Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Непаўназначныя часціны мовы




 

1. Ахарактарызуйце дзеяслоў як часціну мовы. Акрэсліце семантычныя, марфалагічныя, словаўтваральныя і сінтаксічныя адзнакі дзеяслова. Праілюструйце прыкладамі семантычную разнапланавасць дзеяслова.

2. Якія граматычныя прыметы дзеяслова і прыметніка мае дзеепрыметнік?

3. Акрэсліце граматычныя адзнакі дзеяслова і прыслоўя ў дзеепрыслоўі.

4. Ахарактарызуйце лексіка-граматычныя прыметы прыслоўя. Па якіх якасцях словы катэгорыі стану (прэдыкатыўныя прыслоўі, прэдыкатывы) вылучаюцца ў асобную часціну мовы?

5. Вызначце агульныя рысы непаўназначных часцінаў мовы

6. У чым выяўляецца сінтаксічная асаблівасць прыназоўнікаў? Раскажыце пра ўжыванне прыназоўнікаў з рознымі склонамі ў беларускай мове.

7. Дайце агульную характарыстыку злучніка як службовай часціны мовы. Ахарактарызуйце катэгарыяльнае значэнне злучніка.

8. Акрэсліце адрозненне часціц ад іншых непаўназначных часцінаў мовы. Ахарактарызуйце разрады часціц паводле значэння, паходжання, структуры. Прывядзіце прыклады.

 

Практыкаванне 1. Перакладзіце сказы з рускай мовы на беларускую, запішыце іх. Параўнайце граматычныя паказчыкі загаднага ладу і постфіксы зваротнасці дзеясловаў у рускай і беларускай мовах.

ДВЕНАДЦАТЬ ПРАВИЛ, СОБЛЮДЕНИЕ КОТОРЫХ ПОЗВОЛИТ СКЛОНИТЬ ЛЮДЕЙ К ВАШЕЙ ТОЧКЕ ЗРЕНИЯ

Правило 1. Единственный способ одержать верх в споре – это уклониться от него.

Правило 2. Проявляйте уважение к мнению вашего собеседника. Никогда не говорите человеку, что он не прав.

Правило 3. Если вы не правы, признавайте это быстро и решительно.

Правило 4. С самого начала придерживайтесь дружелюбного тона.

Правило 5. Заставьте собеседника сразу же ответить вам «да».

Правило 6. Пусть большую часть времени говорит ваш собеседник.

Правило 7. Пусть ваш собеседник считает, что данная мысль принадлежит ему.

Правило 8. Искренне старайтесь смотреть на вещи с точки зрения вашего собеседника.

Правило 9. Относитесь сочувственно к мыслям и желаниям других.

Правило 10. Взывайте к более благородным мотивам.

Правило 11. Драматизируйте свои идеи, подавайте их эффектно.

Правило 12. Бросайте вызов, задевайте за живое.

(Д.Карнеги)

 

Практыкаванне 2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову. Звярніце ўвагу на тое, якія часціны мовы могуць быць адпаведнікамі рускіх дзеепрыметнікаў пры перакладзе.

І. Уважающий себя человек, волнующийся студент, умывающийся кот, строящееся здание, цветущий сад, сверкающая роса, пугающее положение, падающая звезда, гонимые ветром листья, говорящий без умолку гость, ликующая толпа.

ІІ. Нивелирующие личность обстоятельства, исхудавший человек, успокоившийся ученик, всё свершившееся, поясняющие слова, предстоящее собрание, закрытые глаза, прикрытое окно, приоткрытая дверь.

ЛІТАРАТУРА

1 Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск: Вышэйшая школа, 2011. – 622 с.

2 Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Я.М. Адамовіч [і інш.]; пад рэд. Ф.М. Янкоўскага. – 2-е выд. – Мінск: Выш. школа, 1980. – 238 с.

3 Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія: вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош [і інш.]; пад рэд. М.С. Яўневіча. – Мінск: Выд. У.М. Скакун, 1997. – 288 с.

4 Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

5 Шуба, П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія: вучэб. дапам. / П.П. Шуба. – Мінск: Універсітэцкае, 1987. – 334 с.

СІНТАКСІС

7. СЛОВАЗЛУЧЭННЕ. СКАЗ

 

1. Акрэсліце змест паняцця “словазлучэнне”. Асэнсуйце і засвойце тыпы і разрады словазлучэнняў а марфалагічным выражэнні галоўнага кампанента, па структуры.

2. Ахарактарызуйце сінтаксічныя адносіны, якія выражаюцца паміж кампанентамі словазлучэнняў.

3. Акрэсліце сутнасць дапасавання як віду падпарадкавальнай сувязі. Пакажыце розніцу паміж поўным і няпоўным дапасаваннем.

4. Адкажыце, чым абумоўліваецца форма залежнага кампанента пры кіраванні. Навучыцеся практычна адрозніваць моцнае і слабае кіраванне, сфармулюйце прыём праверкі.

5. Адзначце, як выражаецца залежнасць падпарадкавальнага слова ў словазлучэнні з прымыканнем.

6. Акрэсліце паняцце сказа як граматычна арганізаванай, сэнсава і інтанацыйна закончанай камунікатыўнай адзінкі.

7. Засвойце класіфікацыю сказаў, заснаваную на наступных прынцыпах:

7.1. Па адносінах зместу да рэчаіснасці.

7.2. Па мэце выказвання.

7.3. Па інтанацыі.

7.4. Па структурнай арганізацыі (па колькасці прэдыкатыўных частак, па члянімасці/нечлянімасці, па колькасці граматычных саставаў, па наяўнасці/адсутнасці даданых членаў, па ўскладненасці/няўскладненасці структуры, па паўнаце/непаўнаце саставу).

 

Практычнае заданне. Выканайце практыкаванне 25 з дапаможніка Яўневіча М.С., Сцяцко П.У. “Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы” (Мн., 2006).

ЛІТАРАТУРА

 

Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя. Мн., 1987.

Кечык С.Я., Рагаўцоў В.І. Моўны разбор у ВНУ і ў школе: схемы, узоры, заданні. Мн., 1988.

Сямешка, Л.І. Курс беларускай мовы: падручнік / Л.І. Сямешка, І.Р. Шкраба, З.І. Бадзевіч. – Мінск: Універсітэцкае, 1996.

Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. Мн., 1987, 2006

Сучасная беларуская мова: вучэб. дапам. / Л.М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л.М. Грыгор’евай. – 3-е выд., выпр. – Мінск: Вышэйшая школа, 2011. – 622 с.

 

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-09-03; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1245 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Вы никогда не пересечете океан, если не наберетесь мужества потерять берег из виду. © Христофор Колумб
==> читать все изречения...

2279 - | 2102 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.006 с.