Дзяржаўныя органы, якiя ажыццяўляюць рэгуляванне i кiраванне ў галiне культуры, у адпаведнасцi са сваёй кампетэнцыяй:
фармiруюць i рэалiзуюць дзяржаўную палiтыку ў галiне культуры ў адпаведнасцi з асноўнымi прынцыпамi ажыццяўлення i забеспячэння культурнай дзейнасцi i прыярытэтамi дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры, вызначаюць агульную стратэгiю сацыяльна-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага развiцця ва ўказанай галiне;
распрацоўваюць i зацвярджаюць дзяржаўныя праграмы захавання i развiцця культуры, забяспечваюць iх выкананне;
пры распрацоўцы дзяржаўных праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця, iншых дзяржаўных праграм улiчваюць магчымасць уздзеяння вынiкаў iх рэалiзацыi на захаванне i развiццё культуры, а таксама ўздзеяння самой культуры на гэтыя вынiкi;
устанаўлiваюць i перыядычна пераглядаюць дзяржаўныя мiнiмальныя сацыяльныя стандарты ў галiне культуры, забяспечваюць iх рэалiзацыю;
ствараюць дзяржаўныя арганiзацыi культуры i кiруюць iх дзейнасцю, садзейнiчаюць развiццю матэрыяльна-тэхнiчнай базы дзяржаўных арганiзацый культуры;
ажыццяўляюць планаванне, забяспечваюць праектаванне i будаўнiцтва (стварэнне) аб’ектаў культурнай iнфраструктуры, неабходных для выканання дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, рэалiзацыi дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у галiне культуры;
забяспечваюць уключэнне ў праекты будаўнiцтва грамадскiх i жылых будынкаў (комплексаў), забудовы жылых масiваў заданняў па iх мастацкаму афармленню, а таксама спалучэнне архiтэктурных рашэнняў новых збудаванняў з iснуючай забудовай, прыродным ландшафтам з улiкам ахоўных зон нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, выкарыстанне нацыянальных традыцый i прыёмаў забудовы, ландшафтнай архiтэктуры з мэтай фармiравання эстэтычнага жыццёвага асяроддзя;
пры фармiраваннi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў на чарговы фiнансавы год прадугледжваюць выдзяленне сродкаў на фiнансаванне культурнай дзейнасцi;
стымулююць культурную дзейнасць, дабрачынную i спонсарскую дзейнасць у галiне культуры шляхам устанаўлення i прадастаўлення гарантый суб’ектам творчай дзейнасцi, iльгот некамерцыйным арганiзацыям культуры, а таксама фiзiчным i юрыдычным асобам, якiя ажыццяўляюць дабрачынную i спонсарскую дзейнасць у галiне культуры;
маральна i матэрыяльна заахвочваюць работнiкаў культуры, суб’ектаў творчай дзейнасцi, якiя ўнеслi значны ўклад у захаванне, развiццё i распаўсюджванне культуры;
аказваюць асаблiвую падтрымку юным таленавiтым аўтарам i выканаўцам, творчай моладзi, а таксама пачынаючым калектывам мастацкай творчасцi;
забяспечваюць у адпаведнасцi з заканадаўствам свабодны доступ да культурных каштоўнасцяў i культурнай дзейнасцi на льготных умовах для iнвалiдаў, ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыi iншых дзяржаў, ваеннаслужачых тэрмiновай службы, дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, навучэнцаў устаноў адукацыi, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiйна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, а таксама для тых, хто мае асаблiвыя заслугi перад дзяржавай;
ствараюць спрыяльныя ўмовы для эстэтычнага выхавання, мастацкай i культуралагiчнай адукацыi дзяцей i моладзi шляхам гуманiтарызацыi ўсёй сiстэмы адукацыi, падтрымкi i развiцця ўстаноў адукацыi ў галiне культуры;
арганiзуюць правядзенне культурных мерапрыемстваў, звязаных з распаўсюджваннем i папулярызацыяй культурных каштоўнасцяў;
спрыяюць стварэнню, распаўсюджванню i папулярызацыi суб’ектамi культурнай дзейнасцi культурных каштоўнасцяў, якiя маюць высокамастацкае i высокамаральнае значэнне, у тым лiку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў i фiнансавання культурных праграм (праектаў, мерапрыемстваў);
ствараюць умовы для адраджэння i развiцця гiстарычных традыцый народнай творчасцi, заахвочваюць культурную дзейнасць юрыдычных i фiзiчных асоб ва ўказанай сферы;
садзейнiчаюць развiццю лiтаратурнай i мастацкай крытыкi, арганiзацыi i правядзенню фестываляў, аглядаў, конкурсаў, экспертыз i iншых формаў аб’ектыўнай i незалежнай ацэнкi вынiкаў творчай дзейнасцi;
ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку прымаюць меры па абароне грамадскай маралi;
забяспечваюць правядзенне навуковых даследаванняў, распрацоўку i ажыццяўленне навуковых праграм i праектаў у галiне культуры, аказанне метадычнай дапамогi арганiзацыям культуры;
арганiзуюць падрыхтоўку, перападрыхтоўку i павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў культуры;
ажыццяўляюць выяўленне, улiк, вывучэнне, рэстаўрацыю i ахову аб’ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны;
забяспечваюць афiцыйнае апублiкаванне актаў заканадаўства аб культуры, якiя прыняты, выдадзены iмi, давядзенне да ўсеагульнага ведама ў iншай форме актаў заканадаўства аб культуры, дзяржаўных праграм захавання i развiцця культуры, iншай дакументаванай iнфармацыi аб культурным жыццi, калi яна мае грамадска значны характар;
забяспечваюць вядзенне статыстычнай справаздачнасцi ў галiне культуры i апублiкаванне штогадовых справаздач аб сацыякультурнай сiтуацыi ў Рэспублiцы Беларусь;
ствараюць дзяржаўныя сродкi масавай iнфармацыi, якiя спецыялiзуюцца на асвятленнi культурнага жыцця ў Рэспублiцы Беларусь i замежных дзяржавах; стымулююць публiкацыi або паведамленнi на тэмы, звязаныя з культурным жыццём, у iншых дзяржаўных, а таксама недзяржаўных сродках масавай iнфармацыi, у тым лiку шляхам размяшчэння сацыяльна-творчых заказаў, прадастаўлення падатковых i iншых iльгот;
стымулююць выданне лiтаратуры, якая мае значэнне для захавання, развiцця i распаўсюджвання культуры (творы лiтаратуры нацыянальнай тэматыкi, для дзяцей i моладзi, класiчныя творы мастацкай лiтаратуры i iнш.);
садзейнiчаюць укараненню перадавых iнфармацыйных тэхналогiй у дзейнасць арганiзацый культуры, ствараюць адзiную дзяржаўную сiстэму iнфармацыйнага забеспячэння культурнай дзейнасцi i адзiную iнфармацыйную адукацыйную прастору ў галiне культуры;
рэгулююць перамяшчэнне матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцяў праз мяжу Рэспублiкi Беларусь, перашкаджаюць незаконнаму вывазу за межы Рэспублiкi Беларусь матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцяў i незаконнай перадачы права ўласнасцi на iх, прымаюць меры па вяртанню ў Рэспублiку Беларусь матэрыяльных рухомых культурных каштоўнасцяў, незаконна вывезеных з яе тэрыторыi або не вернутых ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;
ствараюць умовы для мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва, развiваюць культурныя сувязi з суайчыннiкамi, якiя пражываюць за мяжой;
аказваюць падтрымку мiжнародным арганiзацыям, якiя створаны i (або) дзейнiчаюць у Рэспублiцы Беларусь у мэтах выканання яе мiжнародных абавязацельстваў у галiне культуры;
могуць аказваць падтрымку творчым саюзам у адпаведнасцi з заканадаўствам;
ствараюць спрыяльныя ўмовы для развiцця клубных устаноў для iнвалiдаў;
выконваюць iншыя абавязкi, прадугледжаныя гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.
Артыкул 13. Узаемадзеянне органаў дзяржаўнага кiравання ў галiне культуры з органамi мясцовага самакiравання i грамадскiмi арганiзацыямi (аб’яднаннямi)
1. Дзяржаўныя органы ажыццяўляюць рэгуляванне i кiраванне ў галiне культуры ва ўзаемадзеяннi з органамi тэрытарыяльнага грамадскага самакiравання, а таксама творчымi саюзамi i iншымi грамадскiмi арганiзацыямi (аб’яднаннямi), якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць. Напрамкi i формы такога ўзаемадзеяння вызначаюцца гэтым Законам i iншымi актамi заканадаўства.
2. З мэтай стварэння арганiзацыйных асноў узаемадзеяння органаў дзяржаўнага кiравання ў галiне культуры i грамадскiх арганiзацый (аб’яднанняў), якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, дзеячаў культуры i мастацтва, iншых суб’ектаў культурнай дзейнасцi пры дзяржаўных органах могуць стварацца грамадскiя саветы i iншыя кансультатыўныя органы.
Артыкул 14. Дзяржаўныя праграмы захавання i развiцця культуры
1. Дзяржаўныя праграмы захавання i развiцця культуры падзяляюцца на рэспублiканскiя i рэгiянальныя.
2. Рэспублiканскiя праграмы захавання i развiцця культуры вызначаюць меры па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
3. Рэгiянальныя праграмы захавання i развiцця культуры вызначаюць меры па захаванню, развiццю i распаўсюджванню культуры на ўзроўнi адпаведнай адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi Рэспублiкi Беларусь.
4. Рэспублiканскiя праграмы захавання i развiцця культуры распрацоўваюцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь не менш чым на пяць гадоў i зацвярджаюцца Урадам Рэспублiкi Беларусь.
5. Рэгiянальныя праграмы захавання i развiцця культуры могуць распрацоўвацца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Указаныя праграмы зацвярджаюцца адпаведнымi мясцовымi Саветамi дэпутатаў.
ГЛАВА 3