Лекции.Орг


Поиск:




Мулярчык Кацярына, 15 гадоў

Плотнікаў Кірыл,9 гадоў

ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Навагрудка” (кіраўнік: Крышталь Л. У., настаўнік пачатковых класаў ).

 

САБАКА І МЯСНАЯ КРАМА

(Байка)

У дажджлівы дзень, нібыта цень,

Блукаючы ля крамы міма,

Галодны пес падціснуў хвост

І разглядаў вітрыны.

Мурзаты, мокры ўвесь наскрозь,

С самотнымі вачыма

Ен паглядаў навокал скоса,

Але праходзіў міма.

Чаго тут толькі не было:

Цукеркі, булкі, малако, каўбасы…

У сабакі думкі только пра адно:

“Ах, колькі з іх было б магчыма прыхаваць запасаў!”..

І раптам наш бадзяка прыпыніўся,

Нюхнуў паветра, пачасаў за вухам лапай,

Зірнуў праз шыбу і здзівіўся:

“Як на такое хараство я трапіў?”

Тут паляндвіца і свіныя ляжкі, і філе індыка –

Усе прыгожа так ляжыць і маніць, маніць…

У галоднага сабакі страўнік аж зарыкаў,

І стаў ен думаць як у сярэдзіну патрапіць.

І вырашыў за чалавекам услед прайсці,

Але то нос, то лапу прыцісне дзвярыма,

На раз чацверты атрымалася ўпаўзці,

Дык венікам нагнала гаспадыня.

Прысеў блуклівы на зямлю,

Яшчэ раз пачасаў за вухам.

Уздыхнуў: “Чаго як дурань тут сяджу?

Магчыма мяса ўсе пратухла!”

Пакрочыў далей наш герой,

Бо ўспомніў як учора ен прыкмеціў,

Калі гнаўся за зграямі варон,

Рэшткі памыяў у кучы смецця.

------

Вось так і людзі, як той пёс:

Аб нечым вельмі доўга мараць,

Але адразу ж апускаюць нос,

Калі да мэты цяжка трапіць.

 

 

Самушчык Ганна, 10 гадоў

ДУА “Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, аб’яднанне па інтарэсах “Вдохновение” (кіраўнік: Самушчык Н. А., педагог дадатковай адукацы).

ГЛЯДЗЕЎ НА СВЕТ З УСМЕШКАЮ ПАВОЛІ…

Свой верш я прысвячаю чалавеку,

Які быў з Музаю, не сумаваў ніколі

І байкі трапна ладзіў. З-пад павекаў

Глядзеў на свет з усмешкаю паволі.

 

Яго імя ў творчым агародзе

Займае месца на галоўнай градцы,

Бо тым праславіўся ў гісторыі, ў народзе,

Што ўмеў, як зброяй, словам карыстацца.

 

І кожны верш яго жыццёвы, смешны, блізкі

Пранікне ў думкі, выкліча размовы…

Я шлю паклон вам шчыры наш і нізкі,

Што не забылі беларускай мовы!

 

Як не бывае паркаў ладных без скульптуры

Як не ўявіць без буйных каласоў нівы

Так нельга ўявіць літаратуры

Без творчасці Кандрата Крапівы.

 

Капачэўская Ганна,12 гадоў

ДУА “Юрацішкаўскі яслі-сад – сярэдняя школа” Іўеўскага раёна (кіраўнік: Свякла А. К., настаўнік беларускай мовы і літаратуры).

 

ЯК КОТ З МЫШАМІ СЫР ДЗЯЛІЎ

(Байка)

Аднойчы ясным цёплым ранкам

Сядзеў разумны кот пад ганкам.

Задумаў ён лавіць мышэй.

А як прывабіць іх лягчэй,

Ці мала думаў кот ці многа,

Ды не надумаў лепш нічога:

Трэба знайсці кавалак сыру,

Пайду да іх нібыта з мірам.

Падсуну сыр ім у нару

І тут здабычу забяру.

 

Пачаў кот гэтак і рабіць,

А мышы сталі гаварыць:

-Ты, кот, разумны, клапатлівы,

І мудры, і добразычлівы.

Прыйшоў ты сырам падзяліцца,

Ну, як табой не ганарыцца?”

 

А кот і сам заганарыўся,

Пра сыр і пра мышэй забыўся,

Пакуль сабою любаваўся…

Ды так ні з чым ён і застаўся.

А мышы сырам частавалісь,

З ката разумнага смяялісь.

 

Таму такі, чытач, зварот:

Не будзь як той разумны кот,

Яго за прыклад не бяры

Ды не ўздымай нос дагары.

 

Шыдук Карына,13 гадоў

ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні” (кіраўнік: Цітова М. С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры).

 

МАГУТНЫ ЛЕЎ І РАЗУМНЫ ЗАЯЦ

(Байка)

У лесе жыў магутны Леў,

Вялікі надта гонар меў.

Рашыў слабейшых пакараць,

Сваю ўладу ўмацаваць.

 

Хадзіў, задраўшы галаву,

Зняважыў рыжую Лісу,

З Ваўка смяяўся і казаў,

Каб Заяц з лесу ўцякаў.

 

- Вы слугаваць павінны мне,

Бо без улады без мае

Вы ўсе пустое, вы – нулі!

Нікчэмнасць, тлен і жабракі.

 

Абразу львіную не змог

Сцярпець ні Воўк, ні Насарог,

А Заяц вельмі абурыўся,

Змагацца з ворагам рашыўся.

 

Звярнуўся Заяц да ваўкоў,

Лісіц і ўсіх лясных звяроў,

Да птушак, мошак, мураўёў,

Да касавокіх дружбакоў.

 

- Братва, збірайцеся хутчэй!

Дубіны ў рукі і шпарчэй

Абараняць спакой лясоў

І дружбу моцную звяроў!

 

І паваліў лясны народ,

Звязалі Льва ды кляп – у рот.

Як ён ні біўся, ні шалеў -

Уладу страціў грозны Леў!!!

 

Які б ні быў магутны Ты,

Калі нас многа, сіла – Мы!

Лаўрушчык Ксенія, 14 гадоў

ДУА “Любчанская сярэдняя школа” Навагрудскага раёна (кіраўнік: Вееўнік В. В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры).

 

ЗОРКА КАНДРАТА КРАПІВЫ

 

На паэтычным небасхіле яркай зоркай

(сумнення ў гэтым у мяне няма)

Узышла калісь і зараз ярка свеціць.

Яго імя Кандрат, ён - Крапіва.

 

Ён стаў Калумбам беларускай байкі,

Сатыры моваю ўмела гаварыў…

І мудрасцю пранізаныя словы

Для многіх пакаленняў падарыў.

 

Жыццё хацеў наладзіць і паправіць,

Пяром сваім знішчальны вёў агонь.

Ён ад няпраўды свет хацеў пазбавіць

І вынішчыць яе пякучкай –крапівой.

 

Ішоў прамою і нялёгкаю дарогай,

Кідаў ён выклік, і прымаў ён бой,

А поглядам прыдзірлівым і строгім

Далёка ўперад клікаў за сабой.

 

Настаўнік ён і сын свайго народа.

Камедыю і драму пакарыў.

І толькі праўду шчыраю душою

І трапнай моваю народу гаварыў.

Мулярчык Кацярына, 15 гадоў

ДУА “Мастоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, аб’яднанне па інтарэсах “Чароўнае слова” (кіраўнік: Абухоўская Т. І., педагог дадатковай адукацы).

 

У МАСТАЦКІМ АГАРОДЗЕ…

У мастацкім агародзе

Розная расце трава.

І ўжо болей за стагоддзе

Кветкай ззяе Крапіва.

 

А дакладней - нарадзіўся

Ён 120 год назад.

Дзе радзіўся, там згадзіўся,

Праўды і сумлення брат.

 

Ах, Кандраце, ў кожнай хаце

Талент твой – жаданы госць.

Здолеў ты намаляваці

Ўсё жыццё такім, як ёсць.

 

Ўжо ніколі не загіне,

Калі ўспомніць творчасць усю,

Твая жаба ў каляіне,

Ганарысты твой парсюк.

 

Як жывы, намаляваны

(Сустракаем зноў і зноў)

Твой баран дыпламаваны.

Колькі ж гэтых бараноў!

 

Прыгадаем у дарозе

Праз памерны грук калёс

Тую бабу, што на возе.

Ох, ні з месца гэты воз!

 

А жыццё – зусім не цацкі,

Баязлівец – быць бядзе.

Дзе пануе Гарлахвацкі,

Там навука ў цень ідзе.

 

Пачытаеш – гвалт і лямант,

Падзівуеш ад душы:

Гэты твой свінячы мамант

Усіх нашчадкаў насмяшыў!

 

Крапіва кране пякуча,

Ды не мог ён не сказаць.

І самому так балюча

Гэта бачыць і пісаць.

 

Хіба ж сэрца не балела

За краіну, за людзей?

Хто ішоў за праўду смела,

Той – мастацтву дабрадзей.

 

Час ідзе, і век змяніўся,

Я у новы час жыву.

Ды чытач не пазабыўся

Пра Кандрата Крапіву

 

У жыцці, як у мастацтве

Ёсць і марная трава.

Недахопы ёсць у грамадстве,

Ох, патрэбен Крапіва!

 

Ах, Кандраце, мілы браце,

Хораша з табой ісці.

Ты нас вучыш разважаці

Хто такія мы ў жыцці.

 

Ты нас вучыш не баяцца

На пасадах бараноў.

З Гарлавацкімі змагацца,

Прўду рэзаць зноў і зноў.

 

Хай сабе ідуць стагоддзі,

Новай зменіцца трава.

А ў мастацкім агародзе

Промнем ззяе Крапіва!

 

 



<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Зимняя олимпиада в Сочи 2014 | 
Поделиться с друзьями:


Дата добавления: 2016-12-18; Мы поможем в написании ваших работ!; просмотров: 303 | Нарушение авторских прав


Поиск на сайте:

Лучшие изречения:

Так просто быть добрым - нужно только представить себя на месте другого человека прежде, чем начать его судить. © Марлен Дитрих
==> читать все изречения...

1007 - | 827 -


© 2015-2024 lektsii.org - Контакты - Последнее добавление

Ген: 0.007 с.