Лекции.Орг


Поиск:




Вопрос 7. Характар мастацкага рамантызму ў беларускай літаратуры ХІХ ст. (творы А.Міцкевіча, Я.Баршчэўскага, Я.Чачота, Т.Зана і інш. – на выбар).




«Сярод беларускага народа захоўваюцца яшчэ і цяпер некаторыя паданні даўніх часоў, якія пераходзячы ад чалавека да чалавека, зрабіліся такія ж цьмяныя, як і міфалогія старажытных народаў... У іх (жыхароў паўночнай Беларусь — Т. Г.) фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. «Тое, што піша пан Баршчэўскі прозай, не датычыць непасрэдна ні гісторыі, ні літаратуры, ні мовы Беларусі, але мае сувязь з рэччу больш важнай, а менавіта з духам і паэзіяй народа, адкуль выйшлі і гісторыя, і літаратура, і мова. Ухапіўся ён за самую жыццёвую аснову і вырашыў паказаць у мастацтве вялікі народны вобраз. Ён мае перад сабою народ, часта з усёй прывабнасцю ягоных яшчэ паганскіх фантазій, якія апраменьвае сваім, так бы мовіць, беларускім гафманізмам (ад Гофман — прозвішча нямецкага пісьменніка-рамантыка. — Г. Г.)... У гэтых апавяданнях... толькі адно ядро належыць простаму народу, увесь малюнак — фантазія аўтара, сатканая на аснове нацыянальных колераў... Пан Баршчэўскі не збіральнік паданняў, але іх выразнік у мастацтве». Формы ўзаемадзеяння Я. Баршчэўскага з вуснай народнай творчасцю вельмі разнастайныя. Аўтар звяртаецца да фальклорных сюжэтаў і матываў, вобразаў і ўяўленняў, сродкаў тыпізацыі і ўмоўнасці. Аднак «Шляхціц Завальня...» наколькі фальклорны твор, настолькі і арыгінальны, індывідуальна-аўтарскі. Я. Баршчэўскі дзеліць людзей не на багатых і бедных, а на добрых і злых. Злым можа быць як пан, так і лёкай яго ці селянін (героі апавяданняў «Ваўкалак», «Пра чарнакніжніка і пра цмока.,.»). Разам з тым у асобных апавяданнях гучыць тэма сацыяльнай няроўнасці («Белая сарока», «Сын Буры»).

Вопрос 8. Асоба В.І.Дуніна –Марцінкевіча і беларуская мастацкая культура. Нацыянальнае і агульначалавечае ў драатургічных творах пісьменніка “Ідылія”, “Пінская шляхта”.
Жыццё Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча —Пачынальнік беларускай драматургіі стварыў і першы нацыянальны тэатр, быў яго рэжысёрам-пастаноўшчыкам і нават акцёрам. Творчасць Дуніна-Марцінкевіча прынята падзяляць на два перыяды.

Дарэформенныя творы вытрыманы ў духу рамантызму. У іх рэалізаваны такія элементы: ідэалізаванае ўспрыманне жыцця, аптымізм, надзея на рэформы, якія павінны змяніць жыццё народа да лепшага, любоў да народа, захапленне яго таленавітасцю і працавітасцю. Пісьменнік прапануе свае метады ўздзеяння на «кепскіх» паноў: перавыхаванне, а калі неабходна — пакаранне і абмежаванне іх у дзеяннях. Пісьменнік заклікае ўсіх да чалавечнасці, да згоды і паразумення ў грамадстве. Пастаноўку п'есы «Ідылія» («Сялянка») у 90-я гады XX ст. на падмостках Купалаўскага тэатра здзейсніў таленавіты рэжысёр Мікалай Пінігін. Аншлагі спектакля сведчаць пра таленавітасць твора, актуальнасць яго гуманістычных ідэй. Час паказаў, што надзеі пісьменніка на перавыхаванне паноў былі марныя. Але тая мастацкая сіла, з якой драматург сказаў пра духоўнае багацце народа, яго культуры, сцверджанне вечных ісцін і ўслаўленне вечных каштоўнасцяў робяць твор цікавым і для нашага сучасніка.

“Ідылія” (“Сялянка”, 1846). Асветніцкія тэндэнцыі ў творы. Імкненне да сацыяльнай гармоніі на аснове маральнай еднасці, агульначалавечых каштоўнасцей. Патрыятычныя матывы ў творы. Матыў перавыхавання Караля Лятальскага. Лятальскі як вобраз прыкладнага пана, узору для пераймання. Рэалістычныя і сентыменталісцкія рысы ў паказе Лятальскага. Юлія як носьбіт патрыятычных ідэй у творы. Пошукі маральнага ідэала ў народным асяроддзі. Спроба стварэння мастацкіх тыпаў беларускага сялянства (вобразы Ціта і Навума). Элементы сацыяльнага крытыцызму. Жанравая спецыфіка твора. “Ідылія” як твор сінкрэтычнага мастацтва. Арганічнае спалучэнне беларускай і польскай мовы ў творы. Фальклорныя традыцыі ў паказе жанрава-бытавых і масавых сцэн. Спалучэнне традыцый польскай сентыментальнай ідыліі і славянскага рамантызму ў творы.

Вобразам галоўнай гераіні пісьменнік славіць каханне, сцвярджае гармонію знешняй і ўнутранай прыгажосці, дае ўрокі паспяховай барацьбы са злом. План Юліі вывесці на чыстую ваду і пакараць жорсткага камісара Выкрутача паспяхова здзейснены дзякуючы яе дасканаламу розуму і палкаму жаданню шчасця, лепшай долі для народа.

Самым каларытным вобразам у камедыі з'яўляецца вобраз Навума Прыгаворкі, у якім увасоблены пісьменніцкі ідэал простага чалавека і захапленне яго мудрасцю, трапнасцю і багаццем беларускай мовы, якой гэтая мудрасць і выяўляецца. Просты сюжэт, у аснове якога «хітры» план дваранкі Юліі выдаць сябе за сялянку, закахаць у сябе франкамана і ненавісніка ўсяго нацыянальнага — Лятальскага, каб паўплываць на яго стаўленне да народа, «аздабляецца» па-майстэрску створанымі камічнымі сітуацыямі, прыказкамі і прымаўкамі, якімі так і сыпле Навум Прыгаворка.

Выкарыстаўшы ў «Пінскай шляхце» (1866) для сюжэта, на першы погляд, не вельмі значны, амаль анекдатычны факт, смешнае здарэнне, пісьменнік скіраваў увесь свой сатырычны запал на раскрыццё бюракратычнага суда і ўсёй парэформеннай рэчаіснасці. «Пінская шляхта», жанр вызначыў сам пісьменнік, — «фарс-вадэвіль у адной дзеі».

“Пінская шляхта” (1866). Спалучэнне грамадскіх і асабістых калізій у п’есе. Паглыбленне рэалістычных тэндэнцый. Крытыка царскага самадзяржаўя, выкрыццё прадажніцтва чыноўніцтва (вобразы Кручкова і Пісулькіна), абмежаванасці і саслоўнага кансерватызму шляхты (вобразы Харытона Куторгі, Івана Цюхай-Ліпскага, Ціхона Пратасавіцкага і інш.). Сродкі сатырычнага ўвасаблення ў п’есе: гіпербалізацыя, парадокс, сарказм, іронія, гратэск, шарж, макаранічная мова і інш. Жанравая адметнасць твора. Фарсавыя і вадэвільныя элементы. Еўрапейскія традыцыі ў п’есе (Мальер, Гогаль, Салтыкоў-Шчадрын, Катлярэўскі і інш.).

Гратэскава, нібы праз павелічальнае шкло паказана ў творы «правасуддзе» наогул, увасобленае ў вобразе Кручкова, нахабству, цынізму, непрафесіяналізму якога няма межаў. Чытаючы царскія ўказы і законы, ён дапускае такія скажэнні, ад якіх «вушы вянуць»: ён блытае эпохі, цароў, указы. Ды што там эпохі! Ён не ведае, колькі дзён у месяцы: «49 апрэля», «сенцябра 75-га дня». У гэтым вобразе пісьменнік сабраў і ў завострана-гіпербалічнай форме паказаў усё самае характэрнае для царскага чыноўніцтва: свавольства, хабарніцтва, грубасць, п'янства і інш. І вывад напрошваецца сам сабой: улада, у якой такія «слугі», доўга існаваць не павінна і не будзе.

Складаным і супярэчлівым, як і светапогляд, быў творчы шлях Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Але таленавітасць пісьменніка, яго любоў да народа, жаданне лепшай долі для яго, крытыка адмоўных з'яў вызначылі яго месца ў гісторыі беларускай літаратуры як буйнога мастака слова, заснавальніка нацыянальнай драматургіі.





Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2017-01-28; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 1672 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Наука — это организованные знания, мудрость — это организованная жизнь. © Иммануил Кант
==> читать все изречения...

816 - | 710 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.009 с.