Лекции.Орг


Поиск:




Категории:

Астрономия
Биология
География
Другие языки
Интернет
Информатика
История
Культура
Литература
Логика
Математика
Медицина
Механика
Охрана труда
Педагогика
Политика
Право
Психология
Религия
Риторика
Социология
Спорт
Строительство
Технология
Транспорт
Физика
Философия
Финансы
Химия
Экология
Экономика
Электроника

 

 

 

 


Глава 3. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі. Дзейнасць беларускіх калабарацыяністаў




Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.

Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, зняволенне і знішчэнне беларускага народа. Акупацыйная палітыка была вынікам дзяржаўнага курса фашысцкай Германіі, распрацаванага ў дырэктыўных дакументах і праграмных выступленнях нацысцкіх кіраўнікоў.

Ідэалагічнай асновай акупацыйнай палітыкі былі чалавеканенавісніцкія тэорыі нацыстаў: аб “расавай перавазе” нямецкай нацыі над усімі іншымі; аб “гістарычнай неабходнасці” пашырэння “жыццёвай прасторы” для немцаў і іх “неад’емным праве” на сусветнае панаванне.

У адпаведнасці з планам “Барбароса” акупанты знішчылі дзяржаўнасць беларускага народа і тэрытарыяльную цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі:

· паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавыск былі перададзены Усходняй Прусіі;

· паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей былі ўключаны ў склад рэйхскамісарыята “Украіна”;

· паўночна-заходнія раёны Вілейскай вобласці былі далучаны да генеральнай акругі Літвы;

· тэрыторыя Віцебскай і Магілёўскай абласцей, большая частка Гомельскай і ўсходнія раёны Мінскай вобласці былі ўключаны ў зону армейскага тылу групы армій “Цэнтр”, дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне;

· Баранавіцкая, Вілейская (без паўночна-заходніх раёнаў), Мінская (без усходніх раёнаў) вобласці, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай абласцей склалі “генеральбецырк Беларутэнія” – генеральную акругу Беларусі.

Тэрыторыя генеральнай акругі Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят “Остланд” з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 “гебітаў” (акругоў). Для кіраўніцтва генеральнай акругай, акругамі і раёнамі ствараўся жорстка цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат гітлераўцаў.

На чале генеральнай акругі Беларусі стаяў генеральны камісарыят, які ўзначальваў адзін з паплечнікаў Гітлера гаўляйтар Вільгельм Кубэ. Ён праводзіў чалавеканенавісніцкую палітыку нацызму. Пасля знішчэння Кубэ мінскімі падпольшчыкамі 22 верасня 1943 г. яго месца заняў групенфюрэр войск СС Курт фон Готберг.

Фашысты зацвердзілі бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” – сімвалы эмігранцкага ўрада БНР, які супрацоўнічаў з немцамі. Зрабіў гэта гаўляйтар Беларусі Кубэ: “Колеры бела-чырвона-бела павінны быць у будучым прыкметай Беларутэніі”.

Кіраванне акругамі ажыццяўлялі гебітскамісары, гарадамі – штатскамісары, раёнамі – ортскамісары. Для стварэння ўяўнага выгляду самакіравання і ўзмацнення ўплыву на насельніцтва з мясцовых жыхароў арганізоўваліся гарадскія, раённыя і павятовыя ўправы, а ў вёсках прызначаліся старасты, солтысы, войты.

Пры стварэнні фашысцкай акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх фарміраванняў немцы выкарыстоўвалі беларускіх нацыяналістаў. З розных краін Еўропы гітлераўцы прывозілі да нас сваіх прыслужнікаў беларускага паходжання, якія пачыналі кар’еру яшчэ ў перыяд Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918–1920 гг.

Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Галоўным сродкам падтрымання “новага парадку” былі войскі і розныя службы: СС (ахоўныя атрады); СА (штурмавыя групы); СД (служба бяспекі, галоўны орган разведкі і контрразведкі); гестапа (палітычная паліцыя); жандармерыя і інш.

Генеральны план “Ост” вызначаў праграму каланізацыі захопленых тэрыторый, германізацыі, высялення і знішчэння народаў Усходняй Еўропы.

Галоўным сродкам ажыццяўлення генеральнага плана “Ост” з’яўлялася палітыка генацыду – планамернага знішчэння цэлых груп насельніцтва па тых ці іншых матывах: з-за прыналежнасці да савецкіх актывістаў, камуністаў, яўрэяў і г.д. Для рэалізацыі гэтага плана гітлераўцы выкарыстоўвалі цэлую сістэму мер: заложніцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя аперацыі, лагеры смерці і інш.

У межах рэспублікі было арганізавана 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў, з якіх мала хто вярнуўся жывым. Вязняў трымалі пад адкрытым небам, марылі голадам, заражалі інфекцыйнымі хваробамі, катавалі. У Мінску і яго ваколіцах было размешчана 5 такіх лагераў, адзін з якіх – Трасцянецкі – па колькасці знішчаных людзей стаяў на трэцім месцы пасля Асвенціма і Майданака. Напярэдадні наступлення савецкіх войск гітлераўцы практыкавалі стварэнне на пярэднім краі сваёй абароны спецыяльных лагераў смерці, у якіх размяшчалі інфекцыйных хворых з мэтай масавага распаўсюджвання цяжкіх захворванняў сярод насельніцтва і часцей Чырвонай Арміі.

На тэрыторыі Беларусі было больш за 100 гета, у якія гітлераўцы сагналі сотні тысяч яўрэяў, як жыхароў рэспублікі, так і яўрэяў з Польшчы, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Галандыі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. 21–23 кастрычніка 1943 г. было здзейснена адно з самых крывавых злачынстваў фашызму – масавае знішчэнне яўрэяў у мінскім гета і ў Трасцянецкім лагеры смерці, дзе загінула амаль што 100 тыс. яўрэяў.

Канцлагеры, турмы, гета дзейнічалі практычна ў кожным раёне Беларусі. Паступова працэс знішчэння сваіх ахвяр гітлераўцы механізавалі: атручвалі ў спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяшканнях – “gaswagen” (душагубках). Жорсткай расправе падлягалі ваеннаслужачыя, да якіх гітлераўцы адносілі практыччна ўсіх мужчын ва ўзросце 16–55 гадоў, што знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад раёнаў ваенных дзеянняў.

Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над партызанамі і мірным насельніцтвам. Пад выглядам барацьбы з партызанамі яны правялі больш за 140 карных экспедыцый, у ходзе якіх цэлыя раёны Беларусі ператвараліся ў зоны пустыні. 22 сакавіка 1943 г. былі спалены 149 жыхароў, у тым ліку 76 дзяцей, в. Хатынь Лагойскага раёна Мінскай вобласці. За гады акупацыі ў Беларусі разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, 186 з якіх так і не адноўлены пасля вайны.

Палітыка каланізацыі і генацыду ўключала і гвалтоўны вываз савецкіх людзей на катаржныя работы ў Германію. Угон беларускага насельніцтва насіў масавы, планамерны характар і меў пэўныя мэты. На Нюрнбергскім судовым працэсе над нямецкімі ваеннымі злачынцамі быў прадстаўлены гітлераўскі сакрэтны мемарандум ад 12 мая 1944 г., у якім прама адзначалася, што намечаная адпраўка з Беларусі ў Германію 40–50 тыс. падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў “мае мэту не толькі прадухіліць умацаванне ваеннай сілы ворага, але таксама скараціць яго біялагічны патэнцыял у будучым”. За час акупацыі з Беларусі было вывезена 380 тыс. чалавек, у тым ліку больш за 24 тыс. дзяцей. Вярнулася ж дамоў пасля перамогі каля 120 тыс. чалавек.

Ахвярамі нямецка-фашысцкай “палітыкі генацыду і выпаленай зямлі” стала чвэрць насельніцтва Беларусі. Усяго ў рэспубліцы, як ужо гаварылася, было знішчана больш за 2 млн 200 тыс. чалавек.

У галіне эканомікі акупацыйны рэжым прынёс працоўным Беларусі страшэнную галечу, звышэксплуатацыю, адкрытае рабаванне матэрыяльных каштоўнасцей. Эканамічная палітыка на захопленай тэрыторыі Беларусі насіла каланіяльны характар. Для грабяжу і падрыву гаспадарчага патэнцыялу рэспублікі быў створаны спецыяльны штаб “Ольдэнбург” з вялікім штатам інспекцый, атрадаў для збору прадукцыі вытворчасці і сыравіны. Гітлераўцы вывозілі ў Германію найбольш каштоўнае абсталяванне фабрык, заводаў, электрастанцый, сельгастэхніку, прадукты харчавання, лясныя і тарфяныя багацці. Сістэматычна яны грабілі і асабістую ўласнасць насельніцтва.

За гады акупацыі Беларусі ў Германію было вывезена 90 % станочнага і тэхнічнага абсталявання, 96 % энергетычных магутнасцей, 18,5 тыс. аўтамашын, больш за 9 тыс. трактароў і цягачоў, 1100 камбайнаў.

Акупацыйныя ўлады і штаб “Ольдэнбург” у інтарэсах Германіі, вермахта арганізоўвалі работу часткі прадпрыемстваў прамысловасці, транспарту, гандлю. Усяго ж у гады вайны на тэрыторыі нашай рэспублікі дзейнічала каля 60 прадпрыемстваў пераважна металаапрацоўчай, мясцовай, лёгкай і харчовай прамысловасці.

На гэтых прадпрыемствах рабочыя працавалі ў прымусовым парадку, праз абавязковую рэгістрацыю на біржах працы. Працоўны дзень доўжыўся 10–12 гадзін. За розныя правіннасці, за сабатаж білі, саджалі у карцэр, адпраўлялі у канцлагер. Рацыён харчавання працоўнага ўключаў 200 г хлеба на дзень і 10 г солі.

На ўсім працягу акупацыі гітлераўцы бязлітасна рабавалі беларускае сялянства. Яны разрабавалі 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасы, 316 МТС. У Германію было вывезена, паводле няпоўных даных, больш за 1,6 млн т збожжа, 426 тыс. т мукі, 3 млн т бульбы і гародніны. Працаўнікі вёскі, як і жыхары гарадоў, плацілі шматлікія падаткі. Усё насельніцтва ва ўзросце ад 14 да 65 гадоў у абавязковым парадку прыцягвалася да прымусовых работ на будаўніцтва абарончых аб’ектаў, мастоў, дарог і г.д.

Імкнучыся духоўна заняволіць народ, гітлераўцы разрабавалі ўсе ВНУ, НДІ, АН БССР, Беларускі дзяржаўны гістарычны музей, Дзяржаўную карцінную галерэю, знішчылі тысячы помнікаў старажытнасці, гісторыі, культуры, архітэктуры Беларусі, разбурылі музеі, тэатры, клубы, больш за 7 тыс. школьных будынкаў і г.д.

З дапамогай спецыяльна створаных школ, газет, часопісаў, радыё, кіно і іншых сродкаў агітацыі і прапаганды гітлераўцы імкнуліся прывіць насельніцтву Беларусі дух пакорнасці, паслушэнства, развіць нацыянальную варожасць, зламаць іх волю да барацьбы за незалежнасць, супраць фашысцкай Германіі.

Каб раскалоць адзінства беларускага народа, знайсці ў яго апору, гітлераўцы спрабавалі ствараць нацыяналістычныя арганізацыі. Так, 22 кастрычніка 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС). Яе статут быў зацверджаны Кубэ. БНС дамагалася прызнання за сабой права на самакіраванне і рабіла спробы стварыць сваё ваенізаванае фарміраванне – Беларускі корпус самааховы (БКС).

З дазволу акупантаў у чэрвені 1943 г. быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ), які аб’ядноўваў каля 8 тыс. юнакоў і дзяўчат. Кіраўнікі трэцяга рэйха імкнуліся рыхтаваць юнакоў да службы ў вермахце, былі сфарміраваны нават роты СС для барацьбы з партызанамі. Саюз беларускай моладзі ў многім нагадваў нямецкі “Гітлерюгенд”.

У снежні 1943 г. была створана Беларуская цэнтральная рада (БЦР). Рада ставіла мэтай мабілізацыю ўсіх сіл беларускага народа для знішчэння бальшавізму і працавала па зацверджанаму Генеральным камісарам Беларусі Готбергам статуту.

Падпарадкаваныя Радзе ці створаныя ёю мясцовыя арганізацыі і саюзы – Беларуская самапомач, Саюз беларускай моладзі, Беларускае культурнае аб’яднанне, Беларуская краёвая абарона (БКА) і іншыя садзейнічалі ажыццяўленню нацысцкай акупацыйнай палітыкі.

У сакавіку 1944 г., калі войскі Германіі апынуліся ў катастрафічным становішчы, акупанты дазволілі стварыць у Беларусі большыя, чым раней, узброеныя нацыянальныя фарміраванні. Было арганізавана 55 батальёнаў Беларускай краёвай абароны. Але шырока разгарнуць сваю дзейнасць БЦР, БКА ўжо не ўдалося. Чырвоная армія пачынала падрыхтоўку аперацыі па вызваленні Беларусі.

У гэтых умовах у акупіраваным Мінску 27 чэрвеня 1944 г., за шэсць дзён да вызвалення горада савецкімі войскамі, быў скліканы ІІ Усебеларускі кангрэс (І з’езд (кангрэс) адбыўся ў снежні 1917 г.). Кангрэс абвясціў сябе “паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларускага народа” і выказаўся за аддзяленне Беларусі ад СССР.

Спроба стварэння беларускай дзяржаўнасці з дапамогай акупантаў не мела рэальнасці. Калі ў час работы кангрэса стала вядома, што Чырвоная Армія зрабіла прарыў нямецкіх войск і імкліва рухаецца на Мінск, СС выдзелілі спецыяльны цягнік для эвакуацыі сваіх памагатых і членаў іх сем’яў.

Такім чынам, у час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя (ад французскага ccolloboration – супрацоўніцтва). Савецкі ваенна-гістарычны слоўнік тлумачыць калабарацыю як здраду сваёй радзіме і пераход на шлях супрацоўніцтва з ворагам.

У склад беларускіх калабарацыяністаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. У склад калабарацыяністаў уваходзілі і тыя, хто абставінамі лёсу, часцей за ўсё метадамі гвалту і запалохвання, былі прымушаны пайсці на службу да акупантаў і такім чынам пазбаўлены іншага выбару. Калабарацыяністы разлічвалі “тварыць самастойную Беларусь” пад эгідай гітлераўскага рэйха. Да моманту вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на яе тэрыторыі дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных членаў розных калабарацыянісцкіх арганізацый. Уся іх дзейнасць кантралявалася гітлераўцамі.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-02-25; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 682 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Не будет большим злом, если студент впадет в заблуждение; если же ошибаются великие умы, мир дорого оплачивает их ошибки. © Никола Тесла
==> читать все изречения...

2538 - | 2233 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.011 с.