Лекции.Орг


Поиск:




Паэма “Дзед Завала”, нарысы, успаміны, артыкулы.




Асобна ў творчасці Ядвігіна Ш. стаіць паэма (вершаванае апавяданне) “Дзед Завала”. У панараме развіцця новай беларускай літаратуры яно не з’яўляецца выпадковым. Блізкім папярэднікам Антона Завалы быў паляўнічы дзед Грышка з твора Я.Лучыны “Стары ляснік”, а блізкім яго наступнікам стаў паляшук дзед Даніла – ахоўнік княжацкага саду ў паэме Я.Коласа “Сымон-музыка”.

Завала – былы ўдзельнік паўстання 1863 г., усім жыццём і душой зліты з беларускай пушчай. Мы сустракаем героя ў той момант, калі ён на золку збіраецца ў пушчу, бо дома яго ніхто (ужо памерла і жонка) і нішто (гаспадаркі амаль няма) не трымае. У гэтым творы пушча найбольш апаэтызавана Ядвігіным Ш., пра якую пісьменнік пісаў і ў апавяданнях, і ў “Лістах з дарогі”. Гэта тычыцца легенды пра матачнік – тых мясцін у пушчы, згодна з народным уяўленнем, куды звяры ішлі дажываць свой век. У Ядвігіна Ш. паэтызацыя матачніка – паэтызацыя народна-сялянскіх уяўленняў аб шчаслівым агульнажыцці людзей увогуле, аб шчаслівай забяспечанай старасці.

У свой час М.Гарэцкі зазначаў, што “вершаванае апавяданне “Дзед Завала” сведчыць аб малай версіфікатарскай спрактыкаванасці аўтара, але вызначаецца мастацкімі апісаннямі, у якой чуюцца прыемныя павевы старой паэтычнай душы” [М.Гар“Гіст.б.л.”С.288].

Нататкі “Лісты з дарогі ” па жанраваму вызначэнню – публіцыстычны нарыс (у той час малады жанр у беларускай прозе). Напісаны яны былі ў 1910 г. падчас падарожжа Ядвігіна Ш. па родным краі (цягнулася з канца мая па канец верасня; у кірунку з Вільні па Ашмянскім тракце; працягласць – 400 вёрст). У гэтых нататках выкладзены “пісьменніцкія ўражанні, грамадзянскі роздум над эканамічнымі і нацыянальнымі праблемамі жыцця беларускага селяніна”[3, с. 95]. Закранае ён і праблему народнай асветы.

“Думкі з падарожы” – апошні ліст з нататак “Лісты з дарогі”. У ім аўтар выказвае “сваё агульнае ўражанне” [7, с. 194] ад убачанага, робіць рашучыя вывады аб тым, што:

– народ ужо не такі, як 10-15 гадоў таму, што “не такімі вачамі глядзіць ужо ён на свет” [7, с. 194]: з аднаго боку асцярожны беларус зрабіўся яшчэ больш непрыступным да сваёй душы і думак, з другога – зразумеў, што жыць так, як раней – нельга; таму ён шукае новых дарог і варта паказаць народу гэту дарогу, пры гэтым варта “пратаптываць” яе побач з беларусам, бо той страціў веру ў слова;

– “Моладзь ірвецца да прасветы, але тыя рамкі, у якія ўціснута цяпер навука нашых школ, даюць столькі карысці, колькі можа мець яе галодны чалавек, калі яму вымазаць вусны салам” [7, с. 194];

– “Беларускі мужык дасканальна знае сваю зямлю і вырабляе яе так, як толькі можна вырабіць на шнуры, дзе і з бараной трудна завярнуцца...І ўсё ж такі з сваёй цяжкай працы пры найлепшым ураджаі выжыць сямейнаму селяніну з сваёй гаспадаркі... нельга... Але каб падняць даходнасць зямлі, трэба перакуліць варункі не толькі гаспадаркі, але і варункі самога жыцця нашага мужыка. А на гэта трэба працы і часу. Працы – пакуль мужык не стане добра свядомым; часу – пакуль мужык не стане свабодным” [7, с. 194-195].

“Успаміны” – выдадзены ў Вільні ў 1921 г. Засталіся незакончанымі. Першая частка, якая была надрукавана, “ахоплівае студэнцкія гады пісьменніка, арышт і знаходжаннне ў Бутырках” [3, с. 102]. Гэта твор мемуарнага жанру, “усхваляванае апавяданне пра тое, што перажыта сэрцам чалавека грамадзяніна. Студэнцкія хваляванні падаюцца то з лірычнай усхваляванасцю, то з гумарам і жартам, то з непазбыўнай тугой” [3, с. 102].

 

Значэнне постаці Ядвігіна Ш. у гісторыі беларускай літаратуры.

“Як зазначае літаратуразнаўца і педагог Лідзія Голубева, Ядвігін Ш. “узбагаціў беларускую прозу новымі жанрамі, унёс магчымую на тым этапе стылявую разнастайнасць у розныя віды апавядання, быў адным з пачынальнікаў буйнога эпічнага палатна і мастацкай публіцыстыкі”[4, с.167].

 

 

ЯДВІГІН Ш.

Літаратура

Асноўная

1. Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч.2. – Мн., 1989.

2. Гісторыя беларускай літаратуры. (ХІХ – пач. ХХ ст.) / Пад. рэд. М.А.Лазарука і А.А.Семяновіча. – Мн., 1998.

3. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст.: У 4 тамах. – Т. 1. (1901 – 1920 гг.). – Мн., 1999.

Дадатковая

4. Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён: папулярныя нарысы. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006. – С. 166-167.

5. Каваленка В.А. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры. – Мн.: Нав. і тэхн., 1981. – 320 с.

6. Максімовіч В. Эстэтычныя пошукі ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. – Мн., 2000. – С.145-155.

7. Ядвігін Ш. Выбраныя творы. – Мн.: Маст. літ., 2006. – 239 с.

8. Ніцшэ Ф. Так сказаў Заратустра: Кніга ўсім і нікому. – Мн., 1994.

9. Казбярук У. На хвалі беларускага адраджэння. Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя // Роднае слова. – 1993. – № 7. – С. 37- 44.

 





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-01-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1049 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Логика может привести Вас от пункта А к пункту Б, а воображение — куда угодно © Альберт Эйнштейн
==> читать все изречения...

803 - | 804 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.