Лекции.Орг


Поиск:




Афармленне агульнарасійскіх палітычных партый. Рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Пачатак парламентарызму




Грамадска-палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі, як і ва ўсёй Расійскай імперыі, у пачатку ХХ ст. была вельмі нестабільнай. У адзначаны перыяд у Расійскай імперыі склалася рэвалюцыйная сітуацыя, якая вылілася ў рэвалюцыю 1905−1907 г. прычын рэвалюцыі:1) эканамiчны крызiс пачатку ХХ ст., які прывёў да беспрацоўя, рэзкага пагаршэння матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва і, як следства, да росту рэвалюцыйных настрояў сярод як гараджан, так і сялянства. 2) нявырашанасць аграрнага пытання. 3) наяўнасць самадзяржаўя і адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод;4) невырашанасць нацыянальнага пытання. 5) нестабільнасцьпалітычнай сітуацыі выяўлялася ў стварэнні вялікай колькасці палітычных партый, якія ставілі розныя патрабаванні. Бунд («Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі») ― самая ўплывовая рэвалюцыйная арганізацыя ў Беларусі ў канцы ХІХ − пачатку ХХ ст. Утвораны ў Вільні ў 1897 г. з мэтай арганізацыі барацьбы яўрэйскіх рабочых за паляпшэнне іх эканамічнага становішча; РСДРП (Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя) ―1898 г. у Мінску на І з’ездзе прадстаўнікоў шэрагу сацыял-дэмакратычных арганізацый. Стаяла на пазіцыях марксісцкага вучэння аб класавай барацьбе як рухаючай сіле гісторыі і рабіла стаўку на пралетарыят. У 1903 г. на ІІ з’ездзе ў РСДРП вызначыліся дзве фракцыі: бальшавікі, якія выступалі за рэвалюцыйны шлях пабудовы сацыялізму, і меншавікі, мэтай якіх было паступовае рэфармаванне грамадства; Эсэры (ПСР − Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў) ― 1902 г., аб’яднаўшы народніцкія арганізацыі і групы, якія ў сваёй дзейнасці арыентаваліся на сялянства. Праграма ПСР прадугледжвала сацыялізацыю зямлі − перадачу ўсёй зямлі ва ўласнасць народа і ўраўнальнае надзяленне зямлёй без права куплі-продажу; ППС на Літве (Польская сацыялістычная партыя на Літве) ― 1902 г. выступала за звяржэнне самадзяржаўя, усталяванне ўлады народа і пабудову сацыялізму шляхам народнай рэвалюцыі; БСГ (Беларуская сацыялістычная грамада) ― першая беларуская нацыянальная палітычная партыя. Утворана зімою 1902−1903 г. на аснове маладзёжных культурна-асветніцкіх гурткоў беларускай вучнёўскай і студэнцкай моладзі Пецярбурга, Мінска і Вільні як Беларуская рэвалюцыйная грамада. Рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу з расстрэлу мiрнай дэманстрацыi рабочых («крывавая нядзеля»). Удзельнiкi рэвалюцыi былі аб’яднаны ў 3 лагеры:1) урадавы. Яго сацыяльнай базай былі дваранства, чыноўніцтва, буйная буржуазія. Выступаў за захаванне існуючага грамадска-палітычнага ладу і абапіраўся на армiю i палiцыю.2) буржуазна-лiберальны лагер быў прадстаўлены большай часткай буржуазiі, перадавымі памешчыкамi, часткай iнтэлiгенцыi. Іх мэтай было ўсталяванне канстытуцыйнай манархіі і стварэнне парламента шляхам палітычных рэформ;

3) дэмакратычны лагер аб’яднаў сялян, пралетарыят і дэмакратычную інтэлігенцыю. Выступалі за звяржэнне самадзяржаўя і ўсталяванне дэмакратычнай рэспублікі шляхам склікання Устаноўчага сходу, а таксама за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання. 18 кастрычніка ў гарадах Беларусі быў абвешчаны Маніфест Мікалая ІІ ад 17 кастрычніка 1905 г., паводле якога ў Расіі абвяшчаліся дэмакратычныя правы і свабоды, а таксама стваралася надзеленая заканадаўчымі паўнамоцтвамі Дзяржаўная дума, пры наяўнасці якой расійскае самадзяржаўе ператваралася ў парламенцкую манархію. Манiфест ад 17 кастрычнiка задаволіў прадстаўнікоў буржуазна-ліберальнага лагера. Яны адышлі ад рэвалюцыi, утварылі дзве палітычныя партыі ― Канстытуцыйна-дэмакратычную партыю (кадэты) і «Саюз 17 кастрычніка» (акцябрысты) ― і далучыліся да ўрадавай кааліцыі. Каб спыніць рост рэвалюцыйнага руху, царскі ўрад выкарыстоўваў як прымус (армію і паліцыю), так і эканамічныя (сталыпінская аграрная рэформа 1906 г.), і палітычныя агітацыі (выбары ў Дзяржаўную думу). Вынiкi рэвалюцыi. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычная ― за ўсталяванне рэспублiкi i дэмакратычных свабод, але скончылася паражэннем. 3 чэрвеня 1907 г. Мiкалай II распусціў II Дзяржаўную думу i ўвёў новы выбарчы закон, па якому Дзяржаўная дума пазбаўлялася заканадаўчых паўнамоцтваў. Фактычна ў выніку так званага «трэцячэрвеньскага дзяржаўнага перавароту» ў Расіі адбылася рэстаўрацыя самадзяржаўя.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2015-11-05; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 2188 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Победа - это еще не все, все - это постоянное желание побеждать. © Винс Ломбарди
==> читать все изречения...

780 - | 751 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.