Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Спецыфіка і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў




Словы агульнай лексікі засвойваюцца па меры авалодвання людзьмі мовай. Тэрміны, як правіла, зразумелыя толькі тым, хто працуе ў пэўнай галіне. Вось чаму прафесійная падрыхтоўка патрабуе авалодвання тэрмінамі. Напрыклад, цяжка ўявіць бухгалтара, які не ведае сутнасці такіх тэрмінаў, як, напрыклад, актыўна-пасіўныя рахункі, дэбет, крэдыт, каштарыс, ці юрыста, які не валодае такімі тэрмінамі, як дысцыплінарная адказнасць, ускосны доказ, крымінальная справа, адміністрацыйны нагляд і інш.

Вызначаюцца наступныя асаблівасці тэрмінаў:

І. Адназначнасць тэрміна. Кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце ў навуцы ці тэхніцы, а кожнаму паняццю павінен адпавядаць толькі адзін тэрмін. Напрыклад, аўкцыён – “публічны продаж, пры якім тавар ці маёмасць набывае той, хто прапануе найбольшую суму". Патрабаванне адназначнасці да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, бо мнагазначнасць як з'ява, шырока прадстаўленая ў агульнай лексіцы, знаходзіць пашырэнне і ў тэрміналогіі, хоць рэалізуецца тут усё ж адметна. Мнагазначнасць – наяўнасць у слова двух або больш узаемазвязаных і гістарычна абумоўленых значэнняў: аб'яднанне (1. адзінае цэлае, 2. арганізацыя, саюз). Калі падабенства і блізкасць дазваляюць супастаўляць і параўноўваць прадметы, з'явы і дзеянні паміж сабою, то ў слоў, якія называюць іх на падставе асацыятыўных сувязей, узнікаюць новыя значэнні: паштовая марка – вытворчая марка. Такія значэнні з'яўляюцца пераноснымі і групуюцца вакол асноўнага, прамога значэння: халодная крыніца - крыніца фінансавання.

ІІ. Адсутнасць экспрэсіі, эмоцый. Тэрміны ўзнікаюць рознымі шляхамі і спосабамі, у тым ліку і на падставе метафарызацыі, вобразнага пераасэнсавання паняццяў. Паходжанне большасці тэрмінаў – вольнае і нястрогае. Можна прывесці безліч тэрмінаў, якія ўтвораны ў выніку пераносу па рознага роду асацыяцыях (метафарычных, метанімічных і пад.) і выкарыстоўваюцца ў розных галінах ведаў, напрыклад: у геаграфіі — нос – "мыс", рукаў (ракі) – “водны паток, што адасобіўся ад асноўнага русла ракі”, падол "ніжняя частка гары"; у паліграфіі — шапка "загаловак", у тэхніцы сабачка – "прыстасаванне ў машынах, механізмах у выглядзе зубца, што перашкаджае руху назад чаго-небудзь" і інш. Стаўшы тэрмінамі, гэтыя словы губляюць экспрэсіўна-эмацыянальную афарбоўку, становяцца нейтральнымі.

ІІІ. Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя і аманімічныя адносіны, хоць яны вельмі спецыфічныя.

Тэрміны-сінонімы – словы, розныя па гучанні і напісанні, якія маюць аднолькавае або вельмі блізкае лексічнае значэнне, напрыклад: менеджар –гаспадарчы кіраўнік; рэалізатар – дыстрыб’ютар.

У залежнасці ад паходжання тэрмінаў вылучаюць наступныя тыпы тэрмінаў-сінономаў:

1) два іншамоўныя тэрміны: спонсар – фундатар, кантралёр – рэвізор;

2) іншамоўны і ўласны тэрміны: экспарт – вываз, бартар – тавараабмен.

Кожны сінонім мае сваё асаблівае адценне значэння, якое адрознівае яго ад іншых сінонімаў, напрыклад, мецэнат - спонсар - апякун. Сінонімы паказваюць на адно і тое ж паняцце, маюць аднолькавае лексічнае значэнне, пры гэтым адрозніваюцца сваёй экспрэсіўнай афарбоўкай, замацаванасцю за пэўным стылем, ступенню ўжывальнасці. Важна ўмець размяжоўваць сінонімы. Напрыклад, сінанімічныя словы зачыніць і закрыць спалучаюцца з рознымі назоўнікамі, першы, у прыватнасці, з назоўнікамі тыпу дзверы, вароты і да т.п., другі – з назоўнікамі тыпу вочы, твар і да т.п.

Асобную групу складаюць тэрміны-дублеты – словы, што не маюць ні семантычных, ні стылістычных адрозненняў: мовазнаўства – лінгвістыка, павестка – позва.

Акрамя сінонімаў выдзяляюць у тэрміналогіі тэрміналагічныя варыянты. Іх існаванне выклікана, як правіла, нераспрацаванасцю тэрміналогіі ці ўзнікненнем тэрмінаў на пачатку развіцця і станаўлення навукі. Для беларускай мовы самай істотнай асаблівасцю тэрміналагічнай лексікі пачатку XX ст. з'яўляецца шматлікая варыянтнасць, напрыклад, у эканамічнай лексіцы таго часу адзначаюцца: зарплата — заработная плата— заработак — заробак— плата — цана; расходы — выдаткізатраты і інш. Сустракаюцца варыянты і сёння.

Тэрміны-амонімы – розныя па значэнні адзінкі мовы, якія аднолькава гучаць ці пішуцца, напрыклад, крэдыт і крэдыт (пішуцца аднолькава, вымаўляюцца з розным націскам). Крэдыт – у прыходна-расходных кнігах правы бок бухгалтарскіх падлікаў, крэдыт - выдача тавараў або грошай у доўг. Купюра – каштоўная папера або грашовы знак: дробная купюра; купюра – скарачэнне, пропуск у літаратурным, навуковым, музычным творы: тэкст друкуецца з купюрамі.

Тэрміны-антонімы – гэта словы, якія абазначаюць лагічна процілеглыя, але супастаўныя паняцці, напрыклад: экспарт - імпарт, адкрытае акцыянернае таварыства - закрытае акцыянернае таварыства. З'ява аманіміі мае псіхалагічную аснову, якая праяўляецца ў тым, што слова асацыюецца з іншым словам па прынцыпе кантрасту. Антанімічныя пары здольныя ствараць толькі тыя словы, значэнне якіх мае якасна-ацэначны характар, а таксама словы са значэннем процілегла накіраваных дзеянняў, прыкмет і якасцей прадметаў: буйны - дробны, увоз - вываз. У тэрміналогіі вылучаюць:

Лексічныя антонімы, што ствараюцца дзякуючы розным лексемам з супрацьлеглым значэннем: крэдыт – дэбіт, жорсткая вада – мяккая вада.

Словаўтваральныя антонімы адрозніваюцца словаўтваральнымі афіксамі ці антанімічнымі часткамі слоў: мантаж – дэмантаж, рэклама – антырэклама.

IV. Тэрміны паводле будовы суадносяцца са словамі ці спалучэннямі слоў, часцей за ўсё са словазлучэннямі.

Словы - тэрміны не могуць існаваць па-за межамі часцін мовы, у якасці слоў-тэрмінаў выкарыстоўваюцца назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, аддзеяслоўныя назоўнікі, прыслоўі.

Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць назоўнікі, як правіла, агульныя: арэнда, аўдытар, бюджэт, бізнес, дылер (экан.); адвакат, вердыкт, крадзеж, ісцец, кодэкс (юр.), мадэль, манада, манізм, маніхейства, матэрыялізм (філас), асіміляцыя, дыфтонг, ідыёма, арфаграма, марфема (лінгвіст.)

У якасці аднаслоўных тэрмінаў досыць часта выкарыстоўваюцца ўласныя імёны, якія, перайшоўшы ў разрад тэрмінаў, становяцца агульнымі назоўнікамі. Да такіх тэрмінаў можна аднесці адзінкі вымярэння фізічных велічынь, названыя ў гонар іх адкрывальнікаў паводле прозвішча, напрыклад: ампер - адзінка сілы току - фр. фізік А.М. Ампер (1775-1836); бекерэль - адзінка актыўнасці радыёактыўнага рэчыва - фр. фізік А.А. Бекерэль (1852-1908); ват - адзінка магутнасці - англ. вынаходнік Дж.Уат (1736-1819). Уласныя назоўнікі ў якасці тэрмінаў ужываюцца толькі ў фізіка-матэматычных і хіміка-біялагічных навуках.

Прыметнікі ў якасці слоў-тэрмінаў ужываюцца даволі рэдка, паколькі прыметнік, як правіла, спалучаецца з назоўнікам і ўтварае словазлучэнне. Але і асобна прыметнікі выкарыстоўваюцца ў многіх галінах навукі і тэхнікі, напрыклад: у эканоміцы – бюджэтны, валютны, дэпазітны, клірынгавы, ліцэнзійны, падатковы, уліковы, у лінгвістыцы – субстантыўны, адвербіяльны, ад'ектыўны, бінарны, адваротны, дыферэнцыяльны; у юрыспрудэнцыі – крымінальны, судовы, злачынны, касацыйны, натарыяльны; у філасофіі – аб'ектыўны, абсалютны, ірэальны, кагнітыўны, рацыянальны, трансцэндэнтны і інш.

Наконт ужывання ў якасці тэрмінаў дзеясловаў не ўсе даследчыкі згодны з іх выдзяленнем. Тым не менш у навуковай літаратуры, тэрміналагічных слоўніках фіксуюцца і гэтыя групы слоў, напрыклад: забяспечваць, ацэньваць, выплочваць, заніжаць, павышаць, маркіраваць і інш.

Пэўная колькасць тэрмінаў можа быць выражана назоўнікамі, утворанымі ад дзеясловаў. Такія словы называюцца аддзеяслоўнымі назоўнікамі: забеспячэнне (ад забяспечыць), галасаванне (ад галасаваць), кіраванне (ад кіраваць) і інш. Праўда, у большасці выпадкаў гэта зусім не тоесныя тэрміны, паколькі заўважаецца, што дзеясловы называюць працэсы, дзеянні, а аддзеяслоўныя назоўнікі называюць вынік гэтых працэсаў, сродкі дзеяння.

Прыслоўяў у ролі слоў-тэрмінаў няшмат, але яны выкарыстоўваюцца ў некаторых галінах навукі, культуры і тэхнікі: ашчадна, беражліва, дакладна, добрасумленна, пісьмова, якасна, кваліфікавана і інш.

Словазлучэнні - тэрміны надзвычай шырока ўжываюцца ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі: лёгкая прамысловасць, інвентарны вопіс, папяровыя грошы, выхадная дапамога, дэбіторская запазычанасць (эк.), службовае злачынства, крыміналістычная экспертыза, грамадскі абвінаваўца, слоўны партрэт, следчы эксперымент (юр). Сярод словазлучэнняў-тэрмінаў выдзяляюцца свабодныя і несвабодныя словазлучэнні. У тэрмінах са свабодным спалучэннем слоў кожны кампанент па-за тэрмінам можа ўступаць у сувязь з іншымі словамі, пры гэтым кожнае слова такіх словазлучэнняў – тэрмін, напрыклад пазавытворчыя расходы, канверсоўнасць валюты. У несвабодных словазлучэннях-тэрмінах можна выдзяліць кампанент, які ізалявана можа і не быць тэрмінам, напрыклад: залатая валюта, просты вэксаль, дзе прыметнікі залаты, просты – агульнаўжывальныя словы, ужытыя па-за тэрмінам не маюць тэрміналагічнага значэння.

V. Тэрміны паводле паходжаня падзяляюцца на

Уласнабеларускія тэрміны. Сярод іх вылучаюць тэрміны, утвораныя

1) спосабам тэрміналагізацыі беларускіх слоў, г.зн. шляхам пераходу слоў з агульнаўжывальных у тэрміны: вышыня, ціск, хваля, паліва, лік ваганняў, сіла цяжару.

2) з уласнага моўнага матэрыялу рознымі спосабамі: светлапераломчая здольнасць, светлачулы, сілавы мнагакутнік, сціскальнасць вадкасцей.

3) шляхам сэнсавага перакладу і калькавання рускіх тэрмінаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца як лексічныя, так і словаўтваральныя сродкі беларускай мовы: гаспадарчы разлік (хозяйственный расчет), хуткасны (скоростной), шчыльны (плотный) і г. д.

Запазычаныя тэрміны прыйшлі да нас з розных моў:

  • з англійскай мовы: маркетынг, дэмпінг, лізінг, холдзінг, менеджмент, менеджар, бартар, ваўчар,тэндар, спічрайтар, аф-шор,
  • з нямецкай мовы: біржа, бухгалтар, вэксаль, прэйскурант, рэнтабельнасць, штат, штраф;
  • з французскай мовы: бюджэт, купюра, аванс, авуары, асартымент, баланс, журнал, кантроль, тарыф;
  • з італьянскай мовы: валюта, жыра, сальда, акордны, банк;
  • з польскай мовы: кошт, каштарыс, рынак, рызыка;
  • з лацінскай мовы: аблігацыя, адміністрацыя, актыў, аўдыт, вакансія, дывідэнд;
  • з грэчаскай мовы: крызіс, лагістыка, аналогія, манаполія, стратэгія.

У беларускай тэрміналогіі адносіны да запазычанняў былі даволі выразна сфармуляваны ў 20-я гады XX ст. навукова-тэрміналагічнай камісіяй і застаюцца ў прынцыпе такімі ж у сучаснай практыцы. У агульным выглядзе іх можна сфармуляваць наступным чынам: калі пэўны іншамоўны тэрмін шырока выкарыстоўваецца ў сферы функцыянавання і ў блізкароднасных славянскіх мовах, то няма патрэбы ствараць беларускі адпаведнік.

 

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-06; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2510 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Что разум человека может постигнуть и во что он может поверить, того он способен достичь © Наполеон Хилл
==> читать все изречения...

2563 - | 2370 -


© 2015-2025 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.