля, спожывецкі від гаспадаркі; Мезаліт(8-5 тыс. да н.э.) з’яўленне: лук, стрэлы, зернецёрка, прысвайваючая гаспад.(збіральн., паляванне),Неаліт (5-3 тыс. да н. э.) востраканечны гліняны посуд, сякера, матыка, серп; бронзавы (канец 3т. – пач. 2т. да н.э.) – бацькоўскі – склалася падсечна-агнявое земляробства (высякалі, спальвалі лясы), з’яв. пласкадонны посуд; жалезны (7ст.да н.э. – 5ст. н.э.) – суседскі род), навуч. дабываць жал. руду, выплаўл. яе ў сырыдутных домніцах(зроблены з гліны),ворыўнае земляр.(выкарыст. рала і саха), узнікненне маемастнай няроўнасці, пачын.будав. умацаваныя паселішчы(гарадзічшы).Апошні ледавік– 5-13тыс.год.таму.Плямёны: 4тыс.г.да н.э.-Угравічы(Цэнтр.-Васт.Белар., р.Нораў, в.Нарач), 3-2тыс.г.да н.э.-Балты(Пдн.-Усх.Бел.), 4ст. да н.э.- Венеды,Будзіны, 4ст. да н.э.–7ст. н.э – Готы,Гуны, 6ст. н.э. –Славяне(ад р.Эльбы(Германія) да Ніжняга Дуная,Сяр.Дняпра,Дона і Чорнага Мора (заходняслав.-палякі,чэхі,славакі, паудн.слав.-балгары,сербы,харваты,славенцы,македонцы,чарнагорцы, усходнія-беларусы,русскія,украінцы.

 

7. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў.

III – II ст.ст. да н.э. Рассяленне балтау. VI – IX ст.ст. н.э. – славян.

Больш-менш сталае пражыванне чалавека на Беларусi прасочваецца сто-сорак тысяч гадоу назад. Сляды яго знойдзены у Быхаускiм i Веткаускiм раенах. Паселiшчы людзей размяшчалiся пераважна на берагах буйных рэк: Прыпяць, Днепр, Сож. 26-23 тыс. гадоу таму назад было дзве такiх стаянкi на Гомельшчыне. Самая старажытная стаянка чалавека каменнага веку знаходзiлася каля вескi Юравiчы Калiнкавiцкага раена, знойдзены рэшткi вогнiшча. Другая стаянка адкрыта на правым беразе Сожа, каля вескi Бердыж Чачэрскага раену. У 6-8 ст. на тэрыторыі Беларуси склалася некалькі аб’яднанняў усходніх славян. Славяне асiмiлiравалi балтаў i ў вынiку славяна-балцкага ўзаемадзеяння ўзнiклi новыя этнiчныя супольнасцi: Прарадзімай плямён – крывічоў з’яўляецца тэрыторыя паміж Віслай і Одэрам(там жылі балты ў той час) Крывічы (р.Зах.Дзіна,Одер,Вісла, Пау. Част. Б., центр Полацк 862г., першы князь Рагвалод; радныя па крыві). Дрыгавічы – бассейн Днестра і Дуная, аселі на палессі. Дрыгавічы (р.Дунай, паміж Прыпяццю і Дзвіной, цэнтр Турау 980 г., першы князь Тур).Радзімічы – аселі ў бассейнах рэк Сож і Днестр, Радзімічы (Паун. усход, р. Сож і Днепр, цэнтр Гомель) паўляне, драўляне, валыняне знаходзіліся ў Камянецкім районе (паўднёвыя землі Беларусі)

 

9. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Белрусі: Кіеўская Русь, Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны, барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў

Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) –раннефеадальная дзяржава-манархія ўсходніх славян. Яе гісторыя пачынаецца з 862 г.Сеўшы на прастол у Кіеве, Алег пачаў будаваць крэпасці як апорныя пункты для ўпраўлення і збора даніны, а таксама абароны рубяжоў Русі ад ворагаў. Сабраўшы вялікую ланіну з драўлян, Ігар вырашыў, што гэтага мала. Ён адпусціў дружыну і з невялікай яе часткай вярнуўся. Гэта выклікала абурэнне ў драўлян. Яны схапілі Ігара каля горада Іскарасцень і казнілі яго. Сын Ігара Святаслаў правіў да 972 г. У 30-я гады ХІІ ст. Кіеўская Русь як адносна адзіная дзяржава прыпыніла сваё існаванне. Полацкае і Тураўскае княствы – першыя раннефеадальныя дзяржавы-манархіі на тэрыторыі Беларусі. Самым буйным і магутным княствам ў раннім сярэднявеччы з’яўлялася Полацкае княства, якое займала звыш трэці тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пасля гібелі вялікага князя кіеўскага Святаслава Ігаравіча паміж яго сынамі Яраполкам і Уладзімірам успыхнула барацьба за кіеўскі прастол. У ХІ ст. Кіеўская Русь падзялілася на тры часткі на чале з Кіевам, Полацкам і Ноўгарадам, якія сапернічалі паміж сабой. Найбольшай магутнасці Полацкае княства дасягнула пры Усяславе Брачыслававічу (1044–1101). Выканаўчая ўлада ў Полацкім княстве належала князю. Тураўскае княства ўтварылася ў ІХ–Х стст(980). У 988 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Тураўскае княства было ўключана Яраславам Мудрым у склад Кіеўскага.У 50-я гады ХІІ ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя.

10. Развіццё феадальных адносін у зах.Еўропе і ўзровень сац.-эк.развіцця бел.зямель у перыяд сярэднявечча.

Феодальная система хозяйствования является универсальной для Евразии. Её характерные черты:
- Господство натурального хозяйства.
- Феодальная собственность на

- Личная зависимость крестьян от землевладельца.
- Внеэкономическое принуждение крестьянина к труду (от почти рабства до сословного неравенства).

- Присвоение феодалами прибавочного продукта выступало в форме следующих видов феодальной ренты:
a)отработочная рента (барщина);
b) продуктовая рента (натуральный оброк);
c) денежная рента (денежный оброк).
I. духовенство (высшее) - высшая феодальная знать;
II. военное дело - монополия феодалов;
III. сельскохозяйственный труд - крестьяне;
IV. горожане: купцы, ремесленники, художники, нотариусы, юристы - не имели прав.
Управление феодальным хозяйством носит децентрализованный характер. Юридическое положение поместья в феодальной системе было различным. Виды хозяйственных поместий:
Станаўленне феадалізму - доўгі і складаны працэс. І ў познеантычным, і ў варварскім грамадстве ўзнікалі перадумовы для фарміравання феадальных адносін. Гістарычна склалася так, што ў Заходняй Еўропе станаўленне феадалізму адбывалася ва ўмовах ўзаемадзеяння рымскага і варварскага грамадстваў. Класічным прыкладам такога варыянта развіцця з'яўляецца Галія (цяпер - Францыя), дзе феадалізм зацвердзіўся ў VIII-ІХ стст. Асноўным сродкам вытворчасці і асноўным багаццем пры феадалізме з'яўлялася зямля, якая знаходзілася ў манапольным распараджэнні феадалаў. Феадал даваў сялянам зямлю ў трыманне. Селянін не з'яўляўся ўласнікам зямлі, але толькі яе трымальнікам на пэўных умовах. Яго эканамічная залежнасць ад феадала выражалася ў выглядзе рэнты (адпрацовачнай, прадуктовай ці грашовай) - працы ці плацяжоў на карысць феадала. Але на зямлі, што атрымаў у карыстанне, селянін вёў самастойную дробную гаспадарку, меў ва ўласнасці дом, хатнюю жывёлу і прылады працы, з дапамогай якіх ён апрацоўваў свой участак і раллю феадала. Варвары разбурылі высокатаварную гаспадарку антычнасці. На раннім этапе феадалізму панавала натуральная гаспадарка; абмен быў нязначным, гандлёвыя сувязі не развітымі; рамяство яшчэ толькі пачынала аддзяляцца ад сельскай гаспадаркі. У буйных памесцях пераважала адпрацовачная рэнта і звязаная з ёй паншчынная сістэма гаспадарання. Шырока распаўсюджваўся таксама натуральны аброк з сялян, якія знаходзіліся ў больш лёгкай залежнасці. Грашовая рэнта была развіта яшчэ слаба.

Характэрнай рысай сацыяльна-палітычных адносін, якія склаліся ў Еўропе да сярэдзіны ХІ ст., была непарыўная сувязь паміж феадальнай уласнасцю на зямлю і палітычнай ўладай феадала. Буйная вотчына ўяўляла сабой не толькі гаспадарчую адзінку, але і як бы маленькую дзяржаву - сеньёрыю. У дачыненні да насельніцтва сваіх уладанняў феадал быў не толькі землеўладальнікам, але і адміністратарам - сеньёрам, у руках якога знаходзілася ўлада, суд, сродкі прымусу. Такая арганізацыя грамадства абумовіла панаванне ў Еўропе ў Х-ХІ стст. (у некаторых краінах і пазней) палітычнай раздробленасці. Феадальная іерархічная лесвіца складалася з караля, які лічыўся вярхоўным сеньёрам усіх феадалаў; буйнейшых свецкіх і духоўных феадалаў з ліку тытулаванай знаці: герцагаў, графаў, архіепіскапаў і епіскапаў, абатаў буйнейшых манастыроў; землеўладальнікаў рангам ніжэй - баронаў; а таксама дробных рыцараў. Асновай васальных адносін з'яўлялася феадальнае зямельнае ўладанне - феод, ці па-нямецку лен, які васал трымаў ад свайго сеньора Устанаўленне феадальных адносін у Еўропе ў ІХ-ХІ стст. у цэлым прывяло да ўздыму эканомікі і скачка ў развіцці прадукцыйных сіл. Усталяваліся парадак і кантроль за арганізацыяй вытворчасці. І феадал, і селянін былі зацікаўлены ў павелічэнні прадукцыйнасці працы і памераў прадукцыі. Развівалася рамяство, паступова яно аддалялася ад сельскагаспадарчых заняткаў, адраджаліся на новай феадальнай аснове рымскія гарады, узнікалі новыя пасяленні, рынкавыя цэнтры, парты для рачнога і марскога гандлю.

11. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ВКЛ.

Для заходніх зямель Русі ХІІ–ХІІІ стагоддзі былі перыядам феадальнай рздробленасці. Знясіленае бясконцымі войнамі і міжусобіцамі, Полацкае княства ўсё больш аслаблялася, што адразу ж выкарысталі знешнія ворагі. Заходнім і паўночна-заходнім землям Русі пачала пагражаць сур’ёзная небяспека – агрэсія нямецкіх феадалаў. Яшчэ большая небяспека навісла над княствам быў заснаваны Тэўтонскі Ордэн. Яшчэ адным фактам аслаблення заходнерускіх зямель стала мангола-татарскае нашэсце. Пагроза з захаду ад крыжакоў, з поўдню і ўсходу – ад мангола-татараў адрадзіла аб’яднальную тэндэнцыю ў гэтых землях. Феадалам спатрэбілася аб’яднаць сілы для ўзмацнення прававога рэгулявання феадальных адносін, уніфікацыі феадальнага прыгнёту, спынення перабежкі сялян ад аднаго феадала да іншага, прымацавання іх да зямлі. Аб’яднальнай сілай заходнерускіх княстваў выступіла ўлада вялікіх князёў літоўскіх. У першай палове ХІІІ ст. ствараецца цэнтралізаваная раннефеадальная Літоўская дзяржава з моцнай вялікакняжацкай уладай.

Яе ўзнікненне звязана з імем вядомага літоўскага князя Міндоўга, як сведчаць хронікі, сына буйнейшага феадала Літвы. Яму ўдалося аб’яднаць большасць літоўскіх княстваў. Такім чынам, у ХІІІ ст. складаюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новага дзяржаўнага ўтварэння – ВКЛ. Працэс аб’яднання ў ВКЛ быў працяглы і складаны. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з 2-й чвэрці ХІІІ ст. па 3-ю чвэрць ХІV ст. Пэўную ролю ў ім адыграў узаемны палітычны інтарэс. Шляхі, спосабы і акалічнасці далучэння асобных зямель да ВКЛ былі розныя. У адных выпадках тэрыторыя далучалася пры дапамозе ваеннай сілы, у іншых – шляхам дынастычных шлюбаў, у трэціх – на аснове пагадненняў паміж літоўскімі і рускімі князямі. Усё залежала ад узроўню развіцця, ступені палітычнай кансалідацыі той ці іншай зямлі. Адыгравалі ролю знешнепалітычныя, геаграфічныя і часовыя фактары. Так паступова ішоў працэс уключэння заходнерускіх зямель у палітычнае жыццё літоўскай дзяржавы, якая па меры свайго росту ператварылася ў ВКЛ.

12. Асаблівасці сац.-эк. Развіцця бел.зямель у ВКЛ.

Пачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. Паступова ўся зямля ў ВКЛ падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі. Гэта прывяло да моцнага скарачэння княжаскіх зямель. Таму каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні рэформы. Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала У XIV–XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Галоўным органам адміністрацыйнага кіравання горада быў магістрат. Ён складаўся з Рады і суда. Крымінальныя справы разбіраліся судом. Судзі выбіраліся гараджанамі. Насельніцтва гарадоў фарміравалася за кошт беглых сялян, а таксама з рамеснікаў, пераселеных феадаламі ў горад. У XIV–XVI стст. развіваецца ўнутраны і знешні гандаль гарадоў Беларусі.Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі ў XIV–XVI стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Поўнай уласнасцю феадалаў была “чэлядзь нявольная”. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў.

Асноўную частку насельніцтва складалі “цяглыя” сяляне ўсіх найменняў. Яны мелі меньшую ступень асабістай залежнасці ад ўладальніка..

Уся зямля, якой карысталіся ўсе жыхары сяла, лічылася маёмасцю сялянскіх абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцяў.

За карыстанне зямлёй сяляне былі абавязяны плаціць уласніку пэўную рэнту.

К канцу ХV ст. адным з асноўных відаў павіннасцяў была дзялка-даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сеннай і г.д.

Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 год, становяцца “непахожымі”, старажыхарамі.

Людзі служэбныя складалі даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным палажэнні яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба.

Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім.

Рамеснікі адной спецыяльнасці былі аб’яднаныя ў цэхі.

 

13. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская ўнія

У 1382 г. польскі кароль, што не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядзвігу. Яе мужа яны бачылі ў вялікім князе літоўскім Ягайле, які пасля шлюбу меўся стаць каралём Польскім і Літоўскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб’яднання Літвы і Польшчы. 14 жніўня 1385 года было падпісана пагадненне з Польшчай, што вядома пад назвай Крэўскай уніі.Адной з яго ўмоў стала патрабаванне польскіх феадалаў, каб літоўскі князь Ягайла ажаніўся з дачкой польскага караля Ядвігай.

У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. Ягайлу, які ў выніку шлюбу з Ядвігай палучыў пасаду польскага караля, пры заключэнні Крэўскага пагаднення ставіліся іншыя ўмовы: ён павінен быў прыняць каталіцкую веру і ахрысціць у каталіцтва Літву.У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслава. Пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай..

1392-Востраускае пагадненне. Ягайла аддау Вітауту ВКЛ, а сабе аставіу Польскае княства.

1413-Гарадзельская унія.-саюз паміж Польшчай і ВКЛ.

14. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам. Грунвальдская бітва і яе вынікі.

У 1408 годзе на нарадзе польскага караля Ягайла і вялікага князя літоўскага Вітаўта было прынята рашэнне аб вайне з крыжакамі. Яна адбывалася 1409-1411 гадах і атрымала назву Вялікай. Галоўнай падзеяй вайны стала адна з буйнейшых бітваў сярэднявечча, якая адбывалася 15. ліпеня 1410 года пад Грунвальдам(цяперашняе Дуброўна на тэрыторыі суч. Польшчы)паміж аб’яднанымі саюзніцкімі сіламі польска-літоўска-беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам.Войскі ВКЛ налічвалі 40 харугваў баявых атрадаў колькасцю ад 60 да 600 коп’яў. (кап’ё- рыцар-вершнік, збраяносец-парабак і лучнік) Харугвы ВКЛ узначаліў вялікі князь літоўскі Вітаўт(“Гром переамогі”). Польскае каралеўства выставіла 50 харугваў-кіраўнік Ягайла. У аб’яднаным войску былі харугвы з Украіны, руская дружына з Ноўгарада Вялікага, атрад з Чэхіі над кіраўніцтвам будучага героя …… Войска налічвала каля 40 тыс. Чалавек. Войска крыжакоў мела больш 30 тыс.воінаў, у іх было лепшае ўзбраенне, кіраваў імі вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Ульрых фон Юнгінген.

Параженне Тэўтонскага ордэна азначала крах 200-гадовай крыжацкай агрэссі у Европе. Перамога над крыжакамі значна павысіла аўтарытэт ВКЛ і Польскага каралеўства сярод іншых краін.

 

15. Суперніцтва ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай. Лівонская вайна.

З канца XV ст. абвастрыліся адносіны паміж ВКЛ і Расійскай дзяржавай. К канцу XV ст. амаль скончылася палітычнае аб’яднанне паўночна-усходняй Русі пад уладай Вялікага князя Маскоўскага. Маскоўскі Вялікі князь прэтэндаваў на ролю адзінага праваслаўнага гасудара – абаронцу інтарэсаў праваслаўнага насельніцтва. У 1500 г. канчаткова былі разарваны адносіны паміж Рускай і Літоўскай дзяржавамі. Ваенная кампанія 1500–1503 гг. складвалася надта няўдала для Вялікага княства Літоўскага. У выніку у 1503 г. было заключана перамір’е тэрмінам на 6 гадоў. ВКЛ вымушана было адмовіцца на карысць Масквы ад усёй верхнеокскай Украіны, ад Чарнігава-Северскай зямлі, у тым ліку і ад Гомеля, ад значнай часткі Смаленскай і Віцебскай зямель.

19 жніўня 1506 г. ў Вільні памёр Аляксандр Казіміравіч. 8 снежня 1506 г. Жыгімонт быў абраны польскім каралём. Абедзве дзяржавы адразу пачалі рыхтавацца да новай вайны. Ваенная кампанія пачалася ў вясну 1506 г. Але ж вырашальнай бітвы так і не адбылося. Вайна 1506–1508 гг. скончылася “адвечным мірам”, што быў заключаны ў Маскве 8 кастрычніка 1508 г. Аднак Васілій Ш меў на мэце захоп Смаленска. У 1514 г. Смаленск капітуляваў. У 1537 г. было заключана перамір’е на 5 гадоў да 25 сакавіка 1542 г. Яно працягвалася да самай Лівонскай вайны. Значна пагоршылася пасля 1537 года знешнепалітычнае становішча ВКЛ 25-гадовая Лівонская вайна(1558-1583), якую веў за выход да Балтыйскага мора Маскойскі цар Іван IV. Ён лічыў беларускія землі сваей вотчынай і імкнуўся вярнуць іх у склад Маскоўскай дзяржавы. Выхад да Балтыйскага мора закрывалі Польша, ВКЛ, Лівонія(Лівонскі ордэн). Вайна вымусіла ісці на заключэнне дзяржаўнай уніі ВКЛ з Польшчай у мэтах абароны і вызвалення захопленных маскоўскімі войскамі зямель. У 1558 г. маскоўскія войскі распачалі баявыя дзеянні супрать ордэна. Магістр ордэна папрасіў паратунку ў ВКЛ. ВКЛ ўзяло пад апеку Лівонію → цэнтр баявых дзеянняў- бел.землі.Маскоўскія войскі імкліва пайшлі ў наступленне. У 1562г. яны стаялі каля стен Віцебска, Дуброўны, Оршы, Копысі, Шклова. На пачатку зімы 1563г. вялікія сілы рускіх ратнікаў рушылі на Полацк. На чале з Іванам IV(Жахлівы). З 31.01.1563-16.02.1563 аблога Полацка. У 1594г. Расійская дзяржава ўзнавіла вайну. Мэтай чарговага паходу маскоўскага войска стала авалоданне Менскам і Новагародкам. Пад Чашнікамі на рацэ Уле велікакняжацкае войска гетмана Мікалая Радзівіла разграміла ўдвая большы абоз баярына Шуйскага.Пачалася пазіцыйная вайна. У канцы 1570-х гг. Пасля утварэння РП ваенны паход за вяртанне ўсходніх зямель узначальваў кароль Стафан Баторый.

У 1512 г. яны ўзнавіліся, а ў 1514 г. маскоўскае войска, авалодаўшы Смаленскам, рушыла ў глыб ВКЛ у напрамку Друцка і Оршы. Прыпыніць гэту 80-тысячную армію павінна было крыху большае за 30 тыс. велікакняжацкае войска на чале з вядомым палкаводцам, найвышэйшым гетманам Вялікага княства Літоўскага Канстанцінам Астрожскім. Сутычка паміж гэтымі далека не раўназначнымі па колькасці сіламі адбылася 8 верасня 1514 г. на рацэ Крапіўне пад Оршай. Перамагло войска Вялікага княства. Гэта дазволіла на пэўны час спыніць памкненні Васіля III авалодаць cyседнімі заходнімі тэрыторыямі. Пасля бітвы пад Оршай вайна цягнулася яшчэ 8 гадоў. У 1522 г. было заключана мірнае пагадненне паміж Масквой і Вільняй, па якім Смаленск замацоўваўся за Вялікім княствам Маскоўскім. Апошняя ў першай палове XVI ст. вайна, у якой Вялікае княства Літоўскае адваявала толькі Гомель, адбылася ў 1534—1537 гг. Пасля гэтага 20 гадоў паміж Літоўскім і Маскоўскім вялікімі княствамі ваенных канфліктаў не адбывалася.

1512-1522 --- 3 вайна

1534-1537 ---- 4 вайна

Вынікі Лівонскай вайны для ВКЛ:

1.Саюз з Польшай 2.Падрыв эканомікі і палітычнай стабільнасці дзяржавы.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-10-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1144 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Студенческая общага - это место, где меня научили готовить 20 блюд из макарон и 40 из доширака. А майонез - это вообще десерт. © Неизвестно
==> читать все изречения...

963 - | 917 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.