Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Развіццё беларускай літаратуры

Адукацыя.

У 1864 г. была праведзена школьная рэформа. Школа абвяшчалася ўсесаслоўнай, уводзілася пераемнасць паміж рознымі ступенямі навучання. Асаблівасці правядзення былі звязаны з паўстаннем 1863 – 1864 гг. У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі ў Беларусі не было земскіх школ.

Пачатковую адукацыю ў сельскай мясцовасці Беларусі давалі царкоўна-прыходскія школы, народныя вучылішчы і школы граматы, а ў гарадах – прыходскія, уездные і гарадскія вучылішчы.

Найбольш прагрэсіўным тыпам школ з’яўляліся народныя вучылішчы. Яны былі адна- і двухкласныя. У праграму навучання ўваходзілі Закон Божы, руская мова, пачаткі арыфметыкі, царкоўныя спевы, рамёствы для хлопчыкаў) і рукадзелле (для дзяўчынак).

У царкоўнапрыходскіх школах настаўнікамі былі праваслаўныя святары, якія не мелі спецыяльнай падрыхтоўкі. Дзяцей вучылі Закону Божаму, малітвам, асновам пісьма і ліку, кароткай царкоўнай і расійскай гісторыі. Царква лічыла галоўнай задачай выхаванне вернасці праваслаўю і цару, а не набыццю ведаў.

У гарадскіх вучылішчах навучанне вялося на працягу 6 гадоў, але яны не давалі завершанай адукацыі.

Для падрыхтоўкі настаўнікаў пачатковых класаў былі адкрыты настаўніцкія семінарыі. У 1864 г. у Маладзечне адчынілася першая на тэрыторыі Расійскай імперыі настаўніцкая семінарыя. Настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы скончыў Я. Колас.

Сярэднюю адукацыю можна было атрымаць у гімназіях (мужчынскіх і жаночых), дзе навучанне было разлічана на 7 гадоў. Гімназіі падзяляліся на два тыпы: класічныя і рэальныя. Першыя спецыялізаваліся на гуманітарных навуках, другія – на прыродазнаўчых і тэхнічных. У 1871 г. рэальныя гімназіі былі пераўтвораны ў рэальныя вучылішчы.

У 1887 г. быў прыняты так званы ўказ “ аб кухарчых дзецях ”. У адпаведнасці з распараджэннем міністра асветы забаранялася прымаць у гімназіі дзяцей кухарак, дробных гандляроў і іншых ніжэйшых саслоўяў. З-за высокай платы на навучанне да канца Х1Х ст. сярэдняя школа заставалася ўстановай для дзяцей прывілеяваных саслоўяў.

У 1864 г. за ўдзел у паўстанні быў зачынены земляробчы інстытут у Горы-Горках і шэраг сярэдніх навучальных устаноў. Толькі у пачатку ХХ ст. адчыніліся настаўніцкія інстытуты ў Віцебску, Магілёве і Мінску. Аднак яны не з’яўляліся вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Атрымаць вышэйшую адукацыю выхадцы з Беларусі маглі толькі па-за межамі радзімы.

У другой палове Х1Х ст. дальнейшае развіццё атрымала беларусазнаўства. У 1860 – 1910-я гг. былі сабраны і апублікаваны ўніверсальныя матэрыялы пра мову і духоўную культуру беларускага народа. Яны засведчылі факт існавання самастойнага беларускага этнасу. Напрыклад, этнограф Павел Шэйн у трохтомніку “Матэрыял для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва Паўночна-Заходняга краю” (1887 – 1902) сабраў вялікую колькасць фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў.

Адным з буйнейшых даследчыкаў Беларусі быў мовазнаўца і этнограф Іван Насовіч. Асноўнай яго працай стаў “Слоўнік беларускай мовы”, выдадзены ў 1870 г., над якім вучоны працаваў 30 гадоў. У гэтым выданні змешчана больш за 30 тысяч слоў, якія адлюстроўваюць усё багацце беларускай мовы Х1Х ст., дадзены іх грунтоўныя тлумачэнні. Падобнай працы да таго часу не было ва ўсім славянскім мовазнаўстве. Слоўнік І.Насовіча не сраціў сваіх вартасцей і цяпер, бо дазваляе адшукаць словы, якія зніклі.

Сцвярджэнню самабытнасці беларускага народа спрыяў вучоны-краязнаўца, ураджэнец Гомельшчыны Еўдакім Раманаў. Ім быў напісаны шматтомны “Беларускі зборнік” (1886 – 1912). Е. Раманаў сабраў звесткі пра вялікую колькасць гарадзішчаў і курганаў у Беларусі, працаваў над стварэннем археалагічных карт Магілеўскай, Віцебскай і Гродненскай губерняў, выявіў Бердыжскую стаянку першабытных людзей, адкрыў Барысаў камень – помнік Х11 ст.

Вялікім укладам у даследаванне мовы беларусаў з’явілася праца Яўхіма Карскага. Першым сярод беларусаў ён атрымаў званне акадэміка Расійскай Акадэміі навук. Сусветную вядомасць вучонаму прынесла 3-хтомнае выданне “Беларусы” (1903 -1922). Я. Карскі паказаў самастойнасць беларускай мовы ў сям’і іншых славянскіх моў, вызначыў тэрытарыяльныя межя яе распаўсюджання і склаў адпаведную карту.Даследчык навукова абгрунтаваў нацыянальную самабытнасць беларусаў як самастойнага славянскага народа, які стварыў сваю багатую і арыгінальную культуру і мае старажытныя традыцыі. Даследаванне Я.Карскага стала сапраўднай “энцыклапедыяй беларусазнаўства”.

У другой палове 1880-х гг. з ідэяй аб самабытнасці беларускага этнасу і яго праве на самастойную палітычную будучыню выступіў гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі.

Глыбока перакананы ў тым, што ўсведамленне беларусамі сябе як самастойнай нацыі немагчымае без ведання мінуўшчыны, быў Вацлаў Ластоўскі. Ён стаў першым беларускім гісторыкам, які пісаў пра Беларусь і для беларусаў на беларускай мове. Новым у яго “Кароткай гісторыі Беларусі”, выдадзенай у 1910 годзе у Вільні, было імкненне адлюстраваць беларускі народ як творцу свайго лёсу.

Вядомым дзеячам беларускага нацыянальнага адраджэння быў А. Смоліч. Ён аўтар навукова-папулярнага геаграфічнага апісання беларускіх зямель, выдадзенага ўпершыню ў 1919 г.

Развіццё беларускай літаратуры.

Напярэдадані сялянскай рэформы 1861 г. і паўстання 1863 – 1864 гг. пашыраным жанрам у беларускай літаратуры была анінімная (без вызначэння аўтарства) вершаваная гутарка. Такія творы напісаны жывой народнай мовай, у іх ставіліся набалелыя пытанні паўсядзённага жыцця народа ці грамадскай маралі.Найболш выдомымі з’яўляліся “Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Гутарка двух суседзяў”, “Гутарка старога дзеда”.

Вяршыняй беларускай літаратуры другой паловы Х1Х ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча. Ён нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета. Напісаў два паэтычныя зборнікі “Дудка беларуская” і “Смык беларускі”, што выйшлі з друку ў канцы Х1Х ст. у Кракаве і Познані пад псеўданімам Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Галоўны герой твораў паэта – беларускі селянін, якога абдзялілі пры скасаванні прыгону, абдзірае казна, крыўдзяць суд і царскія чыноўнікі, але ён не скарыўся, захаваў сваю чалавечую годнасць. Багушэвіч заклікаў шанаваць і любіць сваю родную мову, папярэджваў народ аб тым, што, ён знікае як этнас.

Любоўю да сялян, да “Роднай старонкі”, імкненнем бачыць свой народ адукаваным і шчаслівым прасякнута паэзія Янкі Лучыны ( Івана Неслухоўскага). Дзяцінства паэта прайшло ў Мінску. Беларускмя вершы Лучыны ўвайшлі ў зборнік “Вязынка”, які выйшаў пасля смерці паэта. Найбольш вядомы яго твор – верш “Роднай старонцы”, у якім аўтар выказаў сваю любоў да радзімы.

Буйной постаццю у беларускай паэзіі пачатку ХХ ст. з’яўлялася Алаіза Пашкевіч, вядомая пад псеўданімам Цётка. Яна ўдзельнічала ў заснаванні БСГ. Першыя зборнікі паэтэссы “Хрэст на свабоду” і “Скрыпка беларуская” выйшлі нелегальна. Цётка прапагандавала навучанне на роднай мове. Для дзяцей яна выдала падручнік-хрэстаматыю “Першае чытанне для дзетак беларусаў”.

У пачатку ХХ ст. раскрыліся паэтычныя таленты заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы Янкі Купала і Якуба Коласа.

Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч) нарадзіўся ў фальварку Вязынка Мінскага павета. Першы яго верш “Мужык” з’явіўся ў 1905 г. Ужо сваімі першымі паэтычнымі кнігамі “Жалейка” і “Гусляр” паэт прыцягнуў да сябе ўвагу чытачоў. Зборнік вершаў “Шляхам жыцця” фактычна стаў найвышэйшым дасягненнем тагачаснай беларускай літаратуры. Паэмы Я. Купалы “Курган”, “Бандароўна” ўзнялі гэты жанр на якасна новую ступень. Яго пьесы “Паўлінка”, “Раскіданае гняздо” сталі вызначальнай з’явай беларускага тэатральнага жыцця ў пачатку ХХ ст.

Я. Купала імкнуўся абудзіць чытачоў пачуццё годнасці і ўдзячнасці да продкаў, якія былі здольны абараніць зямлю ад ворагаў, разваць самабытную культуру. У час рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. паэт падтрымаў народ у барацьбе супраць самадзяржаўя.

Набыў папулярнасць сваімі творамі і Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч), ураджэнец засценка Акінчыцы Мінскага павета (цяпер у межах горада Стоўбцы). У першым зборніку вершаў ”Песні жальбы” Я. Колас апаэтызаваў вобраз беларуса-мужыка, які, нягледзечы на цяжкія ўмовы жыцця, застаецца аптымістам і верыць у адраджэнне роднага краю. У 1911 г.Я. Колас пачаў працу над паэмамі “Новая зямля” і “Сымон-музыка”.

Значна ўзбагаціў беларускую паэзію і вывеў яе на новы узровень Максім Багдановіч. Ён нарадзіўся ў Мінску, у маленстве жыў у Гродне, але большую частку свайго нядоўгага 25-гадовага жыцця правеў за межамі радзімы. Адзіны прыжыццёвы зборнік паэта “Вянок”, у які ўвайшлі вершы, напмсаныя ім у 17 – 20-гадовым узросце, быў выдадзены ў Вільні ў 1913 г. Творчасць Багдановіча пранікнута любоўю да роднай зямлі, яе народа.

Т Э А Т Р

У пачатку ХХ ст. мясцовыя артысты праводзілі ў гарадах і вёсках так званыя беларускія вечарынкі. Гэта былі своеасаблівыя тэатральна-канцэртныя паказы, на якіх чыталіся ўголас творы беларускіх аўтараў, выконваліся народныя песні і такцы, ставіліся спектаклі.

На традыцыях беларускіх вечарынак у 1907 г. самадзейны мастацкі калектыў стварыў у сваім фальварку Ігнат Буйніцкі, якога па праве называюць “бацькам беларускага тэатра”. З групай аматараў ён пачаў наладжваць канцэрты, якія прыцягвалі мноства гледачоў тым, што са сцэны гучала іх родная мова, чаго яны ніколі не чулі. Калектыў атрымаў назву “Першая беларуская трупа Ігната Буйніцкага”. Яна была прафесійным нацыяналным тэатрам, што дзейнічаў у 1910 – 1913 гг. трупа складалася з драматычных акцераў, харыстаў, танцораў (каля 70 чалавек). У гэты тэатральны калектыў уваходзілі дочкі Буйніцкага, А. Пашкевіч і інш. Сам Буйніцкі быў і рэжысёрам, і акцёрам, і танцорам. Тэатр гастраляваў па гарадах Беларусі, у Вільні, Варшаве, Пецярбургу і ўсюды карыстаўся вялікім поспехам.

Пад уплывам трупы І. Буйніцкага набыў шырокі размах аматарскі тэатральны рух. Так, з 1910 г. у Вільні на аматарскіх пачатках дзейнічаў Беларускі музычна-драматычны гурток, якім кіраваў Алесь Бурбіс. Ён ажыццявіў першую пастаноўку камедыі Я.Купалы “Паўлінка”. Створанае ў 1917 г. у Мінску Фларыянам Ждановічам пры ўдзеле І. Буйніцкага Першае беларускае таварыства драмы і камедыі ўпершыню паставіла на сцэне драму Я. Купалы “Раскіданае гняздо”.

Жывапіс.

Адным з найбольш вядомых жывапісцаў Беларусі быў Казімір Альхімовіч. Яго карціна “Пахаванне Гедыміна” атрымала сусветную вядомасць. Мастак сімпатызаваў простаму народу. У шэрагу сваіх карцін, такіх як “Жніво”, “Парабкава хата”, “Найманне работнікаў”, Альхімовіч паказаў пакутлівы лёс і цяжкую працу сялян. Мастак стварыў таксама серыю карцін па матывах творчасці А. Міцкевіча.

Імкненне адлюстраваць старонкі гісторыі выявіліся ў творчасці мастака, піяніста і кампазітара Напалеона Орды. Ён нарадзіўся ў Пінскім павеце. Завочны прысуд да смяротнага пакарання за ўдзел у паўстанні 1830 – 1831 гг. прымусіў яго выехаць у Францыю. Атрымаў мастацкую адукацыю ў Парыжы, вучыўся музыцы ў вядомага польскага кампазітара Фрыдэрыка Шапэна. Пры сумесных выступленнях у парыжскіх салонах Шапэн неаднойчы прапаноўваў публіцы здагадацца, калі яны іграюць сваю музыку, а калі выконваюць творы адзін аднаго. Амаль 25 гадоў Орда падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве, зрабіў каля 1000 замалёвак, звязаных з жыццём невядомых людзей, і архітэктурных помнікаў, у тым ліку Камянецкай вежы, палацаў і замкаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы, Гродне, Лідзе. Малюнкі Н. Орды вызначаюцца строгай дакументальнасцю і дакладнасцю.

Адной з цэнтральных тэм беларускага жывапісу другой паловы Х1Х - пачатку ХХ ст. найбольш папулярным жанрам мастацтва стаў пейзаж. Выдатным пейзажыстам таго часу быў Апалінар Гараўскі. Мастак апяваў у сваіх творах прыгажосць беларускай прыроды і народны побыт. Карціны “Вечар у Мінскай губерні”, “На радзіме”, “Рака Бярэзіна” і іншыя атрымалі высокую ацэнку спецыялістаў. Некаторыя творы мастака набыў для сваёй галерэі П.М. Траццякоў. Адной з лепшых прац жывапісца стала палатно “Старая моліцца”, якое карысталася вялікім поспехам на выставах у Расіі і за мяжой. Карціну высока ацаніў вядомы рускі мастак Ілья Рэпін. На працягу шэрагу гадоў І. Рэпін жыў у сваім маёнтку Здраўнёва пад Віцебскам, дзе напісаў адну з вядомых карцін – “Беларус”. Па эцюдах, якія былі створаны у Белавежскай пушчы, напісаў свае лепшыя палотны рускі пейзажыст І. Шышкін.

Яркай старонкай у гісторыі беларускага пейзажнага жывапісу стала творчасць Вітольда Бялыніцкага-Бірулі. Вялікі ўплыў на яго станаўленне аказаў вядомы рускі мастак І. Левітан. Кожная карціна Бялынікага-Брулі – роздум пра бясконца цудоўную родную прыроду. Мастак з замілаваннем увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палотнаў. Яго карціны карысталіся нязменным поспехам на міжнародных выставах, іх набывалі вядомыя калекцыянеры. Сам творца атрымаў званне акадэміка жывапісу.

Прыватную мастацкую школу стварыў ў канцы Х1Х ст. Юдаль Пэн. Ён адлюстроўаваў нацыянальныя рысы яўрэйскага побыту, стварыў цэлую галерэю вобразаў людзей з народа (“Гадзіншчык”, “Стары кравец”, “Жабрак” і інш.). У школе Пэна займаўся ўраджэнец Віцебска Марк Шагал, які пазней эміграваў у Францыю, дзе набыў сусветную вядомасць і стаў адным з буйнейшых мастакоў ХХ ст.. Яго творы “Я і вёска”, “Прагулка”, “Над Віцебскам”.

У бытавым жанры працаваў Нікадзім Сілівановіч. Ён быў запрошаны для афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Удзельнічаў у стварэнні кампазіцыі “Тайная вячэра”, за што атрымаў званне акадэміка. З падарожжаў па Беларусі прывозіў багаты матэрыял, які выкарыстоўваў у сваіх бытывых карцінах. Найбольш значны твор у гэтым жанры “Стары пастух”.

Рысы яўрэйскага побыту адлюстроўваў у сваёй творчасці Юдаль Пэн. Ім была створана галерэя вобразаў яўрэйскіх рамеснікаў – “Гадзіннік”, “Стары кравец”, “Жабрак”. Пэн арганізаваў прыватную мастацкую школу ў Віцебску, у якой вучыўся Марк Шагал.

У бытавым і партрэтным мастацкім жанры працаваў Казімір Кастравіцкі – пісьменнік (літаратурны псеўданім Карусь Каганец), жывапісец, скульптар, афарміцель кніг, актыўны дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Найбольш вядомыя яго карціны: “Партрэт маці”, “На ростаньках”, “За сахою”.

Архітэктура.

У беларускім дойлідстве ў канцы Х1Х ст. паступова ўсталёўваецца эклектыка. Гэты стыль выначаўся выкарыстаннем розных мастацкіх элементаў і напрамкаў. Сталі моднымі пабудовы ў стылі сярэдневяковай готыкі, так званай “ псеўдаготыкі” (несапраўднай готыкі). Такі стыль выкарыстоўваўся пры будаўніцтве каталіцкіх касцёлаў.

У другой палове Х1Х ст. шырокан распаўсюджванне набыў таксама неарускі (псеўдавізантыйскі стыль), звязаны з узмацненнем уплыву праваслаўнай царквы. Цэрквы, пабудаваныя ў гэты час, атрымалі назву “мураўёвак”, таму што ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быз віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. У гэтым стылі пабудавана, напрыклад. Капліца князёў Паскевічаў у Гомелі.

Прыкладам нэараманскага стылю стаў найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктуры, - касцёл святых Алены і Сымона (у народзе яго называюць Чырвоным). Храм пабудаваны ў 1905 – 1910 гг. па ініцыятыве і пры падтрымцы гаспадарчага і палітычнага дзеяча Беларусі Эдварда Вайніловіча і яго жонкі Алімпіі. Лёс паслаў ім цяжкія выпрабаванні. Спачатку ў 2-хгадовм узросце памёр іх сын Сымон, а ў 103 г., не дажыўшы толькі адзін дзень да свайго 19-годдзя, дачка Алена. Яна была разумнай і набожнай дзяўчынай, захаплялася жывапісам, прадавала свае малюнкі і на атрыманыя грошы купляла бедным хлеб. Калі яна захварэла, то убачыла ў сне рэдкаснага хараства храм, які яна перанесла на паперу. Перад самой смерцю папрасіла бацьку яго пабудаваць. Яе просьба была выканана.

Са з’яўленнем стылю мадэрн распаўсюджанне атрымалі новыя тыпы пабудоў – чыгуначныя вакзалы, прамысловыя збудаванні, жылыя дамы і інш. мадэрн праіснаваў да першай сусветнай вайны.

Такім чынам, культура Беларусі захавала сваю самабытнасць і арганічна ўвайшла ў агульнаславянскую і еўрапейскую. Творы беларускай нацыянальнай літаратуры і мастацтва папоўнілі скарбонку сусветнай культуры.

 



<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Українська культура в сучасну добу | Георг Вильгельм Фридрих Гегель
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-03; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1147 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Неосмысленная жизнь не стоит того, чтобы жить. © Сократ
==> читать все изречения...

2280 - | 1986 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.01 с.