2) шляхціча ўдзельнічаць ці не ўдзельнічаць у шляхецкім апалчэнні
3) дэпутата сойма патрабаваць адстаўкі караля
4) шляхты на свабоднае распараджэнне маёмасцю
499. Прычыны ўпадка РП у др.пал. XVII – пач. XVIII стст.:
1) войны сяр. XVII і пач. XVIII стст.
2) слабасць каралеўскай улады
3) адмова шляхты ахвяраваць грошы на патрэбы дзяржавы
4) адмова суседзяў у крэдытах
500. Першы шляхціч, які выкарыстаў права “ліберум вета”:
1) Сіцінскі
2) Бабіч
3) Валовіч
4) Некрашэвіч
501. Кожны кароль РП павінен быў падцвярджаць:
1) “Генрыхаўскія артыкулы”
2) Статут ВКЛ
3) “Стэафанавы артыкулы”
4) “Сабескія артыкулы”
502. Кароль РП:
1) абіраўся на сойме РП
2) атрымоўваў уладу па спадчыне
3) выбіраўся членамі Гаспадарскай Рады
4) абіраўся прадстаўнікамі самых знакамітых магнацкіх родаў ВКЛ і Польшчы
503. Бітва пад Алькенікамі адбылася ў:
1) 1700 г.
2) 1701 г.
3) 1702 г.
4) 1703 г.
504. Бітва пад Алькенікамі – гэта:
1) узброеная барацьба паміж магнацкімі групоўкамі ў ВКЛ
2) бітва паміж войскамі РП і Швецыі
3) узброеная барацьба паміж магнацкімі групоўкамі ў Польшчы
4) бітва паміж Швецыяй і Маскоўскай дзяржавай
505. Удзельнікі Сандамірскай канфедэрацыі выказаліся за саюз з:
1) Расіяй
2) Швецыяй
3) Турцыяй
4) Аўстра-Венгрыяй
506. Бітва каля в. Лясная адбылася ў:
1) 1708 г.
2) 1709 г.
3) 1710 г.
4) 1711 г.
507. Прычынай палітычнага крызісу РП стала:
1) адсутнасць моцнай цэнтралізаванай улады
2) геаграфічнае становішча РП
3) адсутнасць дзеяздольнага сойма
4) панаванне каталіцкай рэлігіі ў дзяржаве
508. Магнацкі род, прадстаўнікі якога перайшлі на бок Карла XIІ, – гэта:
1) Вішнявецкія
2) Радзівілы
3) Сапегі
4) Агінскія
509. У бітве каля в. Лясная:
1) шведы разбілі рускае войска
2) рускае войска разбіла шведаў
3) войска РП нанесла паражэнне шведам
4) войска ВКЛ разбіла войска Пятра I
510. Бой паміж шведскімі і рускімі войскамі каля мястэчка Галоўчын на Беларусі адбыўся ў:
1) 1708 г.
2) 1709 г.
3) 1710 г.
4) 1711 г.
511. Вёска Лясная знаходзілася ў сучаснай:
1) Віцебскай вобласці
2) Магілёўскай вобласці
3) Гомельскай вобласці
4) Мінскай вобласці
512. У XVIII ст. кожны сялянскі двор штогод уносіў у дзяржаўную казну падатак, які называўся:
1) падымнае
2) падворнае
3) акладнае
4) чыншавае
513. У склад гарадскога магістрату ўваходзілі:
1) бурмістры
2) кашталяны
3) гараднічыя
4) лаўнікі
514. У беларускіх гарадах у др.пал. XVIII ст. большасць прадстаўнікоў вышэйшых колаў насельніцтва спавядалі:
1) каталіцызм
2) праваслаў’е
3) уніяцтва
4) кальвінізм
515. За карыстанне ворнай зямлёй, сенажацямі і агародамі гарадское насельніцтва сплачвала:
1) чынш
2) дзякла
3) падымнае
4) агароднае
516. Першыя на Беларусі мануфактуры з’явіліся ў:
Гг. XVIII ст.
2) 40 – 50 гг. XVIII ст.
3) 60 – 70 гг. XVIII ст.
4) 80 – 90 гг. XVIII ст.
517. Вызначце мануфактуру, якая з’явілася на Беларусі апошняй:
1) Карэліцкая
2) Свержаньская
3) Налібоцкая
4) Урэцкая
518. Уладальнікам чыгуналіцейнага завода ў Вішнёве быў:
1) Храптовіч
2) Радзівіл
3) Сапега
4) Вішнявецкі
519. Найбуйнейшы кірмаш у XVIII ст. праводзіўся ў:
1) Зэльве
2) Бешанковічах
3) Нясвіжы
4) Шклове
520. Сялянскае паўстанне ў Крычаўскім старостве адбылося ў:
1) 1730 – 1734 гг.
2) 1735 – 1740 гг.
Гг.
4) 1746 – 1750 гг.
521. Кіраўніком паўстання ў Крычаўскім старостве быў:
1) Мітковіч
Вашчыла
3) Іцкавіч
4) Вашчанка
522. Уладальнікамі Крычаўскага староства былі:
1) Радзівілы
2) Агінскія
3) Гаштольды
4) Храптовічы
523. Паўстанне на Каменшчыне пачалося:
1) 7 верасня 1754 г.
2) 7 кастрычніка 1754 г.
3) 7 лістапада 1754 г.
4) 7 снежня 1754 г.
524. Паўстанне на Каменшчыне падавіў:
1) Панятоўскі
2) Нячай
3) Радзівіл
4) Мірскі
525. Пачатковыя школы ў XVII – XVIII стст. існавалі на Беларусі пры:
1) касцёлах
2) фальварках
3) калегіумах
4) дзяржаўных установах
526. Першае ў Еўропе Міністэрства Адукацыі было створана ў:
Г.
2) 1774 г.
3) 1775 г.
4) 1776 г.
527. Рэформа адукацыі 70 – 90 гг. XVIII ст. мела характар:
1) свецкі
2) прашляхецкі
3) адукацыйны
4) рэлігійны
528. Выкрэсліце лішняе:
1) пачатковая школа XVIII ст.
2) няпоўная (сярэдняя) школа
3) сярэдняя школа
4) вышэйшая школа XVIII ст.
529. Першая на Беларусі газета – гэта:
1) “ Газета Гродзенска”
2) “Газета Шклоўская”
3) “Газета Мінская”
4) “Газета Нясвіжска”
530. Першая на Беларусі газета друкавалася на:
1) беларускай мове
Польскай мове
3) лацінскай мове
4) рускай мове
531. Першая на Беларусі газета пабачыла свет у:
Г.
2) 1777 г.
3) 1778 г.
4) 1779 г.
532. Варштат – гэта:
1) друкарскі станок
2) архітэктурная дэталь
3) кніжная вокладка
4) элемент шляхецкага касцюма
533. Аўтар трактата “Аб неіснаванні Бога” – гэта:
1) М.Сматрыцкі
2) К.Лышчынскі
3) А.Філіповіч
4) Г.Каніскі
534. А.Тызенгаўз запрашаў пасяліцца ў Беларусі:
1) Ж-Ж.Русо
2) Ф.Вальтэра
3) Д.Дзідро
4) Ш.Мантэск’е
535. Выкрэсліце прадмет, які не выкладаўся ў школах на Беларусі ў XVII – XVIII стст.:
1) рыторыка
2) гісторыя ВКЛ
3) геаметрыя
4) дыялектыка
536. Вызначце асобу, якая жыла ў XIX ст.:
1) К.Семяновіч
2) І.Капіевіч
3) С.Полацкі
4) М.Пачобут-Адляніцкі
537. Уладальнікам Слонімскага прыгоннага тэатра з’яўляўся:
1) М.Агінскі
2) П.Сапега
3) А.Тызенгауз
4) Г.Радзівіл
538. Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў пачала працаваць у:
1) 1736 г.
2) 1737 г.
3) 1738 г.
4) 1740 г.
539. Беларуская мова была афіцыйна забаронена для выкарыстання ў справаводстве ў:
1) 1693 г.
2) 1695 г.
3) 1696 г.
4) 1698 г.
540. У XVII – XVIII стст. замест агульнадзяржаўных па свайму зместу летапісаў на Беларусі з’явіліся:
1) мясцовыя
2) іншаземныя
3) польскія
4) маскоўскія
541. Знакамітымі праваслаўнымі палемістамі у пачатку XVII ст. былі:
1) Л.Карповіч
2) Я.Намыслоўскі
3) П.Скарга
4) М.Сматрыцкі
542. Сярод скамарохаў выдзяляліся:
1) аселыя
2) вандроўныя
3) прыватныя
4) дзяржаўныя
543. Сафійскі сабор у сяр. XVIII ст. быў перабудаваны ў стылі:
1) віленскага барока
2) класіцызму
3) крыжова-купальным
4) еўрапейскага барока
544. Вядомы помнік беларускай музыкі XVII ст. – гэта:
1) “ Полацкі сшытак”
2) “Віленскі сшытак”
3) “Берасцейскі сшытак”
4) “Віцебскі сшытак”
545. Ініцыятарам выдання “Газеты гродзенскай” з’яўляўся:
1) А.Тызенгауз
2) І.Храптовіч
3) М.Агінскі
4) Г.Радзівіл
546. Развіццё адукацыі ў 70-90 гг.XVIII ст. на Беларусі вызначалася:
1) перавагай прыродазнаўчых навук над рэлігійнымі
2) укараненне ў вучэбны працэс метадаў развіваючага навучання
3) стварэннем новых універсітэтаў
4) скарачэннем колькасці пачатковых школ
547. Упершыню права “ліберум вета” было выкарыстана ў:
1) 1650 г.
2) 1651 г.
3) 1652 г.
4) 1655 г.
548. Канчаткова права “ліберум вета” было ліквідавана ў:
1) 1789 г.
2) 1790 г.
Г.
4) 1795 г.
549. Канстытуцыя 3 мая 1791 года:
1) аб’яўляла РП унітарнай дзяржавай
2) адмяняла адзінае войска
3) адмяняла адзіны ўрад
4) замацоўвала падзелы РП
550. Першы падзел РП адбыўся ў:
1) 1770 г.
Г.
3) 1773 г.
4) 1774 г.
551. У першым падзеле РП удзельнічалі:
1) Прусія
2) Лівонія
3) Германія
4) Расія
552. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі не былі далучаны гарады:
1) Менск
2) Кобрын
3) Слуцк
4) Слонім
553. Назву “клапатлівыя апекуны” атрымалі:
1) Расія і Прусія, якія падтрымлівалі бязладдзе ў РП
2) магнаты, якія апекавалі дробную шляхту
3) майстры цэхаў, якія апекавалі вучняў
4) епіскапы, якія апекавалі прыходы ў сваёй епархіі
554. У ЗША Т. Касцюшка даслужыўся да звання:
1) палкоўніка
2) генера ла
3) маршала
4) адмірала
555. Сяляне, удзельнікі паўстання 1794 г., іменаваліся:
1) шышы
2) партызаны
3) касінеры
4) мсціўцы
556. Паўстанне Т. Касцюшкі ў ВКЛ узначаліў:
1) Я. Ясінскі
2) М. Агінскі
3) М. Чаратрыйскі
4) Г. Несялоўскі
557. Т. Касцюшка нарадзіўся:
1) на Беларусі
2) у Літве
3) у Польшчы
4) на Украіне
558. Вышэйшы орган кіраўніцтва паўстаннем 1794 г. у ВКЛ меў назву:
1) Найвышэйшая Літоўская рада
2) Літоўская правінцыйная рада
3) Цэнтральная паўстанцкая рада
4) Літоўская рэспубліканская рада
559. Устанавіце адпаведнасць:
1) кальвініст | А) М. Радзівіл Чорны |
2) умераны (памяркоўны) арыянін | Б) Арцемій |
3) радыкальны арыянін | В) В. Цяпінскі |
4) “несцяжацель” | Г) Леў Сапега |
Д) Якуб з Калінаўкі |
560. Устанавіце адпаведнасць:
1) павет | А) падваявода |
2) горад | Б) войт |
3) воласць | В) сотнік або дзесятнік |
4) вёска | Г) сельскі войт або старац |
Д) староста |
561. Устанавіце адпаведнасць:
1) Іван IV | А) цар |
2) А. Курбскі | Б) ваявода |
3) С. Баторый | В) кароль |
4) М. Радзівіл | Г) гетман |
Д) гараднічы |
562. Устанавіце адпаведнасць:
1) Леў Сапега | А) не ўжываць “польския иныя письма”, а развиваць адукацыю на роднай мове |
2) Філон Кміта-Чарнабыльскі | Б) “Не дай Бог ляху быць каралём, выража Літву і тым больш Русь” |
3) Ян Казімір Пашкевіч | В) “Не чужой якой моваю, але сваёй уласнай права пісаныя маем” |
4) Стэфан Баторый | Г) “Польска квітнет лацінаю …” |
5) Васіль Цяпінскі |
563. Устанавіце адпаведнасць:
1) валочная памера | А) сярэдзіна XV ст. |
2) Магдэбургскае права | Б) сярэдзіна XVI ст. |
3) юрыдыкі | В) сярэдзіна XVII ст. |
4) фальварак | Г) пачатак XVI ст. |
Д) канец XIV ст. |
564. Устанавіце адпаведнасць:
1) універсал | А) палёгка на некалькі гадоў у выкананні сялянамі феадальных павіннасцей ці на нейкі час іх поўнае скасаванне |
2) ураднік | Б) натуральная даніна, якую абавязаны былі здаваць землеўласніку залежныя ад яго сяляне |
3) дзякла | В) указ ці грамата, якія выдаваліся дзеля давядзення да грамадства важных распараджэнняў дзяржаўных улад |
4) слобады | Г) дзяржаўная службовая асоба |
5) прывілей |
565. Устанавіце адпаведнасць:
1) бітва пад Лоевам | А) Валовіч |
2) Кейданская унія | Б) Мірскі |
3) авалоданне г. Пінскам | В) Агінскі |
4) паражэнне шляхецкага войска пад г. Рэчыцай | Г) Радзівіл |
Д) Крычэўскі |
566. Устанавіце адпаведнасць:
1) Алькенікі | А) Левенгаупт |
2) Лясная | Б) Сапегі |
3) Альтранштадт | В) Петр І |
4) Палтава | Г) Аўгуст ІІ “Моцны” |
5) Альтмарк |
567.Устанавіце адпаведнасць:
1) 1700 г. | А) Альтранштацкі мір |
2) 1697 г. | Б) Сандамірская канфедэрацыя |
3) 1704 г. | В) антысапегаўская кааліцыя прымае праграму “каэквацыі” |
4) 1706 г. | Г) бітва пад Алькенікамі |
5) 1708 г. |
568.Устанавіце адпаведнасць:
1) 60-я – пач. 70-х гг. XVII ст. | А) Радзівілы – Сапегі, Пацы |
2) др. пал 70-х – п.п. 80-х гг. XVII ст. | Б) Пацы – Сапегі, Агінскія |
3) др. пал 80-х гг. XVII ст. | В) Сапегі – Агінскія, Вішнявецкія |
4) 10-я гг. XVIIІ ст. | Г) Дэнгаф – Пацы, Агінскія |
Д) Панятоўскі – Валовічы, Друцкія |
569.Устанавіце адпаведнасць:
1) Іцкавіч | А) кіраўнік паўстання |
2) Панятоўскі | Б) уладальнік Крычаўскага староства |
3) Радзівіл | В) камандуючы шляхецкім войскам |
4) Вашчыла | Г) бурмістр |
Д) арандатар |
570.Устанавіце адпаведнасць:
1) Сялянскі падатак за карыстанне ляснымі угоддзямі шляхціча | А) гіберна |
2) Дзяржаўны падатак прыватнаўласніцкіх сялян | Б) дзякла |
3) Падатак, які спаганяўся з дзяржаўных сялян на утрыманне войска | В) ялавічнае |
4) Падатак, які спаганяўся з прыватнаўласніцкіх сялян на утрыманне войска | Г) рэйтаршчына |
Д) падымнае |
571.Устанавіце адпаведнасць:
1) Магілёў | А) адна з першых мануфактур на Беларусі |
2) Зэльва | Б) права мяшчан на выбар войта |
3) Віцебск | В) буйнейшы на Беларусі кірмаш |
4) Урэчча | Г) наданне шляхецкіх правоў членам магістрата |
Д) права мяшчан на выбар войта |
572.Устанавіце адпаведнасць:
1) соймы працуюць у рэжыме канфедэрацый | А) 1768 г. |
2) Канстытуцыя РП | Б) 1773 г. |
3) увядзенне адзінай для ВКЛ сістэмы мер вагі, аб’ёму, даўжыні | В) 1791 г. |
4) ураўнанне ў правах соймам РП дысідэнтаў з католікамі | Г) 1766 г. |
Д) 1795 г. |
573.Устанавіце адпаведнасць:
1) Барская канфедэрацыя | А) абараняла шляхецкія вольнасці |
2) Таргавіцкая канфедэрацыя | Б) выступіла за незалежнасць РП |
3) Слуцкая канфедэрацыя | В) абараняла інтарэсы праваслаўных |
4) Торуньская канфедэрацыя | Г) абараняла інтарэсы пратэстантаў |
Д) зацвердзіла Канстытуцыю РП |
574.Устанавіце адпаведнасць:
1) Канстытуцыя РП | А) РП унітарная дзяржава |
2) Паўстанне 1794 г. у РП | Б) Саюз з Прусіяй |
3) Гродзенскі 1793 г. Сойм РП | В) Ураўнанне “дысідэнтаў” у правах з католікамі |
4) Варшаўскі сойм 1767 г. | Г) Аднаўленне РП у межах1772 г. |
Д) “Нямы сойм” |
575.Устанавіце адпаведнасць:
1) Ж. Жылібер | А) “Літоўская флора” |
2) А. Нарушэвіч | Б) “Гісторыя польскага народа” |
3) С. Полацкі | В) “Краткое и полезное руковедение во арифметику” |
4) І. Капіевіч | Г) “Псалтыр рыфмаваная” |
Д) “Фрынас” |
576.Устанавіце адпаведнасць:
1) фізіякрат | А) І. Храптовіч |
2) прафесійныя школы | Б) А. Тызенгауз |
3) прыгонны тэатр | В) М. Агінскі |
4) драматург | Г) Ф. Радзівіл |
5) архітэктар |
577.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) мяцеж М. Глінскага
2) прывілей Аляксандра аб пашырэнні правоў паноў-рады
3) паражэнне крымскіх татараў пад Клецкам
4) бітва пад Оршай
578. Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) Наданне Магдэбургскага права Берасцю
2) Віцебску
3) Полацку
4) Менску
579.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) “Песня пра зубра” М. Гусоўскага
2) першая кніга, надрукаваная Ф. Скарынай
3) пачатак будаўніцтва замка ў мястэчку Мір
4) першая на Беларусі друкаваная кірыліцай кніга
580.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) першая друкарня на Беларусі
2) заснаванне Віленскай езуіцкай акадэміі
3) заснаванне ў Полацку езуіцкай калегіі
4) “Малая падарожная кніжка” Ф. Скарыны
581.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) канчатковае ўраўнанне ў правах праваслаўнай шляхты ВКЛ з каталіцкай
2) пачатак Лівонскай вайны
3) стварэнне Галоўнага трыбунала ВКЛ
4) Люблінская унія
582.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) Галоўны трыбунал ВКЛ
2) Захоп Полацка войскамі Івана IV
3) Ям-Запольскае перамір’е
4) спыненне існавання Лівонскага ордэна
583.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) Дэвулінскае перамір’е
2) Пачатак інтэрвенцыі РП у Маскоўскую дзяржаву
3) захоп Смаленска войскам РП
4) Ілжэдзмітрый І уступіў у Маскву
584.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) першы фальварак на беларускіх землях
2) “валочная памера”
3) наданне Магдэбургскага права г. Менску
4) Судзебнік Казіміра
585.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) наданне Магдэбургскага права г. Віцебску
2) выданне “Уставы на валокі”
3) увядзенне 10-гадовага тэрміну пошуку збеглых сялян
4) пачатак Лівонскай вайны
586.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) язычніцтва
2) прыняцце хрысціянства на беларускіх землях
3) канчатковае адасабленне праваслаўнай царквы ВКЛ ад Маскоўскага мітрапаліта
4) заснаванне Віленскага біскупства
587.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) выданне першай кнігі Ф. Скарыны
2) Крэўская унія
3) Грунвальдская бітва
4) Бітва пад Оршай
588. Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) Дэвулінскае перамір’е
2) Кейданская унія
3) бітва пад Лоевам
4) утварэнне Галоўнага трыбунала ВКЛ
589.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) Кейданская унія
2) бітва каля в. Лясная
3) “вечны мір” паміж Маскоўскай дзяржавай і РП
4) інтэрвенцыя РП у Маскоўскую дзяржаву
590.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) пачатак казацка-сялянскай вайны на Беларусі
2) Аліўскі мір
3) Кейданская унія
4) адваяванне ў Маскоўскай дзяржавы сталіцы ВКЛ
591.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) бітва каля в. Лясная
2) пачатак першай Паўночнай вайны
3) страта г. Менска ў вайне 1654 – 1667 гг.
4) Андрусаўскае перамір’е
592.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) княжанне ў ВКЛ Войшалка
2) каранацыя Міндоўга
3) “Літва Міндоўга”
4) княжанне ў ВКЛ Шварна
593.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) цэх
2) дробная рамесная вытворчасць
3) фабрыка
4) мануфактура
594.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) пачатак паўстання на Каменшчыне
2) з’яўленне першых мануфактур на Беларусі
3) пачатак паўстання ў Крычаўскім старостве
4) “нямы сойм” РП
595.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) бітва пад Алькенікамі
2) паўстанне ў Крычаўскім старостве
3) бітва каля в. Лясная
4) пачатак працы Карэліцкай мануфактуры Радзівілаў
596.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) Адукацыйная камісія
2) “Вялікае мастацтва артылерыі”
3) адкрыццё Віленскага калегіума
4) заснаванне кальвінісцкай гімназіі ў Слуцку
597.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) канчатковае ліквідацыя права “ліберум вета”
2) пачатак працы 4-х гадовага сойма РП
3) ураўнанне ў правах дысідэнтаў з католікамі ў РП
4) Слуцкая канфедэрацыя
598.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) абранне каралём РП С. Панятоўскага
2) першы падзел РП
3) “Паланецкі універсал”
4) прыняцце соймам РП Канстытуцыі
599.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) Барская канфедэрацыя
2) Слуцкая канфедэрацыя
3) Торуньская канфедэрацыя
4) Таргавіцкая канфедэрацыя
600.Устанавіце правільную паслядоўнасць:
1) готыка
2) раманскі стыль
3) барока
4) класіцызм
601. Вайна РП з Маскоўскай дзяржавай пачалася ў 1654 годзе, а скончылася ў … годзе.
602.Вайна РП з Маскоўскай дзяржавай скончылася падпісаннем перамір’я на … гадоў.
603.Перамір’е, падпісанае РП і Маскоўскай дзяржавай у выніку вайны сярэдзіны XVII ст. мела назву …
604.Перамір’е паміж РП і Маскоўскай дзяржавай было падпісана ў … годзе, а што было заключана між гэтымі дзяржавамі ў 1686 г.?
605.Запоўніце ланцужок …, 1500 – 1503, 1506 – 1508, …
606.ВКЛ страціла Смаленск у … годзе, а РП вярнула ў … годзе.
607.Вайна ў XVI ст., баявыя дзеянні якой вяліся, галоўным чынам на тэрыторыі Беларусі, а працягвалася яна 25 гадоў …
608.Беларускі горад, у якім паводле Статута ВКЛ 1588 г., напярэдадні соймаў РП збіраўся у канцы XVI ст. соймік ВКЛ, – гэта …
609.Узброенае ўмяшальніцтва адной краіны ва ўнутраныя справы другой з мэтай захопу тэрыторыі абазначаецца паняццем …
610.Другі па ліку кароль Рэчы Паспалітай – гэта …
611.Паклаў пачатак заканадаўчаму афармленню прыгоннага права ў ВКЛ …, а завяршыў …
612.Да рэформы 1557 г. асноўнай адзінкай абкладання сялян павіннасцямі з’яўлялася (з’яўляўся) …, а пасля ёю стала (стаў) …
613.Віцебск атрымаў Магдэбургскае права ў … годзе.
614.Адасобленая частка горада, якая знаходзілася пад уладай феадала альбо царквы і не падпарадкоўвалася магістрату …
615.Назавіце дзень, месяц і год бітвы пад Оршай, у якой гетман К. Астрожскі разбіў маскоўскае войска.
616. Назавіце дзень, месяц і год заключэння Люблінскай уніі.
617.Каралём Рэчы Паспалітай быў прадстаўнік французскай дынастыі …
618. Прадмову да трэцяга Статута ВКЛ напісаў канцлер …
619. Дакументы, у якіх апісваліся феадальныя ўладанні разам з насельніцтвам, зямлёй, гаспадаркай і сялянскімі павіннасцямі, – гэта…
620.Спецыяльны будынак, у якім знаходзіўся магістрат, – гэта …
621.Пасада ў горадзе з магдэбургскім правам, якая не з’яўлялася выбарнай. Займала яе асоба, прызначаная вялікім князем …
622.Сяляне, якія разлічваліся з землеўладальнікам часткамі сабранага ўраджаю, – гэта …
623.Феадальна залежныя сяляне, галоўнай павіннасцю якіх была паншчына называліся …
624.Сяляне, якія пры выкананні пэўных умоў мелі права выхаду з маёнтка феадала на службу да другога абазначаюцца паняццем …
625.Сяляне, якія страцілі права пераходу ад аднаго феадала да другога абазначаюцца паняццем …
626.Феадальная павіннасць сялян і мяшчан ВКЛ на утрыманне вялікага князя і яго світы ў час выканання ім судова-адміністрацыйных функцый на местах мела назву...
627.Горад у сучаснай Мінскай вобласці, узнік у ХІІ ст., у XV ст. атрымаў Магдэбургскае права, у 1595 г. яго захапіў С. Налівайка, але ў ходзе вайны 1654 – 1667 гг. горад не быў узяты войскамі рускага цара …
628.Адзінка абкладання павіннасцямі ў ВКЛ да сярэдзіны XVI ст. – гэта …
629.Феадальная гаспадарка, заснаваная на працы феадальна залежных сялян, прадукты з якой ішлі пераважна на продаж, – гэта …
630.У склад “праднейшай рады” уваходзілі: віленскі і трокскі ваявода, віленскі і трокскі кашталяны і...?
631.Першы фальварак на беларускіх землях узнік на Наваградчыне ў маёнтку …
632.У пачатку XVI ст. у склад “праднейшай рады” ўваходзіў праваслаўны магнат, выдатны палкаводзец …
633.Паводле рэформы 1565 г. беларускія землі апынуліся ў межах 8 ваяводстваў: Віленскае, …, Берасцейскае, Віцебскае, Менскае, Наваградскае, Полацкае, …?
634.Устаўце прапушчанае
Ваяводства, …, воласць, …?
635. Вялікі князь літоўскі, у час праўлення якога была падпісана Люблінская унія, – гэта …
636. У канцы XVI ст. каралём польскім і вялікім князем літоўскім быў прадстаўнік шведскай дынастыі …
637.Спадчынная ўлада аднаго чалавека ў дзяржаве, – гэта …
638.У ВКЛ дзейнічаў прынцып дзяржаўнага будаўніцтва: “Не рушыць …, не ўводзіць …”
639.Заканадаўчы акт, якім вялікі князь дараваў або пацвярджаў правы феадалаў ці горада называецца …
640.Баявы атрад у ВКЛ, які меў свой сцяг называўся …, а збор усяго войска дзяржавы – …?
641.“Маскву з татарамі паклаўшы, здабыў 63 над імі перамогі, для калек ён пакінуў шпіталі, для дзетак школы …” (Пра каго гаворка?)
642.Моўная, эканамічная, культурная супольнасць людзей, якая гістарычна склалася на пэўнай тэрыторыі …
643.Усведамленне людзьмі сваёй прыналежнасці да пэўнага народа, што фарміруецца на аснове агульнага паходжання, падабенства мовы, культуры, гістарычнага лёсу …
644.Зацвердзіў першы Статут ВКЛ, быў мецэнатам, апекаваў Ф. Скарыну і М. Гусоўскага, валодаў некалькімі мовамі, пры ім адбылася бітва на р. Крапіўна …
645.Прамежкавая форма паселішча паміж горадам і сялом у XVI ст. у ВКЛ – гэта …
646.Падатак, які ВКЛ сплочвала крымскім татарам у першай палове XVI ст. называўся …
647.Асноўным органам кіравання ў складзе магістрата з’яўлялася (з’яўляўся) …
648.Купцы, што займаліся ў ВКЛ знешнім гандлем – гэта …
649.Дробны гандляр, які гандляваў сваім таварам па вёсках і мястэчках – гэта …
650.Першы горад у ВКЛ, што атрымаў Магдэбургскае права, – гэта …
651.Першы горад на Беларусі, што атрымаў Магдэбургскае права, – гэта …
652.Праваслаўнае насельніцтва РП каталікі называлі …
653.Дзяржаўны маёнтак, які даваў вялікі князь у карыстанне шляхцічу за службу, – гэта …
654.Пазанадзельныя землі, што распрацоўваліся сялянамі мелі назву …
655.На ўтрыманне войска з дзяржаўных сялян спаганялася …, а з прыватнаўласніцкіх …
656.Прадпрыемствы, заснаваныя на ручной працы і шырокім яе падзеле, называюцца …
657.Уніяцкі архіепіскап, які быў кананізаваны … (прозвішча)
658.Рэктар езуіцкай акадэміі ў Вільні, ініцыятар Берасцейскай царкоўнай уніі … (прозвішча)
659.Грашовы збор з сялян за карыстанне зямельнымі надзеламі ў ВКЛ …
660.Захоплены войскамі Івана IV Полацк быў вызвалены войскамі ВКЛ на чале з каралём …
661.Першы ва Ўсходняй Еўропе поўны звод Бібліі быў надрукаваны ў горадзе … ў … годзе.
662.На царкоўным саборы ў Берасці была заснавана уніяцкая або … (сінонім) царква.
663.Паміж заснаваннем уніяцкай царквы і яе ліквідацыяй у Расійскай імперыі прайшло … гадоў.
664.Арганізацыя, якая была галоўным барацьбітом з Рэфармацыяй Еўропе, у т.л. у ВКЛ, – гэта …
665.Сталіца ВКЛ была занята рускімі войскамі ў 17 ст. у … годзе, а вызвалена ў … годзе.
666.Беларускі горад, у якім у 1562 г. была надрукавана першая на Беларусі кірылічная кніга, – гэта …
667.Рускі прапаведнік, прадстаўнік сялянска-плябейскай ерасі сярэдзіны XVI ст., што ўцёк у ВКЛ, – гэта …
668.Культурна-гістарычная эпоха еўрапейскай культуры, якая ў XIV – XVI стст. ахапіла большасць краін Еўропы і характарызавалася аднаўленнем гуманістычнага светапогляду, уздымам свецкай навукі, літаратуры, мастацтва …
669.У канцы XVI ст. у Нясвіжы быў пабудаваны езуіцкі касцёл у стылі …
670.Архітэктар, які у канцы XVI ст. пабудаваў у Нясвіжы езуіцкі касцёл …
671.Езуіцкая калегія была заснавана ў Вільні ў … годзе.
672.Віленская езуіцкая акадэмія была заснавана ў … годзе.
673.Каму належаць словы: “Для вас селянін гэта халоп халопам, а ў мяне вяльможны, яснавяльможны, таму што калі я сялян не буду мець, тады і сам яснавяльможным не буду” …?
674.Падлічыце, колькі універсітэтаў было ў РП у сярэдзіне XVIIІ ст.
675.Францішка Уршуля, аўтар шэрагу драматычных твораў 18 ст., паходзіла з роду...?
676.Аснову балетнай трупы Варшаўскага каралеўскага балета склалі артысты... і... тэатраў.
677.Шляхціч, які быў спалены на вогнішчы на плошчы Старога Мяста ў Варшаве ў 1689 г. … (прозвішча)
678.Асоба, пра якую А.С. Пушкін сказаў “Георгі ёсць адзін з самых дабрапамятных мужоў мінулага стагоддзя. Жыццё яго належыць гісторыі” …
679.Першы дапаможнік па матэматыцы на рускай мове выдаў ураджэнец Мсціслаўшчыны … (прозвішча)
680.Вывучаў планету Меркурый і адкрыў невядомае сузор’е … (прозвішча)
681.Аўтарам працы “Вялікае мастацтва артылерыі” з’яўляецца … (прозвішча)
682.Закончыце пералік: Парадны, рыцарскі, прадстаўнічы і … партрэт
683.Эканамісты, якія прызнавалі зямлю і земляробства адзінай крыніцай багацця, а сельскагагспадарчую працу – адзінай вытворчай працай …
684.Асоба, якая ў РП не падзяляла пануючага ў краіне веравызнання абазначалася тэрмінам …
685.Ураджэнец Беларусі, імем якога названы горны пік ў Аўстраліі … (прозвішча)
686.Удзельнік паўстання 1794 г., аўтар славутага паланеза “Развітанне з Радзімай” … (прозвішча)
687.Леў Сапега нарадзіўся ў в.... Віцебскага павета
688.Дзяржаўная рада манарха і вышэйшыя палата сойма РП мела назву...
689.У праваслаўнай і грэка-каталіцкай цэрквах спіс асоб для памінання “за спачын душы” мае назву...
690.Соймавыя пастановы называліся...